Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
Міфічнае паданне для грэкаў з’яўляецца праўдзівым нягледзячы на дзівоснае; гэта цудоўна выказаў Арыген103: гістарычныя падзеі не могуць быць аб’ектам нагляднага доказу, нават калі яны аўтэнтычныя. Так, скажам, калі нехта пачаў бы адмаўляць, што Траянская вайна сапраўды была, даказаць адваротнае было б немагчыма, бо ў
апісанні гэтай вайны ўтрымліваецца шмат непраўдзівага, як, напрыклад, што Ахілес быў сынам багіні, Энэй сынам Афрадыты, а Сарпэдон Зеўса; доказ абцяжарваўся б яшчэ і тым, што нас па руках і па нагах звязвалі б «міфічныя выдумкі, якія непадзельна знітаваныя з усеагульнаю верай, згодна з якой вайна ў Троі рэальна была». Дапусцім таксама, кажа далей Арыген, што нехта «адмовіцца верыць у Эдыпа, Іякасту, Этэокла і Палініка, бо ў гэтай гісторыі прысутнічае і такая паўчалавечая пачвара як Сфінкс: доказ зноў-такі будзе немагчымы; тое самае можна сказаць і пра эпігонаў, хоць гісгорыя пра іх не ўтрымлівае ніякіх элементаў фантазіі, і пра вяртанне Гераклідаў, і пра тысячы іншых гісторыяў». Словам, міфы маюць гістарычную аснову, а калі агульнапрынятая гістарычнасць Траянскай і Фіванскай войнаў і недаказальная, дык толькі таму, што ніякая падзея ўвогуле даказанаю быць не можа.
У такім выпадку, калі міф побач з выдумкаю ўтрымлівае і праўду, найважнейшая задача не ў тым, каб выявіць псіхалогію выдумшчыка, а ў тым, каб навучыцца асцерагацца хлусні: ахвяра мусіць быць аб’ектам большай увагі, чым злодзей. Грэкі заўжды меркавалі, што гуманітарныя навукі маюць у большай ступені нарматыўны, а не дэскрыптыўны характар, а дакладней сказаць яны нават не думалі праводзіць такога адрознення"14: мэта навукі пра міфы, на іх погляд, была не ў тым, каб растлумачыць аблуду, а ў тым, каб навучыць яе асцерагацца. Заместтаго, каб задацца нытаннем, ці з’яўляецца дадзены міф тлумачэннем дадзенага абраду, ці выяўляе ён праз сваю структуру структуру чалавечага розуму, ці з’яўляецца ён гульнёй нармальнага або хваравітага ўяўлення і да т.п., болей карысным лічылася стварыць паліцыю мыслення, якая выкрывала б людскую наіўнасць і аддзяляла б добрае зерне ад плевелаў.
А дзе паліцыя, там найпершая задача не зразумець матывы падлогу, а выявіць самога ашуканца. Ану, хто ў нас аўгар міфатворчасці? Хто напрыдумляў усю гэтую безліч непраўдападобных і, што яшчэ горш, непрыстойных легендаў, з-за якіх дзеткі з малаком сваіх мамак убіраюць ілжывыя ўяўленні пра багоў? Хто прыпісаў багам гэтыя паводзіны, што ганяць іх высокую святасць? Ну, пра ўсё пра гэта вядома было небагата: імя вынаходніка міфалогіі заставалася таямніцай. Але ж нехта мусіў быць вінаватым, вось яго і знайшлі у асобе Гамера, Гэсіёда і іншых паэтаў105, «бо, бясснрэчна, менавіта яны падарылі
людзям гэтыя хлуслівыя казкі», прынамсі, хоць некалькі міфаў самастойна ды выдумалі. Дый потым, хто яшчэ мог прыдумаць такую хлусню, як не іірафесіяналы па частцы хлуслівых фантазіяў? Нават калі б гэтыя фантазіі мелі высокі алегарычны сэнс, дык і гэта не зрабіла б іх менш небяспечнымі з пункту погляду іхняй педагагічнасці менавіта таму Гамера і выгналі з горада106. Як бачым, Гамер тут выступае не як усім нам вядомы паэт ён ужо не аўтар Іліяды, а падазраваны аўтар усёй міфалогіі. 1 Платон вызначае дачыненні не паміж дзяржавай і літаратураю. а паміж дзяржавай і калектыўнай свядомасцю; ягоная пазіцыя тлумачыцца не ўласціваю грэкам думкай, што ўсякі паэт стварае пэўныя міфы, а меркаваннем, што ўсе міфы створаныя паэтамі107.
