• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці верылі грэкі ў свае міфы?  Эміль Гакл

    Ці верылі грэкі ў свае міфы?

    Эміль Гакл

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    36.19 МБ
    34.	Hermann Frankel, Wege und Formen Friihgriech. Denkens, 2e ed., Munich, Beck, 1960, p. 366. Гаворачы з пераможцам пра чароўны свет герояў, Піндар ушаноўвае яго больш, чым калі б проста прамовіў у яго гонар ухвальнае слова; быць прынятым у Гэрмантаў большы гонар, чым прымаць любыя кампліменты; і таму, кажа Фрэнкель, «вобраз пераможцы часцяком паўстае болей размытым, чым вобраз героя». Ці варта паўтараць следам за тым самым Фрэнкелем (Dichtung und Philosophic des friihen Griechentums, Munich, Beck, 1962, p. 557), што дзівосны гераічны свет гэта «свет вартасцяў»? Хоць, разам з тым, не відаць, каб багі і героі былі святымі; яны шануюць гэтыя вартасці гэтаксама, як тое робяць звычайныя выхаваныя смяротныя. Але і пры гэтым не варта забывацца пра міфалагічны «снабізм»: свет герояўусё роўна вышэйшы за свет смяротных. Так і ў Пруста герцагіня вышэй за мяшчанку, але не таму, што ўсе каштоўнасці й вартасці яна шануе больш, а таму, што яна -
    герцагіня. Гераічны свет каштоўнейшы за свет смяротных не ў сувязі з нейкімі адмысловымі заслугамі, а проста па сваёй сутнасці.
    35.	Так застаецца яшчэ і ў Энэідзе, I, 8; Musa, mihi causas memora гэтым вельмі эліністычным выклікам Вяргілій просіць, каб муза «паўтарыла» і пацвердзіла тое, што «кажуць» наконт Энэя, а не каб яна «нагадала» нешта, іпто ён запамятаваў ці не ведаў. Напэўна, таму Музы і з’яўляюцца дочкамі Мнемасіны, багіні памяці (contra Nilsson, Gesch. d. griech. Religion, vol. I, p. 254).
    36.	W. Kroll, Studien zum Verstandnis.... p. 49-58. Радкі 27 i 28 Тэагоніі не такія простыя; Музы ўнушаюць хлусню, але й кажуць праўду. У будучыні гэта будзе часта разумецца так, што паэты да праўды прымешваюць і выдумку ці аздабляюць выдумку праўдай (гл. Страбон, I, 2, 9, С. 20 пра Гамера). Іншыя будуць бачыць у гэтым супрацьпастаўленне паэзіі эпічнай, якая хлусіць, і дыдактычнай, якая кажа праўду. Але лепш за ўсё, мусіць, разумець гэта так, што Гэсіёд, які зусім не лічыў сябе за «дыдактычнага» паэта, супрацьпастаўляе сваю версію боскіх і чалавечых генеалогіяў версіі Гамера, якога ён лічыў за папярэдніка і суперніка.
    37.	Пра гэтую гістарыяграфію гл., напрыклад, J. Forsdyke, цыт. у заўв. 5; М. Nilsson, Geschichte der griech. Religion, 2“ ed., vol. II, p. 51 54.
    38.	Паўсаній, IV, 6,1,наконтМірона;наконтРыанасачытайіУ l-24pas.wn. Пра таго ж Рыанаса: A. Lesky, Geschichte dergriech. Literatur, Berne et Munich, Francke, 1963, p. 788; мне не ўдалося прачытаць J. Kroymann, Pausanias und Rhianos, Berlin, 1943 i F. Kiechle, Messenische Studien, Kallmiinz, 1959. Пра Паўсаніевы крыніцы ў аркадыйскай археалогіі: W. Nestle, Vom Mythos zum Logos, p. 145 sq. Пра паняцці запачаткавання, усталявання (katastasis) і «археалогіі» гл. Е. Norden, Agnostos Theos, Darmstadt Wiss. Buchg. 1956, p. 372.
    39.	Паўсаній, VIII, 6, 1. Але можна было б працытаваць увесь пачатак кн. VIII. Што тычыцца заснавання Айнотрыі, гл. VIII, 3, 5.
    40.	Што б там ні казалі, найбольш пашыранай канцэпцыяй часу з’яўляецца не цыклічная і не лінейная, а канцэпцыя «захаду» (Лукрэцый лічыў яе самавідавочнай); усё ўжо ўтворана і вынайдзена, свет ужо цалкам дарослы, і яму застаецца толькі старэць; гл. Veyne, Comment on ecrit I ’histoire, p. 57, заўв. 4 для выдання кішэннага фармату (Paris, Seuil, 1979). Гэтая канцэпцыя з’яўляецца прыхаваным ключом да складанай фразы ў Платона, Законы, 677 С, на думку якога, для вынаходніцтваў (якія ёсць усяго толькі наноў-вынаходніцтвамі) увогуле не было б месца, калі б большая частка чалавецтва перыядычна не гінула разам з усім сваім культурным набыткам.
