• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Літаратурныя творы, накрэсьленыя на прыродных ляндшафтах і чалавечых целах, складзеныя з пахаў, дзіўных рэчаў і промняў сьвятла, павінны, па зразумелых прычынах, быць ляканічнымі (калі спатрэбяцца камэнтары — для гэтага ёсьць папера). I таму, верагодна, будуць шматфункцыянальнымі — адначасна ўтылітарнымі і сакралізаванымі. Спадзяюся, гэта да'Зволіць нам выкараскацца са старой дыхатаміі „мастацтва дзеля мастацтва” зь ягоным культам аўтара і „мастацтва дзеля грошай” зь ягоным культам гледача.
    Ня так ужо і важна, якую з прапанаваных практыкаў мы абярэм: можна прыдумаць яшчэ тысячу. Галоўнае — пакінуць атаясамляць літаратуру з паліграфіяй. Высоўваць на першы плян у прыгожым пісьменстве выдавецкую дзейнасьць — тое самае, што ставіць драбіны наперад каня. Бум-Бам-Літ не зьяўляецца крыжовым паходам супраць выдавецтваў, рэдакцыяў і тыпаграфі-
    яў (зрэшты, у Зьміцера Вішнёва ёсьць такі верш: „Павыціраю ліхія сьлёзы. /Выцягну шаблю. /Пайду ў рэдакцыю”). Але мы ставімся да выданьня як да другаснага і нават неабавязковага моманту ў жыцьці нашых твораў. Трэба ўсьвядоміць, што ўсе часопісы і кнігі — ня больш чым асобны жанр літаратуры побач з мноствам іншых. Магчыма, і ня варта ператвараць увесь сьвет у літаратуру, але трэба хаця б паспрабаваць ператварыць літаратуру ў нейкую агульначалавечую і нават агульнасусьветную справу. Але спачатку мы мусім пераадолець самазакаханы антрапацэнтрызм сучаснай друкаванай славеснасьці — пераадолець уяўленьне, што толькі чалавек здольны нешта пісаць і чытаць.
    Хіба не было б цікава напісаць што-небудзь, нават звычайнымі літарамі, для зямлі (напісаць і закапаць) або для неба? Напрыканцы 80-ых вялікі рэзананс у выяўленчым мастацтве атрымала акцыя „Карціны для неба”: каля сотні мастакоў з усяго сьвету расьпісалі японскія паветраныя цмокі і запусьцілі іх пад аблокі — чаму б не наладзіць падобную імпрэзу і літаратарам?
    Зь іншага боку, людзі і жывёлы здаўна чытаюць навіны і нават зазіраюць у будучыню па шматлікіх прыродных зьявах ды іншых вядомых прыкметах. Канешне, многія зь іх ня спраўджваюцца, але хіба часьцей супадаюць з рэчаіснасьцю прагнозы, якія запісваюць на паперы навукоўцы?
    Ня варта думаць, што толькі чалавек можа быць пісьменьнікам і чытачом. Мяркую, адныя сабакі напісалі розных тэкстаў ня меней. чым людзі.
    Зусім не для чалавека ствараюцца многія іншыя прыродныя сыгналы і знакі. Хіба нам адным штосьці гавораць зоркі над галавой, пахі кветак, дзіўнаватьія плямы на сьценах або леапардавых скурах?
    Увогуле чалавечая мова ■— толькі адно з адгалінаваньняў мовы сусьветнай, побач з мовамі зьвяроў і птушак, рэчаў і зорак. Усё, што чалавек спазнае і выказвае, ён, магчыма, папросту перакладае зь нейкай іншай, нечалавечай мовы.
    Часам я думаю. ці не зьяўляецца чалавечая мова і літаратура нейкім паразытам або ракавай пухлінай на целе мовы сусьветнай? Праз нантыя словы і літары мы выпадаем із структураў натуральнай (матэрыяльнай) лінгвістыкі. Ці не зьбядняем мы інфармацыпную насычанасьць навакольнага асяродзьдзя, выцягваючы зь яго ўсе даступныя нам сэнсы на паперу ці экран кампутара? Словаў сталася гэтак жа непрапарцыйна шмат, як акультураных расьлінаў і хатніх жывёлаў...
