Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ці варта нагадваць, што пасьля ўзьнясеньня Ісуса на нябёсы скрайняя плоць і малочныя зубы засталіся адзінымі фрагмэнтамі ад яго раней уцелаўлёнай іпастасі? Найвялікшыя скептыкі, улучаючы ерэсыярхаў, якія не пагаджаюцца зь існаваньнем Сьвятой Тройцы, і тыя не адмаўляюць, што скрайняя плоць Хрыста ніколі ня стлее, і што бляск ягоных малочных зубоў застанецца давеку. Шмат хто шукаў гэтыя рэліквіі, і шмат каму, у тым ліку прыгаданаму вышэй Бадуану, давялося моцна пра гэта пашкадаваць. Болдуін IV, нечульлівы да фізычнага болю кароль крыжакоў, убачыўшы скрайнюю плоць Ісуса, у момант вока пакрыўся праказай.
Гэтая падзея была згаданая ў вядомых мэмуарах ягонага настаўніка, Уільяма Цірскага, таму няма патрэбы вяртацца да яе апісаньня яшчэ раз. Менш слынных ахвяраў, такіх і як нямецкі падарожнік Кляўс Кёльнскі і дацкая празарлівіца Пія Шуцман, што выправіліся ў Ерусалім на пошукі гэтых рэліквіяў, адразу па прыезьдзе ў сьвяты горад ахапіла неадольная прага самоты, і яны адасобіліся ад сьвету: першы — у пячорах пад цясьнінай Тэрапіён, другая — у кляштары Плачу Божага.
Але былі й пачэсныя вернікі, якія ня толькі абышліся без пакутаў, але ім нават пашэньціла раз-пораз знаходзіць скрайнюю плоць Ісуса, ажно лютэранскі пастар Аўгуст Грымгольц у сваёй кнізе «Аблуды францышканаў» ня вытрымаў і заўважыў, што калі сшыць да аднаго ўсе тыя абрэзкі цела Збавіцеля, дык зь іх можна было б змайстраваць вялізны шацёр і зьмясьціць там усіх пілігрымаў, што кіруюцца ў Ерусалім. Але ж у навуковых колах той Грымгольц быў вядомы найперш як заўзяты скептык і п’янюка, — тут дастаткова зазначыць, што доўгі час ён зьяўляўся прыхільнікам гіпотэзы генэрала Гордана1 пра альтэрнатыўнае месцазнаходжаньне Гальгофы, і нават сапраўднасьць «падвязак Дзевы Марыі», якія са Сьвятое Зямлі прывёз Мікеле ды Прато, лютэранін ставіў пад сумнеў, нягледзячы на тое, што з тых падвязак яўна тачыўся пах цнатлівасьці.
I калі ласка — іронія лёсу: усе гэтыя адкрыцьці цяпер у бездані забыцьця, а імя кардынала Бадуана вядомае сёньня адно дзякуючы некалькім прымітыўным экпэрымэнтам, якія ён паставіў падчас сваіх юнацкіх вычварэньняў у каталіцкай школе Тулона, дзе давёў,
1 Гальгофа Гордана — альтэрнатыўнае месца ўкрыжаваньня Ісуса Хрыста, на якое пры канцы XIX ст. паказаў ангельскі генэрал Чарльз Г. Гордан, падаўшы пры гэтым важкія аргумэнты на карысьць сваёй гіпотэзы.
што падціраць зад найбольш прыемна і зручна маленькімі гусянятамі.
«Сьпяршадзюбкай, потым пёркамі», — паведаміўмалады навучэнец духоўнай сэмінарыі сваім таварышамгарлапанам, і гэты сказ, «Premierement, le bee. Ensuite, la pluma», зрабіўся дэвізам у колах, які маглі дазволіць сабе тую ўцеху. Князь Антон, які нарадзіўся ўжо пасьля зьнікненьня кардынала, таксама далучыў гэтыя словы да зводу сваіх прынцыпаў ды запаветаў і нават загадаў аканому набыць невялікі статак гусей, што мусіў забясьпечваць князя гусянятамі на пільную патрэбу.
Меў князь і ўласна навуковыя зацікаўленьні. Акрамя модных, якімі ў тыя часы бавіліся і жук і жаба, экспэрымэнтаў па стварэньні цяжэйшага за паветра лятальнага апарата, і дарэмных спробаўудасканаліць вэлясыпэд на паравой цязе, — напаленую да беласьці марудную пачвару, што вывяргала дым і трубны енкат, — колькі год свайго юнацтва князь прысьвяціў генэтычным і астранамічным досьледам. Спрабаваў вывесьці чысьцюткі, гомазіготны, від белых варонаў і назіраў за зоркамі са сваёй адмыслова абсталяванай спальні, шкляная стольякой была адшліфаваная як велічэзная лінза. Уначы тая лінза незьлічона павялічвала зоркі, а ўдзень яе трэба было захінаць чорнай тканінай, бо сонца бязьлітасна скварыла ў пакой і аднаго разу нават спапяліла дзьвюх маладзенькіх італьянак, якія заспаліся там да абеду.
