Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
Як бы там ні было, але лічылася, што выправіўшы ў паданні яго недакладнасці, можна атрымаць аўтэнтычныя факты. Вусная ці пісьмовая міфалагічная літаратура з яе незлічонымі вядомымі ці невядомымі аўтарамі і шматлікімі варыянтамі мусіла цяпер скласці канкурэнцыю запісам грамадзянскіх актаў у тым сэнсе, што яна павінна была мець такую ж храналагічную, празопаграфічную і біяграфічную зладжанасць, як і гісторыя. Іншымі словамі, калі ў Афінах
ёсць магіла Эдыпа, значыць трэба гэты факт дапасаваць да ўсяго астатняга: «Цаной доўгіх пошукаў мне ўдалося высветліць, што Эдыпаў прах некалі быў перавезены з Фіваў у Афіны, бо Гамер» сваім сцверджаннем, што Эдып памёр і быў нахаваны ў Фівах, раней «не даваў мне паверыць у тое, што казаў пра Эдыпаву смерць Сафокл»148.
Час міфаў не меў ні глыбіні, ні якіх бы там ні было каардынатаў14’; гэта было ўсё адно, што пытацца, калі адбываліся прыгоды Малога Пальчаня да ці пасля прыгодаў Папялушкі. Разам з тым, кожны герой, як асоба высакародная, меў сваё генеалагічнае дрэва. Бывалі таксама і прароцтвы, якія прадказвалі герою, што няшчасці ягонай сям’і скончацца, скажам, праз пяць ці дзесяць пакаленняў пасля яго смерці150. Дзякуючы гэтаму, некаторым міфографам удалося вельмі хутка пабудаваць храналогію міфічных пакаленняў, і цяпер ужо не было вымушанай патрэбы казаць: «Жылі сабе аднойчы цар ды німфа»,цяпер можна было трыумфаваць над тымі, хто выказваў сумнеў да легендаў з-затаго, што ў іх не было храналогіі151, і, дзякуючы сінхранізмам152, узнікала магчымасць адрозніваць памылковыя легенды ад санраўдных. Так Ісакрату ўдалося абараніць Бусірыса ад паклёпаў аднаго рытара, даказаўшы, што Бусірыс жыў на шэсць стагоддзяў раней за Геракла, які, як сцвярджалася, нібыта пакараў яго за нейкія злачынствы153. He менш складнай стала і празопаграфія; абмяркоўваліся і адасобліваліся аднайменныя персанажы (так Паўсаній вызначыў, што Тэламон, чыю магілу можна бачыць у Фэнэі, быў зусім не Аяксаў бацька, а нейкі невядомы ягоны цёзка154). Трэба было правесці адрозненне і паміж некаторымі падзеямі. Паколькі найдаўнейшы ўспамін пра алімпійскага пераможцу датаваўся 776 г. да н.э., гэтую дату калісьці й было вырашана лічыць часам заснавання гульняў; але ііаколькі было вядома, што некалі Гэрмеса і Арэса ў Алімпіі перамог Апалон, давялося прыдумаць, што першыя гульні былі арганізаваныя ў вельмі далёкі час, потым выйшлі з ужытку, а ў 776 г. да н.э. былі адноўленыя. Чыстая выдумка якогась гісторыка накшталт Дыядора або філолага, для якога тэксты — гэта і ёсць сама рэальнасць. Страбон і Паўсаній у гэта ніколі не верылі’55, яны глядзелі на міфы не так па-дзіцячы.
Як бы там ні было, але такое гарачае імкненне адбудаваць строгую храналогію з’яўляецца паказальным. Закон гістарычнага рамяства патрабаваў і патрабуе сёння, каб апавяданне пра падзеі заўсёды суправаджалася іх датаваннем, па магчымасці дзень за днём. Навошта
гакая часта дарэмная дакладнасць? Таму што храналогія гэта вочы гісторыі? Таму што яна дазваляе правяраць і абвяргаць гіпотэзы? Яна сапраўды дае такую магчымасць, але вялікая каштоўнасць ёй надаецца не за гэта: храналогія як геаграфія і празопаграфія з’яўляецца самакаштоўнаю ў любой праграме праўды з вядомымі прасторай і часам, бо дазваляе ўсё, што яны змяшчаюць, расставіць па сваіх месцах: і людзей, і падзеі, і мясцовасці. У ёй заключаецца найбольш шчырае разуменне гісторыі: калі вы ўмееце ацаніць мастацкае палатно вы эстэт, але калі вы можаце назваць яго дату вы гісторык мастацтва, бо ведаеце, з чаго складаецца і ўсё мінулае жывапісу. Такім чынам, грэкі вывелі з гераічных радаводаў гістарычную храналогію, і міфічны час, стаўшы аднародным з нашым, быў пастаўлены паперадзе яго недзе да той лёсавызначальнай даты, 1200 г. да н.э., якая адпавядала Траянскай вайне і з якой пачыналася ўласна чалавечая гісторыя156.
