1 Паводле габрэйскай завядзёнкі на магілу ў памяць аб нябожчыку кладуць па каменьчыку. вай няма за душой ні чорта, чуеш, аніводнага гатовага шэкеля!» Ад гэтых словаў маці расплакалася яшчэ мацней, таму Ошры прамармытаў словы, што меліся супакоіць бацькоў, маўляў, у яго няма ні да каго аніякіх прэтэнзіяў, і хуценька разьвітаўся. Ля цэнтральнага ўваходу на могілкі, дзе Ошры вярнуў у драўляную скрыню пазычаную ярмолку з кардону, яго нагнала Націна сястра і папрасіла прабачэньня за бацьку. Па праўдзе, ня тое, каб прабачылася, а сказала, што бацька — пустагаловы ёлуп і што Наці заўжды ненавідзеў яго. Той бацька, як высьвятлялася, быў моцна перакананы, што ўсе людзі толькі і чакаюць, каб паставіць яго ракам. Урэшце гэта здарылася насамрэч, і бацькаў кампаньён даў драпака з бацькавымі грашыма. «Калі б Наці пачуў пра гэта, ён моцна б усьцешыўся»,— дадала сястра і прадставілася. Яе звалі Мааян. Ошры, як зазвычай, не паціснуў ёй працягнутую руку. Ён ужо столькі разоў на сустрэчах з кліентамі ўдаваў, што рука цалкам спаралюшаваная, што нават часта сам-насам забываў ёй карыстацца. Убачыўшы, што ягоная рука не пераняла яе руку, Мааян з натуральнай нязмушанасьцю замест поціску дакранулася да яго пляча — рух, які зьбянтэжыў абодвух. «Дзіўна, што вы сюды прыйшлі, — сказала яна пасьля таго, як яны на імгненьне змоўклі. — Што вам да Наці? — вы жяго нават ня ведалі». «Шкада, што я ня быў знаёмы зь ім, — замармытаў Ошры, — то бок... э... выдае на тое, што ён неардынарны чалавек быў». Ошры хацеў сказаць ёй, што няма нічога дзіўнага ў тым, што ён прыйшоў сюды. Што паміж ім і ейным братам засталося нешта неразьвязанае. У той кавярні ў пасажы была процьма іншых людзей, і з усіх іх Наці бразнуўся менавіта на яго, і таму ён прыйшоў сёньня сюды, каб зразумець: чаму? Але яшчэ да таго, як прамовіць нешта такое, уцяміў, што гэта прагучыць па-ідыёцку, і таму адно спытаўся, зь якой прычыны Наці скончыў жыцьцё самагубзтвам — здаецца, такі малады і ўсё такое... Мааян суха паціснула плячыма, — выдавала на тое, што Ошры быў ня першы, хто пытаў яе пра гэта, і што, пэўна, раней яна таксама ня надта ведала, што адказаць. Перад тым як адвітацца, Ошры працягнуў сваю візытоўку і сказаў, што, калі ёй будзе патрэбная помач у нечым, у любой справе, хай абавязкова патэлефануе. Яна ўсьміхнулася, падзякавала і сказала, што сама здольная даць рады сваім праблемам. Затрымаўшы позірк на візытоўцы, выгукнула: «Дык вы страхавы агент? Бач ты! Наці ж заўсёды ненавідзеў страхаваньні, казаў, што страхоўкі — гэта дрэнная карма. I што рабіць іх — гэта як ісьці супраць веры ў тое, што ўсё будзе добра». Ошры паспрабаваў абараніцца і сказаў, што насамрэч шмат хто з маладых думае падобна, але калі зьяўляюцца дзеці, дык усё раптам мяняецца, і нават калі хочаш верыць, што ўсё будзе добра, дык ніколі не зашкодзіць перастрахавацца. «У кожным разе, калі табе ўсё ж нешта спатрэбіцца, — сказаў ён перад тым, як сысьці, — ты звані. Клянуся, я ня буду туліць табе полісы». Яна ўсьміхнулася і кіўнула. Абодва ведалі, што яна не патэлефануе. Па павароце з могілак яму стала пазвоньваць жонка. Яна хацела, каб ён замест яе забраў дачку з гуртка, і Ошры пагадзіўся. Калі жонка спыталася, дзе ён цяпер, ён схлусіў, што на сустрэчы з адным кліентам у Рамат-га-Шароне. Ён быў ня ў стане растлумачыць сабе, навошта хлусіў. Гэта не было праз той дотык, які ён усё яшчэ адчуваў на плячы, і таксама