He проста рацыяналізм, а рацыяналізм, ды з гакам! Але ці можна сур’ёзна думаць, што паэты стварылі міфалогію дзеля чыстай уцехі? Ці можа быць фантазія настолькі дарэмнай? Сказаць следам за Платонам, што міфы, калі іх акуратна выбраць, могуць мець выхаваўчую ролю,гэта сказаць вельмі мала. Страбон108 меркаваў, што ў кожным міфе закладзены пэўны адукацыйны намер і што паэт пісаў Адысею не дзеля забавы, а каб навучыць геаграфіі. Рацыяналісцкаму ганьбаванню ўяўнага як непраўдзівага пярэчыць аналагічнасць уяўнага як адпаведнага пэўнаму схаванаму сэнсу. Бо хлусіць проста так наўрад ці магчыма.
Такім чынам, немагчыма, каб міф быў цалкам міфічны. Грэкі маглі крытыкаваць міфы ў асобных дэталях, але пакінуць іх па-за ўвагай цалкам былі няздольныя. Адзіная спрэчка тычылася пытання: ці з’яўляецца міфалогія праўдзівай толькі часткова або ўся цалкам? Падарожжы Адысея ўяўлялі сабой курс геаграфіі, дзе праўдзівым было ўсё, а легенда пра Мінэрву, што нарадзілася з галавы Юпітэра, сведчылі, на думку Хрысіпа, толькі тое, што ўсе ўмельствы перадаюцца з дапамогаю слова, чыім ёмішчам ёсць галава. Міф праўдзівы, але ў пераносным сэнсе, ён не гістарычная праўда, прыпраўленая думкамі, ён набудаванае цалкам на праўдзе высокае філасофскае вучэнне (пры ўмове, калі яго ўспрымаць не літаральна, а бачыць у ім пэўную алегорыю). Такім чынам, дзве школы: крытыка легендаў гісторыкамі і алегарычная інтэрпрэтацыя тых самых легендаў большасцю філосафаў, сярод якіх першыя стоікі|(”; адсюль пойдзе і алегарычнае тлумачэнне Бібліі, якому на пятнаццаць стагоддзяў будзе наканавана трыумфальнае шэсце.
Прычына алегарызму стоікаў тая ж. што і ў алегарызму біблейнага: разгляданы тэкстуспрымаецца як бясспрэчны аўтарытэт, усё, аб чым казалі Гамер ці іншыя паэты, пра нешта сведчыць. Пра глы аспектгрэцкае думкі вартасказаць некалькі словаў. Каб нешта наглядна давесці ці ў нечым пераканаць, мысляр мог дзейнічаць прынамсі трыма спосабамі: пабудаваць свае развагі строга лагічна, закрануць душу чытача пры дапамозе рыторыкі або спаслацца на аўтарытэт Гамера ці іншага старажытнага паэта. Стоікі,з прыкрым пачуццем ніша Гален110,гэта віртуозы па частцы крытыкі, але як толькі гэтую логіку грэбаўжыць на практыцы адносна нейкай канкрэтнай ііраблемы -тут яны ні на што не вартыя і карыстаюцца самым нікчэмным з усіх магчымых спосабаў аргуменгацыі: яны нагрувашчваюць цытаты з розных паэтаў, быццам гэта і ёсць доказы.
Строга лагічнае разважанне? Для Галена1", вялікага аматараДрггой аналітыкі, ёсць толькі адзін спосаб нешта даказаць сілагістычны (а паводле ягоньіх словаў нават геаметрычны). Але я не ўпэўнены, што яму ўдаецца самому вытрымаць свае ўстаноўкі ў De ii.su partium, дзе ён, паказваючы прызначэнне розных органаў чалавечага арганізма, дзеля нагляднасці выкарыстоўвае аналогію з прыладамі, створанымі чалавекам. Прэтэнзіі на строгую лагічнасць і нават дэдукіыўнасць, калі глядзець на тое, што Арыстоцель лічыў за ідэал, зводзяцца звычайна да пэўнай этычнай пазіцыі (мысліць цвяроза і не казаць, абы толькі сказаць) і пэўнага стаўлення ў дачыненні да іншага апанента ці слухача (даказаць і пераканаць розныя р эчы, нельга імкнуцца ўплываць на пачуцці, як гэта робіць рыторыка). Безумоўна, мастацтва рыторыкі таксама ўзбройваласваіх прамоўцаў і прапаведнікаўпэўнымі тыповымі мовабудовамі, мадэлямі аргументацыі і зацяганымі ці незацяганымі штамнамі, якія пры патрэбе дастаткова было разгарнуць. Але спецыфічнасць рыторыкі не абмяжоўвалася адмовай адтэхнічнай выверанасці і халоднасці на карысць переканання за кошт прамоўніцкага запалу, праніклівага зачаравання, якое наводзіць на патрэбныя думкі, захапляльных рухаў і, часам, нервовага напружання, якое падпарадкоўвае аўдыторыю. Гэтае мастацтва свецкіх прапаведнікаў прызнавалася за цалкам легітымны спосаб пераканання, ці, дакладней сказаць,публіка падзялялася на прыхільнікаў гэтага спосабу і спосабу папярэдняга.
