Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
’ «Едыёт Ахранот» і «Маарыў» — папулярныя ізраільскія газэты.
ахайны шапік, у якім прадаваліся газэты, ліманад і эскімо. Потым мы паехалі дадому па стромай шашы, што прамінала залаты купал нейкага храма, зьякой можна ўбачыць усю Хайфскую затоку, і па дарозе гарэзілі на заднім сядзеньні, гулялі ў сьледапытаў, валтузіліся, лямантавалі і абзываліся, а дзядуля раптам павярнуўся да нас і ціха ды сур’ёзна сказаў: не сварыцеся, дзеці, людзі мусяць толькі любіць і шкадаваць адзін аднаго, бо ў рэшце рэшт усе мы памрэм. Мы не зразумелі, штб ён мае на ўвазе, але ўсё ж суцішыліся. Міша падміргнуў нам у люстэрка і распавёў пра Луі Армстронга, найзнакаміцейшага ў сьвеце трубача з самымі глыбокімі лёгкімі, і пра тое, што калі Бэці Грэйбл, у якой былі самыя зграбныя ногі ў Галівудзе, захварэла на рак, Армстронг прыйшоў разам з усім сваім аркестрам, каб зайграць на лужку бальніцы пад яе вакном. Потым мы прыехалі дадому, і бабуля адчыніла дзьверы ў сваёй заўсёднай фрызуры — з закручанай у венчык касой, дзюбнула кожнага ў шчочку, і сказала: а цяпер, дзеці, у нас шлаф штундэ — «пасьляабедзенны сон», словы, што для мяне заўсёды гучалі як назва пірага, усё роўна як шварцвальд-кірш-торт ці захер-торт, ці апфэльштрудэль, якія яна пякла, бо яны нагадвалі ёй дом у іншай краіне, а таксама тамтэйшыя зіхотка-духмяныя кавярні, калі знадворку холад і падае дождж, але доктар Шмідт не дазваляў бабулі іх есьці, бо ў яе было шмат цукру ў крыві, які вельмі небясьпечны для сэрца. Яна адно частавала нас і дзядзьку Альфрэда, і дзеда, які заўсёды адказваў ветліва: не, дзякуй, не хачу, і адмаўляўся пакаштаваць нават кавалачак, нягледзячы на тое, што сам быў зусім здаровы. Але часам, калі дзед выходзіў праводзіць дзядзьку Альфрэда да весьніц, бабуля адразала сабе маленькі кавалачак і хутка глытала яго, нізка нахіляючыся над талеркай. Тым часам вяртаўся дзед, спыняўся на па-
розе і пяшчотным позіркам гляд зеў на яе скурчаную сьпіну, чакаючы, пакуль яна ня скончыць, і толькі пасьля гэтага заходзіўу гасьцёўню, і сядаў з газэтай, удаючы, што нічога ня бачыў. I яны ішлі ў свой пакой, а мы выходзілі ў гаёк за домам, нацягвалі тоўстую вяроўку паміж дзьвюма соснамі і спрабавалі хадзіць па ёй, як той клоўн, якога мы бачылі колісь малечамі, калі дзед узяў нас у вугорскі цырк на Парыскім пляцы, дзе былі зграбныя коні і жаўтавокія тыгры, і дрэсіраваныя сланы, і прыгожая акрабатка з доўгімі бялявымі валасамі і тварам як у анёла, якая таксама танчыла на канаце з аранжавым парасонам у руцэ, і мы пастанавілі, што, калі падрыхтуемся як сьлед, дык уцячэм разам з цыркам, але дагэтуль мы навучыліся адно поўзаць па напятым канаце ў стылі хамэлеона, стылі, якім, як растлумачыў ты, важна валодаць, каб поўзаць па вяроўцы па-над рэчкамі. Потым мы наведалі наш шпіёнскі штаб на гарышчы, якое часам зьяўлялася яшчэ хованкай Анны Франк1, калі мы залазілі пад стол, жавалі бульбяныя шалупкі, дрыжалі і называлі адно аднаго Анна і Пітэр, і чулі звонку галасы нямецкіх жаўнераў, і ратаваліся ад іх, хаваючыся ў зялёную канапу з плюшу, якую прывезла бабуля, калі прыехала ў Ізраіль на караблі выгнанцаў, а калі адзін з двух драўляных падлакотнікаў адламаўся, то для гасьцёўні купілі новую, а гэтую перанесьлі сюды, бо шкада ж выкідваць добрую рэч, і ты сказаў задуменна: цікава, што адчуваюць, калі ўжо памерлі, a я сказала, што калі памрэш, нічагенькі не адчуваеш, і мы спрабавалі з усёй моцы заплюшчыць вочы,
1 Анна Франк (1929—1945) — габрэйская дзяўчына з Амстэрдаму, якая падчас нямецкай акупацыі разам са сваімі сямейнікамі хавалася ў памяшканьні аднаго з гарадзкіх прадпрыемстваў. Яе прыватны дзёньнік, прасякнуты трагізмам, лірычнасьцю, і дакладнасьцю апісаньняўжыцьця людзей, пастаўленых па-за законам, выдадзены асобнай кнігай пасьля вайны, атрымаў шырокую вядомасьць ва ўсім сьвеце. Загінула Анна ў канцлягеры Бэрген-Бэльзэн.
