Ці верылі грэкі ў свае міфы?
Эміль Гакл
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 176с.
Мінск 2000
Метады Паўсанія-гісторыка-тыя самыя, што і ў вынадку з міфамі на рэлігійную тэматыку, і нашыя сумневы часам таксама тыя самыя (радавод аркадыйскіх цароў...), ці, можа, ён ад свайго імя гаворыць пра яшчэ адзін ланцужок радавод цароў Ахаі? У рэлігіі ён верыць у багоў, але не ў міфалогію, а ў гісторыі верыць у цэлым у аўтэнтычнасць гераічнай эпохі. Але гэтая цэласць не тая, якой яе разумеем мы, а тая, якую меў на ўвазе Фуцыдыд, калі пісаў, што Элін даў элінам іхняе імя, а Атрэй, Эўрыстэеў дзядзька, улесціў народ і стаў у Мікенах царом; аўтэнтычным тут лічацца толькі асноўныя нерсанажы і факты палітычнага парадку. Ну, і ўласныя імёны таксама.
Але ж ёсць адзін невялікі ўрывак, які, здаецца, дазваляе-такі рас-
пазнаць, шго думае сам Паўсаній, і мы зараз яго працытуем'”, каб нарэшце з усім гэтым пакончыць: «народнасць бэатыйцаў атрымала свае цяперашняе імя ад Бэота, які, як кажуць, быў сынам Ітона і німфы Мэланіпы і ўнукам Амфікрыёна; калі паглядзець на назвы іх селішчаў, то бэатыйцы атрымалі іх ад розных мужчынскіх і, па большасці, жаночых імёнаў. А вось жыхары Платэяў, як мне здаецца, маюць аўтахтоннае паходжанне, іх назва ідзе ад Платэі, якую лічаць за дачку ракі Асоп. Ясна, што першапачаткова ў іх таксама былі цары: манархічны лад у Грэцыі быў паўсюдны, але з цароў платэйцы нікога не ведаюць, апроч Асона і, раней за яго, Кітэрона; яны кажуць, што Кітэрон даў сваё імя гары, a Асоп — рацэ. Я ж думаю, што Платэя, чыім імём названы горад, была дачкою цара Асопа, а не ракі Асоп». Калі трэба было даведацца пра мінулае нейкага селішча, пыталіся ў тубыльцаў, спадзеючыся, што яны захавалі пра гэта падрабязныя ўспаміны; пры гэтым не ўяўлялася ніякіх прычынаў ставіць такія ўспаміны пад сумнеў, апроч хіба яўна дзіцячых выдумак німфаў ды розных бацькоў-рэк, якія лёгка маглі быць выпраўленыя. Ціт Лівій не сумняваўся ў аўтэнтычнасці спіса рымскіх цароў (сумнеў у яго выклікалі толькі хлуслівыя байкі, што тычыліся даромулавых часоў), дык чаму было Паўсанію сумнявацца ў царскіх радаводах Аркадыі і нават Ахаі?
Яшчэ пра дзве праўды: праўду фальсіфікатара і праўду філолага
Не, ён не сумняваўся ў гэтых створаных уяўленнем спісах, якія нямала каго ўзялі на бога, пачынаючы з самога іх выдумшчыка. I гэтая створаная шчырымі фальсіфікатарамі гістарыяграфія настолькі дзіўная, што на ёй варта спыніцца. Занурыўшыся ў праблему фальсіфікатарства трошкі глыбей, мы ўбачым, што правесці адрозненне паміж уяўным і рэальным робіцца немагчымым.
3 усіх дзівакаватых думак, якія мы адну за адной разглядаем з першых старонак гэтае кнігі і з якіх складаецца тое, што прынята называць эліністычным Розумам, самаю дзіўнаю з’яўляецца тая, у якой фантазія дасягае сваёй самай грубай матэрыяльнасці: па чым можна рашыць, што цара звалі Ампік? Чаму менавіта гэтае імя, а не мільён іншых? Значыць, існавала нейкая праграма праўды, якая дапускала, што нехта, Гэсіёд ці хтось іншы, усё кажа слушна, калі сыпле самымі рознымі імёнамі, якія прыходзяць яму ў галаву, ці самымі нястрымнымі фантазіямі а-ля Свэдэнборг. Для такіх людзей псіхалагічнае ўяўленне таксама крыніца праўдзівасці.
Такая пазіцыя, нармальная для заснавальніка рэлігіі, не з’яўляецца незразумелай і для гісторыка. Гісторык практычна усяго толькі той самы прадказальнік, але ў адваротным кірунку; узмахамі ўяўлення ён надае сваім прадказанням цялесны вобраз і адухаўляе іх post eventum; такая аперацыя называецца гістарычным рэтра-прадказаннем, ці «сінтэзам», і плён падобных уяўленчых здольнасцяў складае тры чвэрці ўсяго, што напісана пра гісторыю, дзе толькі астатняя чвэрць дакументы. I гэта не ўсё. Гісторыя гэта таксама й раман, з фактамі і ўласнымі імёнамі, а мы ўжо ведаем, што ўсё, што чытаецца, лічыцца за сапраўднае, гэта толькі пасля мы прызнаем гэта за выдумку, дый тое пры ўмове, што належым грамадству, якое мае дакладнае ўяўленне аб тым, што такое ёсць выдумка.
