• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Сапраўды, нават тэксты песьняра рэчаснасьці падпарадкаваны лёгіцы і культурнай традыцьіі толькі на сваёй паверхні — на ўзроўні сказаў і словаў; усярэдзіне ж яны складаюцца з цалкам нефігуратыўных і ня маючых ніякага ўласнага сэнсу літараў. Я мяркую, што мова, на якой мы жывем, зусім ня меншая за плянэту ў нас пад нагамі, і ёй усё роўна, якія турмы, палацы, вар’ятні мы будуем са словаў або разбураем на яе бязьмежнай паверхні.
    Усе словы, якія мы чуем і прамаўляем, могуць падманваць, але гукі і літары, зь якіх тыя складаюууа, — ніколі. Праўда, як і мана, утрымліваецца не ў саміх фанэмах і графемах, а ў іхніх спалучэньнях. Адбыты шызафрэнік жыве па тпой бок праўды і маны, зла і дабра — там, дзе нараджаюцца і паміраюць словы. У гэтых нетрах мовы, лінгвістычным „целе бяз органаў” хаатычна вандруючыя гукі яшчэ не запугляныя агульным сэнсам, яшчэ не прымушаны ілгаць або казаць праўду — але ня могуць ужо і маўчаць.
    Паводле Арто, падмуркам усялякай паэзіі зьяўляецца нейкі анархічны кіпень, у якім паэтычнымі сродкамі цалкам расшчапляецца рэчаіснасьць. Паэзія анархічная ў той ступені, у якой яна ставіць пад сумненьне ўсе адносіны аднаго прадмета да іншага, а таксама адносіны формы да таго, што яна мусіць выяўляць. Гэтую думку Арто праясьняе наступным прыкладам: „Калі прырода надавала дрэву форму дрэва, яна з такім жа посьпехам магла б надаць яму форму жывёлы або пагорка, — нам проста давялося б, стоячы перад жывёлай або пагоркам, думаць: „вось дрэва”, і справа была б зроблена”.
    Слова ў шызарэалістычным тэксьце звычайна даўжэйшае за прадмет, які яно павінна адлюстроўваць, яно не прыклеена да пэўнай рэчы, але кружыцца ў бестур-
    ботным вальсе зь некалькімі партнэрамі папераменна. „На шызарэвалюцыйным полюсе, — кажуць Дэлёз і Гватары, — каштоўнасьць мастацтва вымяраецца дэкадаваньімі і дэтэрытарыялізаванымі плынямі, якія праходзяць ніжэй за прымушанае маўчаць азначаючае, ніжэй дыктату тоеснасьці і запускаюць рухавік маіпыны жаданьня (вопыт Арто, вопыт Г. Мілера). Гэтае мастацтва дасягае сапраўднай сучаснасьці, яно вызваляе тое, што прысутнічала ў ім ад самага пачатку, але было схаванае за ўсялякімі мэтамі і г.зв. эстэтычнымі аб’ектамі: падарожжа бяз пэўнай мэты, бязьмежны экспэрымэнт”.
    Няма вялікай розьніцы, словамі пісаць або асобнымі літарамі. У самых звычайных, скарыстаных празь не адно стагодзьдзе словах ёсьць шмат такога, што мы яшчэ не дачулі, і што ня здолелі выказаць. не аднойчы іх прамаўляючы. нашыя продкі. Галоўнае — каб хапіла натхненьня пачаць з маленькай танцуючай літары ці думкі і настойліва ісьці да стану, калі ў галаве або тэксьце танцуюць усе.
    ДРОВЫ ДЛЯ ПАРАХОДА СУЧАСНАСЬЦІ
    У адным зь інтэрвію маскоўскі канцэптуаліст Дзьмітрый Прыгаў выказаў даволі актуальную думку: „Няма кніг добрьіх і благіх”. Можна было б давесьці таксама, што няма кніг зьмястоуных і пустых, як няма скончаных і няскончаных.
    Зрэшты, Прьігаў хацеў, відавочна, сказаць, што няма кніг добрых і блаііх, а ёсьць добрыя і благія чытачы. Мадэрністы бралі ўсю адказнасьць заякасьць твора на сябе, сучасныя ж літаратары імкнуцца перакласыді яе на чытачоў. Міларад Павіч, напрыклад, публікуе тэатральныя п’есы адразу ў некалькіх варыянтах, а раманы складае ў выглядзе крыжаванкі, слоўніка і г.д. — каб кожны мог абраць уласны маршрут чытаньня. Яшчэ больш залежыць ад асобы чытача кампутарны гіпэртэкст. Сучасны твор нараджае, хутчэй, аўдыторыя, чым намінальны аўтар.