    41.	Палібій, X, 21 (пра заснаванне селішчаў); XII, 26 D (Цімеевы балачкі пра заснаванне і сваяцкасць селішчаў); XXXVIII, 6 (гістарычныя аповеды, у якіх гаворка абмяжоўваецца пачаткамі, паходжаннем, але нічога не кажа пра
    далейшую гісторыю). Народная думка супрацьпастаўляла мінуўшчыну «заснаванняў» і манатонную сучаснасць: мінуўшчына была дзівоснаю і чароўнай, і калі Гіпій выпраўляўся чытаць свае прамовы ў Спарту, ён распавядаў там «пра гераічныя ці чалавечыя пакаленні, пра заснаванне селішчаў менавіта ў той першапачатковы час, ён казаў увогуле пра ўсё, што тычылася старажытнай эпохі» (Платон, Гіпій, 285 Е). Такая завершанасць цалкам усталяванага свету (які нават хіліцца ўжо да захаду) уключала тры элементы: «заснаванне селішчаў, вынаходніцтва мастацтваў і рамёстваў і выпрацоўку законаў (Язэп, Супраць Апіёна, 1,2,7). Раз’язджаючы па свеце, Герадот апісвае кожны народ, як апісвалі б які-небудзь будынак, і адразу нырае ў сутарэнне: а вось і паходжанне гэтага народа.
    42.	Прыклады ўсяму гэтаму можна знайсці ў Паўсанія на кожнай старонцы і асабліва ў першых раздзелах ягоных кнігаў. Тлумачэнне тапоніма праз антрапонім дазваляе пранікнуць да самых пачаткаў рассялення людзей, і таму назву гары Номія лічыцца за лепшае патлумачыць імём німфы, што яго нібыта насіла, а не звычайным словам са значэннем «паша», якое, безумоўна, было б правільным тлумачэннем, што дапускае і сам Паўсаній (VIII, 38, 11); гэтаксама назву Эгіалея, на думку Паўсанія, можна было б патлумачыць словам aigialos, «рачны бераг», але ахеянам больш падабаецца тлумачыць яе імём нейкага прыдуманага цара, якога нібыта звалі Эгіалей.
    43.	Паўсаній, VIII, 1, 4; тое ж і ў Фуцыдыда, I, 3, «Элін і ягоныя сыны» ў яго ужо не бацькі ўсіх элінаў і не міфічныя прататыпы, як Элефант для сланоў: гэта царская дынастыя, што кіравала вялікімі людскімі масамі. Каб уявіць, што сабой уяўляе гістарычная этыялогія, прасцей за ўсё прачытаць тую пародыю, якую робіць з гэтага Арыстафан (Птушкі, 466-546).
    САЦЫЯЛЬНАЕ РАЗМЕРКАВАННЕ ВЕДАЎ I РАЗНАЯКАСНАСЦЬ ВЕРАВАІІНЯ
    44.	Пра валоданне праўдай і яе размеркаванне гл. цудоўную кнігу Марсэля Дэцьена (Marcel Detienne, Les Maitre de verite dans la Grece archaique, Paris, Maspero, 1967; пра распаўсюджванне ведаўгл.: Alfred Schutz, Collected Papers (Coll. «Phaenomenologica», vol. XI i XV), vol. 1, p. 14: «The Social Distribution of Knowledge», i vol. 2, p. 120: «The Well-Informed Citizen»; G. Deleuze, Difference et Repetition, Paris, PUF, 1968, p. 203. Гэтая думка была глыбока даследаваная хрысціянскімі мыслярамі, асабліва св. Аўгусцінам; ці з’яўляецца Царква толькі супольнасцю веры? У De utilitate credendi св. Аўгусцін тлумачыць, што вера як правіла засноўваецца на слове; верачы на слова, людзі абменьваюцца ведамі, якія размеркаваны паміж імі няроўна; і калі людзей прымушаць верыць, яны ўрэшце пачынаюць верыць напраўду: гэта і абгрунтоўвае абавязак пераследу (нявернікаў) і сумна вядомае compelle intrare (самаабвінавачанне). Трэба рабіць людзям дабро насуперак іх жаданням (няроў-
    насць ведаў і ўлады ўзаемазвязаная), а веды і ёсць дабро. Такая сацыялогія веры чыталася ўжо ў Арыгена (Супраць Цэльса, I, 9-10 і III, 38). Адсюль і паходзіць гэтае ўголас невыказыванае вучэнне аб всры: хто давярае Царкве, той лічыцца абазнаным ва ўсім, іпто Царква прапаведуе; праблема: пачынаючы з якога ўзроўню неабазнанасці хрысціянскі всрнік будзе лічыцца хрысціянінам толькі намінальна? Ці можна лічыцца вернікам, калі адзіным паказчыкам веры з’яўляецца прызнанне таго, што Царква ёсць носьбіт всдаў і рацыі? Гл. В. Gnrthuysen, Origines