• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці верылі грэкі ў свае міфы?  Эміль Гакл

    Ці верылі грэкі ў свае міфы?

    Эміль Гакл

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    36.19 МБ
    Дык праўдзівая байка ці не? Яна падазроная; што і выклікае ў іх гэткае раздражненне: усё гэта плёткі старой цёткі. Розныя гарады, піша адзін рытар82, абавязаныя сваім паходжаннем або нейкаму богу, або герою, або чалавеку, які быў іх заснавальнікам, «тыя з гэтых этыялогіяў, што звязаныя з багамі або героямі,— (міфападобныя) легенды, а вось тыя, што звязаныя з людзьмі, заслугоўваюць большага
    даверу». Са сканчэннем архаічнай эпохі слова «міф» змяніла значэнне; калі аўтар не бярэ на свой кошт пэўную показку ці перадае яе ўскоснаю мовай: «Міф кажа, што...» ён ужо не сцвярджае, што даводзіць да агульнага ведама нейкія звесткі, якія і так луналі ў паветры; ён паказвае, што выходзіць з гульні і дазваляе кожнаму думаць пра гэта ўсё, што заўгодна. «Міф» стаў крыху зняважлівым словам, якім пазначаліся паданні, што выклікалі падазронасць; пачатак новай эпосе заклаў тэкст: Ісакрат83 нават мусіў быў запратэставаць, цнатліва заявіўшы, што, маўляў, няма такіх, хто не давяраў бы легендам; ён пісаў: «Зеўс спарадзіў Геракла і Тантала, як кажуць пра гэта міфы і як усе ў гэта вераць»; ад такога няспрытнага дбання натыхае крывадушнасцю. He ведаючы ўжо, што рабіць, гісторык Эфор ііачынае сваё апісанне гісторыі толькі з расказу пра вяртанне Гераклідаў84 і адмаўляецца зазіраць у больш глыбокую даўніну; але ж у нашых вачах там застаецца яшчэ немалы кавалак легендарнай гісторыі. Можа, Эфор лічыў старадаўнейшыя легенды за поўную выдумку? Мы хутчэй паверым, што ён адчаяўся выдзеліць у іх праўду і палічыў за лепшае ўстрымацца. Хоць можна ўявіць, як балюча яму было адмаўляцца ад тэндэнцыі старадаўніх гісторыкаў прымаць усе традыцыйныя паданні гуртам, накшталт кніг якога-небудзь святога пісання.
    Але ўстрымаўшыся выказацца станоўча, Эфор і да яго падобныя ўстрымліваліся выказвацца і адмоўна; тут і пачынаецца той адваротны рух, пра які мы згадвалі: вяртанне легкавернасці на колах метадьічнай крьітыкі. У глыбіні кожнай легенды закладзена нешта праўдзівае; і ў сувязі з гэтым вучоныя мужы, пераходзячы ад сумнеўнага агульнага да прыватнага і да кожнага міфа паасобку, робяцца зноў абачлівымі. Яны сумняваюцца адносна міфаў у цэлым, але ні адзін з іх не адмаўляў фону гістарычнасці ні ў адной асобнай легендзе; як толькі гаворка заходзіць не пратое, каб выказваць агульныя сумневы, а ііра тое, каб вынесці прысуд па канкрэтным пункце, падмацаваўшы яго сваім словам сур’ёзнага знаўцы, гісторык зноў пачынае верыць. Сваю задачу ён бачыць толькі ў тым, каб выдзеліць гэты праўдзівы фон і захаваць яго.
    Мы павінны звярнуць на гэта асаблівую ўвагу, бо, калі Цыцэрон у трактаце «Пра дзяржаву» або Ціт Лівій у сваёй прадмове прызнаюць, што звесткі пра падзеі, «якія папярэднічалі заснаванню Рыма», вядомыя, на жаль, «не дзякуючы першатворным помнікам, а толькі ў вы-
    глядзе квяцістых легендаў, што больш падыходзяць паэтам»,яны не прадугадваюць гэтым гістарычнай крытыкі новага часу, не прадувасабляюць фігуры Бафора, Нібура ці Дзюмэніля, яны не кажуць нават, што і чатыры стагоддзі, якія ішлі следам за тым заснаваннем, таксама ўяўляюць сабой поўную няпэўнасць і што няма ніводнага дакумента сучаснагатаму перыяду: яны проста скардзяцца, што дакументы, якія тычацца перыяду яшчэ больш даўняганянэўныя, хоць увогуле такія дакументы ёсць: гэта паданні, няхай і няпэўныя. Дый няпэўныя яны не таму, што ўзніклі нашмат пазней за адпаведныя падзеі, а таму, што ў іх усё перабльіталася з-за людской легкавернасці. Чаго Ціт Лівій ці Цыцэрон не пагаджаюцца прыняць, дык гэта, хіба што, боскага паходжання Ромула ці цуду з ператварэннем Энэевых караблёў у німфаў.
