• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці верылі грэкі ў свае міфы?  Эміль Гакл

    Ці верылі грэкі ў свае міфы?

    Эміль Гакл

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    36.19 МБ
    У сувязі з гэтым паўстае пытанне, якога мы не можам пазбегчы: ці верылі грэкі ў падобны плён гульні ўяўлення? Або канкрэтней: ці праводзілі яны адрозненне паміж тым, што лічылі сапраўдным (гістарычнай рэальнасцю Траянскай вайны, існавання Агамемнана ці Юпітэра), і яўнымі прыдумкамі паэта з м.этай ііацешыць публіку? Ці з аднолькавым стаўленнем яны слухалі пералік геаграфічных назваў з карабельнага журнала і вартую Бакачча гісторыю пра каханне Вэнэры і Марса, заспетых у ложку мужам? Ці верылі яны па-сапраўднаму ў іншасказ, ці ўмелі прынамсі адрозніваць іншасказ ад плёну фантазіі? Але вось тут якраз і трэба паставіць пытанне: што ў большай ступені з’яўляецца плёнам фантазіі літаратура і рэлігія ці апісанне гістарычных і фізічных працэсаў; бо можна сказаць, што мастацкі твор, па-свойму, таксама ўспрымаецца як цалкам праўдзівы, нават калі і лічыцца за плён фантазіі; увогуле, праўда слова аманімічнае, і яго
    * Баяр (1476-1524) французскі капітан, які пакрыўсябс славай падчас войнаў за каралямі Карлс VIII, Людавіку XII і Францыску I, чым заслужыў сабс мянушку «punapa бсз страху і папроку»,Заўв. перакладчыка.
    варта было б ужываць толькі ў множным ліку: існуюць усяго толькі пэўныя разнародныя праграмы праўды, і Фюстэль дэ Куланждля нас асоба не менш і не больш праўдзівая, чым Гамер, хоць іхняя праўдзівасць і розных парадкаў; проста праўдар >ч размаітая, як размаітае, паводле Арыстоцеля, і быццё: яна аманімічная і аналагічная, бо ўсе праўды здаюцца нам узаемападобнымі так, што мы лічым, напрыклад, быццам Расін намаляваў праўду чалавечай душы.
    Будзем зыходзіць з факта, што ўсе легенды Траянская і Фіванская войны ці плаванне арганаўтаў у сваёй аснове лічыліся аўтэнтычнымі, а значыць, слухач Іліяды знаходзіўся ў такім самым становішчы, як і сучасны чытач гістарычнага рамана. Наш чытач прызнае, што факты, якія апісвае аўтар, сапраўды мелі месца; але ж пісьменнік, апісваючы каханне Банапарта і Жазэфіны, будзе падаваць яго ў дыялогах і ўкладзе ў вусны карсіканскага дыктатара і яго прыгажуні фразы, у якіх, прынамсі на ўзроўні словаў, сапраўднага нічога няма; чытач гэта ведае, але заплюшчвае на гзта вочы дый нават не задумваецца. Пры тым пры ўсім ён не бачыць у такім каханні ніякай выдумкі: Банапарт сапраўды існаваў і сапраўды кахаў Жазэфіну; даверу да факта ў цэлым яму дастаткова, і ён не будзе калупацца ў дэталях, якія, як сказалі б у якім-небудзь тлумачэнні да Новага Запавета, носяць чыста «рэдакцыйны характар». Гэтаксама і слухачы Гамера верылі ў яго праўдзівасць у цэлым і не цураліся задавальнення, якое дарыла ім байка пра Афрадыту і Зеўса.
    Адзінае што, як мне скажуць,біяграфія Напалеона не толькі праўдзівая, але і праўдападобная, тады як падзеі Іліяды, часавы план якіх ляжыць тамсама, што і ў казках, і дзе людзі нерамяшаныя з багамі належаць свету фантазіі. Згода, але ж і спадарыня Бавары па-сапраўднаму верыла, што Неапаль — гэта нейкі цалкам адрозны ад нашага свет, дзе шчасце доўжыцца бесперапынна дваццаць чатыры гадзіны ў суткі і адчувальна настолькі ж, як Сартравае «ў сабе»; а наколькі шматлікія былі тыя, хто верыў, нібыта ў маоісцкім Кітаі людзей і рэчы акаляе зусім не тая шэрая штодзённая рзальнасць, што існуе вакол нас,на жаль, яны прымалі гэтую казачную і іраўду ў якасці праграмы праўды палітычнай. Той ці іншы свет, відаць, не можа быць проста выдуманым сам па сабе ён робіцца такім толькі ў залежнасці ад таго, верым мы ў яго ці не; розніца паміж рэальнасцю і фантазіяй не носіць аб’ектыўнага характару, яна ляжыць не ў самой рэчы, а ў нас у
    залежнасці ад таго, успрымаем мы яе ці не ўспрымаем (суб’ектыўна!) як плён фантазіі: сам у сабе аб’ект не бывае неверагодным, і яго адхіленне ад «сапраўднай» рэальнасці нас не можа ўразіць, бо мы яго нават не заўважаем, паколькі ўсе праўды паміж сабою аналагічныя.
