Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
А недзе там, угары, зіхцяць Давідаў Воз і Цялец, і Мілавіца з Марсам. Зоркі рассыпаныя па небе, як цукеркі. Цікава, хто яшчэ глядзіць на неба цяпер, гэтым цёмным вечарам. I думае пра сваё жыцьцё, і пра каханьне, і пра ўсё, што павінна было адбыцца. Адчуваю, што вось-вось маё сэрца разарвецца ад надзеі. Я ўжо на ладным падпітку: хістаюся, калі ўстаю. «Добра, — кажуДарону, — я пайшла». I яшчэ кажу: «Хале-
ра, не ўяўляю, як зараз буду кіраваць машынай». I дадаю: «Я нават ня памятаю, дзе я паставіла яе. Сьмешна». «Ага, — пагаджаецца Дарон, — сьмешна. Як жа ты яе знойдзеш?» «Пачакай хвілінку, — кажу. — Толькі ня сьмейся». Але сьмяюся сама, і, улёгшыся на сьпіну, пачынаю дасылаць тэлепатычныя заклікі: «Прыйдзі да мяне, прыйдзі да мяне, прыйдзі да мяне».
— Можа, распавядзеш, чым ты тут займаесься? — пытае Дарон і кладзецца поруч.
Я раптам яскрава разумею: ніколі мне ўжо ня вернуць маю душу, ніколі, ніколі...
Мэір Шалеў
Аўтар славутага «Расейскага рамана» Мэір Шалеў (нарадзіўся ў 1948 г. у Ерусаліме) поўніць свае творы апісаньнямі пакручастых лёсаў першых габрэйскіх пасяленцаў, выхадцаў з самай Усходняй Эўропы. Неверагодныя прыгоды бярдзічаўцаў і бабруйцаўу пустыні. Пакінуць усё блізкае ды роднае і паехаць на Радзіму. Сапраўдная прыгода гэта калі бярэш квіток толькі ў адзін канец. Прыгода даўжынёю ў жыцьцё.
«Князь Антон і яго служанка Зога» першая частка рамана «Ісаў» (1991). Вярблюды, танцаўшчыцы жывата, пах кунжуту і кардамона, што лунае па-над скарлючанымі вулкамі, гарызантальна прыбіты паўмесяц ідэальныя дэкарацыі для заўсёдных містэрый-ашуканстваў Усходу.
Князь Антон і яго служанка Зога (Вымысьленая гісторыя пра людзей, якіх не было)
Княжыч Вільгельм з роду Гесьлераў быў выпадкова застрэлены на паляваньні ў пяць год. Лапочучы крыламі, гусак узьляцеў, стрэльба грымнула
«Hadukas Anton Umesharto Zuga» by Meir Shalev
First published in Hebrew in «Esau» by Meir Shalev
Copyright© Meir Shalev and Am Oved Publishers Ltd
Translated by Pavel Kastukevich
«Published by arrangement with The Institute for The Translation of Hebrew Literature»
ў гушчары; трасучыся ўсім целам, хлопчык зь енкам паваліўся на зямлю. Яго галашэньні паплылі па-над лугам, загойдаліся ў чароце, ударыліся аб таполі, але сабакі былі навучаныя шукаць адно лісіцаў ды птушак і таму дапялі да цельца княжыча ўжо калі яно зьнерухомела. Міжвольны забойца, неачэсаны валапас, што, паквапіўшыся на фазанаў, цішком пракраўся ў паляўнічыя ўгодзьдзі, застрэліўся ўвечары таго ж дня ад скрухі, якая ахінула яго сэрца. Ён пакінуў пасьля сябе маладую ўдаву, каструбавата напісаны пакаяльны ліст і неразьвязаную загадку: як чалавек здольны зьвесьці жыцьцё самагубствам, двойчы стрэліўшы самому сабе зь пісталета ў патыліцу?
Вільгельм быў адным з братоў-блізьнюкоў. Пульхны хлопчык з рудым валосьсем; у чатырохгадовым узросьце ўжо смаліў па выпуджаных з гнёздаў бакасах і выпускаў у палі сокалаў ды хартоў. За некалькі дзён да сьмерці Вільгельм атрымаў у падарунак сваю першую стрэльбу, сапраўдную «манліхераўку», хіба толькі значна паменшаную, якую адмыслова для яго выштукаваў Эліягу-Натан Манастырскі, адзін з найлепшых збройнікаў Эўропы.
