Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
170. Платон, Мэнэксэн, 235 АВ.
171. Арыстафан, Ахарняне, 636, (гл. Коннікі, 1329); Гэрод II, 95.
172. Ксэнафонт, Helleniques, VI, 3 (гл. заўв. 168).
173. Паўсаній (гл. заўв. 133) і св. Аўгусцін (Споведзі, VI, 6) іранізавалі і адносна панегірыкаў, якія адрасаваліся імператарам. «Маім хлуслівым выдумкам, якія я дазваляў сабс як аўтар панегірыкаў,пісаў св. Аўгусцін,быў наканаваны ўхвальны прыём слухачоў, хоць кожны з іх ведаў, у чым заключаецца ісцінная праўда».
174. Ісакрат, Панегірык Афінам, 54 (гл. 68) і 28.
ПАЎСАНІЙ, HE ЗДОЛЬНЫ ЎНІКНУЦЬ СВАЁЙ ПРАГРАМЫ
175. Паўсаній, II, 21, 5; гл. таксама I, 26, 6 і VII, 18, 7, 4. Прыклад «рацыяналістычнага» тлумачэння міфа мы знойдзем і ў V, 1,4; Эндыміён тут паўстае не як каханак Сэлены: ён проста меў дзяцей ад адной царэўны, з якою ажаніўся і якая нарадзіла яму двух сыноў, чые імёны сталі эпонімамі эталійцаў і пэанійцаў. На думку Паўсанія, у гэтым і ёсць гісторыя, бо, як паслядоўнік Фуцыдыда, ён верыць у існаванне за гераічным часам царскіх дынастыяў і продкаў, чые імёны сталі эпонімамі. У іншым месцы (II, 21, 1) ён адмаўляецца даваць якія б там ні было каментары. Гл. таксама II, 17, 4.
176. Паўсаній, VIII, 10, 9; такі самы гумар прысутнічае і ў іншых месцах (VIII, 10, 4; V, 13, 6; VI, 26, 2). Наконт апошняга ўрыўка гл. у Р. Дэманжэля (R. Demangei, in: Revue internationale des droits de I 'Аntiquite, II, 1949, p. 226), які ставіць «пытанне аб шчырасці веры ў антычнай рэлігійнасці» і дапускае, што містыфікацыі тады маглі ўзнікаць на глебе пабожнасці, а значыць, без ніякае крывадушнасці.
177. Паўсаній, VI, 26, 2.
178. Паўсаній, VIII, 8, 3.
179. Паўсаній, VIII, 3, 6; гаворка тут ідзе пра распавяданую грэкамі показку пра Зеўса і Калісто, якая не вартая велічы багоў; гэтаксама было б дзіцячай наіўнасцю верыць, што багі ператвараюць сваіх каханак у зоркі.
180. H.W. Pleket, «Zur Soziologie des antiken Sports» y Mededelingen van het Nederlands Instituut te Rome, XXXVI, 1974, p. 57. У перыяд самага росквіту Рымскай імперыі сярод атлетаў, што ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, нярэдка былі самыя знатныя грамадзяне (гл. даследаванне Ф. Мілара пра Дэксіпа F. Millar, in: Journal of Roman Studies, 1969), i гэта паказвае, што спартыўныя гульні не сталі часткаю толькі так званай народнай культуры. I калі цынікі ці Дыён Прускі ў сваіх памфлетах дазвалялі сабе іранізаваць з атлетычных спаборніцтваў, дык рабілі яны гэта, каб асудзіць марныя людскія жарсці і безразважнасць (уласцівыя ўсім грэкам увогуле), а не дзеля таго, каб выказаць да іх пагарду як да ўцехі, добрай толькі для плебсу. А вось спектаклі ў Рыме, як паказвае ў сваёй ёмістай працы Г. Віль (G. Ville, La Gladiature, Ecole fran^aise de Rome, 1982), лічыліся відовішчам, вартым просталюдзінаў. Цыцэрон ці Пліній малодшы на іх, праўда, хадзілі, але ставіліся пры гэтым з яўнай пагардай: у Рыме акторы ніколі не паходзілі з вышэйшага грамадства, будучы, як сведчыць Г Віль, нізкімі блазнамі і ліцадзеямі. Як бы там ні было, Паўсаній захоўвае да грэцкай мінуўшчыны самае дабрадушнае стаўленне, што было ў яго час агульнапрынятым; гл. E.L. Bowie, «Greeks and their past in the Second Sophistic», in: Past and Present, XLVI, 1970, p. 23.
