Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
Кентаўрьі належалі да чарадзейнага бестыярыя, які мала чым адрозніваўся ад таго, што быў створаны ў часы нашага Сярэднявечча, і можна сабе ўявіць, колькі няёмкасці і прьікрасці выклікалі развагі пра рэальнасць такога бестыярыя. Гален лічыў дзіцячым заняткам тое, з якой сур’ёзнасцю стоікі даследавалі ііаэтычныя фантазіі і як упарта яны жадалі надаць алегарычны сэнс усяму, што паэты баялі пра багоў. Калі следаваць гэтым шляхам, казаў ён, парадзіруючы Платона, можна ўрэшце «апраўдаць уяўленні і пра ўсякіх кентаўраў, і хімераў, і ўвогуле выпусціць на волю ўсю хеўру гаргонаў, пегасаў і іншых абсурдных і неверагодных істотаў такога кшталту; не верыць у іх, але спрабаваць у імя нейкай там крыху сялянскай мудрасці знайсці ў іх пэўнае падабенства з сапраўднасцю, значыць марна намагацца дзеля нічога». Але ж калі б за часам Галена ніхто не ўспрымаў легенду пра кентаўраў літаральна, дык навошта было б філосафам весці пра яе сур’ёзныя размовы і шукаць у ёй нейкае падабенства з сапраўднасцю? Калі б ніхто ў яе не верыў, навошта было б самому Галену вызначаць менавіта тых, хто ў яе не верыць? Але ж у сваёй буйной працы аб прызнач.энні частак цела Гален адводзіць нямала месца на барацьбу з думкай пра нібытамагчымае існаванне змяшаных істотаў-такіх, як кентаўры; ён наўрад ці стаў бы рабіць гэта без адпаведнаі а гумару, каб кентаўры не мелі сваіх прыхільнікаў.
Аднак, калі той самы Гален імкнецца не столькі навязаць свае думкі, як прыцягнуць да сябе больш новых вучняў, сваіх паслядоўнікаў, ён нібыта пераходзіць на бок легкаверных; каротка выкладаючы на ста старонках усе свае погляды на медыцыну і жадаючы даць самае высокае ўяўленне пра гэтую навуку, ён так апісвае яе велічныя карані: грэкі, піша ён, звязваюць вынаходніцтвы розных мастацтваў і рамёстваў з
дзецьмі багоў або тымі, хто быў багам блізкі; так, Апалон навучыў медыцыне свайго сына Эскулапа. Да яго людзі ў гэтай сферы мелі досыць малы досвед, які абмяжоўваўся ўсяго некалькімі вельмі простымі лекавымі сродкамі, «і ў Грзцыі, напрыклад, у гэтым заключалася ўся навука кентаўра Хірона і тых герояў, якіх ён вучыў лекаванню».
Такая гістарычная роля, прыпісаная кентаўру,безумоўна, усяго толькі прыём красамоўства і ўмоўнасць; безумоўна, гэта тое, што ў эпоху антычнасці называлі рыторыкай, а рыторыка была мастацтвам перамагаць, а не мець рацыю. Дзеля таго ж, каб перамагаць, іначай кажучы пераконваць, безумоўна, трэба было зыходзіць з таго, што думаюць людзі, а не гладзіць журы прысяжных супраць шорсткі і заяўляць, што яны ва ўсім памыляюцца і мусяць памяняць свой светапогляд, каб апраўдаць абвінавачанага; Парыж варты імшы*, а вучаньпаслядоўнік варты кентаўра. Аднак было б вялікай нацяжкай супрацьпастаўляць рыторыку, як назіцыю зацікаўленую,філасофіі; гэтым я не хачу сказаць, што рыторыка навука не без філасофскай годнасці, я маю на ўвазе якраз адваротнае што ў філасофіі і ў праўдзе таксама ёсцьсвая зацікаўленасць; і няпраўда, быццам інтэлектуалы падманваюць, калі ў нечым зацікаўленыя, і быццам яны ні ў чым не зацікаўленыя, калі кажуць праўду. Гален меў усе інтарэсы казаць праўду пра кентаўраў і адмаўляць іх існаванне, калі бачыў сваю зацікаўленасць у тым, каб прадэманстраваць перамогу асабістых ідэяў перад сваімі прыхільнікамі, а не ў тым, каб рзкрутаваць новых прыхільнікаў. Бо ў залежнасці ад канкрэтнага моманту навукоўцы могуць мець розныя ваенныя мэты і розныя стратэгіі, і мы ўсе такія, нават калі прымаем праявы сваёй рэўнасці за святое абурэнне і маем высокую думку пра сваю навуковую ці этычную незацікаўленасць, і нашыя паслядоўнікі і вучні -таксама. Мы ўсе ваюем за тое, што ЖанКлод Пасрон назваў падзелам сімвалічнага пірага, і нашая палітыка пярэстая настолькі ж, наколькі пярэстыя нацыі і партыі: захаваць свае пазіцыі, арганізаваць сваю лігу ўзаемадапамогі, лігу заваёвы, ііанаваць і не кіраваць, усталяваць pax Romana, скляпаць сабе імперыю,
*Словы, прамоўлсныя Гснрыхам IV. калі сн выракся пратэстанцтва. каб увайсці ў Парыж і заняць трон Заўвагй перакладчыка.