не з-за таго, што пайшоў на гадавіну бяз дай прычыны. Калі шчыра, дык ён схлусіў, бо баяўся, што жонка даўмеецца, наколькі ён быў удзячны таму Наці, які, мусіць, ня менш за Ошры быў разумны, пасьпяховы і любімы, і ўсё роўна наважыўся сказаць: «Я больш у вашыя гульні не іуляю!» і выскачыў з вакна. Калі Ошры забраў Мэйталь з гуртка, дык яна з гонарам паказала яму мадэль каляровага самалёта, якую склеіла сама. Ён пахваліўяе і запытаўся, калі яна зьбіраецца ўзяць яго на неба. «Я не зьбіраюся браць цябе на неба, — адказала Мэйталь, кінуўшы на яго пагардлівы позірк, — гэта ж толькі мадэлька». Ошры паківаў галавой, зьбянтэжаны, ды прамовіў, што яна разумная дзяўчынка. «Салодкіх вам сноў!» Пасьля таго няшчаснага выпадку яны з жонкай сталі любіцца нашмат менш. Яны ні разу не закраналі гэтую тэму, але ён адчуваў, што яна ставіцца да гэтага нармалёва. Нібыта пасьля ўсіх тых турботаў яна радая, што ён вярнуўся, і ня хоча такую драбязу ўскідваць на вочы. Але калі яны ўсё ж кахаліся, дык гэта было міла. Ня менш міла за іх колішнія любошчы. Цяпер ён болып думаў пра свае дачыненьні да іншага сьвету, у які можна трапіць адно пасьля таго, як нешта гахнецца на цябе зь верхатуры. Яго прыманьне рэчаіснасьці ўвогуле атрымала зусім іншую пэрспэктыву, якая неяк зьмізэрніла ўсё — ня толькі любошчы, але нават усё ягонае каханьне да жонкі і любоў да дачкі — усё чыста. Ачуняўшы, Ошры ня памятаў, што дакладна адчуваў там, у тым сьвеце комы, і калі б ён схацеў апісаць гэта, у яго, пэўна, нічога б не атрымалася. Праўда, аднойчы ён паспрабаваў, калі падпісваў сьляпой жанчыне страхаваньне жыцьця. Немаведама чаму ён падумаў, што якраз яна яго зразумее, аднак усяго празь некалькі словаў заўважыў, што адно напалохаў жанчыну і таму адразу ж спыніў свае тлумачэньні. У снах ён мог часам вярнуцца туды. Пасьля адведзінаў могілак тыя сны з комы сталі прыходзіць часьцей. Здаралася, па дватры разы на ноч. Пакрысе ён адчуў, што моцна прынадзіўся да іх, і задоўга да таго як класьціся спаць, яго працінала дрыготка чаканьня, як чалавека, які пасьля працяглага выгнаньня падымаецца на самалёт, што мае адымчаць яго дадому. Напэўна, сьмешна, але часам ад празьмернай узрушанасьці ён ня мог заснуць. Ляжаў скачанелы ў ложку побач з прыспанай жонкай, намагаючыся супакоіць сябе рознымі спосабамі. Адным зь іх быў мастурбаваньне. Калі ён бавіўся ананізмам, дык уяўляў Мааян і яе дакрананьне да пляча. I зусім не таму, што яна была прыгожая. Хаця яе нельга назваць Мааян непрыгожай — проста яе прыгажосьць была з тых, што вынікаюць хутчэй з маладосьці, прыгажосць з кароткім тэрмінам прыдатнасьці, вельмівельмі кароткім. Дарэчы, у ягонай жонкі таксама была падобная прыгажосьць шмат год таму, калі яны толькі пазналіся. Але ня праз гэта ён думаў пра Мааян, а таму што тая дзяўчына мела дачыненьне да чалавека, які дапамог яму трапіць у сьвет незвычайных колераў і ціхамірнасьці, і калі ён мастурбаваў на Мааян, дык адчуваў, быццам бы мастурбуе на той сьвет, які раптам набыў вобраз дзяўчыны. Тым часам полісы распрадаваліся, як гарачыя піражкі. Хоць ён зусім не жадаў дасканаліцца ў продажах, але ўрэшце зубы зьеў на гэтым. Падчас перамоваў часьцяком заўважаў, што плача. Гэта быў ня хітрык, гэта быў праўдзівы плач, які зьяўляўся немавед адкуль. Але гэты плач значна скарачаў сустрэчы з кліентамі. Ошры плакаў, прасіў прабачэньня, — кліенты выдыхалі, каб ён не прабачаўся, і хуценька ставілі подпіс. 