Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ён зрабіў, упрошвала я. Ты падняў на мяне свой палаючы твар у сьлязах. Сьлёзы і соплі цяклі па ім, але ж цябе гэта не абыходзіла, і толькі сказаў ціха: сёньня я заб’ю яго. Я глянула ў твае чырвоныя вочы, у якіх зеўралі дзьве чорныя ямы, і мне стала зразумела, што сёньня дзядзька Альфрэд памрэ.
Па невялікім часе мы ўжо мелі сьмяротную атруту з перамолатых каменем смаўжоў, двух расьціснутых мурашоў, патрушчанага шкарлупіньня кедравага арэха і жоўтых сабачых гаўняшак. Усё гэта мы перамяшалі з сасновай смалой, каб інгрэдыенты пазьліпаліся як сьлед. Маёй задачай было папрасіць бабулю, каб сёньня гарбату запарвала не яна, а я, і потым наліць атруту ў кубак дзядзькі Альфрэда. Для яго я абрала вялікі чорны кубак, найперш, каб не пераблытаць, атаксама таму, што з чорным колерам, так мне падумалася, гэта падзейнічае больш спраўна. Дадала пяць лыжак цукру і як сьлед разьмяшала, прыслухоўваючыся, аб чым яны размаўляюць у гасьцёўні, каб быць пэўнай, што нягледзячы на сваё абяцаньне ён нас ня ўдаў бабулі. Яны размаўлялі вельмі-вельмі ціха, і толькі абрыўкі словаў даляталі да мяне: доктар Шмідт, рэнтген лёгкіх, дыягназ, і зноўку доктар Шмідт. Яны гамоняць пра хваробы, супакоілася я. Паставіла на столік-вазок таксама двухслойны шварцвальдскі торт, каторы невядома зь якой нагоды сьпякла бабуля, можа, удзядзькі які дзень народзінаў. Калі я зайшла ў гасьцёўню, яны ўмомант змоўклі. Дзядзька Альфрэд падзячыў мне, тужлівая ўсьмешка расплылася на ягоным твары. I ты таксама зайшоў, ужо з сухімі вачыма, і мы ўтуліліся на адным фатэлі, чакаючы ў страшэннай напрузе, як ён вып’е і сканае на месцы. Сьпярша ён зь неймаверным смакам зьнішчыў тры кавалкі торта. Потым сёрбнуў гарбату, прыцмокнуў, зайшоў за свой фатэль, стаў перад намі, акінуў цябе вільготным позіркам і абвясьціў: зараз я прасьпяваю вам уступ зь «Песьні пра зямлю» Маглера.
Ён двойчы керхнуў, малітоўна склаў рукі перад жыватом і пачаў сьпяваць па-нямецку, так што мы нават не зразумелі, аб чым там гаворка. Голас вылятаў зь яго горла, урачысты і імпэтны, як з трубы, караскаўся ў небясьпечныя вышыні, адважны і галавакрутны, як паветраны акрабат, але раптам абрынуўся і нырцануў у змрочныя бездані: там ён змагаўся з наканаванай яму доляй, маліў аб помачы, аб літасьці, крычаў немым голасам, енчыў, сьлёзна паддобрываўся, твар яго — твар тапельца, сьлёзы ліюцца з вачэй, а таксама з вачэй бабулі, якая разумела нямецкую, і нават дзед шмаргануў носам колькі разоў, а мы пераглянуліся, ведаючы, што атрута, якую мы падрыхтвалі, адначасна зьяўляецца і цудадзейным напоем, і мы са стоеным дыханьнем чакалі, як зараз пасярод пяяньня дзядзька Альфрэд бразьнецца на падлогу, але ён завяршыў арыю бясконца-доўгім пасажам, што выходзіў з самюткіх глыбіняў, раптам дзядзькавы рукі разьляцеліся ў бакі, ударыліся аб буфэт, і аранжавая ваза, пагойдаўшыся са зьдзіўленьнем, сасьлізнула і гахнулася аб падлогу, і сусьвет разьляцеўся на мільярды зіхоткіх аскепкаў. Дзядзька Альфрэд сеў, цяжка дыхаючы, і прашаптаў: прабачце; бабуля сказала: ат, ня страшна, падышла і дала яму буську, а дзед гэтым разам не ўглядаўся ў квадраты на дыване і не мармытаў «Брава», а таксама паціснуў дзядзькаву руку. Потым, зазірнуўшы яму ў вочы, сказаў: бліскуча, цудоўна, а дзядзька Альфрэд зрабіў яшчэ адзін глыток атручанай гарбаты ды ўстаў, каб пайсьці дамоў, і, песьцячы цябе вачамі, сказаў: да пабачэньня, але мы не адказалі яму, адно варожа пазіралі, а дзед з бабуляй правялі яго да дзьвярэй і пажадалі ўдачы, дзед пляснуў яго па плячы і сказаў: трымайся, Альфрэд, і дзядзька Альфрэд дрыготкім голасам сказаў: добра; за ім зачыніліся дзьверы, дзед з бабуляй пераглянуліся, і бабуля кіўнула дзеду, а потым прынесла мяцёлку і шуфлік, каб сабраць аскепкі.