заткнуць вушы і спыніць дыханьне, каб адчуць сабе нябожчыкамі, але ў нас нічога не атрымлівалася, бо нават са стуленымі вачыма можна бачыць колеры, і ты сказаў, калі мы зробімся старымі, дык тады вынайдуць лекі ад сьмерці, а я сказала, што, можа, ты зробісься навукоўцам, ды вынайдзеш тыя лекі сам, і будзеш знакамітым, як Альберт Айнштайн. Потым мы пісалі словы пальцам на сьпіне адно ў аднаго і адгадвалі іх. Сьпярша мы пісалі назвы кветак: нарцыс, анэмон, фіялка, ці назвы жывёлаў: пантэра і гіпапатам, і імёны знаёмых, але па нейкім часе ты сказаў, што гэта нудна і да таго ж праз майку цяжка адгадаць, і я зьняла блюзку і лягла на KaHany, тварам у пах пылу, парфумы і цыгар, які ўеўся ў абіўку яшчэ «там», і адчула, як твой прыемны на дотык палец паволі піша словы, якія мы ні разу не наважваліся сказаць уголас, эс-эр-а-кэ-а, потым гээр-у-дэ-зэ-і ды, урэшце, кэ-у-эр-вэ-а, і калі я шаптала гэтыя словы стоеным голасам паміж падушкамі на канапе, дык адчувала, як палае мой твар і як мае смочкі, што толькі нядаўна сталі расьці, цьвярдзеюць і ўціскаюцца ў плюшавую абіўку.
У поўдзень дзед з бабуляй выходзілі са спальні з ружовымі шчочкамі, памаладзелыя гадоў на дваццаць, і роўна а пятай завітваў дзядзька Альфрэд — дарэчы, мы ніколі не разумелі, чый жа ён сваяк, можа, якісь далёкі стрыечнік бабулі, бо як нехта прыгадваў яго імя, дык яе рот танчыўся ў нітачку, і дзед таксама бурчэў: гультай, а мы не маглі даўмецца, за што яны не любілі яго, можа, таму што ён бедны, ці таму што калісь марна намагаўся зрабіцца опэрным сьпеваком у Парыжы, ці зь якой іншай невядомай нам прычыны, і чаму, нягледзячы на гэта, яны заўжды прымалі яго ў сябе дома як дарагога госьця, і бабуля частавала яго гарбатай і пірагом, а ён піў, еў і цмокаў сваімі пульхнымі чырвонымі губамі ды зноў і зноў распавядаў,
з расталымі ад збытку настальгіі вачмі, як ён быў студэнтам у парыскай кансэрваторыі і як жыў на гарышчы на пляцы Рэспублікі, невялічкі катушок бяз душа і прыбіральні, і за цэлы дзень еў толькі паўбагета, намазанага маслам, але а сёмай апранаўся ў адзіны свой прыстойны гарнітур, чапляў матылёк, пырскаў на твар а-дэ-калён і кіраваўся да опэры, і стаяў там пад зырка асьветленымі зь ляпеньнем аркамі, і лавіў паасобныя гукі, што высьлізгалі з фортак, каб аблашчыць статуі Муз ды анёлаў на гзымсах, і ў антракце неяк мяшаўся з натоўпам і заходзіў у залю, бо ўжо не правяралі як сьлед квіткоў, і адшукваў сабе вольнае крэсла на галёрцы, і там са шчымлівым і вільготным, як пакамечаная насатка, сэрцам слухаў апошнія дзеі слынных опэраў. Тут ён зазвычай уставаў, вагаючыся як іванька-ўстанька, абхопліваў сваімі пульхнымі пальчыкамі сьпінку фатэлю, і выбухаўарыяй з «Рыгалета» ці «Травіяты» або зь «Вясельля Фігаро». Голас яго быў цьмяны, салодкі і духмяны, як гарбата, якую дзядзька выпіў, і пры канцы, калі мэлёдыя разьляталася аскепкамі шкла, хударлявыя бабуліны рукі пляскалі ў ладкі, а дзед пачынаў разглядаць квадрацікі на дыване: брава, брава, і мы губляліся ў здагадках, чаму д зяд зька Ал ьфрэд колісь быў выключаны з кансэрваторыі і не зрабіўся славутым сьпеваком у парыскай опэры, але бабуля не хацела казаць нам прычыну і толькі яшчэ болып стуліла рот, быццам баялася, што калі яна яго адкрые, дык адтуль выскачыць якая вялізная жаба. Дзядзька Альфрэд садзіўся і ўздыхаў, потым выцягваў зь левай кішэні пільчака пакамечаную насатку і смаркаўся сваім чырвоным, не раўнуючы трускаўкі носам, і працягваў рукі, жэстам запрашаючы нас сесьці на падлакотнікі абапал фатэлі і абдымаў нашыя сьцёгны і распавядаў пра кавярні Манпарнаса і Манмартра, дзе сустракаліся літаратары, мастакі і студэнты, і зь ягоных вуснаў выпырхвалі дзіўнаватыя прозьвішчы, складзеныя з чароўных гукаў, якіх я pa-
ней ніколі не чула, як то Сартр і Сымона дэ Бавуар, і Както, і Саці, і Пікасо, і потым гладзіў цябе па валасах і казаў: ты таксама некалі будзеш мастаком, a яго рука сьлізгала па тваёй сьпіне, і ён дадаваў: або літаратарам, і абапіраўся сваёй белай ручкай на тваю нагу ў джынсавых шортах і працягваў: або музыкам, і пачынаў перабіраць пальцамі па тваёй аголенай гладкай каленцы, быццам граў на піяніна, а мне ён ніколі нічога не казаў. I ён ня мог ведаць, што аднойчы, у бліскуча-дрыготкі ліпеньскі поўдзень, мы стаяцьмем сярод магіл на старым пагосьце непадалёк ад наберажнай Кармэль, сарамліва адвярнуўшыся ад помніка, на якім залатымі літарамі выбіты, паводле яго просьбы, словы зь «Песьні пра зямлю» Маглера:
На парозе пакут аблятаюць сады сэрцаў Зьвялі напевы, весялосьць.