    Такім чынам, і аб’ектам літаратурнай крытыкі неўзабаве будзе працэс чытаньня, а не пісьма. Калі няма магчымасьці стаць выбітным пісьменьнікам ці філёзафам, застаецца адна надзея — стаць выбітным чытачом.
    * * *
    У процілегласьць футурыстам постмадэрністы ня толькі не выкідаюць нічога з парахода сучаснасьці, але набіваюць яго ўсялякай усячынай пад завязку. Перапоўнены параход, калі і ня пойдзе пад ваду, пазначыўшы бурбалкамі „канец гісторыі”, „сьмерць мастацтва” і г.д., дык, прынамсі, павінен запаволіць сваю хаду.
    „Час, наперад!” — заклікалі мадэрністы: яны амаль усялякія перамены атаясамлівалі зь пераменамі да леп-
    шага. Натуральна, чым лягчэйшай будзе цяпершчына, тым хутчэй можна будзе дацягнуць яе да лепшай будучыні. Таму — за борт Пушкіна і ўсіх, хто не працуе, або працуе ня з намі і супраць нас!
    Постмадэрністы, наадварот, вераць, што будучыня заўсёды горшая за цяпершчыну. Каб запаволіць бег часу, яны ня толькі нікога не выпіхваюць за борт, але яшчэ і ўсялякае сьмецьце загружаюць у трумы. бібліятэкі і музэйньія сховішчы. Сьмецьце, дарэчы, — улюбёная тэма многіх постмадэрністаў.
    Мне ж здаецца, што немагчыма ні паскорыць бег часу, ні запаволіць яго. Калі мы выкідаем з парахода лішнія рэчы і лішніх людзей — іхняя вага пераходзіць да тых, што засталіся. Калі ж мы спрабуем сьцьвердзіць аднолькавую каштоўнасьць і дарэчнасьць усіх словаў, людзей і твораў — усе яны страчваюць у вазе.
    * * *
    У мадэрніста твор — гэта рэч зь ясна пазначанымі межамі (вокладкай. рамкай і г.д.). Ён імкнецца да таго, каб форма супадала са зьместам. Постмадэрнісцкі твор трэба шукаць дзе заўгодна, толькі не ў ягоных намінальных берагах. Зьместу надаецца форма, прызначаная звычайна для зусім іншых рэчаў. Пісьменьнік пасыіявае сказаць усё, што хацеў, яшчэ да таго. як сядзе да кампутара, ці, наадварот, пачынае казаць нешта істотнае толькі пасьля таго, як скончыць набор тэксту.
    * * *
    Постмадэрністы прытрымліваюцца сэміялягічнага табу на вызначэньне сіупені сапраўднасьці твора. Паводле Раляна Барта, казаць пра рэалістычнасьць твора — нонсэнс: ён адкрыты для ўсіх магчымых інтэрпрэтацыяў.
    I ўсё ж такі, мяркую, і аўтар, які закладае ў тэкст магчымасыіь разнастайных інтэрпрэтацыяў, і чьітачы, якія гэтыя магчымасьці рэалізуюць, — захоўваюць пры-
    намсі падсьвядомую або цялесную памяць пра матэрыяльную і сацыяльную рэчаіснасьць, якая іх нарадзіла. Інакш кажучы, рэчаіснасьць карэктуе-такі працу машыны вытварэньня мастацкіх вобразаў у сьвядомасьці і чытачоў, і самога аўтара. А значыцца, ёсьць янгчэ сэнс спрачацца пра рэалістычнасьуь твора, пра магчымасьць дакрануцца да рэчаіснасый празь пісьмо ці чытаньне. Усялякі твор — рэалістычны да той ступені, да якой ён мае справу зь целам пісьменьніка або чытача.
    * * *
    3 шызарэалістычнага гледзішча, часьцей за ўсё мы маем рацыю тады, калі памыляемся. Напрыклад, у артыкулах „Літаратура і шызафрэнія”, „Шызатура і літарафрэнія” ды іншых, што друкаваліся ў „ЗНО”, я часам наўмысна даваў памылковую, але тым ня менш пазнавальную інтэрпрэтацыю твораў некаторых знаёмых літаратараў. Потым у прыватных размовах высьветлілася, што нічога супраць яны ня маюць: усялякая інтэрпрэтацыя скажае — і добра, калі яна рассоўвае далягляды твора, узбагачае яго раптоўнымі для самога аўтара сэнсамі.
    Мяркую, нам усім трэба навучыцца рабіуь памылкі — ня тыя памылкі, што заганяюць у тупік і спусташаюць дух, але тыя, што дазваляюць спрастаць траекторыю думкі і выперадзіць найспрытнейшых прыхільнікаў здаровага сэнсу.
