Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
дынку, што ляжыць паміж яго нагамі на сьнезе, а на ёй — адно майткі і станік. Я схавала кнігу і сказала, што не вярну яе, пакуль ты ня скажаш, што здарылася. Ты зірнуў на мяне дзіўным позіркам праз свае сьветлыя доўгія вейкі і сказаў: пакляніся чорнай магілай Гітлера, што нікому-нікому ніколі-ніколі не распавядзеш пра гэта. Я ўрачыста прашаптала клятву і ўявіла глыбокую чорную яму, у якой стаіць тлустая і валасатая гарыла з дому адпачынку. I тады ты распавёў мне, што апошнім часам, стуль як пачаў чытаць гэтыя кніжкі, то ЁН напухае ў штанах і робіцца такім мулкім, што табе карціць церці яго рукой, пакуль з кончыка ня пырскне белая вадкасьць, і гэта самае прыемнае адчуваньне ў тваім жыцьці, як рознакаляровы выбух у галаве, але потым прыходзяць згрызоты, бо ў школе вам растлумачылі, што праз гэтую вадкасьць жанчыны робяцца цяжарныя, і калі ты пасьля мыеш рукі, яна разам з вадой зацякае ў каналізацыю, выліваецца ў мора, а ў моры ж купаюцца тысячы жанчын, і яна можа заліцца ім пад трусы, і ў дадатак ня ўсё змываецца з рук, бо зь мільёну насенінак на тваёй руцэ, напэўна, застаецца якіх дваццаць-трыццаць, і бывае, што пасьля гэтага табе трэба ехаць аўтобусам, на сэкцыю баскетболу або на скаўцкія гурткі, і яна пераходзіць на грошы, што ты плаціш кіроўцу аўтобуса, а праз рукі кіроўцы — да квіткоў, якія ён дае дзяўчатам і жанчынам усіх узростаў, і потым яны вяртаюцца дадому, ідуць у прыбіральню, адрываюць туалетную паперу і выціраюцца, і вось гэта ўжо ўнутры іх, але яны нічога ня ведаюць, і цяпер па вуліцах ходзяць тысячы жанчын, якія ў сваіх напухлых жыватах носяць дзетак ад цябе. I ня толькі ў Ізраілі, бо насенінкі разам з марскімі цячэньнямі можа змыць да самай Эўропы. Невыразны бляск гонару за самога сябе ўзьнік у тваіх вачах, але тут жа згас. Я сядзела пэўны час моўчкі і думала і грызла сухую ігліцу. Гэта напраўду была
сур’ёзная праблема. Ты тымчасам пачаў шпурляць шышкі, намагаючыся пацэліць у комель насупраць — плясь, плясь, плясь. I тут у мяне завялася ідэя. Я пабегла на варыўню, дзе ля рукамыйніка былі ўсякія неабходныя рэчы: запалкі, плястыры і розныя гумкі, дастала некалькі цэляфанавых мяшэчкаў, у якія бабуля зазвычай складвала канапкі на дарогу, калі мы ў выходныя наведвалі з праверкай адзін з санаторыяў, вярнулася ў гаёк бегма, дала табе і сказала: трымай — рабі ў іх і закопвай у зямлю. 3 таго дня ўсе гэтыя стурбаванасьць і адначасна ганарлівасьць зьніклі з твайго твару, і мы зноўку былі сябрамі і гулялі ва ўсе нашыя старыя гульні, і толькі калі-нікалі ты спыняўся раптам і кідаў на мяне доўгія задуменныя позіркі, а я пракрадалася ноччу ў варыўню і лічыла пакецікі, каб даведацца, колькі ты ўзяў, і басанож выходзіла ў гаёчак, напоены цемрай, у сьвет замглёных вершалін, што кішэў цвырканьнем і скавытаньнямі, і таямнічымі шоргатамі, і шукала тыя месцы, дзе было панакідана сухой сасновай ігліцы, і корпалася цікаўнымі рукамі, са шчыменьнем у сэрцы, і даставала з магілкі цэляфанавыя мяшэчкі, і доўга-доўга абглядала дзівосную вадкасьць пры месяцовым сьвятле. Аднаго дня ты далучыў да нашага скарбу на гарышчы пакамечаныя кніжачкі, і сказаў: мне больш гэтая макулатура не патрэбная, я магу прыдумваць лепшыя гісторыі, і я сказала: ага, калісьці ты будзеш пісьменьнікам, і тут жа прыгадала, што дзядзька Альфрэд сказаў гэта першы. Мы тут жа падзерлі кнігі на старонкі і селі павыразаць зь іх словы, самыя брыдкія, і склалі ананімкі з жахлівымі пагрозамі для банды крымінальнікаў, якая хавалася пад прадуктовай крамай, а таксама для спадарыні Бэлы Блюм з пошты, і на поўную губу мялі чакаляд, які ты скраў раней з бабулінай хованкі, дзе яна трымала яго, каб пекчы свае пірагі, смак яго трохі нагадваў смак міндальнай смалы, і раптам ты
