Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Колісь, калі сьвет праз вазу быў увесь аранжавы, праз тую бліскучую, на дотык халодную, вазу на буфэце ў гасьцёўні, якая, мусіць, штораз зьнікала зь іншымі прадметамі ў той момант, калі мы выходзілі з пакоя, і мы зазірнулі праз замочную адтуліну, каб спраўдзіць гэта, але яны, пэўна, убачылі, што мы зазіраем, і хуценька вярнуліся, а ў гаражы пад прадуктовай крамай хавалася небясьпечная банда злачынцаў, якую маглі выкрыць толькі Шэрлак Холмс і ты, бо было ясна, што ты зробісься вядомым сышчыкам, пра якога будуць пісаць кнігі, а я буду тваёй намесьніцай, і мы выпрабоўвалі нябачны атрамант з цыбулі, награвалі паперу над сьвечкай, каб праступіў тэкст. Потым трэніраваліся глытаць паперу, каб ня трапіла ворагу, і яшчэ ладзілі трэніроўкі самаабароны, утойваньня сакрэтаў, калі цябе нават катуюць, навязаўшы да ложка, і падносяць палаючыя запалкі да пальцаў ног,
і яшчэ мяшалі атруты: зь зямлі, з прэлае лістоты, з патрушчаных смаўжоў, і клалі ў слоік ад кіслага малака, на якім малявалі дзьве скрыжаваныя косткі і чэрап, і хавалі яго разам зь іншымі сакрэтамі.
Калі канікулы цягнуліся ўсё лета, увесь сьвет быў аранжавы, і ўсё-ўсё было магчыма, і ўсё-ўсё павінна было адбыцца, і дзядзька Альфрэд быў яшчэ жывы і завітваў да нас выпіць сваю пяцігадзінную гарбату, a дзед і бабуля адпачывал і ад дзьвюх да чатырох і пакідал і нам увесь бясконца-бязьмежны час, і мы пракрадаліся па драўляных рыпучых прыступках, што былі па-за домам, у наш пакоік на гарышчы, наш галоўны штаб, і стаялі ля вакна, адкуль за могілкамі можна пабачыць мора, тады... Тады ты дакрануўся кончыкамі пальцаў да майго твару і сказаў, што кахаеш мяне.
Цяпер мы тут, ходзім-торкаемся, як замаркочаныя сваякі ў аэрапорце перад расставаньнем, ля самага ўваходу — чорнае таблё рэйсаў, на якім напісана белай крэйдай: «чатырнаццаць-нуль-нуль, Арон Грын, пахаваньне», і я гляджу на жанчыну, што сядзіць на каменнай лаўцы побач з табой, ліловы капялюш з саломы асланяе ёй вочы і сьпеліць вусны да вінаграднага адценьня, і сонца гойстрыць два нажы ўздоўж яе загарэлых лытак, і потым я падыходжу да вас, здымаю сонечныя акуляры, ціха вітаюся, і ты хапатліва ўскокваеш і вымаўляеш: «Пазнаёмцеся. Мая жонка. Мая стрыечная сястра». I паміж двума гэтымі сказамі я заўважаю бляск пярсьцёнка і белых зубоў, а яна дакранаецца сваёй мяккай рукой з доўтімі, надта доўгімі пальцамі і вітаецца яшчэ раз. I вось ужо служкі сьмерці, старанныя як анёлы, зь белымі рукавамі, спатнелыя, барадатыя, нясуць на насілках ухутанае запылена-шэрым саванам цела, якое раптам скарлючылася, галава амаль кранаецца тлустых чорных сьцёгнаў першага анёла, а бязвольныя ногі матляюцца перад расшпіленым прарэхам друго-
