Цела і тэкст
Юрась Барысевіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 162с.
Мінск 1998
Пераклад на мову гэстаў, мімікі, падобньіх да землятрусу вібрацыяў голасу павінен таксама ачысыйць літаратуру ад усяго нецікавага, нежыцьцяздольнага і скамя-
нелага, ад усіх яе трупных плямаў. Жывыя, тоесныя целам удзельнікаў імпрэзы перажываюцца як нейкая балючая ініцыяцыя, ачышчальная шаманская магія або хрысьціянская практыка экзарцызму, якая павінна выгнаць з паэта, аўдыторыі і самой літаратуры зьнясільваючы дух занядбанасьці і адчаю.
Чытаць уголас, а тым больш — для незнаёмай публікі, даводзіцца рэчы відовішчныя і багатыя на розныя спэцэфэкты. Але гэта зусім не азначае, што мы адмаўляемся пісаць звычапныя нудотныя вершы ці навуковыя працы. Бум-Бам-Літ — толькі адна з граняў творчасьці кожнага зь яго ўдзельнікаў.
Дарэчы, назва руху магла б быць іншая: Бо.мба-Літ, Зам-Па-Літ, Палеа-Літ. А лепш за ўсё — Айба-Літ: нездарма Алесь Туровіч аднойчы выступаў у белым халаце, а я ў такім жа халаце паверх бальнічнай піжамы. Я ўвогуле мяркую, што літаратура павінна адначасна быць хваробай і тэрапіяп. Як і ўвесь гэты тэкст, напрыклад.
Людміла Корань у артыкуле „Авангард і парадокс” („ЗНО” № 27) палохае нас Вялікім Авангардам як жахлівым і небясьпечным Бармалеем: не хадзіце, дзеці, у Афрыку гуляць. I тым ня менш начальнік штаба Бум-БамЛіта Зьміцер Вішнёў зараз працуе над праектам нашага выезду з асьветніцкай місіяй у адну з афрыканскіх краінаў. Магчыма, нават у даліну ракі Лімпапо.
Гэтая дабрачынная акцыя магла б пераканаўча засьведчыдь, што беларускі авангард, які на радзіме можа падавацца крыважэрным злодзеем Бармалеем, на самой справе зьяўляецца самаахвярным і пяшчотным доктарам Айбалітам. Ён, нібы шматкрылы анёл, ня ведае сабе межаў — геаграфічных, эстэтычных, акустычных — і не заўважае колкага дроту здаровага сэнсу, нацягнутага паміж людзьмі і жывёламі, словамі і рэчамі, зямлёю і небам. I недавер акадэмічных пісьменьнікаў і крытыкаў да авангарду — гэта бездапаможны страх лягерных дактароў, забойцаў у белых халатах, перад закатаванай марай іхняга ўласнага дзяцінства — добрым доктарам Айбалітам.
* * *
Варлам Шаламаў у адным з „Калымскіх апавяданьняў” сьведчыць, што „90 працэнтаў лекавай практыкі ў канцлягеры складаецца зь пісаніны”. Відавочна, існуе нейкая глыбінная сувязь паміж дэспатычнай арганізацыяй грамадзкага жыцьця і росквітам пісьменнасьці. у тым ліку прыгожага пісьменства. Вялікія раманы пішуцца гэтаксама, як будуюода вялікія піраміды — коштам тысячаў безыменных ахвяраў рэжыму, што гінуць абапал стала, за якім працуе народны пісьменьнік. У кнізе „Сумныя тропікі" Клёд Леві-Строс адзначае, што барацьба зь непісьменнасьцю заўсёды супадае з узмацненьнем кантролю над грамадзянамі з боку ўлады. Зьяўленьне пісьменнасьці паўсюль суправаджаў адзіньі фэномэн — заснаваньне гарадоў і імпэрыяў, а таксама гіерархічны падзел насельніцтва на касты і клясы. Пісьмо было і застаецца інструмэнтам зьбіраньня тысячаў работнікаў, каб прымусіць іх да зьнясільваючай працы — пабудовы пірамідаў. камунізму ці нацыянальнай дзяржавы (або імпэрыі, калі хочаце). „Бескарысьлівае ўжываньне пісьменнасьці дзеля інтэлектуальнага і эстэтычнага задавальненьня ёсьць другасным вынікам і найчасьцей ператвараецца ў сродак узмацніць, апраўдаць ці прыхаваць той жа прыгнёт”.