Уначы я прахапілася ад чыйгосьці кашлю і страшэнна рыпучага сьмеху і пачула, як на варыўні бабуля кажа дзеду: цяпер я ведаю, што яна сказала, цяперака я ведаю, што яна хацела тады сказаць. I зноўку пачуўся яе вусьцішны сьмех, нібы сьмяецца не сама бабуля, а нячысьцік унутры яе. Я паднялася, каб зазірнуць праз шчылінку ў дзьвярах, і ўбачыла, як яна сядзіць пры стале з даўгімі распушчанымі валасамі, адзетая ў начнуху, ротабмазаны вішнёвым сочывам і чакалядам, нож балянсуе ў сьціснутым кулаку ля руінаў двухпавярховага торту, сьпечанага адмыслова для дзядзькі Альфрэда, поруч — дзед у піжаме, ухапіў бабулю за локаць, упрошвае: досыць, калі ласка досыць, ты ўжо і так зашмат зьела, а бабуля выхоплівае руку, голас нячысьціка вырываецца зь яе, ну, яшчэ адзін кавалачак, адзін кавалачак і ўсё, а дзед павіс у яе на руцэ і жаласнаўпрошвае, напрамілы Божа, Міна, не пакідай мяне аднаго, калі ласка, не пакідай мяне аднаго, я не змагу безь цябе.
Яўцяклаўтвой пакой.Тваё дыханьнебыло цяжкім, перарывістым. Я залезла пад коўдру, абняла цябе і паклала галаву на падушку побач з тваёй. Падушка была мокрая, хоць выкручвай.
Назаўтра мы паехалі зь Мішам, дзедам і бабуляй, якая сядзела сьпераду, яе каса ізноў была скручаная на цемені ў венчык. Міша высадзіў іх побач з больніцай «Рамбам», а насузяўна пляж Бат-Галім, там мы разьдзеліся да плавак. Шырокі плячмі, у фуражцы з казырком, Міша выглядаў як ратаўнік, яму бракавала хіба сьвістка на вяровачцы. Ён усеўся ў шэзьлёнг ля самай вады, а ты паляцеў у ваду, раскідаючы каляровыя пырскі, і даў нырца спаміж хваляў, я таксама пабегла і таксама дала нырца, бо мне хацелася адчуць тое самае, што адчуваеш ты, і салёная вада пякла мне вочы і залівалася ў рот, і калі я вярнулася, ты ўжо стаяў на няску і, падскокваючы, сушыў свае
кудзеркі, і мы селі поруч зь Мішам, абаперліся на яго моцныя ногі і глядзелі на мора і маўчалі, бо нікому з нас не было чаго сказаць, і я зноўку папрасіла, каб Міша распавёў, як ён граў югаслаўскаму каралю на трубе, бо ведала, як ён любіць пра гэта распавядаць, і да таго ж палічыла гэта неблагім спосабам разгаварыцца. Ён хвіліну памаўчаў і зьнячэўку сказаў ціха: я ня граў для караля, гэта быў іншы хлопчык, яго таксама звалі Міша, і ён лепей за мяне граў на трубе, і тады ўзялі яго, надзелі на яго ўніформу з залатымі гузікамі, і труба зіхцела на сонцы, і сьцяг узьвіўся на кончык дрэўка, гэта было так прыгожа, што я не забуду ніколі, і кароль Павал падышоў да яго і пагладзіў па галаве, і яго маці плакала так моцна, што трэба было яе падтрымліваць, а я стаяў у шыхце з астатнімі хлопчыкамі і таксама плакаў. Міша шмаргануў носам, потым працягнуў, быццам распавядаў пра сябе: але таго Мішы цяпер няма, Гітлер забраў яго, усіх, усіх забраў Гітлер, маіх бацькоў таксама, і ўсіх братоў і сястрычак, адзін я пакуль што тут, шостае дзіця ў сям’і, якое ўвогуле не хацелі, каб нараджалася, бо мама і тата пабраліся шлюбам вельмі маладымі, яны былі кузэнамі, і калі ім было трынаццаць год, дык сваякі пастанавілі ажаніць іх, так тады вялося, і кожны год у бацькоў нараджалася па дзіцяці, штогод — сын або дачка, пакуль тата не сказаў: усё, хопіць. Але пасьля яны паехалі на адпачынаку Аўстрыю, а калі вярнуліся, дык маці ізноў хадзіла дзіцём. Во як. Ён змоўк і запаліў цыгарэту. I потым сказаў зьнянацку: ваш дзед — выдатны чалавек, такія людзі — вялікая рэдкасьць. Мы глядзелі маўкліва на нейкага маладзёна, у якога атрымалася ўстаяць на руках, і на мужчыну, што шпурляў палку ў ваду, і на яго вялікага сабаку, які з брэхам кідаўся на мора, і жвавенька перабіраючы лапамі, плыў і прыносіў палку назад у роце, а мужчына гладзіў яго па галаве. Я ўзяла палачку ад марозіва і намалявала
на мокрым пяску дом, дрэва і сонца, наплылі хвалі і сьцерлі мой малюнак. А тым часам мора пакрысе залацілася і стала трохі халаднейшым, мы апрануліся і паехалі забраць дзеда і бабулю, якія ўжо чакалі нас ля бальнічнай брамы, у іх былі шэрыя твары, і яны раптам зрабіліся такімі старэнькімі-старэнькімі.
