• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Праз вочы актора на нас пазірае той пэрсанаж, якога ён прадстаўляе на сцэне. Актор — гэтаксама як партрэт або кніга — празрысты з абодвух бакоў: ён павінен ня толькі паказваць на сваім прыкладзе іншага чалавека, але і глядзець для яго. Напэўна, чалавек пасьля сьмерці працягвае жыць і старэць. Ці не таму, дарэчы. адну і тую ж ролю ў розныя эпохі іграюць па-рознаму, нібыта даўно сканалы чалавек працягвае бачыць, адчуваць і нешта там сабе думаць, зьмяняючыся зь цягам часу разам з паўнакроўнымі людзьмі? Ператвораны ў набор рысаў, словаў ці гэстаў, ён зазірае ў цяперашні час кажнага разу, калі яго нехта малюе, цытуе або прадстаўляе на сцэне.
    Мне здаецца, што чалавек не памірае дарэшты. Раней ці пазьней усе, абсалютна ўсе твае думкі, учынкі, пачуцьці паўторыць ва ўласным жыцьці хто-небудзь іншы. Дакладней — многія іншыя людзі ўзновяць хто асобную думку, хто нейкі гэст або адну з тваіх звычак.
    Ва ўсе часы на зямлі разыгрываюода адны і тыя ж п’есы: зьяўляюцца новыя дэкарацыі, пастаноўшчыкі і акторы, а вось нашыя characters (ролі; характары; рысы і літарьі. — ангел.) застаюцца.
    I таму кожны з нас — несьмяротны.
    Літаратурна-мастацкае выданьне
    Юрась Барысевіч
    Цела і тэкст
    Каардынатар сэрыі Бабкоў 1.
    Мастацкі і тэхнічны рэдактар Фядорчанка Д Карэктар Казлова A
    Кампутарны макет Санько С.
    Падпісана ў друк 26.07.98 г.
    Фармат 84x108/32. Папера афсэтная No 1. Гарнітура „Букмэн”.
    Ум.-в.а. 6,22. Ул.-в.а. 6,69. Наклад: 500 ас.
    Беларускі гуманітарна-адукацьійны культурны цэнтар (па замове ЭўроФоруму)
    Ліцэнзія No 209 ад 11.02.98 г.
    220050, г. Менск, в Кірава, 21
    Першае, што мы бачым. калі зазіраем у які-кольвек зборнік паэзіі, — на белых прасьцінах паперы нерухома ляжаць абвугленыя словы.
    ЮРАСЬ БАРЫСЕВІЧ