Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
Праўда, часам антычны гісторык можа зазначыць, што ў пэўным пункце яго «аўтарытэтныя папярэднікі» разыходзяцца, ці заявіць нават, што ён не бярэцца сцвярджаць, якая з версіяў гэтага пункту праўдзівая, настолькі яны далёкія адна ад адной. Але падобныя праявы крытычнасці не выліваюцца ў складанне пэўнай сістэмы доказаў і пералічэнне варыянтаў, якія падмацоўвалі б яго тэкст,на манер таго спасылачнага апарата, які абавязкова прысутнічае ў нашых гістарычных працах,гаворка ідзе толькі пра асобныя цьмяныя ці няпэўныя мясціны, асобныя дэталі, якія выклікаюць падазрэнне. У цэ-
лым антычны гісторык перадусім верыць, а сумняецца ён толькі адносна тых дробязяў, паверыць у якія ўжо няздольны.
Часам бывае таксама, што антычны гісторык цытуе які-небудзь дакумент, перапісвае яго або дае апісанне якога-небудзь археалагічнага аб’екта. Робіць ён гэта, або каб дадаць да традыцыі пэўную дэталь, або каб праілюстраваць свой аповед, зрабіўшы невялічкае адступленне праз прыязнае стаўленне да чытача. На адной са старонак сваёй кн. IV Ціт Лівій робіць і тое, і другое адначасова. Ён задае сабе пытанне, кім быў Карнэлій Коса, які забіў у бітве сам-насам этрускага цара з Вэяў: трыбунам ці консулам? 1 ён схіляецца да другога варыянту, бо надпіс, зроблены на кірасе гэтага цара, якую пераможца Коса перадаў храму, вызначае яго як консула. «Я сам чуў,піша Ціт Лівійяк Аўгуст, які засноўваў новыя і адраджаў старыя храмы, сказаў, што, увайшоўшы ў гэтае разбуранае свяцілішча, ён прачытаў на льняной кірасе таго цара слова консул; і я палічыў бы ці не за блюзнерства, калі б адмовіў Косу і ягонаму трафею сведчанне самога імператара». Ціт Лівій не займаўся пошукам дакументаў: ён проста выпадкова натрапіў на адзін з іх ці, дакладней, атрымаў пра яго сведчанне з вуснаў імператара, і такі дакумент у меншай ступені з’яўляецца крыніцаю ведаў, чым археалагічнай славутасцю і рэліквіяй, прэстыжнасць якой павялічваецца за кошт аўтарытэту манарха ў спалучэнні з аўтарытэтам героя мінуўшчыны. Гісторыкі часта як раней, так і сёння згадваюць падобныя помнікі мінулага, якія можна дагэтуль убачыць на свае вочы, але згадваюць яны іх не столькі ў якасці доказаў сваім словам, колькі ў якасці ілюстрацыі, якая больш сама абавязаная сваім бляскам гісторыі, чым пралівае на гэтую гісторыю дадатковае святло.
Але ж хоць для сваіх паслядоўнікаў гісторык з’яўляецца аўтарытэтам, здараецца, што часам гэтыя паслядоўнікі яго крытыкуюць. Яны робяць гэта не таму, што ад самага пачатку нерарабі л і ўсю яго працу, a таму, што выявілі ў ёй пэўныя памылкі і іх ліквідуюць; яны не перабудоўваюць яны папраўляюць. Або ўчыняюць поўны разнос. Бо сама такая праца па выяўленні памылак можа быць параўнаная з працэсам тэндэнцыйнага адбору прыкладаў. Пры гэтым, хоць крытычны аналіз аўтарскай інтэрпрэтацыі ў цэлым ці асобных разгледжаных ім момантаў не праводзіцца, але ж можна паспрабаваць цалкам знішчыць яго рэпутацыю, разбурыць яго незаслужаны аўтарытэт. Ці заслугоўвае расказанае Герадотам лічыцца за аўтарытэтны аповед або Герадот -
усяго толькі хлус? У тым, што тычыцца аўтарытэту, традыцыі, усё адбываецца гэтаксама, як і ў тым, што тычыцца артадоксіі: гэта або ўсё, або нішто.