Тут варта адзначыць, што неўзабаве пасьля таго няшчаснага выпадку князь, падпісаўшы шлюбны ліст, заручыўся. Яго нарачонай была аўстрыйская прынцэса Рудальфіна, бугаістая бляндынка, уладальніца зьмястоўнага бюста і такога ж пасагу, якую князю Антону навязалі бацькавы дарадцы. Габарыты яе цела былі зваротна прапарцыянальныя маштабам яе інтэлекту, але найбольш прынцэса зрабілася славутай жудасным пахам з рота, які ня мог перабіць
нават попел ад спаленага карэньня міртавага куста. Трупікі матылькоў і іншай жамяры зьбіраліся на карункавым каўняры прынцэсы, бо часьцяком здаралася, што маленькім нябогам собіла трапіць у атрутны струмень яе сьмерцяноснага дыханьня.
За некалькі дзён да вясельля князь Антон сказаў бацькам, што просіць дазволу выправіцца на Ўсход. Ён, барані Божа, не хапіў той заразы, на якую пакутавалі тагачасныя арыстакраты, збольшага ангельскія, якім вольны час, занадта тугія кішэні і чары арыентальных краявідаў ды экзатычных тубыльцаў ушчэнт затлумілі галовы. О, не! Ён адно хацеў назапасіць капітал уражаньняў і прыемных успамінаў, што мусіў кампэнсаваць будучыя пакуты і запоўніць пустэчу, якія чакалі князя па той бок вясельля.
«Бо што такое шлюб, — працытаваў Антон бацьку выраз каталёнскага паэта Хуана Хімэнэса, — калі не дарога, нудная і запыленая, якая да сьмерці напрасткі вядзе нас».
Княгіня, якая ад смутку, дажджу і хлеба на той час ужо выглядала як вялізная губка, залілася сьлязьмі, але бацька, заўзяты зьбіральнік крылатых фразаў, усьміхнуўся і даў сваю згоду на падарожжа, а таксама забясьпечыў сына неабходнымі сродкамі. I толькі адну ўмову паставіла перад Антонам маці: па прыезьдзе ў Ерусалім, стаўшы проці гарадзкіх муроў, ён мусіць паўтарыць апошнія словы Генрыка V: «Калі дасьць мне Гасподзь век доўгі, дык зваюю цябе», і таксама хай пойдзе з заплюшчанымі вачыма па Крлжоьай Дарозе і ўявіць у думках кожны кр.ж Збавіцеля, як тое вядзецца сярод рыцараў-тампліераў да orga­na якіх належаў род Гесьлераў.
Князь старанна вывучыў найноўшыя падарожныя кніжыцы Клемэнса і Мэльвіля, а таксама працы іх старажытных папярэднікаў, Ліёнскага Вандроўніка і Гановэрскага Пілігрыма, і склікаў сьвіту з дарадцаў,
дыпляматаў, гусянятаў, целаахоўнікаў ды зьвездароў. Да таго ж загадаў падрыхтаваць сваю ўлюбёную брычку, лёгкую і хуткую, а таксама белага каня ліпіцыянскага заводу. He забыў князь і свайго лекара, румынскага габрэя Рувэна-Якіра Прэсьядучу, а таксама яго адданую памочніцу Зогу, мажную альбанку, якой у дзяцінстве янычары выразалі галасавыя зьвязкі. Хай сабе нямая, але яна мела даволі моцы, каб увечары на руках адносіць князя да пасьцелі, калі той пераходзіў край з алькаголем або любошчамі. Пасьля сьмерці гувэрнанткі Зога ўспадкавала абавязак накіроўваць князя перад пісуарам. Гожая, бялявая, з густымі брывамі, Зогаўдадатак мела падвоены язык. Калі душу князя кранаў смутак, ён прасіў служанку разявіць рот. Дастаткова было аднаго позірку на яе два маленькія язычкі, як князь заліваўся шчасьлівым дзіцячым сьмехам. Але найважнейшай зь вялікага шэрагу Зогіных дадатнасьцяў была група ейнае крыві, ідэнтычная князевай. Той меў нізкі крывяны ціск, і яго плоцевыя ўцехі адцягвалі кроў да сьцёгнаў, што спрычынялася да мігрэняў, агульнай млявасьці і нават глубокіх замленьняў. У апошнім выпадку лекар Рувэн-Якір Прэсьядучу, пераліўшы ў князевы артэрыі дужую кроў Зогі, вяртаў свайго падапечнага да жыцьця.
