• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці верылі грэкі ў свае міфы?  Эміль Гакл

    Ці верылі грэкі ў свае міфы?

    Эміль Гакл

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    36.19 МБ
    крыху недарэчная. Але заслуга яе ў тым, што яна ставіць, няхай і працівячыся ёй, праблему методыкі і прынамсі вонкава яе сабой зазначае. Прыгадаем Бафора ці Нібура, чый скептыцызм адносна першых стагоддзяў старажытнарымскай гісторыі грунтаваўся на адсутнасці крыніцаў і дакументаў, сучасных той аддаленай эпосе, ці прынамсі быў апраўданы іх адсутнасцю".
    Гісторыя навукі гэта зусім не гісторыя паступовага адкрыцця правільных метадаў і праўдзівых ісцінаў. I грэкі верылі ў свае міфы ці выказвалі ў дачыненні да іх скептыцызм у вельмі своеасаблівай, уласцівай толькі ім манеры, якая адно падманліва нагадвае нашую. Гэтаксама ў іх была і свая манера напісання гісторыі, не такая, як у нас; і гэтая іх манера дапускала ў якасці перадумовы існаванне пэўнай няяснай здагадкі так што пытанне аб правядзенні адрознення паміж першаснымі і другаснымі крыніцамі, якое з метадалагічнага пункту погляду таксама небеззаганнае, перад імі зусім не стаяла. Адным з прыкладаў гэтаму з’яўляецца Паўсаній, якога мы яшчэ не раз будзем згадваць.
    Дарэчы, гэтага Паўсанія зусім не трэба недаацэньваць, і, на маю думку, несправядліва кажуць тыя, хто параўноўвае яго «Апісанне Элады» са старагрэцкім Бэдэкерам*. Паўсанія лепш параўноўваць з якімнебудзь нямецкім філолагам ці археолагам эпохі вялікіх адкрыццяў; дзеля таго, каб апісаць помнікі і расказаць гісторыю розных земляў Элады, ён даследаваў безліч бібліятэкаў, шмат вандраваў, безупынна займаўся самаадукацыяй і ўсё бачыў на свае вочы’2; ён кідаўся запісваць у жыхароў мясцовыя легенды з такім самым імпэтам, з якім гэта рабілі нашы айчынныя правінцыйныя эрудыты за часамі Напалеона III; дакладнасць яго пазначэнняў і шырыня інфармацыі проста здзіўляюць, гэтаксама як і праніклівасць ягонага позірку (вывучаючы скульптуры і высвятляючы іхнія даты, Паўсаній урэшце навучыўся на вока датаваць любую статую паводле яе стылістычных адметнасцяў). Апроч таго, Паўсаній бьіў апантаны праблемаю грэцкае міфалогіі і, як мы ўбачым, нямала аддаў дзеля змагання з гэтай загадкаю.
    *Бэдэкср Карл (1801-1859), нямсцкі кнігар, выдавсц турыстычных гідаўЗаўвага перакладчыка.
    Калі гістарычная праўда была традыцыяй і кананізаваным паданііем
    Антычны гісторык не часта дае нам магчымасць уразумець, ці адрознівае ён першасныя крыніцы інфармацыі ад другасных, і гэтаму ёсць простае тлумачэнне: антычны іісторык не спасылаецца на свае крыніцы ці, праўдзівей, згадвае іх толькі зрэдку, нерэгулярна, а калі нават і робіць гэта, дык зусім не з тых прычынаў, якія прымушаюць рабіць гэта нас. Аднак, калі мы зададзімся пытаннем, што магло б азначаць такое замоўчванне, і калі мы прасочым усю нітку прычыннавыніковых сувязяў, перад намі выткаецца ўсё палатно: мы ўбачым, што ў даўніну гісторыя не мела нічога агульнага з тою, якой мы яе ведаем сёння, апроч, хіба што, імя. 51 не хачу сказаць, што яна была недасканалая, што ёй яшчэ трэба было прайсці пэўны шлях развіцця, каб стаць у поўным сэнсе Навукаю, якою яна і была сіірадвеку: у сваім родзе яна была настолькі ж завершаная (як варты даверу сродак), як нашая журналістыка, якую яна якраз вельмі нагадвае. I гэтая «схаваная частка айсберга», якою калісьці была гісторыя,настолькі вялікая, што... гэта ўжо не той самы айсберг.
