Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Той ноччу ў княскім лягеры ніхто не заснуў. Пісарчук на дваццаці старонках узносіў хваласьпевы выкшталцонасьці і велічы даўняй сталіцы, фатограф уголас жаліўся, што ейны бляск засьвечвае яму здымкі, зьвяздар рыхтаваў табліцы, каб потым занатоўваць час усходаў над ейнымі мурамі, а генэрал упэцкаў прасьціны, сасьніўшы, як яна пакорліва капітулюе перад ім. Ерусалім, які шкуматаў мазгі царам і каралям, пакідаючы ім адно друз маны і глупоты, які не аднойчы наганяў пену сабачага шаленства на іубы сьвятароў і байкамі спапяляў розум прарокаў, — расьціснуў небараку-князя за лічаныя гадзіны. Ноч навылёт прасядзеў Антон ля старое сасны, так і не асягнуўшы розумам, што нават гэтае магутнае дрэва, найстаражытны грамадзянін гораду, таксама так і ня здолела прызвычаіцца да заўсёдных ашуканстваў Ерусаліма, і што калі б тую хваіну надзялілі нагамі, дык яна даўненька б дала адсюль драла.
На наступны дзень князь выправіўся па Вія Далароза — Крыжовым Шляху, дзе паводле запавету ягоных продкаў, рыцараў-тампліераў, прайшоў з заплюшчанымі вачыма ад судзілішча Пілата да храма Труны Гасподняй, абкружаны целаахоўнікамі і відзежамі, якія засьцерагалі яго ад удараў аб каменныя сьцены. На чацьвёртым прыпынку Хрыстовым князь паклаў далоні на сьцяну са сьлядамі Дзевы
Марыі, і яго пачалі трэсьці абяцаныя канвульсіі. На шостым прыпынку ён кінуўся ў сьлёзы, а на месцы, дзе Сьвятая Вераніка абцёрла Хрысту твар, сьвятары, што суправаджалі яго, дасталі белую шоўкавую хустачку, каб таксама змахнуць з княскага твару сьлёзы, пот і кроў. Цягам усяго падарожжа па Вія Далароза князь не расплюшчыў вачэй, і таму ўбачанае ім дасюль застаецца таямніцаю. Па вяртаньні ў шацёр князь загадаў сфатаграфаваць увесь толькі што адолены шлях. «Кожны крок — здымак, кожны крок — здымак», — наказаў ён фатографу. А сам выправіўся да «Магілы чатырох прынцэс» на схіле гары Скопус, дзе яму паказалі жудасную мяшанку з хрыбетак, рабрынаў, зубоў і бярцовых костак, не раўнуючы нейкі злавесны канструктар для зборкі. 3 чаго было цяжка вызначыць, хто тут дачка фараона, хто Наама-аманіцянка, дзе Яэль — прынцэса Пальміры, а дзе Люіза, крыжацкая сьвятая. «У Ерусаліме нябожчыкі — найпершая гільдыя», — шапнуў на вуха князю пры выхадзе зь пячоры адзін зь ягоных дарадцаў.
Тымчасам фатограф выбраўся на Дарогу Пакутаў. Угінаючыся пад цяжарам фотакамэры, драўляныя ножкі якой раскірэчыліся на ягоных плячах, у суправаджэньні двух турэцкіх жаўнераў і сямі асьлюкоў, якія цягнулі ў сваіх цюках фатаграфічныя пласьціны, фатограф пакрысе адольваў свае кроказдымкі. Сьпярша ўсё адбывалася спраўным манерам, аднак калі ён дасягнуў апошняга прыпынку, што знаходзіцца ў сярэдзіне храму Труны Гасподняй, дык ерусалімскі патрыярх падаслаў сваіх грэцкіх сьвятароў са схопленым у тутую коску даўгім валосьсем, і тыя наладзілі фатографу грандыёзную прачуханку, пакуль той даў адтуль лататы. Назаўтра, даведаўшыся, чыім слугой быў зьбіты чалавек, патрыярх быў добра-такі зьбянтэжаны. Ён пасьпяшаўся у княскі лагер, дзе доўга кланяўся, шаргацеў рызамі і нарэшце запрасіў князя ў сваю за-
гарадную рэзыдэнцыю. Яны селі ў брычку і паехалі да вяршыні гары, што ўзвышалася над горадам з захаду і дзе стаяў невялікі манастыр, названы паводле сьвятога Сымона. Там князь і патрыярх селі каля маленькай пафарбаванай у зялёны колер званіцы, якую з усіх бакоў атачалі хваіны і кіпарысы, і з ног да галавы захутаная ў чорныя шаты жанчына прынесла ім пачастунак — скрылікі дыні зь лімонам, цукрам і мятай, a вока цешыў выразны і маляўнічы краявід.