    Як бачым, веды пра легендарныя часы пачыналі ўжо здабывацца з дапамогаю цалкам звыклага для нас спосабу пазнання, які, аднак, у старажытных мужоў, калі гаворка заходзіла пра гісторыю, выклікаў вельмі няёмкія пачуцці гэтым спосабам былі крытыка, дапушчэнне і навуковая гіпотэза. Месца даверу да паданняў з гэтага часу заняло дапушчэнне; яно грунтавалася на тым, што мінулае падобнае да сучаснага. Менавіта на гэтым грунтаваўся ўжо й Фуцыдыд, калі, імкнучыся даведацца больш, чым гэта дазвалялі наданні, вырашыў пабудаваць сваю ўласную геніялызую, але абсалютна памылковую і беспадстаўную карціну самага ранняга нерыяду гісторыі Грэцыі.
    Названы прынцып нібыта дазваляў ачысціць міф ад прыўнесенага ў яго цудатворства, у выніку чаго станавілася магчымым зноў паверыць ваўсе легенды, што найбуйнейшыя розумы той найвялікшай эпохі і зрабілі. Арыстоцель, напрыклад, быў гаспадаром свайго слова, і, калі хацеў сказаць: «Як пратое распавядаюць...»,-або: «Згодна з тым, што мяркуюць...»,ён так гэта і казаў; ён адрозніваў міф ад таго, што не было міфічным85. Таму ён і не сумняваўся, як мы ўжо бачылі, у гістарычнасці асобы Тэсея і выіірацаваў сваю рацыянальную версію казкі пра Мінатаўра*6. Фуцыдыд*7, які ў не меншай ступені верыў у гістарычнасць Мінаса, не сумняваўся і ў тым, што некалі існаваў і Элін, старажьітны цар элінаў, і нават стараўся аднавіць гістарычную ролю, якую ў свой час адыгралі Ітыс, Пандыён, Прокта і Філамела (якія, згодна з легендай, былі ператвораныя ў птушак); поруч з гэтым, ён не браўся даваць ніякіх тлумачэнняў наконт цыклопаў ці пачварных лестрыгонаў: хай кожны думае пра іх усё, што хоча, ці тое, шіо
    кажуць пра іх паэты88! Бо адна справа верыць, што ў мінулым ужо былі цары, і другая што існавалі нейкія пачвары, якіх цяпер няма. На тысячагоддзе наперад прынцыпы крытыкі паданняў закладзеныя: яны ёсць ужо ў Платона89.
    Цяпер Страбон можа з годнасцю вучонага мужа аддзяліць праўдзівае ад няпраўды: Дыяніс і Геракл існавалі, яны былі вялікімі падарожнікамі, землепраходцамі, таму легенда і сцвярджае, што яны трыумфальна абышлі ўвесь свет; існаваў і Уліс, але ён здзейсніў не ўсе падарожжы, якія прыпісвае яму Гамер,паэт прыдумаў гэта дзеля таго, каб прышчапіць сваім слухачам карысныя геаграфічныя веды; што да Ясона, карабля «Арго», Ээта, дык «у іх усе вераць аднадушна» у гэтым «Гамер не разыходзіцца з гістарычнымі дадзенымі», выдумка пачынаецца толькі тады, калі паэт сцвярджае, быццам арганаўты дасягнулі Акіяна. Яшчэ адны вялікія падарожнікі Тэсей і Пірытой: у сваіх землепраходніцкіх даследаваннях яны сягнулі настолькі далёка, што, згодна з легендай, дабраліся ажно да Аіда90.
    Хада думак іншых неканфармісцкі настроеных мужоў не адрознівалася ад разважанняў гэтага географа-стоіка; у эпікурыйца Лукрэцыя91, вялікага ворага ўсякіх баек, Траянская і Фіванская войны не выклікаюць ніякіх сумневаў: гэта найбольш старажытныя з усіх вядомых падзеяў. Ну, і завершым вялікім Палібіем92. Калі справа тычыцца афіцыйна прызнанай версіі, ён падае яе без ніякіх каментароў: «За першага цара ахеяне мелі Орэстава сына Тысамена, выгнанага са Спарты пры вяртанні Гераклідаў»; калі ж гаворка ідзе пра нешырока вядомы міф вытрымлівае пэўную дыстанцыю, абмаўляючыся, напрыклад: гэтае збудаванне «калі верыць таму, што кажуць міфы, было ўзведзенае Гераклам»; калі ж яму даводзіцца выказацца з усёю сваёй адказнасцю, як гісторыку, ён аналізуе міфы з дапамогай правераных ужо крытычных метадаў і здольны заявіць, што «Эол умеў вызначаць для караблёў курсы, па якіх яны маглі перасячы Мэсінскі праліў, праходжанне якога з-за падвойнага цячэння ў час адліву ўяўляла вялікую небяспеку; таму пра яго і пачалі казаць, быццам ён кіраваў вятрамі, і ўрэшце палічылі яго за цара вятроў; з такой самай прычыны й Данай, які выкладаў тэхналогію размяшчэння вадаёмаў, што і цяпер можна бачыць у Аграсе, ці Атрэй, які займаўся даследаваннем руху Сонца па небе, пазней апісваліся як царьі, прарокі або аўгуры».