    Антычны гісторык «не змяшчае зацемак у нізе старонкі». Калі ён апісвае свае ўласныя доследы ці надае матэрыял, паведамлены раней кімсьці іншым, ён і ўтьім, і ў другім выпадку хоча, каб яму верылі на слова; выключэнне робіцца толькі тады, калі ён адчувае гонар за тое, што яму ўдалося адкрыць нейкага малавядомага аўтара, ці калі ён жадае вярнуць да жыцця нейкі рэдкі і каштоўны гжст, які ўжо сам з сябе ўяўляецца яму хутчэй нечым накшталт помніка, чым крыніцы13. Менавіта таму Паўсаній часцей за ўсё абмяжоўваецца тым, што кажа: «як я даведаўся...» або «паводле атрыманых мной звестак...»,а гэтыя звесткі ці тлумачэнні ён чэрпаў як з пісьмовых крыніцаў, так і з паведамленняў, што даваліся яму вусна святарамі ці мясцовымі знаўцамі, якіх ён сустракаў падчас сваіх вандраванняў14. Такое замоўчванне крыніцаў не пакідае месца цікаўнасці... і таму спарадзіла Quellenforsch ung.
    Вернемся цяпер да Эцьена Паск’е, чые Доследы Францыі ўбачылі свет у 1560 годзе. Перад публікацыяй кнігі, як нам паведамляе ІОпэр15, Паск’е разаслаў рукапіс сябрам; і галоўны папрок, які яны найчасцей выказвалі, заключаўся ў тым, што ён празмерна перагрузіў тэкст спасылкамі на цытаваныя крыніцы; такі спосаб, зазначалі яму сябры, занадта адцягвае ўвагу на «цень школаў» сівой мінуўшчыны і не вельмі падыходзіць для гістарычнай працы. Няўжо яму сапраўды так ужо трэба кожны раз пацвярджаць «свае сцверджанні словамі нейкага старажытнага аўтара»? Калі пытанне ў тым, каб надаць твору аўтарытэтнасць і выклікаць да яго давер, дык гэта толькі пытанне часу; хіба ж вялікія продкі, урэшце, перагружалі свае творы цытатамі, а іх аўтарытэт, тым не менш, быў сцверджаны часам; дык няхай і Паск’е дазволіць часу вырашыць лёс сваёй кнігі!
    Гэтыя дзіўныя радкі дазваляюць убачыць, якая бездань аддзяляе нашую канцэпцыю гісторыі ад другой той, якую падзялялі ўсе гісторыкі Антычнасці і якая бытавала яшчэ сярод сучаснікаў Паск’е. Паводле гэтай канцэпцыі, гістарычная праўда з’яўлялася кананізаваным паданнем, асвечаным суладнаю сувяззю розумаў скрозь чараду стагоддзяў; менавіта гэтая сувязь і зацвярджала праўду, як зацвярджала рэпутацыю пісьменнікаў, што лічыліся класікамі, а таксама, як мне ўяўляецца, і царкоўную традыцыю. Таму Паск’е быў зусім не абавязаны вызначаць праўду з дапамогай нейкіх спасылак, а павінен быў бы проста счакаць, пакуль яго праца будзе прызнаная за аўтэнтычны тэкст; робячы ж у нізе старонкі зацемкі, іірыводзячы свае доказы накшталт таго, як гэта робяць юрысты, ён яўна імкнуўся толькі падарваць кансэнсус будучыні ў дачыненні да свайго твора. Пры падобнай канцэпцыі гістарычнай праўды немагчыма сцвярджаць, што адрозненню паміж першаснымі і другаснымі крыніцамі не надавалася належнай увагі ці што такое адрозненне ігнаравалася або яшчэ не было адкрытае: яно проста не мела ні сэнсу, ані карысці, і каб гісторыку старажытнасці паказалі на ягоны быццам бы недагляд, ён адказаў бы, што не бачыць у такім адрозненні ніякага ўжытку. Я не кажу, што пры гэтым ён не памыляўся б, я толькі хачу паказаць, што, паколькі іхняя канцэпцыя праўды не такая, як нашая, дык такі недахоп не мог бы выступаць у якасці тлумачэння.
    Калі мы хочам уразумець, што сабой уяўляла такое стаўленне да гісторыі як да традыцыі ці кананізаванага падання, мы можам параў-
    наць яго з той вельмі падобнаю практыкай, якою карысталіся пры выданні старажытных аўтараў ці нават «Думак» Паскаля ўсяго паўтара стагоддзя назад. Друкаваўся атрыманы ад папярэднікаў тзкст, кананізаванае пісанне; любы выдавец мог бы пайсці ў Каралеўскую бібліятэку і пакарыстацца Паскалевым руканісам, але ніводзін з іх не рабіў гэтага: перадрукоўваўся проста традыцыйны тэкст. Выдаўцы лацінскіх і грэцкіх тэкстаў, зрэшты, спраўджвалі іх з рукапісамі; але ніхто з іх не вызначаў генеалагічнае дрэва такіх копіяў, ніхто не спрабаваў адбудаваць тэкст цалкам нанова, абапіраючыся на чыста крытычныя меркаванні: яны проста выбіралі «добры рукаіііс» і перадавалі яго ў друкарню, абмежаваўшыся тым, што сям-там, у пэўных дэталях, паляпшалі традыцыйны тэкст, нараўнаўшы яго з якім-небудзь іншым рукапісам, які ім удалося знайсці; яны не абгрунтоўвалі публікаваны тэкст, а толькі дапаўнялі ці паляпшалі той, які ўжо быў кананізаваным пісаннем.