    * $ *
    Толькі калі сам ня ведаеш, ці сур’ёзна пішаш або жартоўна, нечаму вучыш чытача або гуляеш зь ім — атрымліваеш сапраўдную асалоду ад пісьма. Адчуваеш лёгкі землятрус сьвядомасьці, але ён цябе не палохае, бо ня толькі разбурае, але і зьбірае нанова сэнсавую геаграфйо твайго сусьвету. I чытаць, напэўна, лепш за ўсё трохі „не ў нагу” з думкамі аўтара, трохі кульгаючы — ці то жартоўна, ці то ад болю.
    Напэўна, асноўнымі рысамі постмадэрновай стылістыкі можна назваць фрагмэнтарнасьуь, падкрэсьленую другаснасьць і самафанічнасьць. Шызарэалізм не адмаўляецца ад іх і ахвотна скарыстоўвае ў сваёй практыцы, але ў стратэгічным пляне рыхтуе пераадоленьне гэтага трайнога тупіка для чалавечай думкі.
    Шызарэалістычны твор фрагмэнтарны — але гэта фрагмэнтарнасьць не відэакліпу ці кучы выпадковага сьмецьця, а веера вобразаў, які можна разгарнуць у выглядзе некалькіх абстрактных узораў ці рэалістычных выяваў. Фрагмэнты павінны злучацца ў разнастайныя пасьлядоўнасьці ня толькі паводле сюжэту, але і, напрыклад, паводле колеравай ці акустычнай гармоніі, падобных пахаў, аднолькавай эмацыйнай афарбаванасьці, утвараючы магчымасьць шматварыянтнага сынтэзу нейкай агульнай ідэі — і не адной-адзінай.
    Да пэўнай ступені можна дазволіць сабе другаснасьць — адкрытыя і схаваныя цытаты іншых аўтараў, самапаўторы, — але за імі павінна праглядацца новая аўтэнтычнасьць твора і самаідэнтычнасьць („рэанімацыя”) Аўтара. Магчыма, за кошт таго, што цытаты скарыстоўваюцца зусім у іншым сэнсе: такім чынам адкрываецца новы зьмест чужой думкі — першапачатковы аўтар наўрад ці падпісаўся б пад ёй. Напрыклад, падчас акцыі ББЛ „Глінапіс” на „Арт-прагнозе’96” я скрыжаваў назовы раманаў Л. Талстога і Ф. Дастаеўскага ў адзіную сэнтэнцыю: „Вайна — гэта злачынства, а ліір — пакараньне”, — і вымушаны быў сам пад ёй падпісацца.
    Нарэшце, шызарэалістычны твор або гэст у значнай ступені іранічны, парадыйны — аднак падрыў аўтарытэту палітычнай ці ідэалягічнай улады ён ураўнаважвае сур’ёзным, нават пачцівым стаўленьнем да „адрынутых”, адсунутых на ўзбочыну грамадзтва ці тэксту людзей, рэчаў і думак. Шызапісьмо надае амаль усялякаму жарту ці выпадковаму набору словаў дадатковы сэнс. У ідэале тэкст павінен дазваляць самыя розныя пра-
    чытаньні: ад камічнага да патэтычнага і ад сакральнага да парнаграфічнага. Асабліва калі ён складаецца з аднаго-двух сказаў.
    * * *
    Татальная іронія і самаіронія постмадэрністаў, магчыма, зьяўляецца вынікам кампілятыўнага мэтаду складаяьня тэкста. Відавочна, зьяднаць шматлікія цытаты розных аўтараў, якія шмат у чым супярэчаць адна адной, а таксама разасобленыя фрагмэнты ўласных думак, нашмат лягчэй, калі ператварыць іх у нешта накшталт карнавальнага шэсьця. У чалавека, які любіць і ўмее разважаць пра вьісокія матэрыі (такімі былі мадэрністы) , пачуцьцё гумару звычайна адсутнічае або хаваецца.
    Іронія дазваляе аб’яднаць амаль несумяшчальныя паняцьці і вобразы — аднак, не сынтэзуючы іх, а на нейкай менш высокай ступені інтэграцыі. Іронія (карнавалізацыя) — гэта, па сутнасьці. паралягічная апэрацыя, недаступная ні сучасным кампутарам, ні людзям без пачуцьця гумару. Яна выводзіць чалавечае мысьленьне з тупіка tertium non datur (трэпяга быць ня можа), дазваляе яму праскочыць паміж адназначнымі „Так” і „Не”.