га, і сьцюдзёны вецер дзьме ў маіх грудзёх, як тады, і я прашу ў тваіх вачэй успомніць, але ты талопісься долу, потым скіроўваеш позірк на яе, абдымаеш рукой за талію і дапамагаеш узьняцца, тым часам мае шпіёністыя вочы застываюць на яе акруглым жываце, атуленым пухкай сукняй, і бачаць у ім усе твае насенінкі, што не зрабіліся тваімі дзеткамі, якіх ты схаваў за домам, у гаёчку пад сасной, улетку паміж сёмым і восьмым клясамі, у часе летніх канікул, у першы дзень якіх па мяне прыехаў дзед, як прыяжджаў кожны год, раніцой на старой чорнай машыне, якой кіраваў Міша, шафёр з канторы, каторы ў мой гонар начапіў белую фуражку і шырокую ўсьмешку з залатым зубам. Міша паклаў маю чырвоную валізу ў багажнік, і потым, казырнуўшы і падміргнуўшы, адчыніў для мяне заднія дзьверы, і мы паехалі забраць цябе з чыгуначнай станцыі, што ля порту. Па дарозе я прасунула галаву паміж пярэднімі сядзеньнямі і папрасіла, каб Міша яшчэ раз распавёў, як ён граў на трубе для югаслаўскага караля, і Міша ўздыхнуў і сказаў: тое даўно было, але я памятаю нібыта ўчора, я быў тады маленькім хлопчыкам, год дзевяць-дзесяць, у школе на трубе я граў лепей за ўсіх, і аднаго разу мне прынесьлі сінюю форму з залатымі гузікамі, і галыптук, і гетры да калень, і фуражку, і загадалі гэта ўсё апрануць, і паставілі мяне побач са сьцягам і сказалі трубіць, і я што моцы прыгожа-прыгожа трубіў, і тут зайшоў кароль Павал, і сьцяг узьвіўся на дрэўка, і труба блішчэла на сонцы, і залатыя гузікі таксама, хто б мог падумаць, даражэнькая, маленькі габрэйскі хлопчык будзе граць для караля, а ён падышоў да мяне, пагладзіў па галаве і спытаў: як цябе завуць, a я адказаў — Міша, і мама стаяла і плакала так моцна, што яе падтрымлівалі за плечы, а бацька сказаў: цяпер я ўрэшце рады, што ў нас ёсьць Міша, бо бацька сьпярша зусім не хацеў, каб я нарадзіўся, яны паехалі
ў Аўстрыю толькі на адпачынак, а калі вярнуліся, дык мама сказала: я цяжарная, а бацька сказаў, пяць дзяцей дастаткова — зрабі спарон, але мама была вельмі ўпартая, усё роўна як маці Альберта Айнштайна, бо ягоны бацька таксама не хацеў, каб ён нарадзіўся, і потым Айнштайн вельмі кепска вучыўся ў школе, і настаўнікі выклікалі бацьку ў школу, і бацька сказаў яму: Альберт, табе ўжо семнаццаць, ты ўжо не малы хлопчык, што ж гэта з табой будзе, але ў дваццаць шэсьць год Айнштайн сустракаўся зь Леніным і з Чэрчылем, і распавядаў ім пра тэорыю адноснасьці, і было многа шуму, і ён зрабіўся знакамітым ва ўсім сьвеце, і цяпер, пачуўшы пра аборты, я кажу: яшчэ невядома, што можа выйсьці з гэтай малечы, нашто ж забіваць чалавека. Міша ўздыхнуў яшчэ раз і потым запаліў цыгарэту. Па-над чыгуначнай станцыяй ужо можна было ўбачыць вялізны гадзіньнік. Безь пяці дзевяць