Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
інэртнасць і наватарства, матэрыю і Жыццёвую сілу ці іншыя аватары Дабра і Зла. Чыста выпадковае змяшэнне самых няроўных дзейнікаў засведчвае як фізічна абумоўленую неабходнасць, так і радыкальную навацыю; усё ці новаабранне, ці паўтарэнне, то адно, то другое.
Шчыра кажучы, тое, што ўспрымаецца як рэгулярная (заканамерная) паслядоўнасць, як паўтарэнне, ёсць нішто іншае, як вынік зробленагаpost eventum вычлянення ці нават рэтраспектыўнай ілюзіі. Агонь будзе тлумачыць кіпенне, а коўзкі асфальт найбольш часты тып дарожных здарэнняў у тым выпадку, калі мы абстрагуемся ад усіх іншых бясконца разнастайных акалічнасцяў, што спадарожнічаюць незлічонай колькасці падобных падзеяў. Менавіта таму гісторыкі і сацыёлагі могуць ніколі нічога не прадбачыць і заўжды мець рацыю; як піша Бэргсон у сваёй выдатнай працы пра магчымае і рэальнае, выбіральнасць здзейснівання такая, што, здаецца, магчымае перадыснуе ў рэальным толькі праз рэтраспектыўную ілюзію: «Як не ўбачыць, што, калі падзея заўжды тлумачыцца пастфактум тымі ці іншымі папярэднімі падзеямі, дык якая-небудзь зусім іншая падзея, што адбылася ў тых самых абставінах, тлумачылася б нічым не горш іншым спалучэннем папярэдніх падзеяў, падабраных крыху іначай,-ды што я кажу? тымі самымі папярэднімі падзеямі, толькі іначай вычлененымі, іначай расстаўленымі, іначай, нарэшце, убачанымі пры рэтраспектыўным разглядзе?» Менавіта таму нас асабліва не захапляе, але і не абурае зроблены post eventum аналіз прычынных пабудоваў у студэнцкім асяродку Нантэра ў 1968 г.; калі б праз нейкую драбнюткую прычыну гэтыя рэвалюцыянеры раптам прынялі выбар, каб загарэцца нейкай новай пабожнаю верай, мы, безумоўна, у маі 1968 г. ці ліпені 1989 г., знайшлі б у іх разумовых настроях тыя асаблівасці, якія зрабілі б такі паварот зразумелым пастфактум. Яшчэ прасцей зручна акрэсліць межы самой падзеі, а не яе прычынаў: калі май 68-га будзе ўспрымаццаяк выбух незадавальнення адміністрацыйнымі парадкамі (на фоне якога, на жаль, пачаўся цэлы маскарад, хоць казаць так было б перабольшваннем, бо па сутнасці нічога асаблівага не было), тады правільным тлумачэннем мая 68-га, безумоўна, будзе кенская на той час арганізацыя кіравання універсітэцкай сістэмай.
Праз схільнасць усё ўспрымаць сур’ёзна мы, пачынаючы з Маркса, уяўляем сабе гістарычнае ці навуковае здзейсніванне ў выглядзе чарады праблемаў, якія чалавецтва паслядоўна ставіць перад сабой і
гэтаксама паслядоўна вырашае, хоць цалкам відавочна, што актыўнае ці вучонае чалавецтва толькі і робіць, што безупынна кідаецца ад адной праблемы да іншай, забываючыся на першую і пачынаючы ўжо разважаць пра другую; і таму рэалізмам было б не столькі задавацца пытаннем: «Чым усё гэта скончыцца?»колькі задумацца: «На карысць чаго яшчэ яны зробяць выбар гэты раз?» Калі ж ёсць абіральнасць, гэта значыць, што гісторыя не падпарадкуецца пэўным схемам: і гітлерызм быў такім самым выбарам-вынаходніцтвам у тым сэнсе, што ён нетлумачыцца ні вечнай палітыкай, ані вытворчымі сіламі; ён быў вынікам збегу дробных прьічынных спалучэнняў. Шырока вядомая думка, што «фактаў не існуе» (а гэтае выслоўе належыць Ніцшэ, а не Максу Вэбэру), тычыцца не метадалогіі гістарычнага пазнання і не разнастайнасці інтэрпрэтацыяў мінулага рознымі гісторыкамі яна апісвае структуру фізічнай і чалавечай рэальнасці: ніякі факт (узровень вытворчасці, «Улада», «рэлігійныя патрэбы» ці патрабаванні сацыяльнай сферы) не адыгрывае аднолькавай ролі ці, дакладней, не з’яўляецца адным і тым самым фактам пры розным збегу абставінаў; ён набывае ўласцівасць і ролю толькі праз акалічнасці.
