• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці верылі грэкі ў свае міфы?  Эміль Гакл

    Ці верылі грэкі ў свае міфы?

    Эміль Гакл

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    36.19 МБ
    I праз шэсць стагоддзяў Паўсаній мог ставіцца да міфаў з такой самай нейтральнасцю: міфы ўсё яшчэ захоўвалі, як будуць захоўваць заўжды, сваю высокую культурную годнасць. Міф не быў фальклорам, як і антычныя спаборніцтвы, у Алімпіі ці дзесь яшчэ, не былі відовішчамі на пацеху натоўпу|8|): гэта былі нацыянальныя звычаі. Ёсць мноства магчымых вызначэнняў фальклору, і сярод іх адно, якое характарызуе фальклор не па яго ўнутраных крытэрыях, а па тым факце, што ён застаецца выкінуты па-за кола тае культуры, якая лічыць сама сябе адзіна правільнаю і санраўднаю. Што да Паўсанія, то ён не адкідае нацыянальных традыцыяў, якімі з’яўляюцца міфы. Ен. апроч таго, паважае сваю спецыяльнасць, бо яго прызначэнне збіраць усё цікавае, што тычыцца кожнага селішча: і легенды, і помнікі; а іранізаваць з таго, што даследуеш,гэта і непрыгожа, і крывадушна. Менавіта таму ён і макае сваё пяро ў каламар сваіх аўтараў і прымае правілы іхняй гульні. Часам яму даводзіцца зазначаць, што гэтая версія легенды верагоднейшая затую, але пасцеражэмся думаць, што ён заўжды пры гэтым гаворыць ад свайго імяІХІ: ён гаворыць як філолаг, які разглядае паддоследнага аўтара ва ўсёй перспектыве і ацэньвае яго з ягоных жа аўтарскіх крытэрыяў.
    Следам за рэалістычнай крытыкай міфаў ідзе крытыка з пункту погляду іх унутранай суладнасці. Жыхары Фэнэя кажуць, што Адысей, калі згубіў коней, адшукаў іх у тутэйшых мясцінах і паставіў у гонар Пасейдона бронзавы статуй: у легенду, у прынцыпе, можна паверыць, а вось, у статуй не, бо за часам Адысея плавіць бронзу яшчэ не ўмелі182. Два крытычныя падыходы часам зліваюцца. Легенда пра
    Нарцыса, які памёр, закахаўшыся ва ўласны адбітак, і даў нараджэнне кветцы, што прыняла ягонае імя,-плён «поўнай наіўнасці», бо, па-першае, немагчыма, каб ужо досыць дарослы хлопец усё яшчэ не ўмеў адрозніць рэальнасць ад свайго адбітку і, па-другое, таму што кветка нарцыс існавала нашмат раней: усім вядома, што з ёй на поплаве гуляла Кора, калі яе заспеў і выкраў Гадэс183. Тое, што Паўсаній прымяняе да міфа, як у згаданым выпадку, прынцып унутранай суладнасці, якой падпарадкуецца рэальнасць, яшчэ не дазваляе зрабіць выснову, што ён верыць у гістарычнасць гэтага міфа: колькі філолагаў, не верачы ў гістарычнасць Трымалкіёна ці лэдзі Макбет і не блытаючы рэальнасць з мастацкаю выдумкай, тым не менш, патрабуюць, каб Пэтроній і Шэкспір выступалі канкурэнтамі запісаў грамадзянскага стану184ім карціць высветліць, якой гэта такой парой у Трымалкіёна адбываўся банкет, бо яны хочуць супаставіць гэта з супярэчнасцямі тэксту, у якім фігуруюць пладьі, што выспяваюць у розныя сезоны; а таксама ім карціць ведаць, колькі дакладна дзяцей было ў лэдзі Макбет. Паўсаній таксама не верыць у рэальнасць Гадэса (Аіда) ці гістарычнасць выкрадання Коры; мы раней ужо бачылі, што, на яго думку, «не варта ўяўляць, быццам багі маюць пад зямлёй нейкае сутарэнне...»
    Як філолаг, Паўсаній моўчкі прымае ўсе легенды, ніяк іх не крытыкуючы, але як чалавек ён іх не прызнае. Зеўсава каханка Калісто не ператваралася ні ў якое сузор’е,у Аркадыі і цяпер жыхары паказваюць яе магілу: вось вам і патрабаванне ўнутранай суладнасці, і прамова чыстага філолага. «Я толькі паўтараю тое, што кажуць грэкі»,агаворваецца ён, і скрозь гэтыя словы прасвечвае чалавек, які жадае трымацца на адлегласці ад той ці іншай смеху вартай ці блюзнерскай легенды. «Адсюль можна зрабіць выснову, што Зеўс усяго толькі назваў сузор’е Калісціным імём»,і тут па загадзе філолага ўзнікае рацыяналіст-гісторык, які прапануе годную веры інтэпрэтацыю міфа, у гістарычнасць якога чалавек не верыць185. Паўсаній мае ясную думку і тонкае пяро.