мы прыехалі. Дзед і я пайшлі на пэрон, а Міша застаўся ў машыне. Два грузчыкі ў шэрых кепках, абапёршыся на свае паржавелыя вазкі, разпораз пераглядаліся прымружанымі вачмі і курылі сьмярдзючыя цыгарэты з жоўтых пачкаў, на якіх былі намаляваныя чорныя коні. Ад хваляваньня мне хацелася ў прыбіральню, і я вытанцоўвала з нагі на нагу. Роўна а дзевятай пачуўся доўгі вясёлы гудок паравоза. За паравозам ляцела пяць грукатлівых вагонаў. Грузчыкі падхапіліся, вялізнымі ботамі расьціснулі недапалкі і сталі туд-сюд гойсаць уздоўж пэрона, лямантуючы: «Багаж, багаж!» 3 трывогай я стала шукаць твой твар паміж сотні ўзрушаных, папрыцісканых да шыбаў фізіяноміяў. I тут з выдыхам адсунуліся дзьверы і выйшаў ты, самы першы, у джынсавых шортах, якія тады былі на ўсіх хлопчыках, і ў зялёнай кашулі з лэйбамі на кішэнях, якая мала ў каго была, і ў клятчастай шапцы прыватнага сышчыка, якую колісь табе прывезьлі з Ангельшчыны і якой не
было ў ніводнага хлопчыка, і вось ты стаіш на пэроне ля чорнага чамадана, што належаў твайму бацьку, і азіраесься стуленымі вачыма, нібы дзьвюма зялёнымі шчылінкамі пад бялявымі ўскудлачанымі кудзеркамі, і я зноўку адчула гэтае шчыменьне паміж горлам і жыватом, — мне займала духі кожны раз, калі я бачыла цябе, і нават калі проста думала пра цябе, і я закрычала: вунь дзе Улі, вунь Улі, і пабегла насустрач, а ты зьмеціў мяне і ўсьміхнуўся. Мы моцна-моцна абняліся, і тут падышоў дзед, пляснуў табе па плячы і сказаў: як ты вырас, Шауль, і не перахапіў твой чамадан, бо ты быў ужо дарослы, трынаццаць з паловай, і мацнейшы за яго. I ты паклаў свой чорны чамадан у багажнік, побач з маім чырвоным. I Міша адвёз нас на вуліцу Герцэль, у дзядоўскую кантору, дзе сьценкі быліўвешаныя бліскучымі, насычанымі блакітным колерам плякатамі з выявамі ўсялякіх прыгожых мясьцін у Ізраілі, і Галілейскага мора, і Мёртвага мора, і курорта Рош-га-Нікра, і Чырвонага мора, дзе былі санаторыі, і дзяржава плаціла дзеду грошы, каб ён пасылаў туды былых вязьняў канцлягераў, і я заўсёды ўяўляла, як яны прыяжджаюць туды на цягніку, у сьмешных кашулях і шапках, пад якімі тужлівыя жоўтыя твары, усё роўна як на фотаздымках, якія паказвалі нам у Дзень памяці ахвяраў Галакосту, і як тыя былыя вязьні шыхтуюцца там у доўгі шэраг з усімі сваімі зьвязанымі вяроўкамі валізамі, і кожны заходзіць і скідае сваю лягерную куртку і шапку і атрымлівае замест іх каляровы купальнік або плаўкі і аранжавую панамку кібуцніка, і яны сядзяць у шэзьлёнгах на сонцы і купаюцца ў моры і шмат ядуць і нарэшце ачуньваюць, так я думала, а праз тыдзень робяцца тлустыя і загарэлыя і ўсьміхаюцца як людзі на рэклямных абвестках, і тады іх адпраўляюць дамоў, бо новая група ацалелых пасьля Галакосту ўжо чакае ў чарзе.