Але існаваў яшчэ і трэці спосаб (прынамсі ў заснавальнікаў
стаіцызму): прыцягваць на дапамогу сведчанні паэтаў, асабліва Гамера. Гален"2 ажно абураўся, як часта Хрысіп заместтаго, каб абгрунтоўваць свае довады навукова, проста множыць цытаты з Гамера, прыпадабняючыся да тых рытараў, якія, жадаючы ўразіць суддзяў, выклікаюць даваць паказанні як мага большую колькасць сведкаў. А менавіта такім спосабам Хрысіп імкнуўся давесці, што розум, які кіруе чалавекам, месціцца не ў мозгу, а ў сэрцы,ён проста спісаў некалькі старонак цытатамі ў такім духу: «Ахілес вырашыў у сэрцы сваім агаліць свой меч». He ведаю, ці было калі-небудзь прызнана, што такі спосаб доказаў з дапамогай паэзіі паходзіць менавіта ад стоікаў (бо самі яны, здаецца, такой тэорыі не стваралі), але іхняя практыка дае вялікія падставы меркаваць, што такая тэорыя існавала.
Прэстыж Гамера як класіка113 ці, дакладней сказаць, як нацыянальнага сімвала прызнання ўсяго грэцкага быўтут не галоўным, як і прэстыж усёй паэзіі ўвогуле: Хрысіп не Хайдэгер; апроч Гамера, ён спасылаўся і шмат на якіх іншых паэтаў, нават на паэтаў-трагікаў, забываючыся, між тым, што трагік укладае ў вусны сваіх персанажаў тое, што патрабуе роля"4, а не тое, што адпавядае нраўдзе. Дый, апроч паэзіі, Хрысіп і іншыя стоікі спасылаліся і на міфы, чыя алегарычная інтэрпрэтацыя была іх сістэматычным заняткам.
Яны не так ужо цвёрда трымаліся думкі, што міфы і паэзія з’яўляюцца носьбітамі глыбокай мудрасці,ім у роўнай ступені даводзілася спасылацца і на прыказкі, і на этымалогію: «этымалагічны» сэнс, на іх думку,гэта і быў сэнс «аўтэнтычны», сэнс «сапраўдны» (а гэта і азначала слова etymon). Такім чынам, яны не аддавалі перавагу паэтычнай творчасці як найпершаму метаду дасягнення праўды. Што ж агульнаіа было паміж паэзіяй, міфамі, этымалогіяй і прымаўкамі? Можа быць, тое, што яны па агульнай згодзе маглі служыць у якасці доказаў? He, бо тады не менш сцвярджальнай была б і проза, дый проста фраза, пачутая з вуснаў прахожага. Тады, можа, іх старажытнасць як пэўных сведчанняў? He, бо на дапамогу прыцягваліся і цытаты з Эўрыпіда.
Разгадка, я думаю, у тым, што паэзія ставілася ў адзін шэраг з міфамі, асобнымі словамі і фраземамі: яе аўтарытэт находзіў зусім не ад генія паэта. Нягледзячы на тое, што паэт існаваў, вершаванае слова заставалася як бы словам без аўтара, яно як бы не мела канкрэтнай асобы, якая яго прамовіла,яно было тым, што «кажуць», а значыць,
не магло хлусіць, бо хлусіць мог толькі сам прамоўца. Проза мела свайго прамоўцу, які казаў праўду ці хлусіў. або памыляўся, а вось у паэзіі за аўтара быў толькі слоўнік, яна была падобнай да міфа, і, можа быць, найпершай прычынай, якая прымушала грэкаў казаць, што наэты па сваім вызначэнні распавядаюць міфы, былі не столькі частыя міфалагічныя намёкі ці згадкі ў паэтычных творах, колькі той факт, што паэзія і міфы мелі свой унутраны аўтарытэт; праўда прамаўляла вуснамі паэта гэтаксама натуральна, як вуснамі дзіцяці: паэты былі ўсяго толькі перадатчыкамі самой існасці рэчаў. Выказваць праўду для іх было гэтаксама натуралыза, як для крыніцы цекчы; ды яны й не маглі б перадаваць тое, чаго не існуе вось жа і на думку Хрысіпа, і Антыстэна, немагчыма казаць пра тое, чаго няма115. Паэзія гэта люстра, праўдзівае і незмушонае; і менавітатаму, што яно адлюстроўвае мімаволі, Хрысіп нястомна збірае паэтычныя сведчанні; калі б паэты ў яго вачах былі разважнымі мыслярамі, якія ўскладалі б на сябе адказнасць за тую ці іншую дактрыну, тэорыю,тады досыць было б адной цытаты, як таго патрабуе ад яго Гален; але ж яны кажуць праўду, як бы нават не думаючы, і зачараваны Хрысіп гатовы нястомна дэманстраваць, як зтае глебы, наякой і рунтуецца яго ўласная філасофія, безупынна і з усіх бакоў бруіцца праўда.