Старажытны гісторык не спасылаецца на сваіх аўтарытэтаў, таму што сам адчувае сябе патэнцыйным аўтарытэтам. Нам вельмі хацелася б ведаць, адкуль Палібію стала вядома ўсё тое, што ён ведае. Нам асабліва хацелася б гэта ведаць, калі ягоны ці Фуцыдыдаў аповед набывае рысы дасканалае схемы і выглядае праўдзівей за самую праўду, цалкам адпавядаючы таму, што, з пункту погляду палітыкі ці стратэгіі, было б найбольш рацыянальным. Калі тэкст уяўляе сабой кананізаванае пісанне, узнікае вялікая спакуса зблытаць тое, што яго аўтар напісаў насамрэч, з тым, што ён вымушаны быў напісаць, каб быць годным самога сябе; калі гісторыя з’яўляецца кананізаваным паданнем, вельмі цяжка адрозніць тое, што адбылося сапраўды, ад таго, што не магло не адбыцца, зыходзячы з рэальнага становішча рэчаў; любая падзея адпавядае ў гэтым выпадку таму, што для такой сітуацыі было б тыповым, і менавіта з гэтай прычыны гісторыя цьмяных стагоддзяў Рымскай імперыі насычаная вельмі дэталёвымі аповедамі, чыя дэталёвасць мае да рэальнасці не большае дачыненне, чым рэстаўрацыі а-ля ВіёлеЛёдзюк* да аўтэнтычнасці. Як мы ўбачым, падобнае стаўленне да рэканструкцыі гісторыі давала фальсіфікатарам такія магчымасці, якія універсітэцкая гістарыяграфія ім ужо не дае.
Калі нам будзе дазволена выказаць меркаванне аб тым, з чаго ўзнікла падобная праграма праўды, пры якой гісторыя ўяўляла сабой кананізаванае паданне, мы прыйдзем да высновы, што пашана, з якою старажытныя гісторыкі ставіліся да перададзенай ім папярэднікамі традыцыі, тлумачыцца тым, што ў Грэцыі гісторыя нарадзілася не з навуковае спрэчкі, як у нас, а з апытання (менавіта гэта і азначае грэцкае слова historia). Той, хто праводзіць апытанне (будзе ён падарожнік, географ, этнограф або рэпарцёр), толькі і можа сказаць: вось, што я канстатаваў; вось, што мне паведамілі ва ў цэлым добра інфармаваных колах,прыкладаць пры гэтым спіс інфарматараў сэнсу няма, бо хто ж пойдзе правяраць? Гэтаксама мяркуюць і пра журналістане паводле
*Віслс-Лсдзюк, Эжэн(І814-1879)-французскі архітэктар і пісьмсннік, ажыццявіў рэстаўрацыю іпэрагу помнікаў Сярэднявсчча, у т.л. сабора Парыжскаіі Боскай Маці,Заўв. перакладчыка.
таго, з якою павагай ён ставіцца да крыніцаў інфармацыі, а згодна з пэўнаю ўнутранай крытыкай ці ўвогуле усяго на адной дробнай дэталі, у якой яго заспелі на недакладнасці або небесстароннасці. У дзіўных радках Эцьена Паск’е не было б нічога дзіўнага, калі б мы дапасавалі іх да сваіх суайчыннікаў-рэпарцёраў, і мы яшчэ доўга маглі б забаўляцца, праводзячы аналогію паміж рамяством старажытнагагісторыка і дэонталогіяй і методыкай журналісцкаесправы. Сучасны нам рэпарцёр зусім не павялічыў бы да сябе даверу, калі б пачаў дарэмна пералічваць імёны ўсіх сваіх інфарматараў: мы ацэньваем яго вартасць згодна са сваімі ўнутранымі крытэрамі, нам досыць проста яго пачытаць, і мы ўжо ведаем, наколькі ён разумны, бесстаронні, дакладны і ці валодае грунтоўнай агульнай культураю,менавіта грунтуючыся на такіх меркаваннях, Палібій у сваёй кн. XII ацэньвае і абвяргае свайго папярэдніка Цімея: ён не спрачаецца наконт асобных дэталяў за выключэннем адзінага моманту заснавання Локраў, дзе Палібію выпадкам пашчасціла прайсці па слядах Цімея. Як казаў Фуцыдыд, добры гісторык не прымае слепаўсе паданні, якія яму паведамляюць16,-трэба ўмець пераправяраць інфармацыю, як кажуць нашыя журналісты.
