• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Канешне, літаратуру ствараюць ня толькі рэдактары. Даўно насьпеў час перагледзець канцэпцыю трыні-
    тпарнай шызафрэніі пісьменьніка, замацаваную ў літаратуразнаўстве Ралянам Бартам (аўтар — скрыптар — наратар). Барт спрабаваў забіць аўтара, каб найвышэйшай інстанцыяй літаратурнай творчасьці зрабіць чытача, але як можна не заўважаць такіх важных удзельнікаў літаратурнага працэсу, як наборшчык, карэктар, гандляр, бібліятэкар, крытык, зборшчыкмакулятурыі г.д.? Усе яны ўплываюць ня толькі натое, пгго будуць чытаць людзі, але нават на тое, якія тэксты і ў якім выглядзе выйдуць у сьвет. Гэта значыць, яны ствараюць ня толькі поле чытаньня, але і поле пісьма. Чытачы таксама любяць рэдагаваць, што добра бачна ў старых бібліятэчных кнігах: скарачаюць тэкст (выдзіраюць старонкі — на жаль, лепшыя, а ня горшыя), робяць заўвагі на палёх, выпраўляюць абдрукоўкі. Парадаксальна, але надрукаваная кніга зь цягам часу ўсё больш і больш ізноў ператвараецца ў рукапіс. Варта адзначыць, што даволі часта значныя карэктывы ў падрыхтаваны да друку тэкст уносяць ягоныя героі (напрыклад, вядомы паэт правіць кнй'у, якую пра яго напісаў малады крытык). I ўсё жтакі найбольш уплывовая постаць сярод гэтых салдатаў нябачнага літараіурнага фронту — рэдактар, праца якога спалучае ў сабе функцыі прафэсыйнага чытача і „другога нумару” аўтара.
    Велізарны эстэтычньі патэнцьіял, які мае гэты род дзейнасьці, на жаль, звычайна скарыстоўваецца вельмі павярхоўна, безь ніякага палёту фантазіі. Рэдактары, як сапраўдныя вартавыя, ахоўваюць сваю рубрыку, свой часопіс і саму літаратуру ад недакладнасьцяў, прапушчаных фактаў, пытаньняў без адказаў, граматычных памылак, шматслоўя, няўцямнасьці, дрэннага густу (гл. „Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы”). Такім чынам, традыцыйная рэдактура мае чыста рэпрэсыўны характар. Замест таго, каб узбагачаць тэкст новымі інтэлектуальнымі рэчывамі, рэдактар ператварае яго ў аднастайны бройлерны плянктон. Замест тысячы новых кветак маем стрыжаны газон.
    Звычайна рэдактар скарачае тэкст — але чаму не зрабіць наадварот? Гэта прынцыповы момант, гэта ас-
    ноўная зброя рэвалюцыі рэдактараў. „Прапуйце скальпэлем, ане сякерай”, —дабразычлівараіць „Дапаможнік”. Але хай нашымі прьінцыпамі будуць: „Лепш прышыць, чым адрэзаць” і „Сем разоў адмерай — сем разоў прышый”. Мы павінны ня толькі вызваліць дыскурс аўтара зпад ярма стандартных вобразаў, густаў, чыгунных думак, але таксама скарыстаць аўтарскі тэкст як адмычку да дзьвярэй у нетры уласнага ўяўленьня. Трэба сказаць за аўтара тое, на што яму не хапіла розуму або рашучасьці. а таксама выказаць тое. на што неставала словаў нам самім, пакуль аўтар ня даў прачытаць нам свой тэкст. Усялякі літаратар пачынае як эпігон. гэта натуральна. Задача ж рэдактара палягае ў тым. каб давесьці ягоную стылістыку даўзроўню паталёгіі, безь якой ня можа быць высокага мастацтва, безь якой творчасьць застаецца неаўтэнтычнай і ненатуральнай. Калі ўжо абавязкова трэба скарачаць тэкст, то лепш выразаць здаровыя, чым хваравітыя думкі: мы разьвіваемся, пакуль нам нешта баліць-
    Каб узьняць рэдактуру даўзроўню новага паўнавартаснага самавыяўленьня ў слове побач з прозай, паэзіяй і драматургіяй. трэба рэдагаваць ня голькі тыя творы, што прыносяць выпадковыя аўтары, трэба браць сюжэты з самога жыцыія ці клясычнай літаратуры. Нам нават цяжка ўявіць сабе, які неабсяжны творчы патэнцыял хаваецца, з аднаго боку, у немастацкіх тэкстах, безьліч якіх мы бачым штодня (прыватныя аб’явы, указы прэзыдэнта, квітанцыі пгграфаў і г.д.), а з другога — у гарах мастацкіх твораў, якія страцілі актуальнасьць, (а яны складаюць пераважную большасьць фондаў усялякай бібліятэкі і ўвогуле літаратуры). Чаму не адаптаваць да патрэбаў сучаснасьці пакрытыя пылам шэдэўры, чаму ня даць іхнім пэрсанажам сучасныя імёны, грошы і праблемы? Гэта ня значыць, што першапачатковая вэрсія твора павінна быць канчаткова забытая; не, хай будзе шмат новых вэрсіяў, калі яны хоць трохі цікавейшыя за кананічны тэкст.
