• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці верылі грэкі ў свае міфы?  Эміль Гакл

    Ці верылі грэкі ў свае міфы?

    Эміль Гакл

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    36.19 МБ
    У грэкаў была старая прыязнасць да ўсяго, што прыдумана ўдала, і гэта пацвярджае думку юнага Ніцшэ: няма хлусні там, дзе ў хлуса няма зацікаўленасці ў падмане166; а значыць, нелы а лічыць падманам, калі пра нешта сапраўды каштоўнае кажуць, мабыць, больш добрых словаў, чым гэта варта было б зрабіць пры стражэйшым надыходзе. Гумарыстычнаю ілюстрацыяй такога зачаравана-пабожнага дбання можа служыць Гамераў гімн Гэрмесу. Паводле паэтавых словаў, бог Гэрмес, ледзьве выйшаўшы з матчынага чэрава, адразу вынайшаў песеннае мастацтва, і ў першым ужо сваім творы апеў каханне сваіх бацькі і маці. Натоўп багамольцаў, якія ўпершыню чулі выкананне гэтага Гамерава гімна, мусіць, адчуваў сябе саўдзельнікам дзейства і ад душы пляскаў у далоні: ніхто, безумоўна, не быў падмануты ўвішнай гульнёй фантазіі, але ж і ад Гэрмеса нічога меншага не чакалі, а таму былі толькі ўдзячныя паэту, які прыдумаў такую легенду.
    Тыя багамольцы былі людзі пачэсныя яны паважалі тое, што ўяў-
    ляла сабою каштоўнасць. А людзі сур’ёзныя, у якіх ёсць пачуццё адказнасці, будуць заўжды трактаваць у адназначна ўзвышаным сэнсе ўсякі выпадак, калі пытанне ставіцца так: ці можна, не баючыся выглядаць педантам, папракаць чалавека за тое, што ён крыху перагінае, шчыра беручыся за добрую справу (справу Дабра, якое і ёсць Праўда)? Ці не лепей проста не звяртаць увагі на такую дробную аблуду, якая і ёсць толькі чыста на словах? Падобная абыякавасць да праўдзівасці, калі пры гэтым забяспечваюцца сапраўдныя каштоўнасці, вызначае цэлы шэраг гістарычна разнастайных паводзінаў. У Грэцыі такая моўная практыка, калі слова не столькі несла інфармацыю, колькі выконвала пэўную функцыю, сустракалася і ў міжнародных адносінах, і ва ўнутранай палітыцы, дзе ўвасаблялася ў літаратурным жанры панегірыку, што адрасаваўся селішчу і прамаўляўся перад яго жыхарамі.
    У 480 г. да н.э., назаўтра пасля разгрому персаў пад Саламінам грэкі сабраліся на сход; канчатковая перамога была не за гарамі, і Афіны, якія выканалі ролю ратаўніка Элады ад варвараў, паўставалі цяпер горадам-гегемонам. Яны валодалі адпаведнай магугнасцю і завялі пра гэта гаворку. Калі ж нейкі горад наважыўся выступіць супраць такой новае іерархіі, матывуючы гэта сваімі традыцыйнымі прывілеямі, афіняне адказалі, што і іхнія правы не менш старажытныя: Афіны некалі ўжо ўславілі сябе перамогамі за часамі Гераклідаў, Фебаіды і нашэсця амазонак167. Кожны зразумеў, што хаваецца пад гэтымі слоўнымі аргументамі, і справа была вырашаная на карысць Афінаў. Міфічныя рэгаліі паслужылі паказчыкам суадносінаў сілы, пацвердзіўшы іх і, тым самым, пазбавіўшы ад патрэбы канкрэтна іх называць. Ідэалагічнае прыкрыццё? Ды не. Тут суадносіны не тыя, што ў выпадку з пакрывалам і тым, што пад ім схавана. Гэта суадносіны папяровых банкнотаў-словаў і залатога запасу-магутнасці. Пагроза, завуаляваная самахвальнымі фразамі? Таксама не зусім: той, хто спасылаецца на ўзвышаныя падставы замест дэманстрацыі сваёй сілы, дазваляе іншаму падпарадкавацца добраахвотна і дзеля начэсных прычынаў, захоўваючы пры гэтым аблічча. Ідэалогія не дублет: яна той жэтончык, які апускаюць у аўтамат. Ухвальныя міфічныя тытулы, як і легендарныя сваяцкія сувязі паміж гарадамі168, служылі своеасаблівьімі прывітальнымі формуламі ў міжнародным грамадстве. Кожны горад засведчваў свае леі ендарныя вытокі перад партнэрам, і
    той не павінен быў у іх сумнявацца гэта была прынятая манера называць і сцвярджаць сябе як асобу. Таварыства селішчаў складалася, такім чынам, з асобаў высакародных, кожнае мела свае крэўныя сувязі, а вера ў падобныя фантазіі паказвала толькі тое, што ўсе пагаджаюцца з гэтымі правіламі міжнароднага жыцця, усталяванымі паміж цывілізаванымі гарадамі.