Так я думала, пакуль у адну суботу мы не паехалі зь дзедам, бабуляй і Мішам, адведаць зь інспэкцыяй адзін санаторый, які называўся «курортны пасёлак «Рош-га-Нікра». Там не было ніводнага такога ацалелага, і наагул было немагчыма вызначыць, хто тут ацалелы пасьля Галакосту, а хто — просты чалавек, бо ўва ўсіх былі тлустыя і абвіслыя жываты і ніхто не выглядаў надта тужлівым, усе плавалі ў басэйне і перлі за абедзьве шчакі сэндвічы з апэльсінавым сокам, і гаманілі на поўны голас, і гулялі ў бінга. I тады мы вынайшлі мэтад, як выявіць, хто тут сапраўдны ацалелы, але сама я не наважылася дзейнічаць, адно пазірала здаля, як ты ходзіш спаміж шэзьлёнгаў перад басэйнам і шэпчаш кожнаму ў вуха: «Гітлер», і я бачыла, што большасьць людзей ніяк не рэагавала, яны адно расплюшчвалі вочы ў нейкім такім зьдзіўленьні, бытта прахапіліся са сну і яшчэ не пасьпелі сьцяміць, дзе ж знаходзяцца, і адразу стулялі вочы ды засыналі зноў, і толькі адзін мужчына, мажны і тлусты, не раўнуючы гарыла зь лесам чорных валасоў на грудзях і сьпіне, ускінуўся і, дыхаючы цяжка як паравоз, пагнаўся за табой па лужку, і ягоныя вочы былі чырвоныя ды вялізныя, як пражэктары, і ўрэшце ён схапіў цябе і заляпіў поўху, і пачаў моцна трэсьці цябе за плечы і стаў зьверавата крычаць незразумелыя словы: паскудствэ-халера, паскудствэхалера, і ты вярнуўся да мяне з палаючым вухам, і хоць ня плакаў і супакойваў, што табе зусім не баліць, але ж стуль, як прыгадвалі Гітлера ці то ў клясе ці то па тэлевізары, дык замест сапраўднага Гітлера я ўяўляла менавіта таго гарылу з санаторыя, хіба толькі з маленькімі вусікамі і чупрынкай.
Як зазвычай у першы дзень канікул, апоўдні мы зайшлі паабедаць у «Лёх лорда Бальфура», і афіцыянт-штыкля, які быў падобны да прафэсара, — а дзед распавёў, што шмат год таму афіцыянт
насамрэч быў прафэсарам у Бэрліне, — з залатымі акулярамі і бародкай такога самага колеру, і з чорным гальштукам-матыльком, ледзь прыкметна кіўнуў, бо ўжо ведаў нас і асабліва дзеда, які быў у гэтым рэстаране заўсёднікам, і адсунуў крэслы, каб мы паселі, і спрытна паклаў перад намі мэню: «Што для вас, гер Грын? », дарма што дзед заўжды замаўляў адно і тое: смажаніну, бульбяную кашу і квашаную капусту, а таксама гронку ліловага вінаграду на дэсэрт, а людзі ля іншых столікаў, якія таксама ведалі нас, прыязна ўсьміхаліся і махалі нам сваімі белымі сурвэткамі, і калі я ела, дык паглядала на двух выразаных з фанэры кухараў, што віселі на сьценцы; яны былі ў высокіх каўпаках і даўгіх, да пят, фартухах і з чорнымі выпрастанымі да гары кончыкамі вусоў, нібыта іх твары расквеціліся дзьвюма дадатковымі ўсьмешкамі. Кухары глядзелі на мяне ў адказ, абапершыся на дзежку, што напалову вытыркалася са сьцяны і была набіткаваная — я была проста пэўная — смачнай-смачнай квашанай капустай, такой самай, як у маёй талерцы. Дарэчы, колісь ты распавядаў, што тут ёсьць сакрэтнае сутарэньне, і менавіта празь яго рэстарацыя называецца «лёхам», і што ў тым сутарэньні стаіць процьма такіх жа дзежак, і ўсе яны набіткаваныя квашанай капустай, якой можа хапіць надоўга на выпадак, калі зноў пачнецца Галакост. Тут завітаў кульгавы прадавец газэт, у шэрай бруднай мокрай потнай кашулі, і стаў крычаць: « «Едыёт»»Маарыў»!, «Едыётл-лМаарыў»!1, каму вячэрнюю газэту?», пакуль уся заля рэстарацыі не напоўнілася яго кіслым дыханьнем, і дзед памахаў прадаўцу рукой, і ён падышоў да нашага стала і сваёй загарэлай рукой даў дзеду газэту, а дзед заплаціў яму чвэртку ліры, нягледзячы на тое, што ля самага рэстарана быў