    Але будзем адрозніваць дэміфалагізацыю ад безрэлігійнасці. Паўсаній не верыць амаль ні ў адну з тых легендаў, якія так аддана збірае, менавіта праз пачуццё сваёй пабожнай пашаны. У тую эпоху нявер’е ў крытыцы міфаў было невядомае, хоць і прысутнічала ў крытыцы аракулаў. Цыцэрон, Айнамаон і Дыягеніян186 былі, безумоўна, бязбожнікамі, бо, пасмейваючыся з аракулаў, ніводным словам не абмаўля-
    ліся, што здымаюць пры гэтым віну з багоў. Што да Паўсанія, го ён у багоў верыць і нават верыць у іхнія цуды: «багаяўленне» ў Дэльфах падчас нашэсця галатаў для яго неаспрэчны факт"17.
    Невялікая рэвалюцыя, якая адбылася ў думках ГІаўсанія пры даследаванні ім старажытнасцяў у Аркадыі, заключалася ў тым, што ён раптам адкрыў для сябе, што некаторыя легенды не толькі не з’яўляюцца паклёпамі на багоў, а нават могуць мець нейкі іншы, высокі сэнс188. Раней яму ўжо даводзілася далучацца да «фізічнай» (як тады казалі) інтэрпрэтацыі багоў неяк, наведваючы адно свяцілішча, ён сустрэў там фінікійца, які паведаміў, што Асклепій гэта паветра, a Апалон сонца, бо паветра і сонца даюць здароўе189, і Паўсаній з ім пагадзіўся. Але цяпер, даследуючы Аркадыю, ён пачынас бачыць, апроч таго, і магчымасць алегарычнага тлумачэння, бо колішнія мудрацы «мелі звычай гаварыць загадкамі». А значыць, дзіўная гісторыя, расказаная яму жыхарамі Аркадыі, у якой Рэя, каб ашукаць Кронаса, замест сына падсоўвае яму кураня і гэтым уратоўвае Пасейдона ад крыважэрнага бацькі, не павінна быць бязглуздаю байкай190, яна павінна мець нейкі глыбокі сэнс, фізічны ці, можа быць, тэалагічны. Гэта быў першы крок: перастаць трымацца літаральнага сэнсу міфаў'91.
    Другі крок уражваеяшчэ больш: адмовіцца ад прынцыпу сучаснага парадку рэчаў і дапусціць, што ў міфічныя часы ўмовы маглі адрознівацца ад нашых. У адной аркадыйскай легендзе распавядалася, што Лікаон, які ахвяраваў Зеўсу дзіця, быў за гэта ператвораны ў ваўка; «і гэтае апавяданне здалося мне пераканаўчым»,піша Паўсаній,«бо сярод аркадыйцаў яно бытуе вельмі здаўна і само па сабе выглядае праўдападобна. У тую эпоху людзі, сапраўды, часта прымалі ў госці багоў і дзяліліся з імі трапезай, каб засведчыць сваю пабожнасць і справядлівасць192; боскія ўзнагарода ці гнеў спасцігалі іх заўжды немінуча ў залежнасці ад таго, выяўляліся іх учынкі добрымі ці несправядлівымі»; так, што ў тыя далёкія часы, некаторыя людзі маглі быць нават узведзеныя ў ранг багоў. Чаму б і не? Бо вось жа такая забабонная галава, як Эпікур'93, напрыклад, будучы ўпэўненым, шго свет нарадзіўся ўсяго толькі ўчора і ўсё яшчэ перажывае стадыю ўпарадкавання (а ён толькі ў гэтым сэнсе і верыў у «прагрэс»), выводзіў з гэтага, што за апошнія пару-тройку стагоддзяў свет перажыў вельмі вялікія перамены, і таму дапускаў, што колішнія людзі, магутнейшыя за цяперашніх, мелі й нашмат лепшы зрок, дзякуючы якому
    маглі заўважыць багоў сярод белага дня, а вось нам ўдаецца ўлоўліваць выпраменьванне іх атамаў ужо толькі пры пасярэдніцтве сну.