3 чым трэба было быць знаёмым, каб ведаць гісторыю гераічных вякоў? 3 генеалогіямі. Выберам сярод соцень усяго адзін прыклад заснаванне Патраса: гэты горад быў закладзены сынам Прэўгэнэя і ўнукам Агэнора Патрэем, які і даў яму сваё імя; бацькам згаданага Агэнора быў Арэй, сын Ампіка, які сам быў сынам Пэлія, сына Эгінэтэя, што быў сынам Дэрэйтэя, сына Гарпала, які меў бацькам Амікла, сына Лакедэмона157. Поўнае веданне мінулага зводзілася да ведання ноўнага спісу цароў ці іх прататыпаў з усімі іх сваяцкімі сувязямі толькі тады вы валодалі ўсімі звёнамі часавага ланцуга. Мясцовыя паэты і гісторыкі паўсюдна кавалі гэты ланцуг, і міф (колішняе ананімнае «кажуць») пачаў інтэрпрэтавацца як гістарычная ці культурная памяць, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, пачынаючы ад непасрэдных сведкаў, якія бачылі ўсё на свае вочы, Жадаючьі даведацца пра паходжанне пэўнага селішча, трэба было звяртацца да жыхароў-тубыльцаў; і граматык Апіён, якому карцела даведацца, ува што ж гулялі прэтэндэнты на руку Пэнэлопы, калі сядзелі з фішкамі перад брамаю, дапытваўся пра гэта ў аднаго жыхара Ітакі158. He іншым чынам дзейнічаў і Паўсаній: вандруючы з селішча ў селішча па ўсёй Грэцыі, ён у кожным горадзе апытваў яго знатных жыхароў, якія цікавіліся гістарычнымі каранямі сваёй мясцовасці і нярэдкамелі экзэмпляр кнігі якога-небудзь малавядомага гісторыка; гэтыя эрудыты і іх кнігі былі тым, што Паўсаній называў «тлумачальнікамі старажытнасцяў», у якіх несправядліва бачылі пустых балаболаў і шалапу-
таў159. Як правіла, Паўсаній не называе іхніх імёнаў: старажытны гісторык, як мы ведаем, не робіць заўваг у нізе старонкі...
Але чаму часавы ланцуг меў тенеалагічную аснову? Ды таму, што міфы распавядалі пра біяграфіі герояў, цароў, прабацькоў у гэтай старой вуснай літаратуры толькі і гаварылася, што upa паходжанні, заснаванні, ваенныя ўчынкі, подзвігі, сямейныя драмы, дзейнікамі ў якіх былі адно саноўныя асобы. Мы ўжо бачылі, што такія прабацькі, як Элін і Пэласг, у свой час пачалі разглядацца як колішнія цары, бо і сам міф ужо інтэрпрэтаваўся як гістарычнае паданне. Гісторыя горада была ўжо гісторыяй яго царскай дынастыі, і героі таксама ператвараліся ва ўладных асобаў. Гэта прыводзіла да высновы, што «калісь у Грэцыі паўсюль былі цары і вольных гарадоў не было»І6П. Патэтычная міфічная літаратура, што распавядала пра сямейныя драмы, таксама была пераведзеная ў разрад сур’ёзнай гісторыі; сівая гісторыя Ахаі1'’1 цяпер была напоўненая дварцовымі рэвалюцыямі не менш за перыяды панавання дынастыяў Сэлеўкідаў ці Лагідаў, а вайна Семярых супраць Фіваў пад ііяром Паўсанія ператваралася ў нешта накшталт Пелапанескай вайны і стала «найбольш запамінальнай з усіх войнаў, якія грэкі вялі між сабой у гераічны перыяд»,як піша наш аўтар, дабрадушна імітуючы Фуцыдыда162. У той вайне і Аграс, і Фівы мелі кожны нямала гарадоў-саюзнікаў па ўсёй Эладзе, канфлікт дзяліўся на некалькі нерыядаў, у якіх былі і аблогі, і ваенныя паходы, і вырашальныя бітвы.