нікога не пускаць у свой агарод, пашукаць вольныя дзялянкі, мець сваю дактрыну Манро, выткаць сваю сетку public relations, каб кантраляваць групу ўзаемнай дапамогі...
Але паколькі такая палітыка думак часта не ведае ці ігнаруе сама сябе, яна пераходзіць унутр; цяжка, нанрыклад, не пачаць крыху верыць у чужыя догмы, калі ты ўваходзіў з іх носьбітамі ў адзін наступальны ці абарончы саюз. Бо кожны мімаволі ўзгадняе свае вераванні і прынцыпы са сваімі словамі. Урэшце сканчваеццатым, што ўжо й не ведаеш, што ж ты сапраўды думаеш сам. Такім чынам, у той момант, калі Гален карыстаўся ў якасці апоры народнаю верай у кентаўраў, ён, не будучы поўным цынікам, мусіў быў паддацца галавакружнаму карагоду сваіх высакародных і паблажлівых выслоўяў і страціць дакладнае ўсведамленне таго, што сам пра ўсё гэта думае. Вось так і нараджаецца гэтая няўстойлівасць веры, гэтая здольнасць верыць адначасова ў розныя і несумяшчальныя ісціны, што характарызуе перыяды інтэлектуальнага змяшэння: балканізацыя сімвалічнага поля адбіваецца ў розуме кожнага. Такое змяшэнне адпавядае палітыцы міжсектанцкага альянсу. 1 ў сваім стаўленні да міфа грэкі жылі ў гэтым стане тысячу гадоў. 3 таго самага моманту, як хочаш пераканаць і быць прыязна прынятым, трэба паважаць чужыя думкі, калі яны ўяўляюць сабою сілу, і трэба трошкі гэтымі думкамі думаць. А мы ведаем, што вучоныя мужы паважалі народныя ўяўленні пра міфы і самі раздзяляліся паміж двума прынцыпамі: адкіданнем дзівоснага і ўпэўненасцю, што легенды маюць праўдзівую аснову,адкуль і ўзнікала блытаніна ў свядомасці.
Арыстоцель ці Палібій, якія з такім недаверам ставіліся да міфалогіі, не верылі ў гістарычнасць постацяў Тэсея ці цара вятроў Эола, але ці то з прычыны своеасаблівага канфармізму, ці то з пэўных палітычных разлікаў не імкнуліся адкідаць міфы цалкам, а хацелі ўсяго толькі іх паправіць. Чаму паправіць? Ды таму, што нічога не можа быць годным веры, калі яно ў сапраўднасці не існуе. Але чаму тады не адкінуць усё разам? Таму што грэкі ніколі не дапускалі, што міфатворчасць можа хлусіць ад пачатку і да канца; антычная праблематыка міфа, як мы хутка ўбачым, абмяжоўвалася дзвюма догмамі: ніхто не можа хлусіць ад самага пачатку ці ва ўсім і пра ўсё, бо веды усяго толькі люстра. I вось ужо люстра блытаецца з тым, што яно адлюстроўвае, так што ўрэшце пасярэднік не адрозніваецца ўжо ад самога паведамлення.
За ўсякай сацыялогіяй пэўная праграма праўды
Суадносіны сілы, сімвалічныя яны або не, не з’яўляюцца інварыянтнымі, яны адвольна ўсталёўваюцца няхай і аналагічнымі, але, безумоўна, рознымі фармацыямі: іх знешне трансгістарычны выгляд ёсць ілюзія аналагічнасці. Іх сацыялогія ўпісваецца ў рамкі пэўнай адвольна-гістарычнай праграмы.