    Паўсаній сам увязвае эвалюцыю сваіх поглядаў з тым, што яму ўдалося зведаць у Аркадыі, і верыць у легенду пра Лікаона, бо гэта вельмі старажытнае паданне194, а не адна з тых фантазіяў, што былі прыдуманыя шмат пазней і пахавалі пад сабой першаначатковую праўду. Тут перадусім трэба нагадаць, што Паўсаній чалавек без забабонаў, але зусім не без рэлігійнасці; апроч таго, пераскочыўшы адразу праз тры-чатыры стагоддзі міфалогіі, якая за гэты час паспела ператварыцца ў школьную дысцыпліну, ён зноў нрыпаў таксама праз кнігі, але гэты раз не зацяганыя, рздкія да мясцовага жыцця невядомых легендаў: гэта быў вялікі даследчык бібліятэкаў, і старыя кнігі абуджалі ў ім мары. I Аркадыя таксама: сваёю архаікай гэты суворы і бедны край, які так мала нагадваў ідылію, прымушаў узнімаццаў мары яшчэ Калімаха і славіўся тым, што захаваў некранутымі свае самыя старадаўнія вераванні і звычаі. Паўсаній вельмі чулліва ставіцца да архаікі, якая набліжае да праўды. Гэтаму ёсць адно цікавае сведчанне: яшчэ ў юнацтве, праводзячы даследаванні, што тычыліся Афінаў, Паўсаній195 надаваў вельмі вялікае значэнне гімнам Памфаса, якога даследчыкі новага часу прыпісваюць да эліністычнага перыяду, а Паўсаній лічыў старажытнейшым за самога Гамера. Цяпер жа ён меркаваў, што свае веды Памфас набыў у аркадыйцаў. Урэшце, стаміўшыся ад бязглуздзіцы, прысутнай у столькіх міфах, але, як усякі сапраўдны грэк, будучы няздольным дапусціць, каб можна было хлусіць ва ўсім і пра ўсё, Паўсаній схіляецца да думкі, што часам міфы гавораць нраўду ў выглядзе алегорыяў і загадак, а часам нават і літаральна, калі яны настолькі старажытныя, што робіцца немагчымым дапусціць, каб іх паспела сказіць хлусня. Духоўная рэвалюцыя? He сказаў бы. А вось што дасканала лагічная эвалюцыя гэта пэўна. Эвалюцыя, што застаецца ў тым самым рэчышчы грэцкае думкі, якая пачынаецца ад Фуцыдыда і Платона. У сваёй пабожнасці, як і ў сваіх турбаваннях Паўсаній застаецца прадстаўніком класічнай эпохі, і нішто не дае нрадчуваць у ім будучыя неаплатанізм і рэлігійнасць. Але гэта не значыць, што Паўсаній такі ўжо лёгкі аўтар, і я мушу прызнацца, што ён нярэдка пакідае мяне ў няўпэўненасці: рэч у тым, што, нават калі ніткі таго складанага палатна, якое тчэ наш аўтар, і дазваляюць сябе разблытаць, вырашыць дэтальна, дзе ён гаворыць ад сябе, а дзе выступае
    як чысты філолаг, застаецца вельмі нянростаю справай. Возьмем, напрыклад, выпадак, калі аркадыйцы расказваюць яму пра бітву багоў і гігантаў, што адбылася ў іхніх краях на ўзбярэжжы Алфеі: няўжо ён паверыць гэтым байкам пра гігантаў, пра якіх ужо Ксэнафан не хацеў нават чуць? Але ж ён пачынае спасылацца на аргументы з натуральнай гісторыі, доўга дыскутуе1'"’... Дык, можа, ён гуляе ў гульню? Ці сапраўды верыць? Я адмаўляюся прыняць адназначнае рашэнне. Другі раз197, калі ў Хэранэі яму паказваюць скіпетр Агамемнана, выкаваны ўласнаручна Гэфестам, як пра тое распавядаецца ў Іліядзе', ён пачынае доўга абмяркоўваць гэтую рэліквію, адкідае, зыходзячы з крытэрыяў датавання паводле стылю, іншыя рэчы, нібыта створаныя Гэфестам, і робіць выснову: «па ўсіх праўдападобных прыкметах стварэннем Гэфеста з’яўляецца, відаць, толькі гэты скіпетр». Калі б гэты ўрывак быў не з кн. IX, яго можна было б разглядаць як своеасаблівую пазіцыю філолага, які з пэўнай доляю гумару прыкідваецца, быццам ва ўсё верыць; але ж калі ўлічыць, што ў кн. VIII Паўсаній заяўляе, быццам у тыя далёкія часы багі жылі побач з людзьмі, дык я ўжо і не ведаю, што падумаць. Як не ведаю і ў яшчэ адным, трэцім выпадку19*, які тычыцца радаводу аркадыйскіх цароў, бо, калі Паўсаній заводзіць гаворку пра гісторыю, яго шчырасць і яго круцельства тыя самыя, як і тады, калі ён разважае пра легенды, звязаныя з рэлігіяй. Набярэмся духу і прызнаем, што ён робіць гэта наўмысна: гэты грэк, якога лічылі за кампілятара, за гэткага Бздэкера, забаўляецца тым, што ўвесь час прымушае нас сумнявацца, як той Валеры ці Жан Палан, што нас нядаўна пакінуў. Ці лепей сказаць: як Калімах, бо александрыйскі гумар якраз у гэтым і быў.