Цяпер мёртвы хлопчык падпарадкаваў сабе жыцьці бацькоў. Занураная ў жальбу маці за вялікія грошы купіла п’ету1 работы Джаніні і павесіла карціну ў пакоі нябожчыка-сына. Скарлючаная, гадзінамі ляжала на яго маленькім ложку і мэлянхалічна сузірала зіхоткае цела ўкрыжаванага Хрыста, чэрпаючы сілы ў велічным вобразе ягонай маці, вядомай сярод мастацтвазнаўцаў пад назваю Мадона Рабуста, або «Трывушчая», паколькі Дзева Марыя работы Джаніні — мажная кабета з маленькімі і вострымі, як у юнака, смочкамі і доўгімі ды мускулістымі рукамі. Князь-бацька павесіў на дзьве-
1 П’ета — (іт. pieta ад лац. pietas — спачуваньне, міласэрнасьць, любоў), у хрысьціянскім мастацтве — сцэна аплакваньня Хрыста Маці Божай пасьля яго зьняцьця з крыжа.
ры паляўнічага дамка роду Гесьлераў замок, апячатаў яго сургучом і, шукаючы заспакаеньня, заглыбіўся ў заняткі, вядомыя сваім дабратворным уплывам на душу мужчыны: навуковыя досьледы і зьбіральніцтва. Князь занатоўваў крылатыя выразы, калекцыянаваў мініятуры і мікраграфічныя надпісы ды вывучаў фэномэн стыгматы сярод жанчын каталіцкага вызнаньня. Сёньня ён вядомы як дасьледчык, які першы апісаў выпадак Люізы Лято, французкай краўчыхі, чые запясьці кроватачылі штопятніцы.
Брат-блізьнюк Вільгельма, князь Антон, прыходзіў да маткі, прасіў яе падняцца з ложка нябожчыка, прыносіў з сабой пліткі любецкага марцыпану, мілы яе сэрцу ласунак, але тая не зважала ані на ягоныя просьбы, ані на ягоныя спакусы. Падымалася яна толькі апоўначы: кіравала ў палацавую пякарню, дзе, румзаючы, бохан за боханам мяла за абедзьве шчакі сьвежасьпечаны хлеб, а ў дажджлівае надвор’е панадзілася хадзіць на падворак, каб падстаўляць валасы пад вадзяны струмень. За колькі месяцаў туга па памерлым сыне ператварыла яе ў пульхную, вечна прасьцюджаную кабету з чырвонымі ад сьлёз вачыма. Маці наняла Эрнэста Вэбэра, вядомага дзіцячага партрэтыста, і некалькі тыдняў апісвала яму свайго нябожчыка-сына. Пасьля гэтага Вэбэр намаляваў, мусіць, сотню мёртвых хлопчыкаў, але ўсе яны былі не яе. Урэшце знайшлося выйсьце: з Францыі быў запрошаны фатограф Марсэль дэ Він, які сфатаграфаваў твар маці ў час, калі яна апісвала свайго сына. Фатограф падрэтушаваў сёе-тое на фотаздымку, і партрэт атрымаўся надзіва праўдападобны.
Гады міналі. Маці і бацька акапаліся кожны ў сваёй жальбе, а князь Антон зь мілага хлопчыка ператварыўся ў расыіешчанага і нястрыманага маладзёна, які штокрок адчуваў, як брат-нябожчык трымае яго за пяту. Праўда, Антона ня вабіла паляваньне: ён разнадзіўся
жанчынамі, баляваньнямі і моднымі карэтамі. На той час роўнасьць і братэрства, «французкія хваробы», як менаваў іх князь-бацька, ужо пачалі іубляць свае колішнія чары, але князь Антон разумеў іх на ўласны капыл і таму бязь лішніх забабонаў адорваў каханьнем дзяўчат усіх саслоўяў, бяз вынятку: як шляхотных паненак, так і сьмярдзючых мужычак, — у ягоным ложку ўсе яны выглядалі даволі аднолькава. Зазвычай ён прапаноўваў сябе на французкі манер, ужываючы банальную фразу: «Ці не жадае спадарыня апынуцца разам са мной у адным ложку?», і вымаўляў словы з такой сабе наіўнай бессаромнасьцю і як бы задыханым ад любоўнае жарсьці голасам. Пры гэтым ён шчыльненька прыціскаўся да суразмоўніцы сваімі кастлявымі сьцёгнамі, каб у той ня ўзьнікла ані каліва сумневу ў цьвёрдасьці яго намераў.