de !'esprit bourgeois en France: I’Eglise et la bourgeoisie, Paris, Gallimard, 1952, p. 12. Пра ўсё гэта i пра св. Аўгусціна гл. Leibniz, Nouveaux Essais, IV, 20. Апроч наступстваў, якія размеркаванне ведаў выклікае ў сферы палітыкі і сацыялогіі, яно ўплывае й на самі веды (спазнаецца і вынаходзіцца толькі тое, на што маецца сацыяльна прызнанае права: у іншым выпадку пануюць няўпэўненасць і сумненне ў сабе). Калі чалавек не мае права нешта ведаць і пра нешта пытацца, ён пічыра пакідае гэта па-за ўвагай і застаецца сляпым; таму Пруст і казаў: «Ніколі не прызнавайцеся». Самі крыніцы і сведчанні ведаў залежаць ад гісторыі. Так, напрыклад, «калі грэцкая ідэя праўды заключалася ў правільна пабудаваным (бо несупярэчлівым і спраўджвальным) сказе, то юдаісцка-хрысціянская ідэя праўды палягае ў шчырасці, адсутнасці падману ці двухаблічнасці ў асабістых стасунках» (R. Mehl, Traite de sociologie duprotestantisme, Paris et Neuchatel, Delachaux et Niestle, 1966, p. 76). Гэтым, на маю думку, і тлумачыцца дзіўная фраза ў Чацвёртым Евангеллі, калі група вучняў св. Іаана заяўляе: «Мы ведаем, піто ён сведчыць праўдзіва» (XXI, 24); калі б гэта было сведчаннем у грэцкім сэнсе слова (а сведка, які бачыў усё на свае вочы, знаходзіўся тут жа), то фраза гучала б абсурдна: якім чынам яны маглі засведчыць праўдзівасць аповеду св. Іаана пра смерць Хрыста, калі самі пры ёй не прысутнічалі? Але ж вучні мелі на ўвазе, што Іаана яны добра ведаюць і знаюць, іпто ў яго шчырае сэрца і ён не здольны хлусіць.
    45.	Гэтая думка, якая займае, як вядома, важнае месца ў св. Аўгусціна, у прыватнасці ў De utilitate credendi, сустракаецца таксама ў Галена, De optima secta ad Thrasybulum, 15.
    46.	Платон, Фэдон, 85 C i 99 CD.
    47.	Арыстафан, Mip, 832; гл. Птушкі, 471 sq.
    48.	Nietzsche, Aurore, § 547: «У нашыя дні развіццё навукі ўжо не звязанае путамі таго выпадковага факта, што чалавек жыве прыкладна семдзесят гадоў, хоць доўгі час усё было менавіта так... Рансй кожны хацеў за кароткі адведзены яму адрэзак дабіцца ўсёй паўнаты ведаў, і метады пазнання ацэньваліся суадносна з гэтым усеагульным жаданнем... Паколькі арганізацыя сусвету суадносілася з магчымасцямі чалавека, лічылася, пгго і магчымасць пазнання таксама адпавядае маштабу чалавечага жыцця... Вырашыць усё ад-
    ным махам, адным словам вось у чым заключалася патаемнае жаданне; гэтая задача ўяўлялася ў выглядзе нейкага гордзіева вузла ці Калумбава яйка: не было сумнення, што можна... усе пытанні вырашыць адным адказам: існавала загадка, і на яе трэба было знайсці адказ».
    49.	Платон, Лісій, 205 CD.
    50.	Ксэнафан, фрагм. 1.
    51.	Арыстафан, Восы, 1179; Герадот, I, 60.
    52.	G. Le Bras, Etudes de sociologie religieuse, Paris, PUF, 1955, p. 60, 62, 68, 75, 112, 199, 240, 249,267, 564, 583. Характэрныя для поля ведаў (сімвалічнага поля, паводле Бардзьё) стасункі, заснаваныя на рахманым паслушэнстве, маюць, як нам здаецца, прынамсі такое ж значэнне, як і ідэалагічны змест рэлігіі; іх лягчэй заўважыць, лягчэй суаднесці з сацыяльнымі інтарэсамі, але яны з’яўляюцца і болей неадназначнымі. На думку Прудона, каталіцтва вучыла павазе да сацыяльнай іерархіі, бо падчас імшы і паўсюль, дзе прадугледжвалася размяшчэнне паводле ранжыру, такая сацыяльная іерархія адмыслова падкрэслівалася; у сувязі з гэтым па-ранейшаму цікава гучыць змешчаная ў Вальтэравым Філасофскім слоўніку фраза, якой аўтар яўна надаваў антыхрысціянскую скіраванасць: «Неадукаваная і прымхлівая чэрнь... ішла ў храмы, каб прабавіць час, і таму што там малеча адчувала сябе роўняй з вялікімі» (артыкул Ідалы).