Каб задакумэнтаваць падарожжа, да сьвіты былі далучаныя фатограф і пісарчук. Што два дні яны адсылалі сьпісаныя нататнікі і фатаграфічныя пласьціны бацькам, якія, атрымаўшы іх, кожны раз нанова дзівіліся адрозьненьням паміж здымкамі і тэкстам. Калі ня браць пад увагу пачатак падарожжа на чыгуначным вакзале Вены і яго прыкрае завяршэньне ў Ерусаліме, можна было падумаць, што гаворка вядзецца пра дзьве абсалютна розныя вандроўкі.
У Стамбуле князя Антона сустрэў султан Абд эльАзыз і ўручыў яму суправаджальныя лісты да сваіх пашаў ды акруговых кіраўнікоў, а таксама падарыў па-
дарожны шацёр разам з шаўковымі шырмамі, кілімамі, мядзянымі падносамі, дамаскімі куфрамі, альковам для прыватных спатканьняў, у якім можна было ўсталяваць трайное люстэрка, што дазваляла разглядаць любошчы з новых, нязнаных раней ракурсаў, алебастравым тазам для мыцьця і чаркескай наложніцай, абазнанай на эўрапейскіх густах. Князь перадаў султану вітаньне ад бацькі, а таксама прэзэнт: перасоўны эшафот, апошняе слова нямецкай інжынэрнай думкі, карыснае вынаходзтва, адмыслова выштукаванае спрасьціць карнае рамяство дзяржаўных органаў у аддаленых правінцыях. Эшафот, што выглядаў як нявінная шафа на калёсах, хаваўусваім нутры шэраг разборных прыстасоваўдля катаваньняў і ўсьмерчваньняў. Абслугоўваўся эшафот двума тэхнікамі і адным асьлюком і мог перасоўвацца па вясковых завулках і нават па горных сьцежках, зь лёгкасьцю сягаючы любога бунтаўніцкага кубла. У той самы дзень султан зьехаў у бліжэйшыя казармы, каб выпрабаваць свой прэзэнт на тамтэйшых вязьнях, а князь са сьвітай падняўся на палубу «Мірамара» і адправіўся напрасткі ў Зямлю Эгіпэцкую.
У калекцыі крылатых выразаў князя-бацькі Александрыя называлася «пракаветнай посьцілкай мужчын і пакаленьняў». Горад сустрэў князя Антона цёплым і вільготным ветрыкам і ганаровым парадам з потных бубначоў ды коней. Князь наведаў апаленыя руіны вялікай бібліятэкі, глыбока смуткуючы па страчанай мудрасьці, зь цікавасьцю агледзеў пабудаваныя на яе месцы стайні іпадрома, вядомыя сваімі шыкоўнымі скакунамі і жакеямі, нашчадкамі сьенскіх вершнікаў. Увечары, пад наглядам двух пэдагогаў, пруса і швайцарца, князь меў гутарку з парачкай блізьнюкоў, якія практыкавалі гомасэксуальныя ўцехі і нявінныя гульні са свойскай жывёлай. Блізьнюкі падзяліліся з князем сваімі гнюсотнымі ўспамінамі і пасьля, таямніча падміргваючы, прапанавалі яму «прадстаўленьне», ад
сузіраньня якога, паводле іх словаў, прынц Уэльскі і спадкаемца аўстрыйскага прэстола кронпрынц Рудольф «мелі вялікую насалоду».
Увечары князя павезьлі ў палац губэрнатара, дзе ён гляд зеў выступ танцоўшчыц жывата, у якіх з пупковых ямінак духмяніўся горкі водар вярбовай кары.
Пасьля прадстаўленьня князя напампавалі кавай і набіткавалі ліпнючымі слодычамі, чыя ўдзельная маса раўнялася масе сьвінцу, а смак нагадваў казьліныя ваніты, зьмяшаныя зь мёдам. Каб крыху ачуняць, князь у суправаджэньні целаахоўнікаў выйшаў на шпацыр па ўзьбярэжжы, дзе, ківаючы галавой і стомлена пасьміхаючыся, адказваў на вітаньні вулічных гандляроў, што былі апрануты ў белыя гарнітуры ды мелі чырвоныя турэцкія тарбушы на галовах, і ўсе да апошняга трымалі ў руках мухаляпкі са слановай косткі.