    Можа здавацца дзіўным, але сцвярджэнне асобы кожнага селішча і яго індывідуалізацыя праз навешванне апазнавальнай шыльды адыгрывала вялікую ролю і ва ўнутранай палітыцы. Цяжка сабе ўявіць, якое задавальненне атрымлівалі жыхары, слухаючы прамоўцу, які чытаў панегірык іхняму селішчу, і мода натакія ўсхвалызыя прамовы доўжылася цэлаетысячагоддзе аж да канца Антычнасці. Пра міфічныя карані і сваяцкія повязі гарадоў у Грэцыі гаманілі так, як у салонах Сэн-Жэрменскага прадмесця абмяркоўвалі знатныя радаводы, і рабілася гэта з тых самых прычынаў16'’. Прамоўца, быў ён тубыльцам ці прышлым, заўжды мусіў апець вытокі селішча, у якім выступаў, і гэта складала не самую малую частку яго прамовы; яна выклікала найбольшае задавальненне ў жыхароў. «Калі я чую, як апяваюць тых, хто загінуў на ратным полі,іранічна прызнаёцца Сакрат170,а разам з імі, і нашых продкаў, наш горад і нас саміх, я адчуваю, як ува мне растуць шляхетнасць, высакароднасць, і кожны, хто слухае п>та, таксама адчувае падобнае, таму што ўвесь грамадзянскі дух выходзіць пасля гэтага ўзвышаным, і я потым яшчэ тры дні не магу адысці ад перажытых эмоцыяў».
    Праз пацешнае, няёмкае, дробную іронію будзённага жыцця ў свядомасці праяўляюцца і болей сур’ёзныя працэсы. Усе гарады і селішчы, вялікія і малыя, мелі свае карані, і кожны мог быць апеты ўсхвальнай прамовай: падручнікі рыторыкі давалі адмысловыя рэцэпты, як вызначыць хоць якую-небудзь вартасць любой нават самай зачуханай сялібы. Таму такія панегірыкі мелі на мэце не так узвысіць пэўнае селішча над астатнімі, як прызнаць за ім яго ўласнуіо годнасць. I ўсхваленне мела ў большай ступені не калектыўнага адрасата, a скіроўвалася да кожнага паасобку. Праз такія панегірыкі, прамаўляныя перад усеагульным сходам, група, што збіралася іх паслухаць, зусім не пачынала сама сябе абагаўляць накшталт той, што ў свой час апынулася ў Нюрнбергу: усхвальнае слова гораду дазваляла адчуць кожнаму грамадзяніну не столькі і не толькі, што яго падтрымлівае
    нейкая калектыўная сіла, a у большай ступені што, анроч сваіх заслугаў, ён мае яшчэ і ўласную годнасць, якою з’яўляецца якасць грамадзяніна. Услаўленне групы было ўслаўленнем кожнага паасобку як, скажам, у выпадку, калі б шляхетнасць услаўлялі перад прадстаўнікамі шляхты. Кожны ганарыўся не тым, што належаў менавіта да гэтага, а не іншага горада, а тым, што ўвогуле меў годнасць грамадзяніна, бо мог бы яе і не мець. Грамадзянства не ўспрымалася як нейкая ўсеагульная якасць, як гэткая своеасаблівая нулявая ступень азначанасці асобы, якой яно з’яўляецца сёння, калі ўсе мы лічымся грамадзянамі ці то Францыі, ці то Беларусі, бо не можам быць проста нечым нейкім. Тады лічылася, што належаць пэўнаму гораду мала, каб ганарыцца тым, што ты грамадзянін. Тлумачэнне гэтаму трэба, мусіць, шукаць у падводнай частцы айсберга антычнай палітыкі. Скажам толькі, што селішча гэта было не «насельніцтва», яно не атаясамлівалася з тою людской фаўнай, якой воляю выпадку было наканавана нарадзіцца ў межах пэўнай тэрытарыяльнай прасторы. Кожнае селішча адчувала сябе як асобнае, так бы мовіць, жывое цела накшталт нашых французскіх карнарацыяў за старым рэжымам або цэху натарыюсаў ці лекараў. Увогуле, для Элады ці Рымскай Імперыі, дзе кожны ці амаль кожны вольны чалавек быў грамадзянінам якоганебудзь селішча, гэта было даволі-такі дзіўным прывілеем, і зразумела, што супярэчлівы характар гэтага прывілею (яго ўсеагульнасць) выклікаў крыху няўтульнае пачуццё ў падсвядомасці тых, хто ім валодаў. Гэтае падсвядомае хваляванне якраз і прымушала адчуваць гарачае задавальненне, калі чуўся панегірык, у якім адзін з бакоў сунярэчнасці апяваўся, а другі проста адсутнічаў.