Проста гісторык не будзе выстаўляць усёй гэтай кухні на паказ чытычам. I зробіць гэтатым з меншаю верагоднасцю, чым з большай патрабавальнасцю будзе ставіцца да сябе. Герадоту, напрыклад, надабаецца паведамляць усе паданні, якія яму ўдалося сабраць, нават калі яны супярэчаць адно аднаму, а вось Фуцыдыд так амаль ніколі не робіць, ён паведамляе толькі тое, што лічыць правільным17, і бярэ на сябе за гэта адказнасць. Катэгарычна сцвярджаючы, што афіняне памыляюцца ў сваіх поглядах адносна забойства Пісістратыдаў, і прапаноўваючы сваю, на яго думку, санраўдную, версію1*, ён, тым не менш, абмяжоўваецца голым сцверджаннем ён не дае нават пачатку доказаў; дый, зрэшгы, цяжка ўяўляецца, як бы ён мог дазволіць чытачам праверыць тое, што кажа.
У адрозненне ад сучасных гісторыкаў, якія, прапаноўваючы пэўную інтэрпрэтацыю фактаў, узбройваюць чытачоў сродкамі, каб яны маглі спраўдзіць інфармацыю і праінтэрпрэтаваць яе іншым чынам, старажытныя гісторыкі спраўджваюць усё самі і не пакідаюць гэтае працы на сваіх чытачоў: у гэтым і палягае іх службовы абавязак. Ш іо б там ні казалі, яны цудоўна адрозніваюць першасныя крыніцы (візуальнае ці, прынамсі, вуснае сведчанне) ад крыніцаў другасных.
але пакідаюць гэтыя дробязі для сябе. Бо іх чытач не гісторык, гэтаксама як чытачы газет не журналісты, і таму яны мусяць проста давяраць нрафесіяналу.
Калі і чаму стаўленне гісторыка да сваіх чытачоў змянілася? Калі і чаму гістарычныя працы пачалі суправаджацца спасылкамі? 51 не вялікі знаўца ў сучаснай гісторыі, але некаторыя дэталі кінуліся мне ў вочы. Так, напрыклад, Гасэндзі ў сваёй Syntagma philosophiae Epicureae не дае ніякіх спасылак; ён парафразуе ці паглыбляе думкі Цыцэрона, Гэрмарха, Арыгена, не даючы чытачу ніякай магчымасці ўразумець ці дэманструюцца яму погляды самога Эпікура ці гэта погляды аўтара. Але рэч у тым, што Гасэндзі не ставіць перад сабой задачу вызначыцца эрудыцыяй ён хоча вярнуць да жыцця эпікурэйства разам з яго паслядоўнікамі ва ўсёй яго вечнае ісціннасці. У адрозненне ад Гасэндзі, Басюэ забяспечвае сваю Гісторыю зменаў пратэстанцкай царквы шчодрымі спасылкамі, гэтаксама як і Журыё свае крытычныя заўвагі да гэтае працы; але тут гаворка ідзе ўжо пра палемічныя зворы.
3 гэтага робіцца ясна: традыцыя цытавання аўтарытэтных крыніцаў і навуковых спасылак закладзеная не гісзорыкамі, яна паходзіць з тэалагічных спрэчак і юрыдычнай практыкі, у якіх згадваліся тэксты Святога Пісання, Пяцікніжжа ці вытрымкі асобных працэсаў. Пішучы Summa contra Gentiles, св. Тамаш не робіць спасылак на адпаведныя мясціны з Арыстоцеля, бо, беручы на сябе адказнасць даць ім новую інтэрпрэтацыю, успрымае іх як самую ісціну, якая ёсць ананімнай; і ў той жа час ён пазначае цытаты са Святога Пісання, якое ёсць Адкрыццём, а не ісцінай ананімнага розуму. У сваім цудоўным каментары да Феадасійскага кодэкса, датаваным 1695 годам, Гадфруа таксама спасылаецца на свае крыніцы: гэты гісторык права, як мы яго назвалі б, сам лічыў сябе за юрыста, а не за гісторыка. Словам, карані навуковага спасылачнага апарату ляжаць у палеміцы і судовых спрэчках: перш чым падзяліцца думкамі з іншымі ўдзельнікамі «навуковага грамадства», трэба было ўзброіцца адпаведнымі доказамі. Асабліва такая патрэба ўзрасла з узвышэннем Універсітэта, з яго ўсё больш выключнаю манаполіяй на інтэлектуальную дзейнасць. Прычыны гэтага мелі эканамічны і сацыяльны характар: знік клас зямельных ранцье, якія жылі, маючы безліч вольнага часу, як Мантэнь ці Мантэск’ё; перастала лічыцца годным жыць у залежнасці ад кагосьці з вялікіх гэтага свету, замест таго, каб зарабляць самастойнаю працай.