Увогуле, калі нешта і мусіць выклікаць здзіўленне, дык гэта не столькі тлумачэнне гістарычных фармацыяў, колькі само іх існаванне; гісторьія характарызуецца не толькі вынаходлівасцю і абіральнасцю, але ж і складанасцю: адкуль жа ў людзей гэтая здольнасць без ніякай выразнай мэты, ані прычыны ператвараць у рэальнасць усе гэтыя неабсяжныя структуры, якімі з’яўляюцца сацыяльна-культурныя інстытуцыі і правілы настолькі ж мудрагелістыя і нечаканыя, як віды жывёльнага свету,быццам у іх, у людзей, столькі энергіі, што яны самі не ведаюць, куды яе дзець?
Натуральная эластычнасць, ці воля патэнцыі, дае тлумачэнне парадоксу, вядомаму пад назваю эфекту Таквіля: рэвалюцыі выбухаюць тады, калі рэжым прыгнёту пачынае лібералізавацца. Бо механізм паўстання не падобны да кацялка, у якога пры закіпанні злятае накрыўка,-тут, наадварот, невялікае падыманне накрыўкі, абумоўленае якойнебудзь пабочнай прычынай, выклікае ў кацялку закіпанне, што сканчваецца ўрэшце скіданнем накрыўкі.
Гэтае доўгае адступленне падводзіць нас да сутнасці нашае тэмы: у беспадстаўнасці і практычнай неабгрунтаванасці росквіту міфаў і рознага роду падобных балачак не застаецца нічога загадкавага, калі
ўлічыць, што сама гісторыя зусім не жыве разважным жыццём ашчаднае гаспадынькі, а з’яўляецца безунынным працэсам вынаходніцтва-выбару. Мы маем звычай тлумачыць падзеі пэўнай прычынай, якая запускае пасіўны матыватар у прадбачальным напрамку («Варга, я хачу, каб маім загадам падпарадкаваліся!»), але ж паколькі будучыня застаецца непрадбачальнай, мы схіляем галовы, прымаючы палавінкавае рашэнне прыхаваць выразнасць за пярэстасцю збегу абставінаў: маленькі каменьчык можа заблакаваць матыватар ці скіраваць яіо ў іншым напрамку, варта можа не гіадпарадкавацца (а калі б яна падпарадкавалася, піша Троцкі, лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе не адбылося б) і рэвалюцыя можа не выбухнуць (як ізноў-такі піша Троцкі, каб у капшуку ў Леніна быў маленькі каменчык, Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. не выбухнула б). Каменьчыкі ж настолькі малюпасенькія, што не маюць ані статусу строгіх выразных схемаў, ані вагі, каб гэтыя самыя схемы абвергнуць.
Але дапусцім, што замест прычыны і папраўкі на збег абставінаў мы маемэластычнасць і шматкутнік з нявызначанай колькасцю бакоў (бо вычляненне бакоў нярэдка робіцца ўжо ў рэтраспектыўным святле падзеі). Здзейсненая ж падзея і сама-актыўная: яна, як газ, займае ўсю прастору, што застаецца вольнай паміж прычынамі, і яна хутчэй будзе яе менавіта займаць, чым не займаць,гісторыі характэрна марнаваць свае сілы, а не скіроўваць іх толькі на свае патрэбы. Магчымасць прадказання ў такім выпадку будзе залежаць ад канфігурацыі кожнага шматкутніка і заўжды будзе абмежаванай, бо мы ніколі не будзем здольныя ўлічыць усю невызнача(ль)ную колькасць бакоў, кожны з якіх не больш вырашальны за іншыя. Дуалізм, што ўзнікае ў выпадку, калі выразнасць карцінкі карэктуецца прызнаннем уплыву абставінаў, цяпер зацяняецца ці, дакладней,замяняецца тым жа ўнлывам абставінаў, але ў іншым і, калі быць шчырым, шырэйшым сэнсе, чым той, калі спасылаюцца на нос Клеапатры: цяпер наяўнасць нейкага аднаго, першаступеннага рухавіка гісторыі (такога, як, напрыклад, узровень вытворчасці, Палітыка, воля ўлады) адмаўляецца і гірызнаецца шматлікасць такіх рухавікоў (а легіш сказаць: шматлікасць перашкодаў, якімі з’яўляюцца бакі шматкутніка). Выразная карцінка саступае месца тысячы дробных прычынаў. Яна ўвогуле знікае, бо шматкутнік не схема: нейкай трансгістарычнай схемы рэвалюцыі ці прыхільнасцяў у сферы літаратуры або кулінарыі проста няма. Цяпер
кожная падзея больш ці менш нагадвае пэўнае непрадбачальнае вынаходніцтва-выбар. I цікавей будзе разабрацца ў самой гэтай падзеі, чым у яе прычынах, ва ўсякім разе менавіта гэта робіцца першаступеннай задачай. Урэшце, калі ўсё гісторыя і калі ёсць столькі ж шматкутнікаў, колькі ёсць рэвалюцыяў, дык пра што яшчэ могуць гаварыць гуманітарныя навукі? Што яшчэ яны здольныя паведаміць нам пра грэцкія міфы, апроч таго, што нам можа быць вядома з гісторыі?