    Эйнштэйн, у нашых вачах,праўдзівы, што стасуецца з пэўнай праграмай праўды праўды дэдуктыўна-квантавай фізікі; але калі мы паверым у Іліяду, яна будзе таксама не меней праўдзівай у межах праграмы праўды міфалагічнай. Тое ж тычыцца і Алісы ў краіне дзівосаў. Бо нават калі мы ўспрымаем Алісу ці вобразы Расіна як плён фантазіі, мы ўсё роўна верым у іх у той час, як чытаем, і ліем слёзы, седзячы ў тэатральным фатэлі. Свет Алісы, у межах праграмы казачнасці, не меней праўдападобны, не меней праўдзівы за наш, ён, так бы мовіць. не меней рэальны ў адносінах да самога сябе; мы проста пераходзім з адной сферы праўды ў другую, але па-ранейшаму застаемся ў рамках праўдзівага (ці яго аналогіі). Менавіта таму рэалістычная літаратурагэта адначасова і фальшыўка (бо не з’яўляецца рэальнасцю), і дарэмны высілак (бо чыстая казка можа ўспрымацца не меней рэальна), і самая вытанчаная падробка (бо ўяўная рэальнасць ствараецца сродкамі нашай рэальнасці якое манернічанне!). Выдумка далёка не супрацьпастаўляе сябе праўдзе, а з’яўляецца ўсяго толькі яе субпрадуктам: досыць нам разгарнуць Іліяду, як мы адразу, так бы мовіць, уваходзім у свет фантазіі і пераблытваем усе свае арыенціры; адзіны нюанс заключаецца ў тым, што пасля мы ў яго больш не верым. Проста ёсць сацыяльныя групы ці супольнасці, у якіх пасля таго, як кніга загорнутая, у яе змест па-ранейшаму вераць, і ёсць іншыя, у якіх у яго верыць перастаюць.
    Пакідаючы нашую будзённасць і паглыбляючыся ў Расіна, мы пераходзім з адной нраўды ў другую, але не заўважаем гэтага. Толькі што адаслаўшы ліст, у якім у блытаных і бясконцых фразах мы выказвалі свае пачуцці рэўнасці, мы ўжо праз гадзіну спяшаемся тэлеграмай! усё ў ім абвергнуць, а потым бярэм Расіна або Катула і вычытваем распісаны на чатыры страфы крык раўніўца, што гучыць бездакорна і адчувальны настолькі ж, як, зноў-такі, гэтае самае «ў сабе»: о, наколькі ж гэты крык нам здаецца сапраўдным! Літаратура гэта чарадзейны кілім, што пераносіць нас з адной праўды ў другую, але нібыта ў летаргічным стане: прачнуўшыся і апынуўшыся ў новаіі праўдзе, мы мяркуем, што знаходзімся ўсё яшчэ ў праўдзе папярэдняй, і
    менавітатаму некаторым наіўнякам проста немагчыма ўбіць у галаву, што Расін ці Катул зусім не апісвалі ніякую чалавечую душу, ані сваё жыццё, а Праперцый дык і пагатоў. Тым не менш, гэтыя наіўнякі пасвойму маюць рацыю; усе праўды, здаецца, урэшце складаюць адну, і Спадарыня Бавары «шэдэўр для тых, хто спавядаў жыццё ў правінцыі». Менавіта аналагічнасць сістэмаў праўды дазваляе нам пранікаць у выдуманы свет раманаў, лічыць «жывымі» іхніх герояў і знаходзіць цікавы сэнс у філасофскіх развагах і думках мінуўшчыны. Гэтаксама, як і ў сучасных. Усе праўды і праўда Іліяды, і Эйнштэйна дзеці ўяўлення, а не прыроднага святла.
