Ці верылі грэкі ў свае міфы?  Эміль Гакл

Ці верылі грэкі ў свае міфы?

Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
36.19 МБ
207.	Пліній, Натуральная гісторыя, VII, 56 (57), 191. Яшчэ адзін спіс вынаходнікаў існуе ў Клімента Александрыйскага (Stromates, I, 74): Атлас вынайшаў навуку навігацыі, дактылі жалеза, Апіс медыцыну, а Медэя фарбаванне валасоў, а вось Цэрэра і Вакх са спіса зніклі... Вакх, паводлс Клімента, вялікага хранолага, быў звычайным чалавекам і жыў усяго на шэсцьдзесят тры гады раней за Геракла; ніякага вынаходніцтва, у якім яму належала б першынство, ён не зрабіў. Думка Плінія ці Клімснта следавала ў гэтым выпадку заведзенай схеме, апытальніку, што быў інструментам мыслення: хто чаго вынайшаў? Апытальнік быў адным з тэхнічных прыёмаў тагачаснай думкі (былі і іншыя спісы напрыклад, найвышэйшых дасягненняў: сем дзівосаў свету, дванаццаць найлепшых прамоўцаў...). Як піша Ж.-К. Пасрон, «спісы і табліцы, карты і класіфікацыі, графікі і дыяграмы не з’яўляюцца чыстым і простым адлюстраваннем сваіх першаасноўных дадзсных, але пад уплывам графічнай логікі самі абумоўліваюць узнікненнс падгонак, набліжэнняў, далучэнняў» (J.-C. Passeron, «Les Yeux ct les Oreilles», прадмова да L’CEU a la page, G.I.D.E.S., nov. 1979, Paris, p. 11).
208.	Чытачу, якога забаўляюць падобныя рэчы, можна параіць пачытаць І.-Р. Пэзрона (Y.-P. Pezron, L'antiquite des temps retahlie et defendue contre les Juifs et les nouveaux chronologistes, Paris, 1687), дзе ён даведаецца, iuto ў 2538
годзе ад стварэння свету Эўропа нарадзіла Юпітэру трох дзяцей. 3 гэтым аўтарам я пазнаёміўся дзякуючы Г. Кутону (гл. заўв. 7). Што да Дом Кальмэта, то ягоная сусветная гісторыя, якою так цешыўся сп. Вальтэр, выйшла ў 1735 г.
209.	Св. Аўгусцін прызнаецца ў гэтым у раздзеле 10 кн. II Божага горада. Тым не менш, антыпаганская палеміка болып нагадвала звычайны пусты звон вакол несапраўдных багоў, чым сапраўды рацыянальную гаворку з мэтаю пераканання.
210.	Сапраўды, усё, здавалася, трэба было зноў даследаваць ад самага пачатку. У выдатным даследаванні Ф. Хампла (F. Hampl, Geschichte als kritische Wissenschaft, Darmstsdt, Wiss Buchg, 1975, vol. II, стар. 1-50: «Mythos, Sage, Мдгсйеп») паказваецца, піто правядзенне адрознення паміж казкай, легендай і міфам у залежнасці ад іх ступеняў праўдзівасці ці рознай суаднесенасці з рэлігіяй было марнаю справай. «Міф» не з’яўляецца трансгістарычным элементам, інварыянтам; жанры, якімі аперуе міфічная думка, настолькі ж шматлікія, зменлівыя і няўлоўныя, як і іншыя літаратурныя жанры ў літаратурах усіх народаў і ўсіх стагоддзяў. Міф не ёсць сутнасць.
АБО КУЛЬТУРА, АБО ВЕРА Ў ПРАЎДУІ ТРЭБА ВЫБІРАЦЬ
211.	Guy Lardeau, «L’Histoire comme nuit de Walpurgis» in: Cahiers de I 'Herne: Henry Corbin, 1981, p. 115.
212.	Гл. «Foucault revolutionne 1’histoire» in: Veyne, Comment on ecrit I 'histoire, p. 203-242 (Paris, Seuil, coll. «Points Histoire», 1979).
213.	Пра ілюзію адсутнасці межаў гл. Veyne, р. 216.
