• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Нешта падобнае казаў і Бэн Вацье: „Для таго, каб зьмяніць мастацтва, трэба разбурьіць эга”. Вось гэта і паспрабаваў зрабіць Максім Тымінько. Ягоная экспазыцыя складалася з манітору і двух белых шчытоў, на якіх сынхронна круцілася, нібыта плянэта, праекцыя галавы мастака, самаразбуральны аўтапартрэт: нязьменнымі заставаліся толькі патьіліца, вушы і фрызура, твары ж на гэтай галаве ўвесь час зьяўляліся новыя. Мэтай мастака была страта ўласнай індывідуальнасьці праз узаемапранікненьне розных людзей адзін у аднаго — „еднасьць, што вядзе да сьмерці, або сьмерць, што вядзе да еднасьці. або сьмяротная еднасьць”.
    Па словах А. Дурэйкі, усе ўдзельнікі выставы імкнуліся пранікнуць адзін у аднаго, а таксама ў гледачоў і сапраўдных аўтараў тых рэчаў і думак, зь якіх яны змайстравалі свае творы. Мастакі цешыліся, калі гледачы блыталі іхнія творы, бо праблема індывідуальнасьці для іх „сьмешная": хапае іншых. Вынікам мастакі не зусім задаволеныя: большасьць твораў захавала (прынамсі, у іхніх уласных вачах) аўтарскі почырк.
    Прычына гэтай няўдачы, урэшце, зразумелая. У старажытным мастадтве, якое цалкам складалася з сымбаляў, аўтара-творцы ў сучасным разуменьні не было. Багамазы ня ставяць подпісы на абразах. Напэўна, сымболікі, якая прамаўляе сама за сябе, у творах удзельні-
    каў выставы было ўсё ж такі замала. Зрэшты, пры ўсіх хібах выставы варта адзначыць экзыстэнцыйную каштоўнасьць абранай тэматыкі, спробу паказаць людзям нешта сапраўды істотнае, бо сьмерць — адна з галоўных падзеяў у жыцьці кожнага чалавека.
    У свой час Пікаса сказаў: „Я імкнуся паказваць тое, што я знайшоў , а ня тое, што шукаю. У мастацтве намеры няшмат каштуюць'’. Але ў наш час, здаецца, усё пастала дагары нагамі. Калі людзі сумняюцца ў сапраўднасьці самой рэчаіснасьці — намеры могуць быць болып каштоўнымі, чым уласна вынік.
    ГРОШЫ ЯК ЖАНР
    Як вядома, знайсьці грашовы эквівалент твору мастацтва, асабліва наватарскаму (а тым больш пры адсутнасьці адладжанага мэханізму арт-рынку), даволі складана. Мастаку псыхалягічна лягчэй падараваць свой твор, чым прадаць. Па вялікім рахунку, гэтым ён і адрозьніваеода ад рамесьніка. Аднак ня менш складанай можа быць і адваротная праблема: як знайсьці мастацкі эквівалент грашовай масе, што ходзіць у дзяржаве? Адзін з магчымых шляхоў вырашэньня гэтай праблемы і мусіў прапанаваць праект Цімафея Ізотава„Новыя банкноты, або Беларускі рэалізм”.
    3 пэўнага гледзішча, папяровыя грошы — гэта рэпрадукцыі некалькіх твораў графікі. кожная зь якіх мае шматмільённы наклад і шалёны посьпех у масавага гдедача. Кожны чалавек амаль штодня трымае іх у руках. Многія атрымліваюць фізычную асалоду ад дотыку да буйных банкнотаў, асабліва новых, лашчаць іх пальцамі і хаваюць пры небясыіецы ў інтымных мейсцах пад адзеньнем. У гэтых рэпрадукцыяў сапраўды зайздросны лёс. Іх бачаць у снах і марах, дзеля іх ідуць на злачынства або цяжка і сумленна працуюць, іх падаюць у якасьці міласьціны жабракам, абменьваюць на ежу і розныя карысныя рэчы, а некаторыя людзі нават пад пагрозай шматгадовага 'іурэмнага зьняволеньня адважна робяць зь іх копй. Які мастак не пажадаў бы такога лёсу сваім творам?