Асабліва рэакцыйную ролю пісьменнасьць пачала адыгрываць у г.зв. эпоху постмадэрнізму: яе пачалі разглядаць як нешта больш вартаснае і сапраўднае, чым жывыя стасункі паміж людзьмі, іхнія размовы і ўчынкі. Ва ўсім сьвеце лепшыя сілы мастацтва і літаратуры загразьлі ў бясплённых (прынцыпова бясплённых) маніпуляцыях са знакамі, адарванымі ад сваіх рэфэрэнтаў — думак, рэчаў і падзеяў, або не заснаванымі ўвогуле ні на якай рэчаіснасьці — ані матэрыяльнай, ані ўяўнай. „Калі пра нешта распавядаецца дзеля самога аповеду, а ня дзеля прамога ўзьдзеяньня на рэчаіснасьць, то голас адрываецца ад свайго вытоку, для аўтара наступае сьмерць, ітут вось пачынаецца пісьмо” (Р. Барт). Захоп-
леныя гульнёп зь бясконцымі пасьлядоўнасьцямі пустых знакаў, літаратары самі ня ведаюць, што яны пііігуць, і для каго.
Зрэшты, нават пры жаданьні дакрычацца да сьвядомасьці паспалітага народа празь пісьмо і друк наўрад ці магчыма. Адзін з герояў Гогаля, пчаляр Руды Панько, казаў: „Друкаванай паперы нарабілі гэтулькі, што і не прыдумаеш адразу. што б такое ў яе загарнуць...”
Ці не тлумачыцца росквіт філязофіі ў Старажытнай Грэцыі тым, што гэта была пераважна філязофія размоўная, якая артыкулявалася мімікай і органамі цела, а таму і была цікавая простым людзям? Хрыстос і Буда таксама аддавалі перавагу непасрэднай гаворцы зь людзьмі, і толькі таму іхнія думкі не пазабыліся па сёньня. Найбольш плённая ў духоўным пляне эпоха чалавечай гісторыі прыпала на тыя часы, калі большасьць людзей былі непісьменнымі... У тым ліку і большасьць паэтау.
Пісьмо і чытаньне дазваляюць нам наблізшь вельмі далёкія рэчы, але наўзамен у гэткай жа ступені адсланяюць ад нас нашых блізкіх і нашу сучаснасьць. Газэту ці закон кожны чытае паасобку, а на мітынгу, як калісьці на вечы, мы былі разам. Пісьменнасьць спарадзіла палітыку дзеля палітыкі і літаратуру дзеля літаратуры, аўрэшце — жыцьцё дзеля жыцьця і спажываньня. жыцьцё безь якой-кольвек веры ў пуд і рэальную магію мастацтва.
Арто: „Шэкспір і ягоныя пераймальнікі доўгі час надавалі нам ідэю мастацтва дзеля мастацтва, калі жыцьцё стаіць па адзін бок, а мастацтва — па іншы. I можна было цалкам задавальняцца гэтай марнай і бясплённай ідэяй, пакуль жыцьцё, што працякала за яе межамі, яшчэ трымалася. Але пяпер занадта многія прыкметы сьведчаць пра тое, што ўсё, дзеля чаго мы жылі, болей не трымаеода, што ўсе мы абрынутыя ў вар’яцтва, адчай і хваробу. I я заклікаю нас да процідзеяньня’’.
АРТЭРЫІ ПІСЬМА
У аношнія гады шмат таленавітых людзей, наіпых знаёмых, кінулі займацца літаратурнай творчасьцю, і многім вядомым пісьменьнікам заняло мову. Зьнікненьне з эстэтычнай прасторы былых аўтарытэтаў, агульная эканамічная. а ў Беларусі — і лінгвістычная крыза таксама аб’ектыўна паспрыялі ўтварэньню рэвалюцыйнай сытуацыі ў літаратуры, паводле вядомай формулы: нізы (таленавітая і нахабная моладзь) не жадаюць пісаць паранейшаму, а вярхі (жывыя клясыкі і дырэктары найбуйнейшых выдавецтваў) ня ў стане па-ранейшаму кіраваць літаратурным працэсам праз паслухмяных ім крытыкаў, камітэты па розных прэміях ды іншыя прыстасаваньні нацыянальнай індустрыі прыгожага пісьменства.