дакрануўся кончыкамі пальцаў да майго твару, быццам хочучы сьцерці чакалядныя вусы, і зайшоў мне за сьпіну, і паволі напісаў на ёй, слова за словам: «я-цябе-страх-як-кахаю», і з усёй моцы абняў мяне. Ты лёг на канапу, а я лягла на цябе, тварам у шаўкавісты цень, што паміж плячом і шыяй, пах смалы і крухмалу точыцца ад тваёй зялёнай кашулі, і твае вільготныя пальцы паволі лашчаць мне патыліцу, дрыжаць, дробна кудлацяць мне валасы. Ты і я ляжым, зьляпіўшыся ў адно цэлае, амаль ня дыхаем, адно слухаем шалёны пошчак нашых сэрцаў, не раўнуючы коні лятуць на скачках, і я паволі лашчу твой твар, быццам ствараюляплю яго наноў, сьветлыя кудзеркі і гладкае чало, і бровы, пад якімі жыве цэлы сьвет, і маленькі нос, зь якога скочваецца палец, як зь ільдзяной горкі, да губ, скуль дзьме гарачае паветра на мае азяблыя пальцы, а ты тузаеш маю блюзку, твая халаднаватая рука вандруе па маёй сьпіне, ropy й долу, долу й ropy, аж да таго прыемнага куточка, дзе, калі б мы былі катамі, дык у нас вырас хвост, і я прыціснула свой рот да твайго, адчуваючы рэшткі смаку скрадзенага чакаляду, нашыя языкі сутыкнуліся, таропка сплятаюцца і зацята рухаюцца-змагаюцца, як напалоханыя спартоўцырукальшчыкі, і я ссунула тваю майку над гладкімі грудзьмі, а потым — сваю блюзку над маімі грудкамі, каб прытуліць ацьвярдзелыя ад холаду смочкі да гарачай мяккай скуры твайго задыханага жывата. I між нагамі адчула слодыч, баццам мне намазалі там мёдам, але крышку якога пралілася на майткі, і ад гэтага мае ногі растуліліся і плаваюць на тваім сьцягне ropy й долу, і ты абняў мяне, і ссаў мае вусны як цукерчыны, і прыціскаў маю руку да мулкага кузлачка ўтваіх шортах, і твар твой зрабіўся сур’ёзным і крохкім, ажно я здолела ўбачыць у тваіх вачах тое, што ніхто яшчэ да мяне ня ведаў, і дыхала хутка-хутка, не раўнуючы маленькі зьвярок, пазбаўлены памяці і ду-
мак, і мой жывот растаў і прыліп да твайго, і слодыч у майтках расьцякалася ўсё больш і больш аж да болю, аж да зьнямогі, і раптам хваля дрыготкіх сьцісканьняў унутры мяне, першая наймацнейшая, самая вострая і вельмі доўгая, і за ёй — астатнія: шпаркія, як трапяткія матылькі, і я з усяе моцы намагалася не крычаць, каб дзед з бабуляй не прачнуліся, і хацела каб гэта не сканчалася, але ўрэшце гэта скончылася, і я абрынулася на цябе без дыханьня, і сэрца грукацела, як пасьля забега на шэсьцьдзесят мэтраў. Убачыла, што ты таксама паўпрытомны, сутаргава хапаеш ротам паветра, твар палае, і я зьлезла зь цябе і лягла поруч, зьмеціўшы на тваіх шортах вялікую пляму, узрушаная, і ўдыхала жывы пах, які тачыўся ад нас дваіх і мяшаўся, і сплятаўся, не падобны ні да якога іншага.
Потым ты глянуў на мяне агніста-зялёнымі вачыма і пасьміхнуўся, і даў мне буську, і рэзкімі рухамі адкінуў валасы, што наліплі да лба. Я села, і ты адным духам сьцягнуў майку і сказаў: здымай таксама. I я зьняла, і ты паклаў галаву мне на жывот, і так мы ляжалі: мая рука кудлаціць твае вільготныя валасы, і сонечныя промні, падобныя да пальцаў, прашываючыся праз шчылінкі ў жалюзях, разьлягаюцца на сьценах залатымі веерамі. Потым я лашчыла цябе і сказала, што твая сьпіна як аксаміт, а ты сказаў, што мая — гладкая як вада, і пацалаваў мяне ў жывот і пачаў маляваць на ім дзіўныя формы іубамі, і сказаў: калі ты ляжыш на сьпіне, твае грудкі плоскія як мае, a потым ты ссаў мае смочкі, і твой язык быў трохі шурпаты, не раўнуючы як у ката, ты лізаў і лізаў, пакуль яны не зрабіліся цьвёрдымі, як вішнёвыя костачкі, і я зноўку адчула слодыч і гладкасьць спаміж ног і хацела яшчэ, але зьнізу пачуўся голас бабулі, востры і праніклівы як пэрыскоп на субмарыне: дзеці, дзе вы там, ужо пяць гадзін, пара піць гарбату зь пірагамі. Мы жвава начапілі вопратку і спусьціліся.