Так на нрацягу эліністычнага і старажы тнарымскага перыядаў была складзеная гэтая вельмі багатая, але скрупулёзна вывучаная нашым шаноўным мэтрам Луі Рабэрам, мясцовая гістарыяграфія, якая для кожнага селішча вызначала яго находжанне, яго продкаў, што дазваляла палітычным дзеячам дзеля абгрунтавання саюзаў ці просьбаў аб той ці іншай дапамозе спасылацца на былую сваяцкасць іх гарадоў, прапісаную ў легендах, хоць часам такая сваяцкасць была зусім нечаканай: Лавіній і Цэнтурыпы, Спарта і Ерусалім, Рым і Іліён16'. Можна сказаць, што ўся гэтая гістарыяграфія была чыстым надманам, дзе нрыдумана было абсалютна ўсё да найдрабнейшай дэталі,гэта быў плён выключна аўтарскага ўяўлення. Зрэшты, дынастычная ці рэгіянальная гістарыяграфія новага часу таксама была не меней уяўнай"’4. У гэтай ідэалогіі аднаўлення былых каранёў не варта шукаць нейкага метафізічнага памкнення яна не была вынікам нягіравільна
скіраваных даследаванняў з мэтаю дасягнуць самага глыбіннага грунту, схаванага пад таўшчынёй бясконцага часу. Этыялогія была проста патрэбай палітычнай ідэнтыфікацыі.
Дзіўным у такой мясцовай гістарыяграфіі было тое, што яна зводзілася толькі да паходжання: яна нічога не казала ні нра жыццё селішча, ні пра яго калектыўную памяць, ні пра найбольш значныя падзеі. Дастаткова было ведаць, як і калі селішча было заснаванае. Узнікнуўшы, яно ўжо проста жыло сваім жыццём, якое, як можна падазраваць, было падобнае да жыцця ўсякага селішча,вось яно і было такім, якім магло. Усё гэта мела мала значэння: галоўнае, што гісторык змог нешта сказаць пра яго заснаванне, і цяпер селішча прышпільвалася да адпаведнага месца, адведзенага яму ў прасторы і часе. Яму выдавалася як бы пасведчанне асобы.
Такое вызначэнне індывідуальнасці з прышпільваннем ярльіка было распаўсюджаным у антычнасці. Некаторыя эпітафіі менавіта так і апісвалі нябожчыка, і Вяргілій цудоўна імітуе іх у сваім вершы на смерць воіна Эола: «Вось дзве мяжы твайго жыцця: ў Лернэсе, ля падножжа Іды, дзе дом бацькоў, і тут, між лаўраў, дзе магіла». А такою будзе эпітафія ў самога Вяргілія: «Мне Мантуя адкрыла свет, Калабрыя ж яго згасіла». Дый сам я ў Малым Лярусе за 1908 год чытаю наступныя радкі: «Зішы (Эўген дэ), венгерскі палітычны дзеяч і даследчык, нар. у Сігіфальве ў 1837. Зіглер (Клод), французскі мастак, нар. у Лондане (1804-1856)».
Так, дзякуючы этыялогіі, нават самае драбнюткае грэцкае селішча атрьімае сваю індывідуальнасць і стане адухоўленаю асобай, паўнапраўным сябрам таварыства ўсіх селішчаў і гарадоў. Яго можна будзе нараўнаць з паўнавартым чалавекам, чалавекам свабоднанароджаным. Такія селішчы «ад нараджэння атрьімліваюць пячатку знатнасці, а не пачынаюць жыццё рабамі»,пісаў Мэнандр Рытар165 у сваім трактаце, прысвечаным урачыстым прамовам, у якіх выступоўцы ўслаўлялі тое ці іншае селішча перад яго жыхарамі.
Роля міфа як «умоўнай мовы»
Сказаць, што міф ператварыўся ў палітычную ідэалогію, будзе нават не памылкова гэта будзе проста мала што значыць. Адна маленькая дэталь кажа нашматбольш за гэтыя агульныя словы: часта ўзнікае ўражанне, што грэкі зусім не так ужо верылі ў свае палітычныя міфы і самі першыя ж смяяліся са свайго звычаю выкладаць іх падчас сваіх цырымоніяў. Так, этыялогія мела ў іх своеасаблівы цырыманійны ўжытак, і міф ператварыўся ў гэткую рытарычную нраўду. 3 улікам гэтага можна выказаць здагадку, што такая агульнанрынятасць ужывання міфаў спараджала ў іх калі й не недавер, дык прынамсі пачуццё ўмоўнасці ці найгранасці. Што абумоўлівала своеасаблівы характар іх веры: змест урачыстых прамоваў не ўснрымаўся ні як нраўдзівы, ні як хлуслівы гэта была як бы чыста слоўная формула. Адказнасць за такую «ўмоўнасць мовы» неслі не палітычныя ўлады, а іншая ўласцівая той эпосе інстытуцыя рыторыка. Тых, хто ўдзельнічаў у такіх мерапрыемствах, падобная ўмоўнасць задавальняла. Яны ўмелі адрозніваць літаральны сэнс і добры намер: калі ва ўсім гэтым і не было праўды, дык затое гэта было ўдала прыдумана.