Урэшце быў забраны старэйшына племені і прывезены ў сакратарыят кібуца. Леваруч і праваруч сунуцца яшчэ два качэўнікі, з закрытымі тканінай тварамі, a за імі — паліцэйскія: нецярпліва штурхаюць бэдуінаў, раздражнёна пакрыкваючы: «Ялла, ялла!»1. 1 ялла! — давай! (арабск.) Мы ж, члены ўправы, паставіліся з пашанай і ветлівасьцю да старэйшыны і яго людзей, як маглі атулілі гасьціннасьцю, усадзілі на лаўку, пачаставалі пеннай ад гарачыні кавай, згатаванай на просьбу Эткіна ўмелымі рукамі Геулы. Старэйшына са свайго боку адказаў выкшталцонымі вітаньнямі, дабраславіў нас традыцыйнымі дабраславеньнямі і пажадаў нам усяго самага найлепшага. Потым уганараваў усьмешкай, што трывала на яго вуснах ад пачатку гутаркі да канца. Сваю прамову старэйшына казаў на нясьпешным, урачыстым іўрыце: «Ваша праўда — колькі нашых маладзёнаў насамрэч паквапіліся на кібуцнае майно. Нашто абвяргаць? Але маладосьць цяпер ня ведае павагі да іншых, і сьвет увогуле мяняецца да горшага. Я пакорліва прашу прыняць нашыя шчырыя прабачэньні і скрадзеныя рэчы. Грахі спаць не даюць, як кажа прымаўка, але, на вялікі жаль, супраць юнацкай дурноты рады няма». Ен шчыра перапрашае за турботы і прыкрасьці, зробленыя нам. Сказаў і, запусьціўшы руку ў фалды сваіх шатаў, дастаў адтуль колькі шрубаў, частку новых, a частку — іржавых, дзьве пары садовых нажніц, асірацелае, безь дзяржальна, лязо, паламаны малаток, ліхтарык, а яшчэ тры зашмальцаваныя банкноты — у якасьці годнай кампэнсацыі за нашыя страты і пакуты. Эткін зьбянтэжана прыняў рэчы. Немавед зь якой прычыны не зважаючы на выкшталцоны іўрыт госьця, адказаў на каструбаватай арабскай мове, вывучанай яшчэ ў пару ўзброеных нападаў на габрэйскія паселішчы і аблогі Ерусаліму арабамі. Перш-наперш Эткін выказаўся проста і ясна пра нарожны камень нашай ідэалёгіі — братэрства народаў. Пра важнасьць добрасуседзтва, якім спакон веку былі славутыя народы Ўсходу. Гэтая дадатнасьць, безумоўна, моцна прыдасца нам усім сёньня, у часы крывавай варажнечы і сьляпой нянавісьці. Да гонару Эткіна варта адзначыць, што ён не пасаромеўся рупліва зачытаць сьпіс папсаваных і скрадзеных рэчаў, пра якія шаноўны госьць — вядома, незнарок, проста забыўшыся, — не патрапіў сказаць і прабачыцца. Калі нам вернуць усё нарабаванае і калі спыняцца зламысныя дзеяньні раз і назаўсёды, дык мы ад шчырага сэрца будзем гатовыя адгарнуць, так бы мовіць, новую старонку ў нашых стасунках. Напрыклад, нашым дзецям, без сумневу, было б карысна і цікава наведаць бэдуінскі лягер. А потым можна б было арганізаваць візыт дзяцей племені ў наш кібуц. Такія мерапрыемствы мацуюць паразуменьне і паглыбляюць узаемную павагу. Стары, які пільнаваўся, каб яго ўсьмешка не пашыралася і не звужалася, — адно трывала як ёсьць, заўважыў (аздобіўшы сваю прамову вытанчана-пакручастымі зваротамі), што спадарства з кібуцу ня мае доказу іншых крадзяжоў за выняткам тых, у якіх ён прызнаўся ўжо і папрасіў за іх прабачэньня. Потым прыпячатаў прамову традыцыйнымі дабрасьлавеньнямі, пажадаў нам бываць здаровымі і жыць багата, а таксама назычыў прыплоду і даўгалецьця. Адвітаўся, выйшаў, і адразу за агароджай старэйшыну нібыта паглынула горная цясьніна — толькі яго і бачылі, гэтаксама як і двух ягоных босых, ухутаных у такія ж цёмныя балахоны, спадарожнікаў. Паколькі паліцыя выявіла сваю поўную бездапаможнасьць і самаўхілілася ад сьледзтва, паўсталі некалькі нашых маладзёнаўі прапанавалі: сабраццаў адну