    У пэрспэктыве варта было б перакінуць масткі паміж асобнымі творамі клясычнага аўтара, паміж рознымі аўтарамі і паміж усімі літаратурамі, аў рэшце рэшт
    — паміж усімі тэкстамі, якія калі-небудзь ствараліся на зямлі, пад вадой і ў блізкім космасе.
    Яшчэ адзін магчымы варыянт рэвалюцыі рэдактараў — пераадоленьне тэкстацэнтрызму ў выдавецкай справе. Можна было б спачатку падбіраць цікавыя ілюстрацыі для газэты ці кнігі, рабіць макет, а ўжо потым шукаць або замаўляць аўтарам тэксты для яе. Дарэчы, цікава было б і ў кіно спачатку зрабіуь агучваньне фільма, а потым зьняуь яго на падставе фанаграмы (нешта падобнае мы бачым у відэакліпах). Можна ўвогуле друкаваць тэксты бяз словаў — з адных знакаў пунктуацыі, а словы паміж імі няхай пішуць самі чытачы (па гэтым жа прынцыпе дзеці расфарбоўваюць кніжкіразмалёўкі і контурныя карты). Вельмі карысна было б і ў школах замяніць хай сабе некаторыя дыктанты і практыкаваньні, дзе трэба расстаўляць коскі паміж гатовымі словамі, на такія, дзе трэба прыдумляць словы паміж гатовымі коскамі.
    Зь юрыдычнага гледзішча, літаратар робіцца аўтарам толькі пасьля публікацыі ягонага твора — гэта значыць, пасьля апрацоўкі тэксту рэдактарам. Паводле Барта, усё наадварот: аўтар папярэднічае твору, нараджае яго, як бацька — сына (але адначасова з тэкстам нараджаецца, парадаксальным чынам, брат-блізьнюк аўтара — скрыптар). А на мой погляд, аўтар павінен бачыць у творы не дзіця сваё, а пляменьніка ці прыёмнага сына. Многія тэксты (і гэта не выключэньне) ствараюцца ў разьліку на публікацыю ў пэўным выданьні і нават на стыль пэўнага рэдактара. Калі б гэты артыкул я ў свой час пісаў не для „Крыніцы” і рэдактара В. Акудовіча — ён, верагодна, атрымаўся б зусім іншым ці нават не зьявіўся б увогуле.
    Урэшце, я ня ведаю, хто з нас напісаў гэты тэкст (хоць Акудовіч нічога ў ім не зьмяніў). Тым ня менш, з дазволу рэдакцыі пакінуў свой подпіс.
    БУБЕН АЛЬТЭРНАТЫЎНАГА ДРУКУ
    Дзяржаўныя і незалежныя літаратурныя выданьні маюць сёньня прыкладна аднолькавыя наклады: я хачу сказаць — аднолькава нізкія. Якім бы наватарскім ці, наадварот, „стараватарскім” ні быў беларускамоўны тэкст, прачытае яго вельмі абмежаванае кола людзей. I нават пры накладах у некалькі тысяч ці нават соцень асобнікаў значная колькасьць кніг не знаходзіць пакупніка і ляжыць. нібы камень, пад які вада не цячэ, у рэдакцыях або выдавецтвах. Літаратары старой фармацыі думаюць толькі пра тое, як захаваць за кнігай стаіус духоўнай каштоўнасьці, і самі не жадаюць бачыць у ёй тавар, якім з дапамогай добрай рэклямнай кампаніі можна спакусіць усялякага, нават непісьменнага чалавека.
    Больш прагматычныя аўтары незалежных выданьняў ня маюць нічога супраць камэрцыялізацыі беларускай літаратуры, але яны застаюццаў палоне ілюзіяў, што людзі набываюць кнігі або выпісваюць газэты толькі дзеля таго, каб чытаць. Чалавека можа падштурхнуць да пакупкі тысяча розных прычынаў — і, значыцца, гэтулькі ж функцыяў можа выконваць кніга. Вось іх і павінны шукаць або прыдумляць тыя, хто марыць пра заваёву рынку літаратуры.
    Усялякая рэкляма— гэта ветлівы. рэкет. Працытую некалькі прыёмаў павелічэньня колькасьці падпісчыкаў, які я вычытаў у дапаможніку для журналістаў.
