Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
6.
Алеі ўжо залагоджаныя начной прахалодай, аднак пакоі пакуль што гарачыя, а паветра ў іх застаялае і вільготнае. Пасьля шалёнага бегу вопратка ліпне да цела. Ногі падзёртыя, брудныя. 3 падпахаў точыцца цяжкі дух, што ў яе самой выклікае злосьць і агіду. Прышчы на твары палаюць ад збытку поту. Рухі хапатлівыя і раздражнёныя. Сьпехам мые турку.
Геула ня з тых, хто позьніцца. Пунктуальнасьць у яе прыроджаная. Вяртаецца ў пакой і, паколькі яе папрасілі прынесьці на паседжаньне гляк кавы, насалоду пярэдзіць абавязкам — запарвае каву да таго, як пайсьціўдуш. Каву, што неўскіпела сем разоў, нельга назваць кавай — так вучыў яе брат, Эгуд, што загінуў падчас чарговай баявой выправы ў пустэльні. Контрапэрацыя. Са сьцятымі губамі яна лічыць чорны кіпень: закіпела і аблегла, закіпела і аблегла. I нарэшце — anareft шалёнага буяньня булдыркоў. У патрэбную хвілю, на самай мяжы, калі вадкасьць мае даць драпака, Геула здымае турку і таропка накрывае вечкам. Згэтуль
кава будзе адно астываць. Цяпер дастанем вопратку на вечар і ў душ. Марш на выхад.
I што думае Эткін, яны будуць красьці, гвалтаваць, чыніць шкоду і ператвараць нашыя землі ў страх Божы, а мы пойдзем да іх у сьвяточных шатах, будзем дзівавацца іх экзатычнымі табарамі, а падчас іхніх сяброўскіх візытаў прапаведаваць ім братэрства між народамі? Што ён ведае пра дзікуноў, сацыялістінтэрнацыяналіст? У яго ж няма паняцьця, ані крыхотнага паняцьця, што такое варвар. Качэўнік чуе слабасьць за кілямэтры. Слабасьць мацуе яго нахабства і падсьцёбвае на сапраўдныя злачынствы. Кінь ты яму добрае слова або ўсьміхніся — адразу прэ на цябе, як юрлівы зьвер. Балазе я ад яго цяпер уцякла. Які ж брудны наш душ! Сьцёк забіты, а лаўка — зашмальцаваная і гідкая.
Мяне ўсю трасе. I вада тут ні пры чым. Проста гідка. Якія ў качэўніка былі чорныя пальцы і як спрытна ён учапіўся ў маё горла. I яго зубы. I козы. Хударлявы, невысокі, невысокі як падлетак і такі дужы. Варвар. Толькі таму што ўкусіла і стукнула злыдня — толькі так атрымалася ўцячы. Наваліўся на жывот. He, праўда, хай яшчэ сёньня на зьмярканьні пойдуць нашыя хлопцы, хай уварвуцца ў іхнія шатры і папераломваюць іх чорныя косьці за тое, што той бэдуін зрабіў мне. А зараз на двор.
7-
Яна выйшла з лазенкі і накіравалася ў пакой, каб прыхапіць каву і прынесьці ў сакратарыят. Але па дарозе, учуўшы сакатаньне цвыркуноў і нечы сьмех, прыгадала, як стаяў качэўнікукленчаны. Пранятая страхам, спыніласяўцемры. I адразузванітавалаўдэкаратыўнае кустоўе. I заплакала. Ногі зрабіліся кісельныя. Прысе-
ла адпачыць на цьмяны пыл. Перастала плакаць. Адно зубы скрыгаталі ад холаду ці жалю. Цяпер яна нікуды не сьпяшаецца, і не да кавы ёй. Падумала: «Ёсьцьяшчэ час. Ёсьць час».
Гэтыя самалёты, што ўзаралі сёньня ноччу абшар неба, пэўна, практыкуюцца ў начных бамбаваньнях. Зноў і зноў яны сьлізгаюць паміж зорак, а іхнія агні няўпэўнена пульсуюць: чырвоны, зялёны, чырвоны, зялёны, чырвоны. Насуперак ім, як упорысты пульс сэрца далятае прыглушаная мэлёдыя качэўнікаў і рытм іхніх бубнаў: Адзін. Адзін. Два. Адзін. Адзін. Два... I ціша.
8.
Ад паловы на дзявятую і амаль да дзявятай мы чакалі Геулу. За пяць хвілінаў да дзявятай Эткін сказаў, што яму на цям ня йдзе, што магло здарыцца, бо нават ня памятае, каб Геула хоць калі спазьнілася, не кажучы пра тое, каб не прыйсьці зусім, аднак усё ж трэба брацца за справу.