Па дарозе назад патрыярх гарэзіў як дзіця, распавядаючы, што пад храмам Труны Гасподняй ёсьць мазаіка з выявай Афрадыты — парэшткі рымскага храма з часоў Адрыяна. «Вось чаму падлога ў храме цёплая нават узімку», — нечакана падміргнуўшы, дадаў ён. Потым пажартаваў наконт штогадовага ашуканства са зьяўленьнем Дабрадатнага агню і папрасіў дазволу ўзяцца за лейцы ды пакіраваць брычкай. «Мужчыны ня ў стане спыніцца гуляць у свае гульні, нават калі яны становяцца на чале цэркваў», — апраўдваўся ён.
Апусьціўся вечар. Зноў болі прачнуліся і ўсчалі свае шалёныя скокі ў княскім жываце. У лягеры князя чакаў дакучлівы хор габрэйскіх мудрацоў, старшыняў кагалаў, рабінаў шматлікіх юдэйскіх грамадаў, які пашыхтаваліся ля шатра і, ня ведаючы, зь якой князь прыбыў краіны, на ўсякую бяду кінуліся сьпяваць па чарзе нацыянальныя гімныўсіх эўрапейскіх дзяржаў. Потым выштурхнулі ў сярэдзіну аднаго бахура, які працягнуў князю пэрлямутравую шкатулку, а ў ёй — пятнаццаць пшанічных зярнятаў. Князь, зьнядужаны і хворы, і да таго ж ня надта абазнаны ў пытаньнях усходняй гасьціннасьці, ня мог нават уявіць, што гэтыя пятнаццаць зярнятаў былі мікраграфічным скарбам, бо пэндзлем з адной-адзінай валасінкі былі напісаныя на іх пятнаццаць дабраславеньняў габрэйскай ранішняй малітвы. Князь пасьміхнуўся сваімі напухлымі чырвонымі вачыма, прамармытаў словы
падзякі і праглынуў зярняткі, у якія было ўкладзена паўгоды скурпулёзнай працы. Па твары бахура прабегла хваля ўзрушэньня, і тут жа падобная хваля скаланула княскі жывот. Князь выправадзіў гасьцей, і, убачыўшы, што яго фамільны перасоўны клязэт абступілі дарадцы і целаахоўнікі, кінуўся шукаць зацішны куток, дзе б умагчымілася выслабаніцца.
Ён ушчаміўся праз двух рабінаў, ашкеназкага і сэфардзкага, які мала не пабіліся, высьвятляючы, хто пойдзе справа, а хто — зьлева, прамінуў пыльную дарогу, якая бегла долуда Кедронскай цясьніны, таропка схіліўся і спаражніўся ў засені масіўных валуноў, што складалі падмурак гарадзкога вала. Зьведаўшы палёгку, схамянуўся, што забыўся прыхапіць з сабой гусяня для падціраньня, аднак тут жа знайшоў у пыле камень і падцёрся ім, як тое ня дужа мудруючы робяць мясцовыя паганяльшчыкі асьлюкоў. Зь лёгкім сэрцам узьняўся і пакрочыў куды вочы павядуць пакуль не дапяў Кветкавай Брамы. I ў імгненьне вока старажытная сталіца ўсмактала князя ў сваё нутро. Ен даў нырца ў яе каменныя вантробы і зьнік як цукар у вадзе.
Па невялікім часе чэлядзь са страхам заўважыла адсутнасьць князя, і трывожная навіна скаланула лягер. Разбуджаны гарадзкі галава, ушчэнт згубіўшы развагу, схаваўся паміж духмянымі прасьцінамі і ад роспачы ды страху пачаўрваць валасы на галаве маладзёна, што ляжаў поруч. Адразу прыгадалі жахлівы выпадак, калі зьнікла дваццацігадовая сястра расейскага консула. Праз тыдзень расейку знайшлі мёртвай у адной з археалягічных траншэй Палестынскага дасьледчага фонду: яе залачоныя строі былі пазьдзіраныя, а аголенае цела спавітае на манер таго, як бэдуіны з усходняга берага ракі Ярдан спавіваюць сваіх немаўлят. Але князь, ня ведаючы пра гэткія страхоцьці, цяпер з задавальненьнем бадзяўся па цёмных завулках, дыхаў на поўныя грудзі, тыцкаючы жалезны канец трысьціны
ў расколіны бруку. Прайшоў пад Аркай Лазара, мінуў падвойную браму Манастыра Белых Сірот, зморшчыў нос ад смуроду, які цягнуўся зь мясной рэзьніцы шэйха Абу-Рабаха, і патрапіў да невялічкага пляцу, добра вядомага турыстам сваім чырванаватым каменьнем, якім ён выбрукаваны ў напамінак пра сьвятую Пелагею. Тут сяльджуцкія вершнікі адрэзалі сьвятой валасы, і яе кроў заструменіла з абрэзаных пасмаў ды запоўніла поры ў камянях.