214.	Фраза «чалавек не можа не спазнаваць», калі мне не здраджвае памяць, прысутнічае ў: Raison et Legitimite, Paris, Payot, 1978; што тычыцца вытворчых адносінаў, гл.: J. Habermas, Connaissance et Internet, Paris, Gallimard, 1974, p. 61 et 85. Жорсткая крытыка гістарычнага матэрыялізму, праведзеная Р. Аронам (R. Aron, Introduction a la philosophic de 1’histoire, Paris, Gallimard, 1938, p. 246-250), уяўляецца вельмі грунтоўнай; Арон справядліва зазначае, што гэтая крытыка не азначае абвяржэння самога марксізму, які з’яўляецца хутчэй філасофіяй, а не навукаю пра гісторыю.
215.	F. Jacob, La Logiquedu vivant, une histoire de I'heredite, Paris, Gallimard, 1971, p. 22: «Убачыць дагэтуль нябачную рэч, каб ператварыць яе ў аб’ект аналізу, яшчэ не дастаткова; упершыню ўбачыўшы ў мікраскоп кроплю вады, А. ван Лёвэнгук знайшоў у ёй цэлы незнаёмы свет, невядомую дагэтуль фаўну, якая дзякуючы інструменту раптам адкрылася зроку. Але тагачасная думка не ведала, што рабіць з усім гэтым светам. Яна не магла прапанаваць ніякага функцыянальнага тлумачэння гэтым мікраскапічным стварэнням, ніякай
сувязі, якая злучала б іх з астатнім светам жывога; гэтае адкрыццё паслужыла толькі тэмаю для размоваў». Такая канцэпцыя матэрыяльнасці (якая, як сказаў бы Дунс Скот, ёсць дзеянне, якое ні пра што нс сведчынь) тлумачыць славутае выслоўе Ніцшэ, якое нярэдка прыпісваецца Максу Вэбэру і стала краевугольным каменем праблемы гістарычнай аб’ектыўнасці: «Фактаў не існуе». Гл.: Der Wille zur Macht, n° 70 et 604 Kroner: «Es gibt keine Tatsachen». Той значны ўплыў, які Ніцшэ зрабіў на Вэбэра, можа заслугоўваць асобнага даследавання.
216.	Гл. заўвагу 210.
Вэйн П.
В 97 Ці всрылі грэкі ў свае міфы?/Пер. з франц. Зм. Коласа. Мн.:«Энцыклапедыкс». 2000.— 176 с.
ISBN 985-6599-03-2
У кнізс сучаснага французскага аўтара, спсцыяліста ў антычнай гісторыі, прафссара ў Калсж дэ Франс Поля Вэйна (нар. у 1930 г.) разглядасцца пытаннс аб тым, што сабой уяўляс праўда, і робіцца выснова, што паняццс праўды змянясцца з цягам часу, будучы плснам пэўных праграмаў, якія самі з’яўляюцца плёнам стваральнага ўяўлсння.
Прызначасцца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй філасофіі, а таксама філасофіяй гісторыі і сацыялогіі.
ББК 82.3(0):63.3(0)32
Навукова-папулярнае выданне
Поль Вэйн
ЦІ ВЕРЫЛІ ГРЭКІ Ў СВАЕ МІФЫ?
Рэдактар I. Чакалаў Мастак Н. Канаш Карэктар А. Бельская Кампутарная вёрстка Ю. Пятрушачкіна Адказны за выпуск Зм. Колас
Падпісана да друку 3 арыгінала-макста 21.01.2000. Фармат 62x84 1/16.
Папсра афсстная. Гарнітура Таймс. Афсстны друк. Ум. друк. арк. 10,56.
Тыраж 1000 экз. Заказ /59
Выдавсцтва «Энцыклапедыкс»
Ліцэнзія ЛВ № 395 ад 2.08.99 г. 220100, Мінск, вул. Кульман, 28-163.
Надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў друкарні ДП «Мінсктыппраскт».
Ліцэнзія ЛП № 162 ад 6.01.98 г. 220123, Мінск, вул. В. Харужай, 13/61.