181. Я раблю гэтую агаворку, бо часам Паўсаній, выбіраючы нейкую адну версію за лепшую, гаворыць такі ад свайго імя; менавіта так ён супрацьпастаўляе сваё «правільнае» тлумачэнне трытонаў (IX, 20,4) тлумачэнню міфічнаму (гл. заўв. 140); а вось у VIII, 39, 2 ён нават не кажа, чаму лічыць, што Фігал сын Лікаона, а не тубылец, лепш; адзінае тлумачэнне гэтаму Паўсаніева вера ў аркадыйскіх цароў (гл. VIII, 3, 1); зрэшты, ён і сам адназначна заяўляе, што ў гістарычную рэальнасць Лікаона верыць (VIII, 2,4). Аркадыя, як вядома, была ягоным Дамаскім шляхам.
182. Паўсаній, VIII, 14, 5 8; другі прыклад у VIII, 12, 9.
183. Паўсаній, IX, 31, 7-9.
184. Спашлемся на даследаванне, якое ўжо стала класічным: L.C. Knights, Explorations, London, 1946; «How many children had lady Macbeth?», cf. R. Wellek et A. Warren, La Theorie litteraire, Paris, Seuil, 1971, p. 35.
185. Паўсаній, VIII, 3, 6-7; гл. заўв. 179. Увесь час гуляючы ў гульню ва ўнутраную суладнасць міфа, Паўсаній у іншым месцы сваёй працы (VI, 24, 8) робіць выснову, што «род сіленаў» быў смяротным, бо ў розных мясцінах яму паказвалі іх магілы; разам з тым, відавочна, што Паўсаній верыць у сіленаў не болып, чым сучаснікі Карнэада верылі ў німфаў, Панаў і сатыраў (Цыцэрон, Аб прыродзе багоў, III, 17, 43).
186. Цыцэрон не верыць ні ў аракулаў, ні ў «натуральнае абагаўленне» (De devinatione, II, 56, 115); пра погляды Айнамаона можна прачытаць ў Эўсэбія (Падрыхтоўка паводле Евангелля, кн. II); гл. Р. Vallette, De Oenomao Cynico, Paris, 1908; пра Дыягеніяна y Эўсэбіевых кн. II i V. A вось Плацін, наадварот, у аракулаў верыць (Enneades, II, 9,9,41).
187. У VIII, 10, 9 Паўсаній усур’ёз задумваецца аб магчымасці ўмяшання багоў у чалавечыя войны і спасылаецца на прэцэдэнт з дзівосным уратаваннем Дэльфійскага аракула: тады галаты ў агульнай паніцы кінуліся ўцякаць, напалоханыя бурай і землятрусам (Паўсаній, X, 23). Пра цудатворныя «багаяўленні» дзеля абароны таго ці іншага свяцілішча гл. Р. Roussel, «Un miracle de Zeus Panamaros», in: Bulletin de correspondence hellenique, LV, 1931, p. 70, i чацвёрты раздзел Ліндскай хронікі.
188. Паўсаній, VIII, 8, 3; гл. заўв. 19.
189. Паўсаній, VII, 23, 7-8.
190. Паўсаній, VIII, 8, 3.
191. Салюстый (Sallustius, De diis et mundo, 4), напрыклад, мяркуе, што Кронас у «фізічным» сэнсе азначае Хронас час, які паглынае свае ж імгненні. На думку тэолагаў, Кронас, іпто паядае сваіх дзяцей, гэта зашыфраваная «загадка», сэнс якой азначас, што Розум блытаецца з тым, піто разумеецца, іначай кажучы са сваім уласным аб’ектам. Як Розум Кронас успрымаўся ўжо Плацінам. Паўсаній мог шмат чаго пачэрпнуць у сярэднеплатонікаў і стоікаў, гэтых вялікіх алегарыстаў.
192. Паўсаній, VIII, 2, 3-4.
193. Лукрэцый, V, 1170. He шмат ідэяў могуць быць настолькі далёкімі нэаплатанізму, якому паняцце гістарычнасці не вядома.
194. Паўсаній, VIII, 2, 6-7. Што тычыцца Аркадыі як захавальніцы найстаражытнейшай цывілізацыі, нагадаем, што пра гэты край пісаў і Калімах (Arcadia) і што дзею свайго гімна Зеўсу ён таксама змясціў у Аркадыі. Аркадыйцы ўражвалі сваёю пабожнасцю (Палібій, IV, 20) і прыстойнаю беднас-
цю: вольныя грамадзяне, бацькі сямействаў, замест таго, каб кіраваць прыгоннымі служкамі, былі вымушаныя тут арапь зямлю сваімі рукамі (Палібій, IV, 21). Псршаю ежай чалавецтва, жалудамі, аркадыйцы харчаваліся долей за ўсіх астатніх грэкаў (Гален, in: vol. VI, р. 621 Kiihn). Гэтая тэма ўвогуле шмат чаго адкрывас. Аркадыйцы гэта не адсталы народ, гэта людзі, якія захавалі свой старажытны стан; гэты стан застаўся некранутым, неперайначаным. Тое, што аркадыйскія паданні вельмі старажытныя, не азначае, што яны ўзыходзяць да болей аддаленай у параўнанні з ініпымі мінуўшчыны,гэта значыць, што яны ў нескажоным выглядзе паходзяць з тае мінуўшчыны, пра якую ў іншых народаў успаміны паспелі знявсчыцца і засмеціцца пабочнымі ўстаўкамі; іначай кажучы, аркадыйскія паданні нам паказваюць аўтэнтычны стан. Паўсаній у сувязі з гэтым прытрымліваепца дзвюх думак, згодна з якімі, папершае, вельмі часта паданне паступова абрастае ілжывымі легендамі (але ў Аркадыі гэта не так) і, па-другое, на аснове тых слядоў, якія засталіся ад мінулага ў цяперапінім, гэтае мінулае можа быць адбудаванае; мінулае заўважаецца ў сённяшнім: гэты прынцып ужываў ужо Фуцыдыд у сваёй Археалогіі.