    Грошы — гэта адна з найбольш распаўсюджаных і зразумелых знакавых сыстэмаў, што стварае амаль бязьмежнае поле для мастацкіх экспэрымэнтаў, якія могуць зацікавіць ня толькі праваахоўчыя органы, але і шырокую публіку. Як усялякі знак, банкнота ўяўляе сабой адзінства азначанага (яе наміналу) і азначальнага (яе ды-
    зайну). Экспэрымэнт Ц.Ізотава, на маю думку, палягае на тым, каб памяняць мейсцамі азначальнае і азначанае: каштоўнасьць зробленых ім банкнотаў вымяраецца ня лічбавым наміналам на іх, а якасьцю карцінак, якія служаць звычайна толькі фонам для лічбаў. Даволі часта можна пачуць, што ня ў грошах шчасьце, аў іхняй колькасьці. У дадзеным выпадку можна было б сказаць, што шчасьце — у іхняй якасьці . I гэта вяртае нас у сытуацыю першабытнага грамадзтва, дзе ледзь ня кожны чалавек рабіў грошьі сам — з ракавінак, каменьчыкаў, пёраў і г.д., прычым „курс” гэтай валюты наўпрост залежаў ад яе прыгажосьці. Магчыма, і пры камунізьме, калі б яго ўсё ж такі пабудавалі, людзям плацілі б за іхнюю працу ня лічбамі, а прыгажосьцю.
    Праект Ц.Ізотава складаецца з 13 палотнаў, якія ўзнаўляюць і разьвіваюць графічны дызайн банкнотаў, што ходзяць у нашай краіне або рыхтуюцца да выпуску ў абарачэньне. Паводле словаў Вольгі Капёнкінай, куратара выставы (галерэя „Шостая лінія”, 1996), ва ўсе часы і ўва ўсіх дзяржавах выявы на грошах адлюстроўвалі духоўныя арыентыры нацыі. Гэта былі партрэты дзяржаўных і культурных дзеячаў, помнікі архітэктуры, гістарычныя ляндшафты, вьіявы распаўсюджаных у дадзеным арэале жывёлаў і г.д. Усё гэта адбівае інтэлектуальны і духоўны клімат у грамадзтве, бо выбар сюжэтаў санкцыянаваны калектыўнай сьвядомасьцю, нейкім агульнадзяржаўным мэнталітэтам. Такім чынам, мастак працытаваў, з пэўнымі варыяпыямі, ня толькі атрыбутыку грашовых знакаў, але і актуальныя сюжэты грамадзкай думкі.
    Амаль усе банкноты, выпушчаныя мастаком, маюць сэрыйны нумар L&M... (такі ж скарочаны назоў мае папулярная цяпер марка цыгарэтаў „Light & Mild”). Беларускія грошы сапраўды „лёгкія і мяккія” ў параўнаньні з г.зв. „цьвёрдай” валютай. Але найбольш яскрава пра інфляцыйныя працэсы сьведчыць здрабненьне пэрсанажаў анімалістычнай сэрыі банкнотаў. Эканамічная крыза ня толькі забіла рамантыку першых гадоў неза-
    лежнасьці, але і прыбрала яе сьведкаў — буйных і прыгожых зьвяроў. Цяпер, на думку мастака, мэнталітэту нашага народу найбольш адпавядаюць лічынка хрушча (10 рублёў), блыха (50) і караед (100).
    Сучасныя беларускія грошы нагадваюць набор паштовак для турыстаў зь відамі Менску. Тое ж можна сказаць і пра адпаведныя наміналы ў Ц. Ізотава. На Прывакзальнай плошчы „сардэчна запрашае” ў беларускую сталіпу высачэзная, упоравень зь вежамі прастытутка з задранай спадніцай (200 рублёў). Зусім як у нейкай бананавай рэспубліцы плошчу Перамогі ўпрыгожваюць пальмы (500). Пляцоўку перад калянадай Акадэміі навук (1000) аўтар бачыць як утульную стаянку для трактароў „Беларусь” разнастайных памераў — гіганцкіх і мікраскапічных. На 5-тысячнай купюры намаляваная знакамітая прыбіральня каля тэатра імя Я. Купалы. Фасад Нацыянальнага банка (20000) упрыгожваюць аголеныя атлянты і карыятыды, больш падобныя да пікета „падманутых укладчыкаў”. Герой 50-тысячнай купюры — замежны турыст містэр Гулівэр, якога ўпалявалі і прывязалі, каб ня ўцёк, да асфальту на плошчы Незалежнасьці тутэйшыя ліліпуты.
    Апошнія тры банкноты найбуйнейшых наміналаў яшчэ не паступілі ў абарачэньне, мастак толькі прагназуе, як яны моіуць выглядаць. 500-тысячная купюра (год выпуску — 1999) уяўляе сабой партрэт ананімнага вэтэрана працы, былога калгасьніка ці пралетарыя, наякім і трымаецца сучасны рэжым. На адваротным баку купюры замест герба намаляваны пагорачак (магіла Невядомага пэнсіянэра?), наякім буяе канюшына. Сюжэтам для 1-мільённай банкноты мастак выбраў грудны пазванок (і было б зразумела, чый, калі б ня год выпуску — 3456). У канчатковы склад экспазыцыі па жаданньні ўладальнікаў галерэі, на жаль, ня трапіла 100тысячная банкнота, на якой голыя, але ўзброеныя коп'ямі дзеці, болып падобныя да пігмеяў, дзячаць прэзыдэнту за сваё шчасьлівае дзяцінства. Мастаку давялося таксама зафарбаваць подпіс на банкнотах, але надпіс з сымбалічнай памылкай „Падробка разьліковых білетаў
    Нацыянальнага банка Беларусь прасьледуецца па закону” застаўся.