Сацыялыіая разнастайнасць вераванняў і балкапізацыя розуму
Не ведаюць таго, пра uno даведвацца не належыць (што і абумоўлівае шчырую слепату столькіх сужэнцаў ці бацькоў), і не ставяць пад сумнеў тое, ува што вераць іншыя, калі гэтыя іншыя вымагаюць павагі: узаемаадносіны паміж праўдамі ёсць узаемаадносіны з пазіцыі сілы. Што і выклікае так званае злоўжыванне даверам.
Даўней гіра ўяўленне ці яго ўласцівасці нічога было невядома, і пра міфы меркавалі паводле іх зместу, а таму ў іх вылучалі дзве сферы: багоў і герояў. Крытыка гераічных пакаленняў заключалася ў тым, каб ператварыць герояў у простых людзей і зрабіць іхнія пакаленні аднароднымі з пакаленнямі чалавечымі, іначай кажучы з гісторыяй, пачынаючы ад Траянскай вайны. Першым актам такой крытыкі было ачысціць гісторыю ад бачнага ўмяшання багоў. Пры гэтым само існаванне багоў пад сумнеў не ставілася; аднак паколькі ў нашыя дні багі найчасцей застаюцца людзям нябачнымі, значыць так яно было і да Траянскай вайны, а ўсе Гамеравы дзівосы усяго толькі плён выдумкі ці легкавернасці. Крытыка рэлігійных вераванняў, нраўда, існавала, але яна была зусім у іншым: толькі рэдкія мысляры цалкам адмаўлялі або існаванне ўсякага бога ўвогуле, або, можа быць, толькі тых багоў, у якіх верылі іншыя; у абсалютнай жа большасці філосафы, а таксама людзі адукаваныя не так крытыкавалі багоў, як імкнуліся выпрацаваць пэўную ідэю, якая не была б нявартаю іх боскае велічы: рэлігійная крытыка заключалася ў тым, каб уратаваць ідэю аб багах, ачысціўшы яе ад усякае прымхлівасці, а крытыка гераічных міфаў у тым, каб уратаваць герояў, надаўшы ім праўдападобнасць звычайных людзей.
Два гэтыя раздзелы крытыкі існавалі незалежна адзін ад аднаго. Самыя пабожньія галовы былі гатовыя першымі ачысціць так званую гераічную эпоху ад усякіх дзіцячых фантазіяў дзівосаў і бітваў паміж багамі, пра якія Гамер распавядаў у Іліядзе, але ні ў кога не было намеру раздушыць гадзіну і ператварыць крытыку герояў у машыну вай-
ны ці партызанскай барацьбы намёкаў супраць рэлігіі. I вось парадокс: калі тыя, хто не верыў у існаванне багоў, усё-ткі былі, дык такіх, хто паставіў бы пад сумнеў існаванне герояў, не знаходзілася ніколі. Зрэшты, нічога дзіўнага: героі былі ўсяго толькі людзьмі, цудатворныя рысьі якіх былі падмаляваныя звычайнай чалавечаю легкавернасцю, а як можна сумнявацца ў тым, што людзі існуюць і раней існавалі? Падобнай была прычына, па якой не ўсе былі схільныя верыць у рэальнасць багоў іх жа ніхто не бачыў на свае вочы. Усё гэта служыла падставай, каб на працягу доўгага перыяду, да вывучэння якога мы неўзабаве падступімся і які доўжыўся амаль тысячу гадоў з пятага стагоддзя да н.э. і па чацвёртае пасля,не знайшлося абсалютна нікога, у тым ліку сярод хрысціянаў, хто выказаў бы хоць найменшы сумнеў у гістарычнасці Энэя, Ромула, Тэсея, Геракла, Ахілеса і нават Дыяніса, а дакладней сказаць усе якраз сцвярджалі іхнюю гістарычнасць. Крыху ніжэй мы высветлім, якія перадумовы ляжалі ў аснове такога доўгага веравання, але спачатку апішам, у што і якія грэкі на працягу гэтых дзевяці стагоддзяў верылі.