Наўкол панавалі цемра і ціша. Толькі згары было раз-пораз чуваць юрлівы сьмех. Гарадзкія камяні выпраменьвалі летнюю гарачыню нават пасьля заходу сонца. Жыхары цешыліся зь вячэры на пляскатых дахах. Чароды недаедзеных кавуноў ляцелі з дахаў і трушчыліся аб брук. Пашнарыўшы, князь падняў адзін кавуновы скрылік і адчуў яго духмяны водар. Падпарадкаваўшыся нейкаму цьмянаму імпульсу, ён усадзіў зубы ў чырвоную мязгу, перамешаную з прыліплай да надкусанай скарынкі сьлінай, і пачаў з насалодаю жаваць. Тут да яго наблізіліся два ксяндзыфранцышканы, чые постаці раптоўна выткаліся з навакольнае цемры. Адзін зь іх кінуў князю манэту, бо гарадзкі пыл ужо пакрыў сваёй бляклай пялёнкай бляск княжацкіх строяў, і да таго ж у сваёй жывёльнай хцівасьці князь падаўся ксяндзам звычайным жабраком. Потым недзе напоўніцу расчыніліся дзьверы і пачуўся лямант катаванай дзяўчыны. Князя працялі дрыжыкі, ён малай драбніцай не паваліўся, але неяк агойтаўся і павалокся далей.
Раптам адчуў, што ззаду да яго набліжаюцца некалькі постацяў. Сьпярша ён падумаў, што яго хочуць абрабаваць, і ўжо быў мацней схапіўся за сваю трысьціну, дарунак бацькі Рудальфіны, яго нарачонай, трысьціну, чыя булдавешка і вастрыё былі зроблены са сталі, а ў сярэдзіне хаваўся баскскі клінок. Тры постаці, з галавы да пят ахутаныя доўгай тканінай, зда-
валася, бязгучна сьлізгалі па бруку, амаль не кранаючы яго нагамі. Яны дагналі князя: дзьве постаці справа, a — адна зьлева, і, ці то каб прылашчыць яго, ці то каб схапіць, паклалі на яго плечы свае далікатныя рукі, безупынку паўтараючы: «Хадыду... хадыду....» Іх твары і абрысы цела былі схаваныя ад вока, і таму адно зь іх таненькіх галаскоў князь выснаваў, што абкружаны зусім яшчэ маладзенькімі дзяўчатамі.
«Хадыду... хадыду....», — працягвалі паўтараць яны, і князь, не разумеючы, чаго яны хочуць ад яго, адно моўчкі пасьміхаўся, ня ў стане нешта адказаць. Ягонае цела агарнула зьбянтэжанасьць —пачуцьцё, якое зазнае заходні чалавек, калі, апынуўшыся сярод беднякоўУсходу, ён з аднаго боку гідзіцца іхусёй душой і ўсім целам, але зь іншага асьцерагаецца незнарок зачапіць іхні адзіны набытак — гонар. Князь памкнуўся быў адштурхнуць дзяўчат і перайсьці на процілеглы бок дарогі, аднак яны раскінулі рукі, і перш чым, як князь пасьпеў нешта скеміць, замкнулі яго ў суплёт сваіх рук.
— Хадыду... хадыду! — сьмяяліся яны.
— Хадыду... — з мукамі паўтарыў князь, адчуўшы, як млявасьць расьцякаецца па ягоных цягліцах, як боль нібыта лушчыцца ад цела і дзівосная ўзрушанасьць прачынаецца ў чэлесе, што ўжо падняў свой цікаўны кузлачок, нібыта пасьпеўучуць шанец, раней, чым гэта зразумеў сам гаспадар. Тут дзяўчаты кінуліся танчыць вакол князя. Ягоная хада пакрыёму запавольвалася, на твары шырэла ўсьмешка і ён міжволі пачаў таксама кружляць зь незнаёмкамі ў танцы. Іх рухі рабіліся шпарчэйшымі, зялёныя покрывы зьляцелі долу, а рудыя манэткі на шыях зазьвінелі як званочкі. Слодычныя бурбалкі сталі лопацца ўнутры княскага жывата. Князь спатыкнуўся, і яго як бы ўцягнула ў вір целаў. Ён папрасіў адпусьціцьяго і расшчапіць кола рук, што вадзілі карагод, але адна зь дзяўчат незаўважным