    Белыя сьцены галерэі былі ўпрыгожаныя чырвонымі і зялёнымі драпіроўкамі, якія зь некаторых пунктаў агляду стваралі ілюзію абодвух дзяржаўных сьцягоў. Пасярод залі на белым памосьце была наваленая гара даволі смачнага печыва ў выглядзе 1-рублёвых манетаў, каб гледачы маглі праз страўнік усім целам прычасьцшда да сыстэмы фінансаў нашае радзімы.
    У 1987 г. у Вялікабрытаніі быў прыцягнуты да судовай адказнасьці за фальшываманетніцтва (але апраўданы) амэрыканскі мастак Джэймс Богз, які зрабіў і выставіў дакладныя копіі брытанскіх баякнотаў. Некалькі мастакоў нядаўна заснавалі ў Маскве „Самацёчынскую рэспубліку”, якая мае ўласны герб — двухгаловага прусака, шэра-бура-малінавы сьцяг і грошы, якія ўпрыгожваюць клапы, пацукі і г.д. Я сам калісьці думаў выстругаць сабе драўляны неразьменны рубель. Артур Клінаў для выставы „Сьмерць піянэра вяртаецца” надрукаваў свае грошы-„піянэры”, на якія можна было набыць гарэлкі і агуркоў да яе. Варта было б паэкспэрымэнтаваць з замежнымі і старажытнымі грашовымі знакамі. 3 этналёгіі вядомыя шматлікія сыстэмы фінансаў, у якіх утрымліваецца магутны эстэтычны патэнцыял для постпканцэптуальнага мастацтва: грошы-коўдры паўночна-амэрыканскіх індзейцаў, шкляныя пацеркі, валютны курс якіх вагаўся разам з модай на той ці іншы колер, жаночыя і мужчынскія грошы вострава Яп (мужчынскія — гэта шматмэтровыя каменныя дыскі, якія пераходзілі ад аднаго ўладальніка да другога толькі сымбалічна — праз новы надпіс на іх). Жанр, як можна бачыць, пэрспэктыўны.
    Амаль адначасна з вэрнісажам у „Шостай лініі” ў маскоўскай „Галерэі Гельмана” адкрылася выстава „Новыя грошы”. Каля дзясятка мастакоў прадставілі на ёй уласныя праекты новых расійскіх банкнотаў (грошы былой мінчанкі Алены Кітаевай, напрыклад, упрыгожвае партрэт К. Малевіча). Маскоўскія банкноты зробленыя ўжо з вадзянымі знакамі і ўсімі іншымі ступеням абаро-
    ны. He зусім, аднак, зразумела, што абараняецца такім чынам: віртуальная сыстэма фінансаў Расіі або аўтарскія правы мастакоў?
    I тут жанр грошай выводзіць нас на яшчэ адну эстэтычную праблему: у эпоху капіявальнай тэхнікі і ўзаконенага постмадэрнізмам плягіяту мастаку, калі ён хоча быць непадобным да іншых, даводзіцца шукаць не індывідуальны стыль, а матэрыял, які максымальна ўскладніць падробку ягоных твораў. Адзін з пастулатаў постмадэрнізму можна было б сфармуляваць у гэтым сьвятле так: матэрыял важнейшы за аўтара. Або так: для мастацкага твора лягчэй знайсьці аўтара, чым матэрыял. Нездарма ж, напэўна, пэрсанальныя выставы цяпер можна называць праектамі.
    МАСТАК І ТЭКСТ
    Я хацеў бы навучыцца маляваць гэтак жа свабодна і проста, як рука піша літары.
    Вінсэнт Ван Гог
    Што мы навучыліся рабіць раней — пісаць ці маляваць? Здавалася б, маляваць: першыя сыстэмы лінейнага запісу маўленьня налічваюць некалькі тысячагодзьдзяў, а некаторым малюнкам, якія знаходзяць на сьценах пячораў і костках жывёлаў, — дзясяткі тысяч гадоў. Нават і сёньня першаклясьнікі спачатку вучацца маляваць у „пропісах” рыскі і кружочкі, а ўжо потым складаюць зь іх літары і словы. Усялякі рукапісньі тэкст бьіў і застаецца, у пэўньім сэнсе, наборам малюнкаў. У гіерагліфічным пісьме, асабліваэгіпецкім, гэтанавідавоку. Але і нашыя літары гістарычна паходзяць з малюнкаў: напрыклад, літара А нарадзілася зь перакуленай выявы галавы быка, а літара Д была спачатку малюнкам дома. У грэцкай мове дзеяслоў graphein мае падвойны сэнс — пісаць і маляваць.