    1.	Тэлефонны маркетынг: патэнцыйныя падпісчыкі абзвоньваюцца (штоночы) па тэлефоне.
    2.	Брыгадны продаж: брыгада распаўсюджвальнікаў пад наглядам брыгадзіра ходзіць па кватэрах, распавядае жахлівыя гісторыі або показкі і прапануе аформіць падпіску.
    3.	Праз пошту: патэнцыйнаму чьітачу дасылаецца ветлівая прапанова падпісацца і трагічныя фатаздымкі ці, наадварот, карыкатуры на тых. хто адмовіўся гэта зрабіць.
    Дапамагаюць таксама рэклямныя шыльды, стэнды ў крамах, на прыпынках і г.д.
    Зрэшты, у малатыражнасьці сучаснай літаратуры ёсьць свае станоўчыя бакі, сваё незаўважнае пічасьце. Гэта, па-першае, інтымны характар адносінаў паміж аўтарам і чытачом. Напрыклад, значная частка газэты „Наша Ніва” адведзена шматлікім дзёньнікам супрацоўнікаў рэдакцыі і асобных чытачоў, а таксама прыватнай перапісцы паміж імі. Па-другое, малы наклад зьмяншае разаральныя выдаткі на паліграфічныя паслугі, і, нарэшце, ён стварае нашмат шырэйшыя магчымасьці для эстэтычных экспэрымэнтаў. Функцыі аўтара і рэдактара ў некаторых выданьнях (а часам і чытача) выконвае адзін і той жа чалавек, што дазваляе друкаваць што заўгодна і як заўгодна. Аўтар мае ў іх амаль такую ж свабоду дзеяньняў. як у рукапісе або ва ўласных думках і марах. Зрэшты, ёю мала хто карыстаецца: незалежным выданьням сёньня ўжо замала быць альтэрнатыўнымі, яны хочуць ператварыцца ў цэнтральныя, стаць новымі заканадаўцамі літаратурных модаў і настаўнікі добрага густу, а таму імкнуцца „дагнаць і перагнаць" дзяржаўны друк у рэспэктабэльнасьці. I трэба сказаць, некаторым зь іх удалося перасягнуць афіцыйныя выданьні ня толькі ў паліграфічнай якасьці, але і ў кансэрватызьме эстэтычнай пазыцыі.
    Беларуская літаратура ўвогуле — ледзь ня самая кансэрватыўная ў Эўропе. Але няма вялікшых кансэрватараў, чым постмадэрністы. Прыхільнікам гэтага напрамку я параіў бы заснаваць часопіс ці нават штодзённую газэту, дзе з нумару ў нумар друкаваліся б адны і тыя ж тэксты і ілюстрацыі, а зьмяняліся б толькі рубрыкі і, магчыма, прозьвішчы аўтараў. Многія людзі шчыра ўпэўненыя. што газэты штодня пішуць адно і тое ж, так што падпісчыкі натакое выданьне, мяркую, знайш-
    ліся б. Асабліва, калі на ролю бясконцага дня ўзяць ня сёньняшні занадта няпэўны і малапрыемны, а схаваны дзесьці ў нетрахчасу, сьветлы дзень, даякогаяшчэ жыць і жыць, або іншы, ужо пражыты з задавальненьнем большасьцю патэнцыйных чытачоў.
    Кансэрвацыя часу — толькі адна са шматлікіх паслугаў, якія можа прапанаваць сваім кліентам сучасная літаратура. Хіба нельга было б зарэгістраваць у якасьці вытворчай фірмы літаратурнае бюро, якое б па індывідуальных замовах стварала б тэксты для віншавальных паштовак, тэлефонных дыялёгаў, татуіровак і эпітафіяў? Мяркую, знайшліся б кліенты, якія могуць купіць эпіграмы на сваіх знаёмых, вершы пра каханую жавчыну, сьвежая показка на злобу дня, некалькі варыянтаў аўтабіяграфіі (як кажуць выведнікі, сваю легенду). Аматарам бэлетрыстыкі можнатаксама прапанаваць уставіць іх пад сапраўднымі ці прыдуманымі імёнамі ў нейкі клясычны тэкст, перапісаць нанова старонкі кнігі, якія чымсьці не задаволілі чытача (у пэрспэктыве чалавеку на ўсё жыцьцё можа хапіць адной кнігі — калі яе бясконца перапісваць), напісаць працяг ці перадгісторыю прапанаванага сюжэту. Праблемы з аўтарскімі правамі наўрад ці паўстануць, бо гэтыя кнігі будуць рабіцца ў адным або некалькіх асобніках. Цалкам магчыма выпускаць і газэту для аднаго чытача: яшчэ нядаўна ў Менску выходзіла „Газэта Андрэя Клімава” (сваё імя ёй, зрэшты, даў не чытач, а выдавец).