Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
тэарэтычная фізіка), якія склалі канкурэнцыю міфу і, у адрозненне ад яго, у сваёй аснове абапіраліся якраз на альтэрнатыўны выбар паміж «так» і «не».
3 гэтага моманту кожны гісторык ужо ставіцца да міфалогіі крытычна і не дае сябе ап’яніць яе цудадзейным чарам, хоць, разам з тым, і не зусім усведамляе яе характар: ён прымае яе за гістарыяграфію; ён лічыць mythos за звычайнае мясцовае «паданне» і абыходзіцца з часавымі параметрамі міфа так, быццам яны стасуюцца з часам гістарычным. Але гэта не ўсё. Гісторыку даводзіцца мець справу і з другім відам міфалагічнай літаратуры, што выступае ў выглядзе эпічных вершаў ці прозы-гэта міфічныя радаводы, уключаючы Вялікіх сыноў Эгея, размаітыя этыялогіі, апавяданні ііра заснавальнікаў, мясцовыя гісторыі ці эпапеі; росквіттакой літаратуры пачынаецца з шостага стагоддзя да н.э. і доўжыцца, у Малой Азіі, яшчэ за часамі дынастыі Антанінаў і нашмат пазней'7. Будучы плёнам нрацы літаратараў, такія творы мелі на мэце задаволіць не столькі цягу да цудадзейнага, колькі жаданне ведаць свае карані. Возьмем хоць бы легенду пра траянскае паходжанне манархіі франкаў, чыё развіццё адбывалася пачынаючы з Фрэдэгера і аж да Рансара; яе логіка палягала на тым, што паколькі ўсе вартыя свайго тытулу манархіі былі заснаваныя траянцамі, дык і манархію франкаў заснавалі менавіта яны, а паколькі анамасгыка мясцінаў паходзіць ад імёнаў людзей, значыць, траянца, які быў тым заснавальнікам, не маглі зваць іначай, як Франкіён.
Так Паўсаній у сваіх даследаваннях Месэніі карыстаецца творамі эпічнага паэта перыяду раннягаэленізму Рыанаса, атаксамагісторыка Мірона прыенскага”, а даследуючы Аркадыю, спасылаецца на «генеалогію, расказаную аркадзянамі», ці то на паданне, запісанае нібыта паэтам адпаведнага эпічнага цыклу Асіасам”’; дзякуючы яму наш аўтар даведваецца пра ўсіх прадстаўнікоў дынастыі цароў Аркадыі на працягу шматлікіх пакаленняў, пачынаючы ад Пэласга і сканчваючы Траянскай вайной; яму вядомыя ўсе іх імёны, а таксама імёны іхніх бацькоў і дзяцей; накладаючы гэтую генеалогію на храналогію гістарычнага часу, ён такім чынам вызначае, што Энотрыя, заснаваная Энотрам, сынам Лікаона, прадстаўніка трэцяга пакалення дынастыі, была бясспрэчна найстаражытнейшай калоніяй, якую заснавалі грэкі, дый не толькі гэтае.
Падобная генеалагічная літаратура, якую Паўсаній разглядаў як гістарыяграфію, апавядала, па сутнасці, пра aitia пачаткі, іначай кажучы пра ўсталяванне светапарадку; у гэтым разумелася думка (прысутная яшчэ у кн. V паэта Лукрэцыя), што наш свет ёсць завершаным, зацверджаным і поўным40 (адно маё дзіцё неяк не без здзіўлення спытала ў мяне, убачыўшы, як працуюць муралі: «А што, тата, хіба яшчэ не ўсе дамы пабудаваныя?»). Паколькі ж усталяванне светапарадку па сваім вызначэнні мае месца да пачатку гісторыі, дык усё зводзіцца да таго, каб распавесці, адкуль бярэ сваё існаванне пэўны чалавек, пэўны звычай ці пэўнае селішча. Аднойчы ўзнікнуўшы, селішча мусіць проста жыць сваім гістарычным жыццём, якое ўжо не мае сувязі з этыялогіяй.