    Будучы далітаратурнай літаратурай, што не мае ў сваёй аснове ні праўду, ні выдумку, бо ляжыць па-за эмпірычным светам, з’яўляючыся, разам з тым, высакароднейшай за яго, міф мае іншую характэрную адметнасць: як паказвае само яго імя, ён з’яўляецца вусным апавяданнем, якое можна запомніць і паўтарыць, але ў якога не можа быць канкрэтнага аўтара. Пазней, пачынаючы з Фуцыдыда, рацыянальная думка будзе інтэрпртгаваць яго як гістарычную «традыцыю», як паданне ці ўспамін, які сучаснікі тых старадаўніх гіадзеяў паслалі сваім нашчадкам. Але да таго, як набыць гэтыя гістарычныя строі, міф меў іншую функцыю: яна заключалася не ў тым, каб паведаміць штосьці, што нехта некалі бачыў, а ў тым, каб паўтарыць тое, што «казалася» пра багоў і герояў. У чым жа заключаліся фармальныя іірыкметы міфа? У тым, што тлумачальнік, апавядаючы пра гэты вышэйшы свет, падаваў свае словы ў выглядзе ўскосных зваротаў: «кажуць, быццам...», «Муза пяе, нібыта...», «logos гаворыць, што...»,непасрэдны прамоўца пры гэтым заўжды адсутнічае, бо і Муза таксама ўсяго толькі пасярэдніца, якая «пераказвае», паўтарае апавяданне, спароджанае нібыта самім сабой35. У выпадку, калі гаворка вядзецца пра багоў і герояў, адзінай крыніцай ведаў з’яўляецца гэтае самае «кажуць», і такая крыніца валодае загадкавым аўтарытэтам. Гэта не значыць, што не бывае падману, бо Музы ўсе, о Гэсіёд, і праўду казаць могуць, і маніць36. Што да паэтаў, якія ідуць на падман, дык і яны мала чым адрозніваюцца ў гэтым ад Музаў, што натхнялі Гамера і таго ж Гэсіёда.
    Міф гэта паведамленне; існуюць некаторыя дасведчаныя людзі, далучаныя не тое, што да нейкага боскага адкрыцця, а проста да пэўных рассеяных у паветры ведаў, якія ім пашчасціла ўлавіць; калі гэта паэты, то ім паведамляць пра тое, што вядома і што кажацца, будуць
    Музы, іх неадлучныя інфарматаркі; міф тут выступае не зусім як нейкае пасланае небам адкрыццё ці таямніца за сямю пячаткамі: Музы ўсяго толькі паўтараюць тое, што вядома і што, як любая натуральная крыніца, даступна кожнаму, хто захоча з яе скарыстаць.
    Міф не ўяўляе сабой нейкі адмысловы лад мыслення, гэта проста спосаб пазнання праз атрыманне даведкі (паведамлення), прычым ужываны ў тых сферах ведаў, якія ў наш час абавязкова звязаныя з барацьбой думак, пастаноўкай эксперыментаў і г.д. Як піша Освальд Дзюкро ў сваёй працы Казаць і не казаць, паведамленне гэта ілакуцыя, якая можа адбывацца толькі пры ўмове, што адрасат загадзя прызнае кампетэнтнасць і сумленнасць прамоўцы; такім чынам паведамленне ўжо ад пачатку ставіцца па-за альтэрнатывай «так ці не». Каб убачыць такі спосаб пазнання ў дзеянні, прачытайма ўрывак, у якім прывялебны айцец Гюк распавядае, як ён паўтара стагоддзя назад наварочваў у хрысціянства жыхароў Тыбета: «Мы абралі цалкам гістарычны спосаб навучання, рупліва адкінуўшы ўсё, што магло б стацца прадметам спрэчкі ці выклікаць супярэчлівыя дыскусіі; уласныя імёны і дакладныя даты ўражвалі іх нашмат больш, чым самыя лагічныя разважанні. Калі яны добра засвоілі такія імёны, як Ісус, Ерусалім, Понцій Пілат, у іх ужо не выклікалі ніякага сумневу ні таямніца Збавення, ані прадказанні Евангелля; зрэшты, мы і раней ніколі не заўважалі, каб таямніцы ці цуды выклікалі нейкія цяжкасці для іх успрымання. Мы ўпэўненыя, што паспяховая праца па наварочванні нявернікаў можа весціся менавіта праз навучанне, а не праз перакананне спосабам спрэчкі».
    Падобна да таго і ў Грэцыі існавала пэўная галіна — галіна звышнатуральнагаведы пра якую набываліся нраз пасярэдніцтва людзей, у ёй абазнаных; іх змест складаўся з пераліку падзеяў, а не абстрактных праўдаў, якім слухач мог бы супрацьпаставіць сваё ўласнае меркаванне; усе факты былі вельмі дакладныя: у іх заўсёды прысутнічалі імёны герояў і іх бацысоў, і не меней дакладным было ўказанне на месца, дзе адбывалася падзея (Пэліён, Цытэрон, Тытарэз...назвы мясцінаў утвараюць у грэцкай міфалогіі цэлую музыку). Такі стан рэчаў мог бы трываць і болей за тысячагоддзе, а калі й змяніўся, дык не таму, што грэкі адкрылі рацыянальнае мысленне ці вынайшлі дэмакратыю, a таму, што самі межы ведаў былі разарваныя ў сувязі з выпрацоўкай новых магчымасцяў сцверджання думкі (гістарычнае даследаванне,