195. Паўсаній, VIII, 35, 8; на думку Паўсанія, Памфас-старажытнейшы за Гамера (VIII, 37, 9), і толькі Олен яіпчэ больіп старажытны, чым ён (IX, 27, 2). Трэба зазначыць, што Паўсаній правёў у свой час адмысловыя даследаванні той эпохі, у якую жыў Гамер, але адмовіўся іх публікаваць з-за дагматызму. што панаваў у асяроддзі спецыялістаў у Гамеравай паэзіі (IX, 30, 3).
196. Паўсаній, VIII, 29, 1-4. Што тычыцца Ксэнафана, гл. заўв. 50.
197. Паўсаній, IX, 40, 11 да 41,5.
198. Гл. заўв. 152; я не ўдаюся ў падрабязнасці, каб не натаміць чытача.
199. Паўсаній, IX, 1, 1-2.
ЯШЧЭ ПРА ДВЕ ПРАЎДЫ: ПРАЎДУ ФАЛЬСІФІКАТАРА 1 ПРАЎДУ ФІЛОЛАГА
200. Як зазначае А. Мамільяна, што гэты класічны ўжо выраз Ранке паходзіць напраўду ад Лукіяна з яго працы Як пісаць гісторыю, 39.
201. A.D. Bceckh, Enzyklopadie und Methodenlehre der philologischen, Wissenschaften, vol. I, Formale Thoerie der philol. Wiss., 1877, перавыд. 1967, Darmstadt, Wiss. Buch.
202. M. Riffaterre, La production du texte, Paris, Seuil, 1979, p. 176: «3-за апасення, каб літаратурны твор не памёр разам з рэчаіснасцю, якую ён адлюстроўвас, усе намаганні філалогіі заключаліся ва ўзнаўленні зніклых рэаліяў».
203. Страбон, VIII, 8,2, С. 388. Прывядзем і цытату болей агульнага плану (Страбон, VIII, 3, 3, С. 337): «Я параўноўваю сучасны стан тых ці іншых мяс-
цінаў з напісаным пра іх у Гамера; рабіць гэта мяне прымушаюць паэтавы славутасць і агульнавядомасць, і чытач будзе мець рацыю, мяркуючы, што гэтую задачу я ажыццяўляю толькі тады, калі нішто не супярэчыць выказванням паэта, які карыстаецца ў нас такім вялікім даверам».
204. Р. Hadot, «Philosophic, exegese ct contresens» in: Acres du XIV Congres international de philosophic, Vienne, 1968, p. 335-337.
205. Гэтую показку распавёў Квінтыльян, I, 8, 21. Праўсё гэта гл.: М. Foucault, Les Mots et les Choses, Paris, Gallimard, 1966, p. 55, a таксама p. 141 npa навукі ў XVI ст.: «Такое простас з выгляду агульнае падзялснне на тры складовыя часткі такія, як назіранне, сведчанне і выдумку,тады нс існавала... Калі стаяла задача апісаць гісторыю якой-небудзь жывёлы, бескарысна, дый немагчыма было выбіраць паміж рамяством натураліста і рамяством кампілятара: трэба было сабраць у выглядзе аднаго і таго ж віду ведаў усё, што было ўбачана і пачута, усё, што было распаведзена». Каб нс зацягваць, абмяжуемся спасылкай на Квінтыльяна: Пра падрыхпюўку прайоўцаў, I, 8, 18-21.
206. A. Puech, Histoire de la Htterature grecque chretienne, Paris, Les Belles Lettres, 1930, vol. Ill, p. 181: «Агульная гісторыя паўстае ў Эўсэбія толькі праз і з дапамогай гісторыі літаратурнай». Пад літаратурнай гісторыяй Пюэк у старым сэнсе гэтага выразу разумес гісторыю, расказаную праз літаратуру, якая захавала для нас пра яе ўспамін.