Такая этыялогія, якую, дарэчы, Палібій41 лічыў дзіцячай, задавольвалася тым, што ўсякую з’яву тлумачыла праз яе паходжанне: селішча праз яго заснавальніка, звычай праз падзею, што паслужыла прэцэдэнтам і якую пасля пачалі паўтараць, народ праз першага чалавека, народжанага ад зямлі, або гіраз першага цара. Паміж гэтым першасным фактам і нашай гістарычнай эпохай, што пачынаецца з Траянскай вайны, распасціралася доўгая чарада міфічных пакаленняў; задачай міфографа было адбудаваць ці, дакладней,прыдумаць тую ці іншую царскую міфалогію, у якой не было б ніякіх прабелаў і якая пакрывала б увесь міфічны перыяд, і калі такое вынаходніцтва яму ўдавалася, ён адчуваў задавальненне ад атрыманай паўнаты ведаў. Адкуль жа ён браў усе гэтыя імёны, што пачапляў на кожную прыступку канструяванай ім генеалогіі? Ды са свайго ўяўлення, часам з алегорыяў, а часцей заўсё-з назваў мясцін: рэкі, горы і селішчы таго ці іншага края былі галоўнымі пастаўшчыкамі імёнаў першых людзей, якія яго насялялі і былі, што лічылася найбольш верагодным, не проста адзінымі яго насельнікамі, а колішнімі яго царамі. Чалавечы след, які не вызначаўся часам і хаваўся ў тапонімах, меў паходжанне з людской анамастыкі міфічнага веку. Калі ж назва ракі паходзіла ад імя пэўнай асобы, гэта дазваляла вызначыць момант першаснай прысутнасці тут чалавека, пачынаючы з якога дадзены рэгіён зрабіўся населенай людзьмі тэрыторыяй42.
Але якая падзея паслужыла прычынай таго, каб гэтая рака набыла ці атрымала імя гэтага колішняга цара? Стваральнік радаводу нават не задае сабе такога пытання: яму дастаткова простай слоўнай аналогіі,
і ўлюбёным спосабам тлумачэння для яго з’яўляецца прататыпны; няма ніякага сэнсу пьітацца ў сябе, якая канкрэтная сувязь існуе паміж Фаўнай і фаўнамі, Элінам і элінамі, Пэласгам і пэласі амі або Элефантам і сланамі (элефантамі), як, напрыклад, у гэтай этыялагічнай ноказцы: «Напачатку ў сланоў не было хобата, але аднойчы за нейкі падман адзін з багоў пацягнуў Элефанта за нос, і з таго самага дня ўсе сланы маюць хобат». Паўсаній ужо не разумее такой прататыпнай логікі і лічыць прататып (які, як Адам, быў адзінай жывой істотай) за першага цара краю. «Аркадзяне,распавядае ён4',кажуць, што Пэласг быў першым жыхаром іхняга краю, але, зыходзячы з логікі, было б верагоднейшым меркаваць, што ён быў не адзін і з ім былі іншыя людзі, бо іначай якімі падданымі ён кіраваў бы як цар? Ён вызначаўся між іншых постаццю, дужасцю, прыгажосцю, а таксама розумам, і менавіта таму, на маю думку, быў абраны, каб усімі астатнімі кіраваць. Вось якія вершы склаў пра яго паэт Асіас: Пэласг, багалі роўны, быў створаны з чорнай зямлі лясістых гор, каб род людскі паўстаў». Гэтыя колькі радкоў уяўляюць сабой своеасаблівы «калаж»: старая праўда міфа наклейваецца ў ім на пэўны рацыяналізм практычнага Паўсанія, які, здаецца, не надта звяртае ўвагу на разнароднасць гэтых двух матэрыялаў.
Сацыяльнае размеркаванне ведаў і разнаякаснасць веравання
Як можна было наверыць ва ўсе гэтыя легенды, і ці верылі ў іх напраўду? Гэта пытанне не суб’ектыўнага характару: разнаякаснасць веравання ўзыходзіць да розных спосабаў авалодвання праўдай; на працягу стагоддзяў існавала мноства праграмаў праўды, якія ўключалі ў сябе розныя спосабы распаўсюджвання ведаў44, і менавіта гэтымі праграмамі тлумачацца і розны суб’ектыўны ўзровень веравання, і вераломства, і супярэчнасці, што маглі суіснаваць у адным чалавеку. Тут мы згодны з Мішэлем Фуко: гісторыя думкі па-сапраўднаму пачалася толькі тады, калі філасофская ідэя праўды была ўвязаная з гісторыяй.