    Апавядаючы пра Пелапанезскую вайну ці легендарныя стагоддзі найстаражытнейшай рымскай гісторыі, антычныя гісторыкі проста перагіісвалі адзін аднаго. Яны рабілі так не таму, што былі вымушаныя у сувязі з нястачай крыніцаў ці аўтэнтычных дакументаў; бо нават мы, маючы яшчэ менш дакументальных крыніцаў і вымушаныя абапірацца толькі на сцверджанні гэтых самых гісторыкаў, тым не менш, не надта ім давяраем. Мы разглядаем іх як звычайныя крыніцы, тады як яны ўспрымалі пададзеную папярэднікамі версію як традыцыю. Нават каб яны і маглі, яны не сталі б імкнуцца перазаснаваць такую традыцыю, а толькі яе ўдасканалілі б. Зрэшты, нават валодаючы пра тыя ці іншыя перыяды канкрэтнымі дакументамі, яны імі не карысталіся ці, калі і рабілі гэта, дык выкарыстоўвалі іх нашмат радзей і не так, як гэта рабілі б мы.
    Ціт Лівій і Дзяніс Галікарнаскі, не вагаючыся, пераказалі чатыры цьмяныя стагоддзі першабытнай рымскай гісторыі, аб’яднаўшы разам усё, што паведамлялася іх папярэднікамі, і не задаючы сабе пытання: «ці праўда гэта?»але абмежаваўшыся хіба тым, што адкінулі пэўныя дэталі, якія здаліся ім памылковымі ці, хутчэй, непраўдападобнымі і неверагоднымі; яны ад пачатку зыходзілі з думкі, што іх папярэднік казаў праўду. He важна, што гэты папярэднік жыў на шмат стагоддзяў пазней за падзеі, якія апісваў,ні Дзяніс Галікарнаскі, ні Ціт Лівій ніколі не задавалі сабе такога простага, на наш ногляд, пы-
    тання: «А адкуль ён сам усё гэта ведае?» Можа быць, яны меркавалі, што гэты папярэднік, у сваю чаргу, таксама меў папярэднікаў, і першы з іх быў сучаснікам падзеяў, пра якія ішла гаворка? Зусім не. Яны дакладна ведалі, што самыя даўнія рымскія гісторыкі жылі на чатыры стагоддзі пазней за Ромула, але гэта іх амаль не турбавала: такая была традыцыя, а яна і была праўдай, вось і ўсё. Каб ім і ўдалося даведацца, з чаго склалася гэтая першапачатковая традыцыя ў першых рымскіх гісторыкаў, якія крыніцы, легенды і ўспаміны перамяшаліся і ўтварылі сплаў у іхніх горнах, яны ўбачылі б у гэтым толькі перадгісторыю традыцыі, яны не ўспрымалі б яе, як нейкі больш аўтэнтычны тэкст: матэрыял, з якога паўстала традьіцыя,яшчэ не сама традыцыя. Традыцыя заўсёды мае выгляд пэўнага тэксту, аўтарытэтнага аповеду: гісторыя нараджаецца, як традыцыя, а не распрацоўваецца на аснове крыніцаў. Як мы ўжо бачылі, на думку Паўсанія, памяць пра тую ці іншую эпоху будзе цалкам страчаная, калі набліжаныя да першых асобаў свайго часу не парупяцца апісаць гісторыю свайго перыяду. Гэтаксама Язэп Флавій у прадмове да «Юдзйскай вайны» лічыць, што гісторык, найбольш варты ўхвалытой, хто распавядае пра падзеі свайго часу на карысць будучыні. Чаму ж апісанне сучаснай гісторыі заслугоўвала большай пашаны, чым апісанне гісторыі мінуўшчыны? Таму, што мінуўшчына ўжо мае сваіх гісторыкаў, а сучаснасць яшчэ чакае, каб нейкі гісторык стаў яе гістарычнай крыніцай і ўсталяваў традыцыю; і менавіта таму, як мы бачым, антычны гісторык не карыстаецца крыніцамі і дакументамі: ён сам ёсць крыніца і дакумент, іначай кажучы, гісторыя не распрацоўваецца на аснове крыніцаў яна заключаецца ў паўтарэнні ўжо сказанага пра яе папярэднімі гісторыкамі з папраўленнем ці дапаўненнем, калі ёсць такая магчымасць, таго, што яны нам паведамілі.