    Нам усім уласціва досыць эмацыйна рэагаваць на супярэчнасці, якія мы ясна не ўсведамляем. Калі мы ясна не ведаем, што да чаго, у нас узнікае тая няёмкасць, якую называюць пачуццём недарэчнасці. I грэкі самі ж першыя кпілі са сваёй слабасці да «патрыятычных» панегірыкаў: «О афіняне, зброд кепаў і дурняў, калі пасланцам васальных паселішчаў захочацца вас падмануць і яны пачынаюць вас называць сынамі бліскучай Афіны, вы адразу, толькі гэта пачуўшы, гатовы на задніцу сесці». А ў другога камічнага паэта171 гандляр дзяўчатамі, вымушаны паскардзіцца на свайго кліента, заклікае суддзяў вяршыць справядлівасць, якая была б вартая заснавальнікаў іхняга горада Геркулеса і Асклепія. Няёмкасць і непрыманне могуць узнікаць і ў выніку
    дысфункцыі. У дыпламатычнай сферы, калі гаворка тычылася тэмы, якая не ўяўляла больш-менш істотнага інтарэсу, згадкі пра вялікіх продкаў маглі займаць месца іншых разумных довадаў, але ж калі інтарэсы былі і наставаў час абмяркоўваць сур’ёзныя справы, такія згадкі рабіліся проста недарэчнасцю і пустаслоўем172.
    Яшчэ адной крыніцаю скептыцызму была рыторыка, якая заключалася ў чыстай тэхніцы, ужыванай са свядома пастаўленай мэтаю: гэтых людзей вучылі складаць фразы і прымушаць верыць, і яны цудоўна ўсведамлялі сутнасць свайго рамяства175. Часам яны нават дэманстравалі сваю крывадушнасць дзеля павучальнасці: у сваім Панегірыку Афіпам Ісакрат174, заклікаючы шукаць «нашмат раней за Траянскую вайну» сведчанні высакароднасці і велічы Афінаў, адразу ніжэй дадае, што, «хоць аповед пра такія сведчанні будзе міфодам, тым не менш, зрабіць гэта належыць». Як можа гэты прамоўца быць такім неспрактыкаваным, каб абвяргаць свае ўласныя сцверджанні? Ды проста ён, апроч таго, яшчэ й настаўнік рыторыкі, і таму каментуе кожны прыём свайго красамоўства на навуку сваім чытачам.
    Ну, і дадатковай крыніцаю была адсутнасць прафесіяналізацыі рамяства гісторыка. Як мы ўжо бачылі, добрае імя гісторыка маглі насіць і такія аўтары, як Дыядор, якія бачылі галоўную сваю задачу ў тым, каб пазабавіць сваіх чытачоў ці падтрымаць у іх іхнія пабожныя перакананні, і «сур’ёзныя» ці нават «прагматычныя» гісторыкі, якія ставілі сабе за мэту даць урок дзеля навукі палітыкам. Як яны самі лічылі. А па сутнасці, яны імкнуліся проста распавесці будучым палітыкам калі й не павучальныя, дык хоць бы ўвогуле цікавыя гісторыі пра іх калегаў з палітычнага цэху, бо ясна ж рэч кравец любіць паслухаць пра краўцоў. Словам, побач з сур’ёзнымі гістарычнымі кнігамі было нямала й такіх, якія ад сур’ёзнасці былі вельмі далёкія, і што самае сумнае ніякія знешнія прыкметы не дазвалялі адрозніць адны ад другіх. Неадрознасць лепшага ад горшага выклікала збянтэжанасць у розумах, падточвала дух і спараджала прыхаваны скептыцызм. А тагачасным гісторыкам у выніку даводзілася дагаджаць усім даволі размаітым тэндэнцыям сваёй публікі. Таму, калі Ціт Лівій ці De re publiea пішуць, што Рым і без таго вялікі горад, каб уважаць яшчэ нейкія байкі, што ўпрыгожваюць яго паходжанне, яны гэтым не імкнуцца правесці нейкую ідэалагічную прачыстку мазгоўнаадварот: як добрыя гісторыкі-журналісты, яны, пазіраючы звысоку, дазва-