Адчування рэальнага не існуе, як і зусім не абавязкова (а якраз наадварот) дакладна ўсведамляць тое, што ўжо мінула ці не мае нічога агульнага, у якасці аналага, з рэчаісным ці непасрэдна блізкім. Міф па сваім змесце размяшчаўся ў высакародных і недаступных часавых параметрах, гэтаксама адарваных ад асабістага досведу і яго інтарэсаў, як і тыя міністэрскія фармулёўкі ці эзатэрычныя тэорыі, якім нас вучылі ў школе і ў якія мы мусілі верыць на слова,што да міфа, дык ён быў паведамленнем, якое ўспрымалася з апорай на веру іншага. Менавіта такім і было першапачатковае стаўленне грэкаў да міфа; пры гэтых уласцівасцях веравання яны знаходзіліся ў стане залежнасці ад слова, прамоўленага іншым. Што меладва вынікі. Спачатку нешта накшталт летаргічнай абыякавасці ці, прынамсі, вагання ў дачыненні да праўды і выдумкі; а потым такая залежнасць урэшце справакавала бунт: пра ўсё захацелася меркаваць самастойна, зыходзячы з уласнага досведу, і менавіта гэты прынцып апоры на рэчаіснае прымусіў супаставіць цудадзейнае з штодзённай рэальнасцю і перайсці да іншай якасці веравання.
Ці можа быць шчыраю вера, якая не мае ніякіх сродкаў практычнага дзеяння? Калі нас ад нечага аддзяляе цэлая бездань, мы і самі не ведаем, верым мы ў гэта ці не; нават Піндар, і той меў ваганні ў
адносінах да міфа, і мова яго дзесятае Піфікі, якою паважліваю яна ні была б, усё-ткі выдае пэўную няцвёрдасць: «Ні па сушы, ні па моры не знайсці дарогі, што вяла б да гіпербарэеў з іх вечнымі святамі; і ўсё ж адважнаму Пэрсею калісь удалося трапіць у край гэтых шчасліўцаў: яго правадніцаю была Афіна, і ён забіў Гаргону! Мяне асабіста нічога тут не здзіўляе, і нішто мне не здаецца неверагодным, калі багі хочуць, каб так адбылося».
Найбольш пашыраным відам веры з’яўляецца той, калі вераць, абапіраючыся на вераванне іншых; я веру ў існаванне Токіо, хоць мне яшчэ ніколі не даводзілася там пабьіваць, бо я не бачу, які інтэрас могуць мець географы і турыстычныя агенцтвы, каб мяне падманваць45. Такі від веры можа доўжыцца да той пары, пакуль вернік давярае прафесіяналам або пакуль прафесіяналаў, якія вялі б рэй у дадзенай сферы, яшчэ няма; жыхары Захаду ці прынамсі тыя, хто не з’яўляецца бактэрыёлагам, вераць у мікробаў і памнажаюць аонтычныя захады з тае самай прычыны, з якой прадстаўнікі племя азандэ вераць у ведзьмароў і множаць супраць іх магічныя замовы: яны вераць, бо давяраюць. Для сучаснікаў Піндара ці Гамера праўда вызначалася або зыходзячы са штодзённага досведу, або з таго, што ііаведамлялася апавядальнікам, які мог быць добрасумленным або хлуслівым; паведамленні такога кшталту, не будучы ніякім чынам звязанымі з рэальным досведам, не былі ні праўдзівымі, ні фальшывымі; гэтаксама яны не былі і падманнымі, бо падман не з’яўляецца падманам, калі той, хто маніць, нічога з гэтага не выйграе і не робіць нам ніякай шкоды: незацікаўлены падман не ёсць ашуканства. Міф уяўляў сабой tertium quid*, будучы ні праўдай, ані фальшыўкай. Такім самым для нас мог бы быць і Эйнштэйн, калі б яго праўда паходзіла не з трэцяй крыніцы той, якою з’яўляецца аўтарытэт прафесіяналаў.
У тыя ж далёкія часы такога аўтарытэту яшчэ не нарадзілася, не было ні тэалогіі, ні фізікі, ні гісторыі. Інтэлектуальны свет непадзельна належаў літаратуры; сапраўдныя міфы, чаргуючыся з выдумкамі паэтаў, безупынна гучалі ў вушах тагачаснай нублікі, якая рахмана слухала дасведчанага чалавека, не выяўляючы ніякага інтарэсу, каб аддзяліць нраўду ад пустых баек, і спакойна ўспрымаючы любую
* Лат. штосьці трэцяс.