Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
« Энцыклапедыкс »
Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Paul Veyne
Les Grecs ont-ils cru a leurs mythes?
Essai sur 1’imagination constituante
Editions du Seuil
Поль Вэйн
Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эсэ пра стваральнае ўяўленне
Мінск «Энцыклапедыкс» 2000
УДК [l/292](09l)
ББК 82.3(0):63.3(0)32
В 97
Пераклад з французскай Зміцера Коласа
Выданне кнігі ажыццёўленае пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Францыі і аддзела культуры Пасольства Францыі ў Беларусі ў рамках Праграмы дапамогі беларускім выдаўцам імя Максіма Багдановіча.
Се livre, public' clans le cadre du Programme d’Aide a la Publication Maxime Bagdanovitch, beneficie du soutien du Ministere des Affaires Etrangeres franfais et du Service Culture! de I’Amhassade de France an Belarus.
ISBN 985-6599-03-2 ©Editions du Seuil, 1983
©Пераклад. Зм. Колас, 1999
©Вокладка. Н. Канаіп, 2000
©Макет. «Энцыклапедыкс», 2000
Змест
Калі гістарычная праўда была традыцыяй і кананізаваным паданнем 14
Множнасць і аналагічнасць светаў праўды 27
Сацыяльнае размеркаванне ведаў і разнаякаснасць веравання 40
Сацыяльная разнастайнасць вераванняў і балканізацыя розуму 55
За ўсякай сацыялогіяй пэўная праграма праўды 73
Як вярнуць міфу яго этыялагічную праўдзівасць 85
Роля міфа як «умоўнай мовы» 93
Паўсаній, не здольны ўнікнуць сваёй праграмы 109
Яшчэ пра дзве праўды: праўду фальсіфікатара і праўду філолага 117
Або культура, або вера ў праўду: трэба выбіраць 132
Заўвагі 146
3 агульнапрынятага: Сцвярджэнне, што праўда ў тым, што праўды няма, з’яўляецца супярэчлівым.
Мішэль Фуко: «Безумоўна, калі паглядзець з узроўню аднаго сказа, у сярэдзіне дыскурсу, мяжа паміж праўдзівым і непраўдзівым не будзе выглядаць адвольнаю, ані зменліваю. Але ж калі паглядзець у іншым маштабе, калі задацца пытаннем высветліць, якою была, якою ўвесь час ёсць гэтая прага да праўды, што прасякнула столькі стагоддзяў нашай гісторыі...»
Парадак дыскурсу, с. 16.
Дамінік Жаніко: «У гэтым калі уся аснова: даецца выбар другога маштабу. Фуко не саступае антырацыяналісцкаму пафасу. Яго задача, хутчэй, пашырыць далягляд. На жаль, нельга адмаўляць, што дарагія Габэрмасу натрабаванні універсальнай санраўднасці не выправілі хады гісторыі».
Ізноў філасофія, с. 75.
Эстэлі Блан
.. Que urn conjunto real e verdadeiro uma doenga das nossas idelias.
Pessoa
Як люжна верыць у штось напалову або верыць у цалкам супрацьлеглыя рэчы? Дзеці вераць адначасова і ў тое, што падарункі пад ёлку ім прыносіць Калядны Дзед, і ў тое, што гэтыя падарункі туды кладуць іх бацькі: дык ці вераць яны напраўду ў Каляднага Дзеда? Безумоўна. Гэтаксама як не менш цвёрдаю з 'яўляецца вера прадстаўнікоў племя дарзэ: на думку гэтых жыхароў Эфіопіі, як нам паведамляе Дан Шпэрэр, «леапард хрысціянская жывёла, якая прытрымліваеццаўсіх пастоў копцкай царквы, патрабавання, якоеў Эфіопіі з 'яўляецца галоўным паказчыкам прыналежнасці да рэлігіі; і разам з тым дарзэ па серадах і пятніцах днях, на якія прыпадае пост,-клапоцяцца пра ахову сваёй скаціны неменш, чыму іншыя дні тыдня: яны лічаць праўдай і тое, што леапарды посцяцца, і тое, што яны ядуць кожны дзень; леапарды ттодзённа ўяўляюць сабой небяспеку: гэта яны ведаюць са свайго досведу; леапарды такія самыя хрысціяке, як і яны: гэта гарантуе традыцыя».
Узяўшы за прыклсід веру грэкаў у свае міфы, я вырашыў даследаваць размаітасць відаў веры: веру на слова, веру, заснаваную на досведзе, і г.д. Падчас даследавання мне давялося двойчы крыху выходзіць за яго рамкі.