Крытыкаваць міфы азначала не выкрываць іхнюю непраўдзівасць, а, хутчэй,шукаць і вызначаць прысутную ў іх праўдзівую аснову. Бо з часам праўдзівае было пакрытае выдумкамі. «Спрадвеку ўсе, хто ўзводзіў гмахі сваёй фантазіі на падмурку праўды, толькі перашкаджалі большасці людзей верыць у факты, якія некалі сапраўды мелі месца ці нават маюць месца й цяпер; тыя, каму падабаецца слухаць такія містыфікацыі, схільныя й самі дадаваць да іх уласныя недарэчныя домыслы; гэтым яны толькі яшчэ больш шкодзяць праўдзе, змешваючы яе з хлуснёй»’4. Але адкуль бяруцца гэтыя выдумкі і якой мэце яны служаць? Над гэтым грэкі не надта задумваліся, бо не бачылі ў выдумцы нічога пазітыўнага: яна ёсць тое, чаго няма, вось і ўсё. Іх болей цікавіла, не навошта некаторыя выдумляюць, а чаму іншыя вераць; толькі ў новы час, пачынаючы ад Фантэнэля і да Касірэра, Бэргсона і Леві-Строса, праблема міфа стае праблемай яго генезісу (узнікнення). Для грэкаў узнікненне не ўяўляла ніякай праблемы: у сваёй аснове міфы з’яўляюцца аўтэнтычнымі гістарычнымі паданнямі; бо з чаго б гэта сталі гаварыць пра тое, чаго няма? Праўду можна сказіць, перайначыць, але гаварыць гіра нішто немагчыма. У гэтым плане навукоўцаў новага часу больш цікавіла, ці можна гаварыць дзеля нічога, не маючы ніякай зацікаўленасці; нават Бзргсон, які так зацята адстойваў ідэю нематываванай гульні ўяўлення’5 і той напачатку зыходзіў з таго, што па першым часе гульня ўяўлення мела жыццёва важную функцыю, проста гэтая функцыя хутка пачала даваць збоі і часцяком працавала ўхаластую. Фантэнэль быў, мусіць, нершым, хто заявіў%: у міфах няма ніякага ядра праўды, яны нават не з’яўляюцца алегорыямі, і таму
«ў міфах не трэба бачыць нічога, апроч гісторыі аблудаў чалавечага розуму».
Што да грэкаў, то яны пад слоем хлусні бачылі праўду; іх цікавіла толькі, хто ў гэтай хлусні вінаваты: прастадушнасць, наіўнасць, euetheia” бо менавіта гэтае слова было агульнагірынятым тэрмінам. Так, гэта прастадушнасць прымушае верыць ва ўсе «тыя выдумкі, якія дамешваюцца да гістарычна праўдзівай асновы98», і гэтыя выдумкі называюць міфодамі^. Сапраўдную адказнасць за хлусню нясе прастадушнасць: выдумшчыкаў было б менш, каб было менш наіўных100. Менавіта antiqua credulitas (старадаўняя, спрадвечная легкавернасць) з’яўляецца тлумачэннем таго, што большасць міфаў узыходзіць да вельмі старажытных часоў101. Міф ёсць паданне пра сапраўдныя факты, але з дадаткам легендаў, якія множацца з цягам часу; чым больш старажытнае паданне, тым больш яно абрастае міфодамі102 і тым менш робіцца вартым даверу.
Для навачасных мысляроў міф, наадварот, хутчэй за ўсё будзе адлюстроўваць нейкую вялікую падзею, якая сваёю веліччу і надае яму легендарны характар. Карціна падзеі скажаецца не столькі ў выніку нейкіх прыўнесеных элементаў, як дзякуючы ўласцівым эпасу гіпербалам, бо душа народа схільна ўзвялічваць буйныя нацыянальныя зрушэнні. Легенда карэніцца ў геніі народа, які прыцягвае гульню свайго ўяўлення, каб сказаць тое, што ёсць сапраўды праўдзівым, і найбольш праўдзівым у легендах з’яўляецца якраз дзівоснае менавіта тут перадаюцца эмоцыі нацыянальнай душы. Памылкова ці не, але і старыя, і новыя вераць у гістарычнасць Траянскай вайны, хоць робяць гэта па супрацьлеглых нрычынах: мы верым з прычыны яе дзівоснасці, яны нягледзячы на дзівоснасць. Для грэкаў Траянская вайна існавала, бо нічога дзівоснага ў вайне няма: калі ўсё дзівоснае ў Гамера адкінуць застаецца гэтая вайна. Для навачасных Траянская вайна была праўдаю з прычыны дзівоснага, якім яе аздобіў Гамер, бо толькі аўтэнтычная падзея, здольная ўзрушыць нацыянальную душу. спараджае эпічны твор і легенду.