Эткін распачаў свой выступ пералікам фактаў, падрабязна распавёў пра шкоду, якую, як выдае на тое, учынілі бэдуіны, дарма што доваду гэтым закідам бракуе. Потым пералічыў захады, якія зрабіў сакратарыят. I спробы дамовіцца па-людзку. I выклік паліцыі. I ўзмацненьне варты на некаторых участках. I ўдзел сабакаў-сышчыкаў. I гутарку са старэйшынам. «Трэба прызнаць, — сказаў Эткін, — што мы, відаць, пашыліся ў дурні. Разам з тым я лічу, што нам варта паўстрымацца — не пабірацца з экстрэмізмам, бо нянавісьць заўсёды родзіць нянавісьць у адказ, і гэтак да бясконцасьці. Нам трэба разарваць гэтае зачараванае кола непрыязі». I таму Эткін катэгарычна не прымае некаторыя мэтады і намеры маладых сяброў кібуца. «I ўсе прысутныя цудоўна ведаюць, аб чым вядзецца гаворка. Дазвольце прыгадаць у канцы пра-
мовы, што варажнеча паміж пастухамі і земляробамі доўжыцца як сьвет стаіць, і, пэўна, менавіта пра гэта гісторыя пра Каіна, які ўзьняў руку на брата свайго, Авэля. Але нам, з нашымі ідэаламі і місіяй справядлівага ўладкаваньня грамадзтва, трэба пакласьці канец гэтаму адвечнаму процістаяньню, гэтаксама як яшчэ раней мы зьвялі на нішто іншыя гідкія зьявы. I посьпех у гэтай справе залежыць адно ад нашай маральнай трываласьці».
У пакоі панавала атмасфэра напругі і ледзь прыхаванай злосьці. Рамі, двойчы груба перапыніўшы прамову Эткіна, дазволіў сабе выкрыкнуць: «Ось дзе лухта!». Эткін абразіўся і абвінаваціў маладых у злачыпных намерах. I рашуча запэўніў: «У нашым кібуцы гэтага ня будзе».
Геула так і не прыйшла на паседжаньне, а безь яе не было каму ўпакорыць распаленых жарсьцяў. Шыкоўнай кавы бракавала таксама. Неўзабаве шуганула спрэчка паміж мною і Рамі — хоць, зважаючы на ўзрост, мяне залічваюць да маладых, але іх поглядаў я не падзяляю. Гэтаксама як Эткін, я не прымаю ў гэтай сытуацыі гвалту, і ў мяне ёсьць на тое дзьве прычыны. Калі Эткін даў мне слова, я выклаў сваю пазыцыю. Папершае, нічога такога страшнага пакуль што не адбылося. Сям-там дробныя крадзяжы, і нават ім няма ніякіх доказаў. Як толькі прападае кран ці не стае абцужкоў, якія забыўся ў полі трактарыст, — мусіць, згубіў дзе ў гаражы або пацягнуў дадому, — от хоць ты што — усе адразу ж вінавацяць бэдуінаў. Па-другое, сапраўдных злачынстваў, забойстваў ці чаго яшчэ, пакуль не было. Але тут ізноўусхадзіўся Рамі: чаго мы чакаем, мо’ якога згвалтаваньня, пра якое Геула накрэмзае вершык, a я — аповед? Я сьцяў зубы, зьбянтэжаны.
Але Эткін, выведзены з раўнавагі нашым грубіянствам, пазбавіў абодвух права голасу. I пачаў наноўтлумачыць сваю пазыцыю, зьедліва пацікавіўшыся, як гэта будзе
выглядаць, калі ў прэсе зьявіцца артыкул пра тое, што сакратарыят нашага кібуца падбухторыў цэлую хеўру маладзёнаў, каб зьвесьці рахункі з арабскімі суседзямі. Калі Эткін вымавіў «хеўру», Рамі зрабіў сваім таварышам знак, узвычаены ў баскетболе. Пасьля якога яны ўсе як адзін, састроіўшы ўгневаныя міны, узьняліся і выйшлі з пакоя, пакінуўшы Эткіна прамаўляць дасхочу тром бабулькам-актывісткам і былому дэпутату парлямэнту.
Пасьля невялікіх ваганьняў падняўся і я да выхаду: я хоць не падзяляю іхніх думак, але ж мяне пазбавілі права голасу самым несправядлівым і ганебным чынам.
9-
Калі б прыйшла Геула, калі б яна прынесла сваю славутую каву, дык, можа, жарсьці б упакорыліся. Верагодна, яе прыроджаная ўмеркаванасьць здолела б выпрадукаваць нейкі кампраміс. Але кава ў яе пакоі астыла. А сама Геула па-ранейшаму ляжыць у кустах ля музэя, назірае за агнямі самалётаў і слухае ноч. Як бы ёй хацелася зараз памірыцца зь ім і прабачыць. Пазбыцца нянавісьці і ня зычыць сьмерці. Можа, схадзіць да яго, знайсьці яго ў цясьніне ля перасохлага ручая і дараваць яму, і не вяртацца. Нават засьпяваць яму песьню. Вострыя аскепкі шкла працінаюць скуру аж да крыві. Гэта, пэўна, парэшткі бутэлькі, якую яна раструшчыла сёньняшнім адвячоркам. А тая зьвіваная істота, што прасьлізнула спаміж шкляным друзам і камлыгамі зямлі, — відаць, зьмей, можа быць, ядавіты зьмей, магчыма, гадзюка. Зьмей высалапіў свой падвойны язычок, а трохкутнічак яго галавы ўскінуты і халодны. Яго вочы — цёмнае шкло. Ніколі зьмей ня здолее сплюшчыць вачэй, бо ня мае павекаў. Нешта
зноў укалола Геулу, мусіць, аскепак шкла. Яна так стамілася... Абольдалікатны, амальпрыемны. Далёкія званочкі зьвіняць увушшу. Цяпер спаць. 3 празрыстым ад стомы позіркам, праз набеглую пялёнку, яна ледзьве заўважае гурт маладзёнаў, што перасякаюць лужок па дарозе ў поле, па дарозе ў цясьніну, каб усыпаць качэўнікам перцу. У руках мы трымаем кароткія крэпкія кіі. Хваляваньне пашырыла нам зрэнкі. I кроў гучна пульсуе ў скронях.