Дык чаму б гісторыку не выдумляць імёны сваіх герояў? Раманіст, вунь, так робіць. Уласна кажучы, ні адзін, ні другі нічога не выдумля-
юць: яны проста раптам знаходзяць у сваіх думках імя, пра якое, здаецца, і не думалі. Так было і з міфографам, які прыдумаў радавод аркадыйскіх цароў: ён раптам знайшоў у сваёй галаве нейкую новую, нібыта чужую яму рэальнасць, якую сам свядома туды не закладаў і якой там раней не было ён проста быў у тым стане духу, у якім знаходзіцца раманіст, калі «яго героі перастаюць яму падпарадкоўвацца». I ён мог пусціць сябе па волі гэтай рэальнасці, бо тады не было звычкі пытацца ў гісторыкаў: «Адкуль вам усё гэта вядома?»
Што да чытача... Дык ад апавядання ж можна чакаць як інфармацыі, так і проста задавальнення, а само апавяданне можа выдаваць сябе як за праўду, так і за выдумку, і ў першым выпадку яму можна верыць або лічыць яго за падман фальсіфікатара. Іліяда, напрыклад, па большай частцы выдавала сябе за апавяданне гістарычнае, але чытачы чакалі ад яго і займальнасці, і таму паэт мог дазволіць сабе дадаць некаторыя ўласныя вынаходніцтвы пры тым, што ўсе паглядзелі б на гэта скрозь пальцы. А вось вельмі ахвочага на выдумку гісторыка Кастора, які склаў доўгую чараду легендарных цароў Аргаса, чытачы, наадварот, чыталі з мэтаю набыцця інфармацыі і ўсяму напісанаму верылі, хоць лепш бы ім было проста расслабіцца і атрымліваць задавальненне, для якога ўсё адно што праўда, што выдумка. Але ж праблема якраз у тым, што сама мяжа паміж інфармаваннем і займальнасцю умоўная, і калі паглядзець на іншыя грамадствы, якія адрозніваюцца ад нашага, дык у іх займаліся нават адмысловымі пацяшальнымі навукамі. Адною з такіх навукаў у жыхароў Антьічнасці была міфалогія, як складовая частка «граматыкі», ці агульнай эрудыцыі. Яна дазваляла смакаваць і галавакружныя палёты глыбокай абазнанасці, і хараство дылетантызму: калі, як піша ІОвэнал, шырока начытаны бацька якогась вучня задаваў граматыку свайго сына каверзныя пьітанні, накшталт: «Якое імя было ў мамкі Анхіса ці мачахі Анхэмола»,яго вельмі мала клапаціла гістарычная сапраўднасць гэтых асобаў. Нават у наш час задавальненне ад чытання гісторыі, як эквіваленту дэтэктыўнага рамана, па-ранейшаму існуе, і незвычайныя працьі Каркапіна, пры ўсім іх выглядзе універсітэцкіх даследаванняў, шмат у чым наследуюць жанру гістарычнай фантастыкі пачынаючы хоць бы з яго ёмістай кнігі пра Вяргілія і Остыю.
Па сутнасці, праблема ў тым, каб адасобіць гістарычную фантастыку (фікцыю) ад гісторыі, якая лічыцца сур’ёзнай. Як пра іх мерка-
ваць паводле іх праўды? Але і самы сур’ёзны гісторык можа памыляцца, дый галоўнае, фікцыя не памылка. Паводле пунктуальнасці, строгай вытрыманасці? Але яны не меншыя і ў фальсіфікатара, чыё ўяўленне без яго ведама падпарадкуецца дыктату праграмы праўды, акрэсленай не менш выразна, чым праграма, якой, самі таго не ведаючы, прытрымліваюцца гісторыкі, прызнаваныя за сур’ёзных; і апроч таго, часам гэта адна і тая ж праграма. Паводле псіхалагічных працэсаў? Але яны аднолькавыя; навуковае ўяўленне не ёсць нейкая своеасаблівая здольнасць душы, яно тое самае, што і проста ўяўленне. Паводле крытэрыяў грамадства, да якога належыць гісторык? А вось гэтасамае балючае месца: тое, што адпавядае праграме праўды аднаго грамадства, будзе ўспрымацца як хлусня ці пустыя іілёткі ў другім. Фальсіфікатар — чалавек, які памыліўся часам.