Мне прыйшлося прызнаць, што замест таго, каб гаварыць пра розныя віды вераванняў я вымушаны гаварыць проста пра віды праўды. I што самі гэтыя праўды таксама ўяўленні. Гэта немы складаем у сябе памылковае меркаванне пра тыя ці іншыя рэчы: сама праўда пра рэчы праз чараду стагоддзяў утвараецца вельмі дзіўнаватылі чынам. Далёка не будучы прадуктам найпрасцеіішагарэалістычнага досведу, праўда звязаная з гісторыяй і залежыць сід яе больш за штось іншае. Быў час, калі гісторыкі і паэты ад пачатку да канца выдумлялі цэлыя каралеўскія дынастыі разам з імём уладарнай асобы і яе генеалагічным дрэвам; і яны не былі фальсіфікатарамі альболюдзьмі нядобрасумленнымі: яны прытрымліваліся нармальнага на той час
метаду, каб дабіцца праўды. Давёўшы гэтую думку да яе лагічнага канца, мы ўбачым, штолічым па-свойму праўдзівым тое, што самі ж называем выдумкай, як толькі перагортваем апоійшою старонку кнігі: Іліяда ці Аліса для нас сапраўдныя ні больш, ні менш, чым Фюстэль дэ Куланж. Гэтаксама мы лічым за плён чыстай фантазіі няхай і вельмі цікавай усе ўяўленні мінулага і лічым за праўду — няхай і вельмі часова — тое, што ёсць «апошпім краем навукі». Гэта і ёсць культура.
Я зусім не хачу сказаць, быццам уяўленне прадвяшчае праўду будучыні і што яму павінна была б аддадзеная ўлада, але што еама праўда ўжо з 'яўляецца ўяўленнем і што ўяўленне спрадвеку ўжо стаіць пры ўладзе: менавіта япо, а не рэальнасць, рацыя ці доўгая праца адмаўлення фалынывых ісфнаў.
Такоеўяўленне, якмы бачым, нез 'яўляецца нейкай чалавечаю здольнасцю ціўласцінасцю, якая псіхалагічна і гістарычна была б вядомая пад гэтым імём; яно ні ў мроях, ні праз прарочыя прадказанні не павялічвае памераў бочкі, у якой усе мы сядзім: наадварот, яно ўзводзіць у гэтай бочцы сцены, і па-за імі йе існуе болый нічога. Нават ісцінаў будучыні, з чаго вынікае, што ім было б неліагчыма даць слова. У іпакіх бочках і фармуюцца рэлігіі і літаратуры, а таксама палітыкі, правілы паводзінаў і навукі. Iўсё-ткі такоеўяўленне — гэта пэўная здольнасць, але ў кантаўскім сэпсе слова: яна трансцэндэнтальная; яна ўтварае наш свет замест таго, каб быць у ім своеасаблівымі дрожджамі або дэманам. Адзінае што (і пачуўшы гэтаўсякі адказпы прыхільнік Канта аж зайшоўся б <к) абурэння). яе трансцэндэнтальнасць гістарычная, бо кулыпуры, змяняючы адна адну, адна да адной не падобныя. Людзі не знаходзяць праўды: яны робяць яе, як робяць гісторыю; і праўда з гісторыяй адказваюць ім тым самым.
Я выказваю сяброўскуюўбзячнасць Мішэлю Фуко, зякім абмяркоўваў гэтую кнігу, маім калегам з Асшіыяцыі грэцкіх даследаванняў Жаку Бампэру і Жану Бускэ, а таксама Франсуа Валю за яго парады і крытычныя заўвагі.