Ты пайшоў памяняць шорты. А я глянулася ў пазалочанае люстэрка ў вітальні. Mae вочы блішчэлі як нябесныя кубкі, і ўвесь сьвет быў белы, а мэбля гасьцёўні, дзед, бабуля і дзядзька Альфрэд здаваліся далёкімі і несапраўднымі, хаця выразна абмаляванымі, як на тэатральным прадстаўленьні.
Той ноччу я не магла заснуць ад прагі цябе: сьпіш сабе ціхенька ў пакоі, што ў канцы калідора, а тваё цела, пэўна, марыць пра маё. Я так хацела прыйсьці да цябе, пачуць тваё дыханьне, але бабуля заўжды рупілася, каб ты спаў у пакоі, у якім раней спаў твой бацька, а мяне клала ў пакой, сумежны зь іх спальняй, матчын, таму я ўстрымалася і стала думаць пра заўтра, пра цырымонію, якую мы да апошняе дробязі сплянавалі пасьля вячэры, калі сышоў дзядзька Альфрэд, і калі дзед з бабуляй паселі паглядзець па тэлевізары «Дзёньнік тыдня», а мы шапталіся ў варыўні і маглі пачуць, як Менахем Бэгін, новы прэм’ер-міністар, кажа пра Асьвенцым пра шэсьць мільёнаў загіблых, а потым нечакана заяўляе, што гатовы сустрэцца ў Ерусаліме з эгіпэцкім прэзыдэнтам Садатам, і дзед заўважае: ну, нарэшце з гэтага шпанюка Менахема атрымалася нешта прыстойнае, а бабуля паклікала нас і сказала: вам трэба глянуць, перадаюць важныя навіны, але мы ведалі, што заўтрашняя цырымонія значна важнейшая за ўсе тыя навіны, а асабліва яе апошняя частка.
Я ніяк не магла спыніць гэтую кінастужку, якая паўтаралася і паўтаралася на замглёным экране ночы, кінастужку, у якой мы гралі галоўныя ролі. I зьнянацку пачула са спальні, як бабуля крычыць шэптам: Аарон, Аарон, і як дзед прачынаецца і кажа: а брох із мір! — авоечкі!, што здарылася, Міна?, а бабуля кажа, што яна ня можа заснуць, і ціхенька распавядае, — але я магла пачуць кожнае слова, — што раніцой, калі яна хадзіла па краме з вазком, каб купіць прадуктаў на су-
боту, то раптам адчула, што яе мама крочыць поруч зь ёю, у чорным футры, у якое яна была апранутая, калі яны шмат год таму разьвітваліся на вакзале, і нават яе твар быў такі ж бледны і трывожны, і яна сказал ёй нешта, але бабуля ня слухала, бо гаварыла сабе: цяпер жа лета, дык чаму гэта мама апранула футра, і пакуль зразумела што да чаго, мама зьнікла. Стуль я не знаходжу сабе месца! — працягвала бабуля палкім шэптам, я проста пэўная, што гэта дрэнны знак. У яе быў такі твар, што я адразу зразумела: здарыцца якаясьці бяда. Але дзед нічога не сказаў і толькі ціха-ціхенька засьпяваў ёй нешта, нейкі даўнейшы напеў бяз словаў, ён паўтараў яго колькі разоў, пакул ь той напеў не спавіў мяне ўсюю і я не заснула.
Назаўтра была субота. Дзед і бабуля разбудзілі нас рана, каб мы паехалі зь імі наведаць санаторый у Тыберыі, і былі крыху зьдзіўленыя, калі мы пачалі мармытаць з-пад коўдры, што вельмі стаміліся і хочам застацца дома, яны ўгаворвалі нас, але ўрэшце пакінулі ў спакоі. Тады я і прыгадала, што пачула зь іх спальні, і сказала сама сабе, як такое можа быць, што ў нашай краме гойсаюць здані, і чаму дзед ня кінуўся суцяшаць бабулю ды не сказаў, што гэта толькі ў яе галаве і што нічога дрэннага не здарыцца, але тут мне раптам прыйшла думка, што той гутаркі не было наагул, а яна мне адно прысьнілася, і таму я вырашыла нікому пра яе не казаць, нават табе. Бабуля прыгатавала нам канапкі зь яйкамі ўкрутую на абед, і сабе на дарогу сёе-тое, і тут маё сэрца моцна затахкала, бо пачула як адчыняецца шуфлядка ля рукамыйніка і бабуля мармыча над ёй: дзіўна, я выдатна памятаю, што была поўная ўпакоўка. Урэшце яна загарнула канапкі ў глянцаваную паперу, бо Міша ўжо бібікаў ім знадворку, дзюбнула нас абодвух у шчочку і сказала: вернемся ўвечары а палове на восьмую, будзьце харошымі дзеткамі, і яны паехалі. Калі гырчаньне