з начэй і даць дзікунам навуку на мове, якую тыя заўсёды выдатна разумелі. Эткін з гідлівасьцю адхіліў прапанову і ў дадатак сваю пазыцыю як сьлед абгрунтаваў. Падчас абмену кпінамі маладзёны ўганаравалі Эткіна эпітэтамі, якія я тут падаць не наважуся. Дзіўна, але Эткін не адказаў на абразы, і хоць з пэўнае прынукі, але ж даў згоду выставіць іх прапанову на абмеркаваньне. Мусіць, зрабіў гэта, асьцерагаючыся празмернай агрэсіўнасьці маладзёнаў. Адвячоркам Эткін прайшоўся па пакоях і запрасіў сяброў сакратарыяту а палове на дзевятую на тэрміновае паседжаньне. Завітаўшы да Геулы, распавёў ёй пра намеры моладзі, пра недэмакратычны ціск на яго і папрасіў, каб яна прынесла з сабой на паседжаньне збан чорнае кавы і шмат добрай волі. Геула адказала Эткіну кіслай усьмешкай, бо пасьпела крышачку прыснуць. Пакульяна пераапраналася, настаўвечар: вільготны, гарачы і тлумны. 3- Вільготны, гарачы і тлумны вечар апусьціўся на кібуцныя дамкі, заблытаўся ў запыленых кіпарысах, важка разьлёгся на лужках і дэкаратыўным кустоўі. Вада з апырсквальнікаў палілася на сасьмяглыя лужкі, але ўмомант увабралася ў зямлю, або нават выпарылася яшчэ да таго, як трапіла на дзёран. У замкнёным кабінэце марна барабаніў узлаваны тэлефон. Муры дамоў выпраменьвалі вільготную пару. Комін варыўні выпусьціў струмень дыму, што зьлёгку скасіўся на поўдзень. Побач з зашмальцаванымі рукамыйнікамі пачуўся бразгат разьбіванай талеркі, а посьледам — ускрык дакору і выдых разьюшанасьці. Свойскі коттаўсьцюк злавіў зьмейку ці яшчарку, прыцягнуў яе трупік на забэтанаваную сьцежку і пачаў ленавата бавіцца зь ёй у густэчы вечаровых прыцемкаў. У адной з павецяў зачмыхаў старэнькі трактар і задыхана вывергнуў смуродлівае воблака нафтавага куродыму. Потым загырчэў, адкашляўся ды ўрэшце ссунуўся зь месца, каб адвезьці на далёкія палеткі вячэру другой зьмене. Побач з кустом пэрсыдзкага бэзу Геула згледзела брудную бутэльку з парэшткамі якойсьці тлустай вадкасьці. Штурханула бутэльку нагой, потым яшчэ раз, але бутэлька не разьбілася — адно марудна загрукатала паміж кустамі ружаў. Схапіла камень — карцела разьбіць бутэльку. Камень не пацэліў. Геула зазумкала якуюсьці няўцямную мэлёдыю. Геула — жвавая і прысадзістая дзяўчына гадоў дваццаці дзевяці. Хоць яна не знайшла сабе мужа, але нельга не прызнаць яе дадатнасьцяў, як то імпэтную ахвярнасьць, зь якой яна аддаецца грамадзкім праблемам і культурнаму жыцьцю кібуца. Mae твар худы і бляклы. Ніхто з нашых дзяўчат ня можа параўнацца зь ёй у запарваньні моцнай, сапраўднай кавы. У нас кажуць, што той напой падыме на’т мерцьвяка. Абапал ейных губ уеліся дзьве горкія рытвінкі. Летнімі вечарамі, калі мы ўлягаемся бязладнай хеўрай на разасланай коўдры пасярод вільготнага лужка, а ўгору нясуцца нашыя зухаватыя напеўкі ды жарты, і яшчэ цыгарэтны дым, Геула зашываецца ў сваім пакоі і не далучаецца да нас датуль, пакуль не запарыцца збан пякучай кавы. У дадатак, яна апякуецца печывам — каб хапіла ўсім. Тое, што было паміж мной і Геулай, не датычыць тэмы аповеду і, мусіць, ня вартае згадкі — хіба нацямкам. Колісь, адвячоркамі, мы з Геулай разам хадзілі да пладовых садоў і гутарылі. Усё гэта было даўно і даўно скончылася. Мы абмяркоўвалі грамадзкія ідэі, якія яшчэ не пабіла рутына, або спрачаліся пра маладую літаратуру. Выказваньні Геулы былі вострыя, сядытады нават бязьлітасныя. Я часьцяком бянтэжыўся. Mae апавяданьні ёй не даспадобы — усё праз мой максымалізм: падзеі, вобразы і краявіды абмаляваныя надта кантрастна, мне бракуе пераходаў, паўтонаў між сьвятлом і цемрай. Марна я апраўдваўся: Геула заўсёды знаходзіла грунтоўныя контраргумэнты, а думкі выказвала гладка і пераканаўча. Часам, на знак прымірэньня, я наважваўся пакласьці ёй руку на патыліцу і трымаў датуль, пакуль Геула не астывала. Калі яна абаперлася на мяне раз ці другі, дык у гэтым заўжды вінаваціла парваны сандаль ці раптоўную млосьць. На гэтым усё і скончылася — нашыя сьцяжыны разышліся. Дагэтуль Геула рупліва выразае з часопісаў усе мае апавяданьні і хавае іх у адмысловай, прызначанай толькі для іх, шуфлядцы. А я па-ранейшаму трымаюся сваёй завядзёнкі купляць ёй на дзень народзінаў паэтычны зборнік якога-небудзь пачаткоўца. Калі нікога няма, я пракрадаюся да яе ў пакой і кладу кніжку на стол — без прысьвячэньняў, віншаваньняў ці якіх іншых азнак. Часам выпадае нам сесьці за адзін стол у кібуцнай страўні. I я ўсяляк стараюся ўхіліцца ад ейнага позірку, каб незнарок не сутыкнуцца зь іранічным сумам яе вачэй. У ліпнючыя дні сьпёкі, калі ўсе ўмываюцца потам, рысы яе твару псуюцца дашчэнту, прышчы палаюць, і, выглядае, што спадзявацца ёй больш няма на што. Але з надыходам восені і прахалоды Геула падаецца мне здаля прыгожай і чароўнай. Гэтай парой яна зазвычай выпраўляецца пабадзяцца ў садах. Адна ідзе і адна вяртаецца. Бывае, некаторыя хлопцы, маючы на твары непрыемны ашчэр, пытаюцца, чаго яна там шукае. Я адказваю, што ня ведаю — і гэта праўда. 4- Зь нянавісьцю Гэула схапіла другі камень, каб шпурнуць у бутэльку. Гэтым разам ня схібіла, але не пачула гучнага трэску, што гэтак прагнула пачуць: камень адно сьлізгануў па шклу, і бутэльку адкінула пад адзін з хмызоў. Трэці камень, большы і цяжэйшы ад сваіх папярэднікаў, быў кінуты са сьмешна малой адлегласьці. Растаптаўшы клюмбу, дзяўчына спынілася ля саменькай бутэлькі. Быў сухі рыпучы трэск, які не прынёс спатолі. Трэба ісьці. Вільготны, гарачы і тлумны спусьціўся вечар, і яго жар аскепкамі шкла ўцяўся ў плоць. Геула вярнулася на сьцежку. Абмінаючы ўласны пакой, закінула на гаўбец сандалі. Потым, ужо басанож, вярнулася на запыленую сьцежку. Камякі зямлі прыемна цьвялілі падэшвы ног. Ад грубага, мулкага дотыку кончыкі пальчыкаў працяла дрыготка, і яны запульсавалі ад гэтай прыцішанай узрушанасьці. Па-за скалістым грудком яе чакаў ахутаны сутоньнем сад. Ад зямлі тачыўся пах сьпелых, сакавітых пладоў і водар мёртвае лістоты. Чэпкімі пальцамі дзяўчына пашырыла дзіркуўплоце і пралезла празь яе. У той жа час данёсься подых вечаровага ветру. Гэта быў летні цеплаваты ветрык, у якога няма акрэсьленага кірунку. Пастарэлае сонца перакацілася далей на захад, каб неўзабаве быць праглынутым пыльнымі даляглядамі. Кіруючыся ў гараж, апошні трактар задыхана караскаўся па шляху з выбоінамі. Пэўна, гэта трактар, які адвёз вячэру другой зьмене. Яго ахутаў ці то дым, ці то летняя смуга. Геула нахілілася і схапіла колькі каменьчыкаў. Потым нядбала пачала кідаць іх назад у пыл. На яе вуснах — словы зь вершаў улюбёных паэтаў, а таксама ўласныя радкі. Побач з арашальнай трубой спыняецца. Нахіляецца і п’е ваду так, нібыта цалуе кран. Але кран іржавы, труба ўсё яшчэ напаленая да гарачыні, таму вада — цеплавата-агідная. I ўсё адно яна апускае голаў, дазваляючы цурку абмачыць твар. Вада струменіцца па шыі і зацякае падыспад блюзкі. Кіславаты смак іржы і вільготнага пылу поўніць горла. Яна заплюшчвае вочы