Ці верылі грэкі ў сваю міфалогію? Адказаць складана, бо «верыць» мае столькі розных значэнняў... He ўсе з іх верылі, што Мінас у апраметнай ііа-ранейшаму заставаўся суддзёй1 ці што Тэсей перамог Мінатаўра2, дый, апроч таго, яны ведалі, што паэты «хлусяць». Але нават іхняя манера не верыць не павінна выклікаць хвалявання, бо так ці іначай, але Тэсей, на іх думку, усё-ткі існаваў; задача складалася толькі ў тым, каб «ачысціць Міф з дапамогаю Розуму»3 і звесці біяграфію Геркулесава паплечніка даяе гістарычнага ядра. У дачыненні да Мінаса, у выніку неверагоднага напружання думкі, такое ядро было выяўленае Фуцыдыдам: «3 усіх, нра каго нам вядома з вусных паданняў, Мінас быў першым, хто меў свой флот»4. Такім чынам, Федрын бацька і Пасіфін муж-усяготолькі цар, які некалі ўладарыў на марскіх прасторах. Ачышчэнне міфічнага з дапамогаю логаса не адзіны эпізод у справечнай барацьбе па.між розумам і забабонамі, якая вялася ад самых вытокаў і аж да Расіна і Рэнана, надаючы славу грэцкаму генію, бо міф і логас, насуперак Нэстле, зусім не супрацьстаяць адзін аднаму, як аблуда і праўда5. Міф быў тэмай для сур’ёзных развагаў6, і нават праз шэсць стагоддзяў пасля таго руху сафістаў, які, кажуць, быў іхнім векам Асветы, грэкі ўсё яшчэ разважалі над сваімі міфамі. Далёка не будучы трыумфам розуму, ачышчэнне міфа з дапамогаю логаса ўяўляе сабой праграму, якая пачалася вельмі даўно і абсурднасць якой здзіўляе: навошта было грэкам дзеля нічога задаваць сабе столькі клопату, намагацца аддзяліць зерне ад пустазелля, заместтаго каб проста адным рухам выкінуць з гульні свайго ўяўлення і Тэсея разам з Мінатаўрам, і нават само існаванне нейкага там Мінаса разам з усёю непраўдападобнасцю, якую яму прыпісвала традыцыя? Мы ўбачым усю шырыню праблемы, калі даведаемся, што такое стаўленне да міфаў доўжылася добрыя два тысячагоддзі; у сваёй гістарычнай кнізе Развагі аб сусветнай гісторыі, дзе ісціны хрысціянскай рэлігіі падмацоўваюцца фактамі мінуўшчыны, Басюэ аднаўляе міфічную
храналогію, спалучаючы яе з храналогіяй свяшчэннай ад стварэння свету, і такім спосабам вызначае даты «падзеяў», нрыпісваючы да часу «крыху пасля Авімэлеха» «славутыя подзвігі Амфітрыёнава сына Геракла»7 і смерць «сына Юпітэра Сарпэдона». Якія думкі былі ў біскупа з Мо ў тую хвіліну, калі ён пісаў гэтыя радкі? I што думаем мы, калі адначасова верым у цалкам супрацьлеглыя рэчы, што асабліва часта здараецца з намі, калі справа тычыцца палітыкі ці псіхааналізу?
Відаць, такія самыя думкі бываюць у нашых фалькларыстаў, калі яны вывучаюць старажытныя паданні, ці былі ў Фройда, калі ён разбіраў плыню свядомасці старшыні Шрэбэра: што рабіць з усёй гэтаю кучай бязглуздзіцы? Хіба можа быць, каб усё гэта ніякім чынам не было матывавана, не мела пэўнага сэнсу, функцыі ці прынамсі нейкай структуры? Пытанне пра тое, каб высветліць, ці маюць легенды пэўны аўтэнтычны змест, ніколі не ставіцца ў пазітыўным плане: каб ведаць, ці існаваў Мінас, трэбаспачатку вырашыць, ці з’яўляюцца міфы ўсяго толькі пустымі байкамі або яны ўяўляюць сабой перайначаную гісторыю; але ніякая пазітывісцкая крытыка не можа даць рады з выдумкай і звышнатуральным8. Як жа тут перастаць верыць у паданні? Як перастаць верыць у Тэсея, заснавальніка афінскай дэмакратыі, у Ромула, заснавальніка Рыма, у гістарычнасць нершых стагоддзяў рымскай гісторыі? Як перастаць верыць у траянскія вытокі франкскай манархіі?
Што тычыцца сучаснасці, дык тут нам усё бачыцца нашмат ясней, дзякуючы цудоўнай кнізе Жоржа Юпэра пра Эцьена Паск’е1’. Гісторыя ў тым выглядзе, як мы яе разумеем, нарадзілася не тады, калі прыдумалі крытыку (бо яе прыдумалі вельмі даўно), а тады, калі рамяство крытыка і рамяство гісторыка зліліся ў адно: «Гістарычныя даследаванні доўгія стагоддзі вяліся без ніякага сур’ёзнага ўплыву на тое, якім чынам пісалася сама гісторыя, так што два гэтыя заняткі заставаліся цалкам адасобленымі адзін ад аднаго часам нават у галаве аднаго і таго ж чалавека». Ці было так яно і ў Антычнасці, і ці існуе нейкі адзіны проста пракладзены шлях гістарычнай свядомасці, нязменны ва ўсе часы? Возьмем у якасці правадной ніткі думку А.Д. Мамільяна10: «Сучасная методыка гістарычных даследаванняў цалкам грунтуецца на правядзенні адрознення паміж арыгінальнымі першакрыніцамі і крыніцамі другаснымі». У тым, што гэтая думка вялікага навукоўца з’яўляецца справядлівай, упэўненасці няма; па-мойму, яна ўвогуле