Калі Якопа да Вараццы, вядомы, галоўным чынам, як аўтар Залатой легенды, адкрыў у сваім уяўленні траянскія карані паходжання Генуі, а адзін з папярэднікаў Фрэдэгэра знайшоў такія самыя карані ў франкскай манархіі, яны па сутнасці дзейнічалі слушна: яны сфармулявалі сінтэтычныя меркаванні, заснаваныя на a priori пэўнай нраграмы свайго часу. Мы ўжо бачылі, што ўсякая вялікая імперыя былазаснаваная нашчадкамі Энэя, у дадзеным выпадку Франкіёнам, і ўсякая зямля называлася паводле імя нейкага чалавека, як Франкія ў нашым выпадку. Заставалася толькі растлумачыць, чаму гэты Энзеў сын мог апынуцца на Фрызскім узбярэжжы, першапачатковым месцы рассялення франкаў; адказ Фрэдэпране больш гіпатэтычны і не менш абгрунтаваны сур’ёзнымі довадамі, чым нашыя гіпотэзы аб паходжанні этрускаў або цьмяных часах рымскай гісторыі.
Аднак усякая рэч добрая ў свой час. Калі антычныя спецыялісты ў генеалогіі выдумлялі імёны багоў ці старажы гных цароў, іх сучаснікі проста лічылі, што да іх нарэшце дайшлі нейкія дагэтуль яшчэ не выяўленыя паданні. Але ж калі ў 1743 г. адзін Вазарыеў сунернік з Неапаля цалкам выдумаў і існаванне, і імёны, і даты жыцця цэлага шэрагу мастакоў з поўдня Італіі, то праз сто пяцьдзесят гадоў, калі фальсіфікацыя была выкрытая, яго палічылі за міфамана, бо ў 1890 г. гісторыя мастацтва мела ўжо іншыя праграмы, якія сёння глядзяцца занадта акадэмічнымі і састарэлымі.
Такім чынам, мы павінны адрозніваць уяўных фальсіфікатараў, якія робяць усяго толькі тое, што іх сучаснікі лічаць нармальным і што,
аднак, выклікае ўсмешку ў будучым, і тых, хто з’яўляецца фальсіфікатарам у вачах ужо сваіх сучаснікаў. У гэтым другім выпадку мы маем яскравы гірыклад з адным нерсанажам, які больш выклікае смех, чым слёзы, тым больш, што ў сапраўднасці яго не існавала, бо ўсе доказы яго рэальнасці вельмі сумнеўныя: у суд замест яго прыходзіў нейкі самазванец, усе яго кнігі былі напісаныя іншымі, а ўсе нібыта сведкі яго існавання былі або людзьмі зацікаўленымі, або ахвярамі калектыўнай галюцынацыі, але як толькі высветлілася, што яго не было, заслона ўпала ў іх з вачэй, і яны ўбачылі, што ўсе ўяўныя доказы яго рэальнасці фальшывыя, досыць было проста зірнуць на ўсё бесстаронна. Гэтага міфічнага персанажа звалі Фарысон. Калі верыць яго легендзе, то, пэўны час папрабаўляўшыся даволі блытанымі плёткамі пра Рэмбо і Латрэамона, ён у 1980 г. здолеў пралезці да нейкай высокапастаўленай асобы са сцверджаннем, што Асвенцыму не было. Чым выклікаў гнеўную водпаведзь. 1 тут я магу запярэчыць: нябога амаль што меў рацыю. Ён быў вельмі блізкі да таго тыпу «азароных», з якімі гісторыкам за два гэтыя апошнія стагоддзі часам даводзіцца сустракацца,розных антыклерыкалаў, што адмаўляюць гістарычнае існаванне Хрыста (што можа ўвагнаць у роспач нават такога атэіста, як я), кранутых розумам, што не прызнаюць існаванне Сакрата, Жаны д’Арк, Шэкспіра ці Мальера, кідаюцца ў пошуках Атлантыды ці адкрываюць на выспе Вялікдня статуёў, узведзеных іншапланецянамі. Жывучы адно-два тысячагоддзі назад, Фарысон мог бы зрабіць неблагую кар’еру міфолага ці, усяготрымастамі стагоддзямі назад ,-астролага, і відаць, толькі нейкія хібы ў яго асобе ці ў яго вынаходлівасці не далі яму стаць псіхааналітыкам. Тым не менш, цяга да славы ў яго была не меншая, чым у аўтара гэтых радкоў і кожнага нармальнага чалавека. Ды вось няшчасце паміж ім і яго прыхільнікамі было адно непаразуменне: прыхільнікі знаходзіліся ў няведанні, што, паколькі праўда множная (як, мы цешым сябе надзеяй, намі ўжо вызначана), то Фарысон вызнаваў хутчэй праўду міфічную, а не гістарычную; паколькі ж праўда характарызуецца яшчэ і тым, што яна аналагічная, дык яго чытачы, разам з самім Фарысонам, лічылі, што знаходзяцца ў адной праграме з іншымі кнігамі пра Асвенцым, і прастадушна супрацьпастаўлялі праўду ягонай кнігі праўдзе гэтых кніг. Фарысон яшчэ больш павялічваў іх летаргічнае забыццё, імітуючы і методыку гэтых даследаванняў (што рабіў, відаць, з дапамогаю тых прыёмаў, якія на