I ў мгле жыцьця ўжо мгліцца сьмерць. Сябры!
Возьмем жа чаркі — час прысьпеў.
А нашыя твары будуць зьвернутыя да агорнутага саванам дзеда, які сьпяшаецца сасьлізнуць на свой вечны шлаф штундэ побач з бабуляй, якая памерла ўзімку шмат год таму — тады нас ня ўзялі на пахаваньне, каб мы не прапусьцілі вучобу і не папрасьцюджаліся, і да кантара1, чые заплюшчаныя вочы ўзьнятыя ў неба, і ён выводзіць: «...поўны літасьці Гасподзь, які жыве на нябёсах...», да твайго бацькі, сшарэлага, які мармыча: «...хай узьвялічыцца і асьвяціцца Імя Тваё...», на маю маму, што хавае твар у далонях, на яе падзёртую блюзку, на старых, якія кажуць «Амін», а іх такія знаёмыя твары падаюцца аднолькавымі і блытаюцца
1 Кантар — сынагагальны служка, які сьпявае падчас літургіі, у тым ліку і на пахаваньнях.
пад маскамі зморшчын, і раптам яны усьміхаюцца мне і махаюць сурвэткамі ля сталоў рэстарацыі «Лёх лорда Бальфура», якой больш няма, і на прыспаных на шэзьлёнгах санаторыя, што даўно зачыніўся, і да Мішы, амаль не пастарэлага — адно зьніклі залатазубая ўсьмешка і фуражка, на месцы якой чорная ярмолка, ён гучна смаркаецца, а мае вочы прыкутыя да зморшчанага твару, завостранага твару маленькай і скарлючанай старой, што асабліва ўрэзаўся мне ў памяць і быццам суправаджаў мяне змалку, а я ніяк не маіу даўмецца, адкуль я яго ведаю, і я скручваю галаву да цябе і шукаю адказ у тваіх вачах, якія ўхіляюцца ад маіх позіркаў, у тваім зьніякавелым твары, у сівых нітачках тваіх валасоў, што выклікаюць шчымлівапранізьлівы боль, не раўнуючы гудок цягніка, які нясецца цяпер уздоўж мора на новую станцыю Бат-Галім, і зь мяне цягнуцца падзёртыя абрыўкі ўспамінаў, зьвязаныя адным шнуром за кончыкі, як каляровыя хустачкі ў кішэні фокусьніка з вугорскага цырку, да якога празь які тыдзень пасьля пачатку канікулаў ты больш не хацеў далучацца і хадзіць на канаце паміж соснамі, і не хацеў, каб мы гулялі ні ў Анну Франк, ні ў сьледапытаў, ні ў Шэрлака Холмса, наагул ні ў што ты не хацеў са мной гуляць, адно сядзеў сабе пад вялікай сасной і дні навылёт чытаў маленькія кніжкі ў пакамечаных вокладках, і выглядаў стурбаваным і сумным, поўны таемных думак пад сваёй клятчастай шапкай. Сьпярша я старалася не перашкаджаць, дарма што даволі-такі моцна пакрыўдзілася, але ў чацьвер мне абрыдла. Я счакала, пакуль скончыцца абед, і дзед з бабуляй пойдуць у спальню, каб падсілкавацца сваім шлаф штундэ, а тады пракралася ў цябе за сьпінай, выхапіла кнігу, якая называлася «Дзёньнік афіцэрскай каханкі», дзе на вокладцы быў намаляваны вайсковец у карычневай форме ды чорных ботах да калень, які накіроўвае вялізны пісталет на блян-