Праз колькі дзён бабуля паведаміла нам, што дзядзька Альфрэд памёр у бальніцы, і, выцершы сьлёзы, дадала, што ў дзядзькавых лёгкіх была адна-нядобраяхвароба і што апэрацыя не дапамагла, але мы ведалі праўдзівую прычыну і не асьмеліліся зірнуць адно аднаму ў вочы, кал і ішлі побач з бабуляй, якая плакала па Альфрэду, а яшчэ бол ьш аб сабе, і зь дзедам, што плакаў па бабулі, а побач крочылі нашыя бацькі і яшчэ трое чалавек, якіх мы ня ведалі, і служкі сьмерці, старанныя як анёлы, зь белымі рукавамі, спатнелыя, барадатыя, несьлі на насілках, пад шэра-запыленым саванам, цела, якое раптам скарлючылася, галава амаль кранаецца тлустых чорных сьцёгнаў першага анёла, а бязвольныя ногі матляюцца перад расшпіленым прарэхам другога, і я падумала, што пад палатном можа быць хто заўгодна, можа, гэта зусім ня ён, але калі мы прыйшлі да адкрытай магілы, то кантар сказаў дзядзькава імя, і роспачны плач вырваўся з майго горла, бо на сподзе душы я ўжо ведала, што час назад ня вернеш, а ты стаяў моўчкі па другі бок чорнай магілы, і я ведала, што нябожчык будзе паміж намі заўсёды, і што пасьля пахаваньня твой бацька забярэ цябе ў ваш дом, значна paHeft, чым скончацца летнія канікулы, бо бабуля стала пачувацца ня вельмі добра, і што праз колькі месяцаў, узімку, яна таксама памрэ, і дзед зачыніць сваю кантору на вуліцы Герцэль і пераедзе ў дом састарэлых, і будзе заўсёды гаварыць пра яе, нібыта яна ўсё яшчэ no634, і што мы ніколі ня будзем больш разам у нашым маленькім пакойчыку на гарышчы, толькі зрэдчас, перад сном, ты будзеш навісаць па-нада мной укленча-
ны, з драпежна-жоўтымі зрэнкамі, а я буду шаптаць табе: хадзі сюды, і буду чуць, як калоціцца тваё сэрца на маіх грудзях, да апошняга трапяткога ўздрыгу. Я выцерла сьлёзы і наблізілася са старымі ўскласьці на магілу каменьчык, і ўсе ўжо зьбіраюцца сысьці, але я яшчэ на хвілінку засталася ля пазалочанага мармуру Альфрэда, ведаючы, што ты стаіш поруч. Зблізку ты, пэўна, убачыў, што ў мяне зморшчынкі ў куточках губ і стае сівых валасоў, і мы абодва чытаем самі сабе радкі з уступуда «Песьні пра зямлю», які колісь не разумелі безь перакладу, і я пакідаю ля помніка маленькі каменьчык, ты таксама, а потым кладзеш руку на маё плячо і кажаш: пойдзем. Перад намі крочаць мая маці і твой бацька, шэпчуцца пра пляны мэрыі разбурыць стары дом і выкарчаваць гай, каб пабудаваць на іх месцы элітны шматпавярховік, і я бачу, як зямля, паколькі ўжо больш ня можа зьмяшчаць усё, што мы схавалі ў ёй, дрыжыць і расколваецца, і хмарачос з грукатам абрынаецца. А за намі ідзе Міша, уздыхае і кажа: калі б было можна вярнуць жыцьцё назад хоць на хвілінку, і я дакладна ведаю, у якую хвілінку ён хацеў бы вярнуцца. Ля брамы стаіць згорбленая старая, чый маршчыністы твар такі знаёмы, і, трымаючы мяне за рукаў дрыжачай рукою, кажа скрыготкім голасам: ты, мусіць, мяне ня памятаеш, але я выдатна памятаю тваю бабулю, на старой пошце яна была нашым сталым кліентам. Вы спадарыня Бэла Блюм з пошты, шапчу я, і сэрца маё сьціскаецца, і на імгненьне я бачу акуляры на кончыку завостранага носа, шэрыя валасы, ледзяныя пальцы, што прагнуць учапіцца ў дзіцячыя шыі і ў трохкутныя маркі, і прыгадваю нашыя ананімкі з пагрозамі, і кідаю позірк на цябе, але ты талопісься на свае запыленыя боты і кажаш: трэба ісьці, у мяне на заводзе паседжаньне, і я зноў дакранаюся да мяккай рукі з доўгімі, надта доўгімі пальцамі, а над імі — блякла-ліловы капялюш з саломы. Толькі раптам прылятае вятрыска з