У залётах князь Антон быў шчодры і ўцешны. Безьліч разоў давёў на справе, што эгаісты — найлепшыя каханкі, ды зь цягам часу стаў паўсюдна вядомы як вытанчаны знаўца пешчаў, плоцкіх насалодаў і бязьмежнае распусты. Ішоў спаць, накідаўшы ў пасьцель маленькіх камякоў з сабалінага футра, далікатныя дакрананьні якіх не параўнаеш нават зь пешчамі самых спрактыкаваных рук. Шторанку, калі старая гувэрнантка, папудрыўшы ягоную скуру ў найбольш інтымных месцах, завяршала апранаць гаспадара, у пакой уваходзілі два юнакі зь вялікім, на поўны рост, люстэркам ды пачыналі нясьпешна абыходзіць князя, каб той з усіх бакоў абгледзеў цела ва ўсёй яго выкшталцонасьці. Сьняданак падавалі роўна празь дзьве з паловай гадзіны пасьля сьвітаньня, і дзеля больш спраўнага кухараньня зьвяздар рыхтаваў папулярна складзеныя табліцы з дакладным часам узыходу сонца, каб іх маглі асягнуць розумам нават чаляднікішвабы. Князь Антон еў з талерак, на якіх па абводзе залатымі літарамі былі напісаныя словы «Ноппі soit
qui malypense» — «Далоўскептыкаў!». Аягоная пэдантычнасьць стасоўна прадуктаў была нагэтулькі вялікая, што дзеля іх сьвежасьці нават выштукавалі адмысловы павільён з басэйнам, куды залілі крынічную воду і запусьцілі вугроў, а таксама пабудавалі ахайненькі загончык, у якім цяляты і парасяты адбывалі сваю апошнюю перад зарэзам ноч, і ў дадатак паставілі цагляную, што тапілася торфам, ютляндзкую печку — найлепшую для выпечкі булачак.
Але найславуцейшая (і варта дадаць — добра задакумэнтаваная) праява вытанчанасьці князя Антона выражалася ўсё ж не ў гастранамічнай сфэры, а ў лагодна-млявым самжэньні павекаў падчас вывальненьня ад водаў, нібыта яго прыгожы твар катэгарычна адмаўляўся браць удзел у занятках нізкіх частак цела. Праз гэтую звычку на кафляных плітках прыбіральні заўсёды заставалася некалькі кропляў, і падчас спраўленьня малых патрэбаў гувэрнантцы было загадана прытрымліваць азнаку яго мужчынскасьці, накіроўваючы яе ў належным напрамку. Калі князь настояў, каб падобнае працягвалася таксама і ў сталым веку, дык гэтая ягоная прыхамаць атрымала шырокі розгалас і вокамгненна зрабілася адной з самых папулярных і прыемных паслуг ва ўсіх элітных бардэлях Эўропы. У Рэчы Паспалітай яна атрымала назву «Наша малая палівачка», у гішпанскіх выляжальнях — «Сьляпы бычок», у Францыі — «Стрэлы ўцемры», аўадпаведных установах Вены менавалася проста — «Князь і гувэрнантка». Як было зазначана вышэй, усё гэта задакумэнтаваныя і пацьверджаныя факты, а залішне скептычна настроеныя асобы могуць знайсьці іх у кнізе спадароў Колдуэла і Мартэна «Манэры і побыт насельнікаў эўрапейскіх палацаў XIX ст.», праўда, гістарычным запісам, а пагатоў запісам гэтых двух сачыніцеляў, ня варта цалкам даваць веры.
У другім томе сваёй кнігі Колдуэл і Мартэн сьцьвярджаюць, што ў сфэры ўцех толькі адзін чалавек пераўзыходзіў князя Антона, і гэта ня хто іншы, як кардынал Бадуан Авіньёнскі. I, ясная рэч, князь Антон, знаёмы са спадчынай Бадуана, заўжды ставіў перад сабой прыклад кардынала, вучыў на памяць ягоныя тэксты і намагаўся ўсяляк пераймаць ягоныя звычкі. Да слова кажучы, Бадуан Авіньёнскі быў таксама слынным падарожнікам і дасьледнікам: па сабе пакінуў колькі ілюстраваных манаграфіяў, сярод якіх вылучаецца «Мазаіка эліністычнага пэрыяду ў краінах Міжземнамор’я», дзе даводзіў, што вядомая адметнасьць гэтых твораў мастацтва (у гледачоў зьяўляецца адчуваньне, нібыта выяўленыя на мазаіцы людзі сочаць за імі) ёсьць вынікам наўмысна зробленай касавокасьці, і што гэтая пахібка лёгка і хутка падлягае карэктаваньню. Ва ўзросьце пяцідзесяці год кардынал суправаджаў Напалеона ў ягоным рушэньні на Ўсход і падчас гэтай кампаніі на Сьвятой Зямлі знайшоў надзвычай важную рэліквію — скрайнюю плоць Ісусанемаўляці. Праз колькі год кардынал выправіўся ў сваё другое падарожжа, каб адшукаць малочныя зубкі Ісуса-дзіцяці, і бязьсьледна зьнік.