    Будучы аб’ектам наіўнай даверлівасці, няўстойлівага скептыцыз-
    му і рызыкоўных здагадак, міф стаў урэшце тым, пра што казалася толькі са шматлікімі агаворкамі. Але падобныя агаворкі былі вельмі пралічаныя. Пры дэталёвым разглядзе якой-небудзь легенды пісьменнікі эліністычнай і рымскай эпохі адчувалі, здаецца, вялікія ваганні; нярэдкаяны не рашаліся нават выказвацца ад свайго імя: «як кажуць»,пісалі яны, або: «згодна з міфам»; але ўжо ў наступнай фразе маглі вельмі сцвярджальна настойваць на іншым нункце той самай легенды. У такім чаргаванні адважных заяваў і абачлівых агаворак не было нічога выііадковага, тут усё падпарадкоўвалася тром правілам: пра дзівоснае і звышнатуральнае не згадваць, прызнаваць гістарычнасць у самой аснове і не ўдавацца ў дэталі. Досыць будзе аднаго прыкладу. Распавядаючы пра ўцёкі Пампея ў Брындызі і Дураццо пасля таго, як Цэзар перайшоў Рубікон, Апіян, карыстаючыся выпадкам, паведамляе аб паходжанні горада Дураццо (у старажытнасці Дырахіюм), што знаходзіцца на Іянічным моры. Горад абавязаны сваім імём Дырахію, сыну прынцэсы «і, як кажуць, Нептуна»; гэты Дырахій, сцвярджае Аіііян, «меў Геракла за хаўрусніка» ў вайне супраць сваіх братоў-князёў, і таму тамтэйшыя жыхары шануюць гэтага героя як бога; тубыльцы «кажуць, што падчас бойкі Геракл выпадкова забіў роднага Дырахіева сына Іёнія, і потым кінуў ягоны труп у мора, каб мора набыло імя забітага нешчасліўца». Апіян верыць у Геракла і вайну, не верыць у Нептунаву сваяцкасць былога мясцовага гаспадара і пакідае на сумленні тубыльцаў адказнасць за асобныя эпізоды гэтай гісторыі.
    У вучоных мужоў крытычная, так бы мовіць, даверлівасць чаргавалася з агульным скептыцызмам, які, у сваю чаргу, стаяў поруч з безразважнай даверлівасцю людзей меней дасведчаных; тры гэтыя стаўленні ўжываліся між сабой, і народная легкавернасць зусім не кампраметавалася ў культурным плане. Такое мірнае суіснаванне супярэчлівых вераванняў вяло да забаўнага ў сацыялагічным сэнсе выніку: кожны чалавек сам быў носьбітам гэтае супярэчнасці ў індывідуальным плане, прытрымліваючыся ў дачыненні да міфа адначасова некалькіх несумяшчальных, прынамсі, з пункту погляду логікі, меркаванняў; пры гэтым чалавек зусім не пакутаваў ад сваіх унутраных сугіярэчнасцяў наадварот, кожная з іх служыла сваёй асобнай мэце.
    Згадаем у якасці прыкладу хоць бы Галена'”, гэтага медыка, які вызначаўся ў найвышэйшай ступені філасофскім розумам. Верыць ён ці не верыць у рэальнасць кентаўраў? Гэта як сказаць.
    Выказваючыся як навуковец і выкладаючы свае асабістыя тэорыі, ён азываецца пра кентаўраў у тых выразах, якія не пакідаюць сумнення, што для яго і ягоных выбраных чытачоў гэтыя цудатворныя істоты не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. Медыцына, піша ён, вучыць разумным ведам, ці «тэарэмам», а першая ўмова ўсякай добрай тэарэмы ў тым, што яна мусіць правярацца з дапамогай органаў пачуццяў, «бо, калі тэарэма неажыццяўляльная, накшталт вось такой: жоўць кентаўра дапамагае пры апаплексіі,значыць, яна пустая, бо не паддаецца нашаму ўспрыманню»; выходзіць кентаўраў няма ці, прынамсі, ніхто ніводнагаз іх ніколі не бачыў.