Далёка ў начных садах высяцца цёмныя, абцяжараныя пылам, кіпарысы: гойдаюцца з боку ў бок у маўклівай зацятасьці. Яна стамілася і таму не ідзе да нас, каб дабраславіць на дарогу. Яе пальцы лашчаць пыл, а твар спакойны і амаль прыгожы.
Ерусалім 1962
А. Б. Егошуа
Найноўшая гісторыя вачыма творцы. Ад Кафкі, буравесьнікадваццатагастагодзьдзя, праз СальвадораДалі, які, здаецца, беспасярэдне жывіўся сюррэалізмам рэчаіснасьці трыццатых гадоў, да літаратараў-шасьцідзясятнікаў, што больш разважна, але ня менш жахаючыся вялі дзёньнікі пасьлябур’я (ці міжбур’я?). Сяродапошніх ізраілец Аўрагам Б. Егошуа (нарадзіўся ў 1936 г. у Ерусаліме). Жадункі і страхі, набыўшы фізычныя формы пачвар, пратачаюцца ў рэальнасьць. Спробы чалавецтва ўпакорыць, абкулыурыць неўгаймаванае лібіда прыводзілі да яшчэ больш вычварнага выбуху разбуральных памкненьняў. Калі пасьля Першай сусьветнай вайны ўсе пагадзіліся не выкарыстоўваць газу на полі бою, дык падчас Другой сусьветнай гэтае пагадненьне муціравала ў камэру-«душагубку».
Прыліў
Ужо цэлых два тыдні лютуе бура на паўднёвых выспах, і дзень пры дні адно робіцца люцейшай. Усё ахутала туманом і напоеныя вадой хмары ўлягаюць над раўнінай, як купы бруднай ваты. Празрыста-халодная
«Geut Науат» by А.В. Yehoshua
First published in Hebrew in «The Stories» by A.B. Yehoshua
Copyright© A.B. Yehoshua and Hakibbutz Hameuchad Publishing House Ltd.
Translated by Pavel Kastukevich
«Published by arrangement with The Institute for The Translation of Hebrew Literature»
навальніца з градам шкуматае пустку і безупынку сьцябае па шэрым будынку вязьніцы. Ці ж ня дзіўна, што глухой ноччу, калі навальніца сама шалела, начальнік вязьніцы паслаў дзяжурнага ахоўніка ў мой катушок? Мяне, які спаў з расплюшчанымі вачыма, дзяжурны разбудзіўі сярэдначы паклікаўу кабінэт, каб я атрымаў дужа нечаканы загад.
Прамоўленыя пасланцом словы па-ранейшаму вібруюць у цемры сьцен, а я, і толькі я, адзінадзінюсенькі, голы, выбавіўся з-пад грубай ваўнянай коўдры, тым часам як таварышы па маіх снах бязгучна канаюць у зморшчынах прасьціны. Працяты дрыготкай ад холаду, апранаю плямісты службовы балахон. Пакуль пальцы ўвіхаюцца ўздоўж даўжэзнага шэрагу гузікаў, мае натапыраныя вушы ловяць зыкі раз’ятранай буры. У гэтай вязьніцы я зусім нядаўна, да таго ж, я навабранец, — таму мушу быць вельмі ўважлівы да ўсяго, што творыцца наўкол, бо вельмі прагну вылучыцца працай. Калі б ня сны, што блытаюць маю сьвядомасьць, я б меў права называць сябе ўзорным работнікам. Адно месяц таму я скончыў утомны курс турэмшчыкаў. Там мяне вучылі страляць з аўтамата і ня хібіць, пераскокваць праз высокі плот, весьці рукапашны бой і разумець турэмны кодэкс. Можа, мяне паслалі служыць у гэтую невялікую вязьніцу на Богам забытым востраве таму, што на курсах пабачылі, які я маўчун і з гэтага зрабілі выснову аб маіх здольнасьцях стрымліваць свае інстынкты? Тут утрымліваюцца лютыя злачынцы і забойцы, якіх выратавалі ад шыбініцы, але выраклі на пажыцьцёвае зьняволеньне, праўда, іх тут — жалю годная жменька, і яны ўжо ў немалых гадах.