3-за гэтага Ошры нават крыху пачуваўся ашуканцам, дарма што плач быў самы праўдзівы ў сьвеце. Дзякуючы гэтаму ён стаў меней працаваць, нават пачаў дазваляць сабе прачынацца пазьней. На выходных ён мог спаць па пятнаццаць—дваццаць гадзін, пакуль аднойчы жонка не папрасіла яго схадзіць праверыцца ў паліклініку. Аналізы нічога ня выявілі. Лекар параіў Ошры больш займацца спортам ды памяняць усякае-рознае ў сваім харчаваньні. I Ошры паабяцаў, што будзе так рабіць, і потым распавёў жонцы напаўхлусьлівую вэрсію, згодна зь якой тое, што ён так шмат сьпіць, ёсьць часткай працэсу акрыяньня. «.. Аўтамабільныя заторы на пад’ездахда паўночнага ТэльАвіву...» Неяк на выходных, калі яны з дачкой вярталіся з адведзінаў жончыных бацькоў у кібуцы, дык іх машына праехала побач зь мікрааўтобусам «хуткай дапамогі» і двума дазваньня пакарабачанымі аўто. Машыны, што былі перад імі, мінаючы месца аварыі, запавольвалі ход, каб спрэс абгледзець месца аварыі, і ягоная жонка сказала, што гэта брыдка і што толькі ў нас, у Ізраілі, людзі паводзяць сябе падобным чынам. Дачка, якая ўсю дарогу спала на заднім сядзеньні і прачнулася ад ляманту сырэнаў «хуткай дапамогі», прыціснула тварык да шыбы і стала назіраць за залітым крывёй непрытомным чалавекам, якога везьлі на насілках. Мэйталь запыталася, куды забіраюць гэтага дзядзьку, і Ошры адказаў, што яго забіраюць у адно харошае месца. Дзе ёсьцека колеры, смакі і пахі, якія нават і ўявіць сабе цяжка. У тым месцы, дзе тваё цела робіцца бязважкім і праз тое, што ты там зусім нічагенькі ня хочаш, усё якраз спраўджваецца. А яшчэ там няма страхаў, бо нават боль, калі ён прыходзіць, ня мучыць, а дорыць новае пачуцьцё, і ты робісься ўдзячным за тое, што зьведаў яго. Ён гаварыў і гаварыў безупынку, пакуль не заўважыў дакорлівага позірку жонкі. Па радыё паведамілі пра аўтамабільныя заторы на поўначы Тэль-Авіву, і калі Ошры яіпчэ раз зірнуўу люстэрка, дык убачыў, як Мэйталь усьміхаецца чалавеку на насілках і махае яму на разьвітаньне рукой. Сырэна1 УДзень памяці ахвяраў Галакосту ўсіх вучняў павялі ў спартовую залю. Там усталявалі нешта накшталт імправізаванай сцэны, дзе на сьценцы віселі аркушы з чорнай паперы, на якіх былі напісаныя назвы канцлягераў і прыклееныя карцінкі з выявамі калючага дроту. Калі мы зайшлі ў залю, дык Сыван папрасіла, каб я заняў ёй месца, і я пасьпяшаўся выканаць яе просьбу. Сыван села побач са мной — на лаўках было цеснавата. Я апусьціў руку на калена, і тыльны бок маёй далоні дакрануўся да яе джынсаў. Джынсы былі такія тонкія і так прыемна лашчылі скуру, што мне нават падалося, быццам я дакранаюся да самой Сыван. — А дзе Рон? Нешта сёньня яго не відаць, — мой голас крыху дрыжэў. «Daruch Venazur» by Etgar Keret First published in I lebrew in «Missing Kissinger» by Etgar Keret, ZmoraBitan Publishers Copyright© Etgar Keret Translated by Pavel Kastukevich «Published by arrangement with The Institute for The Translation of Hebrew Literature» 1У Ізраілі адзначаюцца дзьве даты: Д зень памяці ахвяраў Галакосту і Дзень Памяці палеглыхсалдат. Гэтыя памятныя дні ідуцьадзін за адным зь інтэрвалам у тыдзень. Яку Дзень Галакосту, так іўДзень Памяці палеглых паўсёй краіне гучыць жалобная сырэна, падчас якой, — ня важна, дзе засьпелі яе першыя гукі: дома ці на дварэ, ці нават у аўто, — людзі мусяць спыніцца і ўшанаваць памяць загіблых хвілінай моўчы (заўв. перакладчыка).