Усялякая форма эканамічнай эксплуатацыі, ідэалягічнага і эстэтычнага гвалту ў літаратуры вось ужо некалькі стагодзьдзяў мае пах друкарскай фарбы, трымаецца на праве абмежаванага кола людзей спрыяць ці перашкаджаць выданьню вашых твораў. Вынаходзтва друкарскага варштату і далейшае ўдасканаленьне паліграфскіх паслугаў, безумоўна, паспрыялі разьвіцьцю літаратуры, але ў той жа час сталіся найбольш эфэктыўным у чалавечай гісторыі сродкам кантролю над ёй, a таксама над думкамі і пачуцьцямі кожнага пісьменнага чалавека. Друк, дарэчы, як нішто іншае паспрыяў і разьвіцьцю нацыянальнай, г.зв. літаратурнай мовы, але хіба ня ён жа спрычыніўся да рэпрэсіяў унутры самой мовы — вынішчэньню дыялектаў, неўнармаванай і вульгарнай лексыкі, грамагыкі і нават фанэтыкі?
На працягу ўсёй гісторыі кнігавыданьня інстытуты, якія вызначалі ідэалёгію грамадзтва, — напачатку царква, потым дзяржава й, нарэшце, рынак — пра-
водзілі палітыку цэнтралізацыі і стандартызацыі як мовы, так і літаратуры. Але цяпер, у гадзіну ўсеахопнае крызы, як мне здаецца, шмат якія прыкметы кажуць пра тое, што трэба нарэшце пакінуць атаясамляць літаратуру з друкаванымі словамі. Трэба дапамагчы ёй скінуць зь сябе шматвяковае ярмо паліграфіі, і ў гэтым рэчышчы цалкам лягічным крокам магло б стацца ўрачыстае аўтадафэ кніжнай славеснасьці, якое рыхтуе ўдзельнік руху Бум-Бам-Літ Іля Сін.
Размовы пра небходнасьць стварэньня альтэрнатыўнай літараіуры ідуць ужо шмат гадоў, але па нейкіх малавядомых прычынах яе атаясамляюць пераважна з разьвіцьцём экранна-кампутарнага пісьма. Ствараюцца варыянты розных гіпэртэкстаў, толькі вялікіх посьпехаў на гэтым шляху пакуль няма, і гэта ня дзіўна, бо, як вядома, машына думаць ня можа, машына павінна езьдзіць.
Больш плённай мне здаецца пэрспэктыва вяртаньня да рукапісных кнігаў. У эпоху капіявальнай тэхнікі непаўторнасьць твора набывае асаблівую каштоўнасьць. Нават калі сыходзіць з рэнтабэльнасьці — відавочна. што больш сэнсу не тыражаваць рукапіс, а рабіць яго ў адным або некалькіх асобніках на продаж альбо на індывідуальную замову — гэтаксама, як мастакі пііпуць карціны. Трэба, зразумела, стварыць попыт і моду на калекцыянаваньне рукапісных кнігаў — але хіба не было такой моды, калі кнігі яшчэ не тыражаваліся?
Траянскі конь паліграфскіх паслугаў прывязваў літаратуру да амаль манапольнай матэрыяльнай асновы — я маю на ўвазе паперу. I гэта прывяло ня толькі да вырубкі лясоў і забруджваньня рэк, але і да засьмечваньня ўласна пісьма лішнімі і ненатуральнымі словамі. Я мяркую. літаратура павінна быць такой, каб яе было ня сорамна пісаць ня толькі на паперы, але й, напрыклад. на плоце. Мы ўсе ведаем выслоўе: папера ўсё можа вытрымаць, або: папера не чырванее. Нават пахабныя словы лягчэй напісаць на паперы, а не на грамадзкім будынку.
Я не разумею пісьменьнікаў, якія скардзяцца. што ня могуць выдаць кнігу. Вакол нас — бясконцая колькасьць
нічым не занятых паверхняў: сьцены дамоў, заасфальтаваныя плошчы, пакрытыя сьнегам пагоркі — чаму ніхто зь літаратараў не спрабуе напісаць свае творы на іх?
He зусім зразумела таксама, чаму літаратары пакінулі пісаць на старых добрых матэрыялах — пэргамэнце і бяросьце, гліняных таблічках і каменных глыбах. Гэтаксама — чаму не скарыстоўваюць найноўшыя тэхналёгіі: напрыклад, не спрабуюць пісаць лязэрнымі промнямі на паветры. Нарэшце, можна пісаць проста на зямлі, як гэта рабіў Хрыстос, калі кніжнікі і фарысеі заклікалі яго асудзіць нейкую распусную дзяўчыну (згадак пра тое, каб ён пісаў на ’іымсьці іншым, у Новым Законе няма).
У гэтым выпадку было б пажадана скарыстоўваць буйныя маштабы, рабіць нешта падобнае да лэнд-арту: з дапамогай спэцыяльна вырытых траншэяў і насыпавых курганоў рабіць свайго кшталту татуіроўкі на целе зямлі.