    Асабліва шмат словаў, часта без аніякай карысый, прыдумана і запісана літаратарамі. Запісана ня дзеля таго, каб прыручыць нейкую думку, але каб яе забіць і паказаць чарговы трафей людзям. Як усе жывыя істоты, мы думаем ня словамі, але ў прамежках паміж імі, а яны часам нагадваюць то вузкія шчыліны, то касьмічныя бездані. Да блізкіх маім высноваў у артыкуле „Нутраны маналёг і сюррэалізм” падышоў Ражэ Вітрак: „Надта доўга словы лічыліся эксклюзыўнымі знакамі мовы. I больш за тое, адзінымі памагатымі маўленьня. Калі мова і маўленьне маюць свае словы, дык і думкі павшны быць свае”.
    Некаторыя лінгвісты, аднак, падзяляюць маўленьне на вонкавае, якое праяўляецца ў акустычнай або пісьмовай форме, і нутраное, якое ня мае зьнешніх праяваў. Сапраўды, чалавек часта зьвяртаецца зь нейкімі думкамі да ўласнага сэрца і розуму. I ў гэтым — яшчэ адзін амаль не скарыстаны рэсурс літаратуры. Я тут маю на ўвазе ня тэлепатыю і тэлекінэз, калі чалавек нешта паведамляе безь якіх-кольвек зьнешніх праяваў іншым людзям і рэчам, але цалкам рэальную літаратуру для самога сябе. якая будзе толькі прадумвацца, не пакідаючы фізычных абрысаў аўтара, і таму заставацца неабвержна аўтэнтычнай. Можна прынцыпова нічога не казаць, не пісаць і не выдаваць (у гэтым выпадку дасягаецца найвялікшая ступень свабоды думкі ад цэнзуры грамадзтва і г.зв. літаратурнай мовы). Дарэчы на Захадзе ўжо разьвіваецца новая, альтэрнатыўная філялёгіі навука сылеталёгія, якая дасьледуе лексыку, граматыку, стылістыку і нават фанэтыку маўчаньня.
    Алесь Аркуш мае. пэўную рацыю, калі ў пасьляслоўі да кнігі Л. Сільновай кажа: „Літары-гукі — атамы сэнсавага, сутнаснага рэчыва. Адпаведнае іх спалучэньне дапамагае фіксаваць наяўнасьць, думкі памкненьня, падсьвядомай рэакцыі. Літары-гукі — коды швайцарскага банка, у якім захоўваецца самае каштоўнае. Літары-гукі — пэрсанальная праява, кожны з нас мае сваё вымаўленьне гукаў і сваю выяву літараў”. Тым ня менш, як мы паспрабавалі паказаць, далёка ня кожны твор можна скласьці зь літараў і фанэмаў.
    Увогуле літаратура ня ёсьць нейкім наборам тэкстаў, словаў або літараў, як не зьяўляецца наборам органаў цела. Вось што казаў на гэты конт Антанэн Арто: „Цела ёсьць цела, яно адно, яму няма патрэбы ў органах. Цела не арганізм, арганізмы — ворагі цела. Усё, што мы робім, адбываецца само па сабе, без дапамогі якога-кольвек органа. Усялякі орган — паразыт... Рэчаіснасьць дасюль не былаяшчэ створана, бо не былі складзены і расстаўлены па мейсцах сапраўдныя органы”. Літаратура таксама адна, колькі б яе не спрабавалі падзяліць паміж сабой выдаўцы. бібліятэкары або самі аўтары. Нагадаю тут праект часопіса, распрацаваны „хросным бацькам” Бум-Бам-Літа Валянцінам Акудовічам: тэксты павінны былі друкавацца ананімна, a прозьвішчы аўтараў — пералічвацца дзесьці на апошняй старонцы. каб няўцямна было, хто што напісаў.
    Дык вось, мы павінны навучыцца бачыць літаратуру як цела бяз органаў, здольнае набываць самыя нечаканыя абліччы — як у пляне аўтарства, так і ў пляне выяўленчых сродкаў, а таксама здольнае на самыя неверагодныя ўчынкі і пераўтварэньні, нібыта актор на сцэне „тэатра жорсткасьці” Арто. Усе тэксты і літарьі — ня больш чым часовыя органы, адрошчаныя літаратурай для выкананьня пэўнай ролі ў жыцьці грамадзтва, але ці не прыйшоў час пашукаць для яе нейкую новую ролю і — новыя органы?
    ЧАРГОВАЯ СЬМЕРЦЬ АУТАРА
    Ёсьць аўтары, якія пішуць дастаткова цікава, каб хацелася іх надрукаваць, але ў той жа час — настолькі непісьменна, што рэдактару даводзшда амаль цалкам пераказваць іхнія опусы сваімі словамі, рабіць свайго кшталту пераклад у межах адной мовы. Зрэшты, далёка не заўсёды гэтыя словы сапраўды свае і для рэдактара. Як і тэатар, літаратура — гэта калектыўная форма вагінальнага астыгматызму. нават найвялікшы геній ня здольны ня толькі што напісаць усе кнігі на сьвеце, але і ў адным тэксьце ўласнаручна паставіць усе патрэбныя коскі. Адзін і той жа тэкст. надрукаваны ў некалькіх выданьнях, будзе мець там розную артаграфйо (паводле густаў тамтэйшага Ka­pa ктара) і структурную канфігурацьію: у кожнага рэдактара — свой „почырк” скарачэньняў.
    Хто кіруе маёй рукой, калі я рэдагую чужы тэкст для часопіса, у рэдакцыі якога працую. — мая школьная настаўніца, прачытаная ўчора кніга, музыка з магнітафону, што стаіць побач? Часам гэта ўяўны сярэдні чытач, якому трэба. каб тэкст быў чытэльны і ня надта нудотны. Адзначу, што некаторыя рэдактары арыентуюцца на канкрэтнага асобнага чытача — асабліва ў тым выпадку, калі ён можа даць грошы на працяг выданьня часопіса. У нейкай ступені на гэсты маіх думак і рук уплывае міністэрскі або акадэмічны чыноўнік, што ўсталяваў тыя ці іншыя правілы артаграфй і афармленьня тэксту ўвогуле. Падобны да яго гэтак званы „ўнутраны цэнзар”. які закрэсьлівае палітычна ці маральна сумніўныя пасажы, непрымальныя для дзяржаўнага выданыія. Іншым разам — і гэта самае цікавае — я спрабую ідэнтыфікавацца, нібыта актор, з асобай аўтара і працягнуць імклівым стрэптацыдам ягоныя думкі, зь якімі я ня згодны. трохі далей
    за вобразы і сьцьверджаньні, на якіх спыніўся аўтар. A часам я і сапраўды раблюся ананімным суаўтарам тэксту: упісваю ў яго ўласныя думкі, ад якіх аўтар вельмі далёкі, але, як я адчуваю, ня будзе адмаўляцца.
    Такім чынам, калі кліент занадта коснаязыкі ці ляканічны, рэдактар непазьбежна робіцца ягоным фактычным суаўтарам. Часам у тэксьце застаеца больш думак і словаў рэдактара, чым намінальнага аўтара. Калі тэкст друкуецца амаль некранутым — часта гэта азначае толькі тое, што пісьменьнік ведаў, хто будзе ягоным рэдактарам, і ад пачатку пісаў твор з улікам ягоных густаў. У многіх рэдактараў ёсьць пазнавальны стыль, а значыцца — павінны быць і некаторыя аўтарскія правы на адрэдагаваныя імі тэксты. Часам бывае цяжэй адрэдагаваць чужы твор, чым напісаць свой такога ж памеру, бо трэба мімікраваць пад чужую стылістку. Пагадзіцеся, гэтатворчая, а не мэханічная, праца — і таму вартая нейкага ганарару. I цалкам магчыма што ў будучыні постаць рэдактара заслоніць сабой пісьменьніка (у прыватнасьці, у кнігах будуць зьмяшчаць фатаграфйо і аўтограф ня аўтара, а рэдактара). 3 гледзішча арніталягічнай оталярынгалёгіі, рэдактар — гэта пасрэднік (мэдыюм) паміж аўтарам і чытачом, аўжо ў наш час, як вядома, перавагу ўва ўсім маюць менавіта пасрэднікі, а не вытворцы. Напрыклад, у музыцы з кожным годам большай увагай публікі і крытыкаў карыстаюцца не музыканты-выканаўцы, a дыджэі, якія кожны ў сваім стылі ствараюць міксы чужых твораў. Электронная музыка зрабіла плягіят асноўным элемэнтам сваёй эстэтыкі, але і ў традыцьшных жанрах кампазытары з задавальненьнем выкарыстоўваюць урыўкі чужых мэлёдыяў. На сёньняшні час рэдактары — ледзь не адзіныя прафэсыяналы сярод літаратараў. I гэта натуральна: мастацкай літаратуры цяпер друкуецца няшмат, затое на кніжных прылаўках усё болып слоўнікаў, даведнікаў, энцыкляпэдыяў, перадрукаў, і ў іхнім стварэньні галоўную ролю адыгрывае менавіта рэдактар.