Цела і тэкст
Юрась Барысевіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 162с.
Мінск 1998
Між іншым, сёлета споўнілася 130 гадоў ад публікаТТТ.ТІ знакамітага твора Карла Маркса. У сувязі з экспазы-
цыямі Эрнста і Басалыгі прыгадаўся спэктакль „Зайцы ўсіх краінаў, яднайцеся!”, які на пачатку 1920-ых паставіў маскоўскі дрэсыроўшчык Уладзімер Дураў. У першым акце заяц-балыпавік гартаў вялізную драўляную кнігу, на вокладцы якой буйнымі літарамі было напісана „Капітал”, а недзе паміж старонкамі была схаваная морква. У другім акце на сцэне зьяўляўся макет Зімняга палаца, які ахоўвалі трусы са стрэльбамі. 3-за кулісаў выбягалі зайцы, вывозілі маленькую гармату. Гармата страляла. Трусы ўцякалі, а зайцы ўздымалі над палацам чырвоны сьцяг.
Быў на выставе і япічэ адзін макет „Капіталу” — валіза з адпаведным назовам і нейкімі электравымяральнымі прыборамі, набітая паўлітровымі слоікамі з баршчом, кабачковай ікрой ды іншымі кансэрвамі. Артур Клінаў выставіў цэлую „бібліятэку” валізаў, якія парадыруюць кнігі знакамітых філёзафаў і палітычных дзеячоў — Фройда, Леніна, Кіркегара, Канта, Ніцшэ, Кім Ір Сэна (прозьвішчы і назовы кнігаў напісаныя на мовах арыгіналаў). Для кнігі Ч. Лямброза „Геніяльнасьць і вар’яцгва” адпаведнай валізы, відаць не знайшлося, і таму яе ўвасабляла абклеенае футрам вядро. У кнігах-валізах, на думку Клінава, можна знайсьці што заўгодна: баксёрскія рукавіцы, грэлкі, „кактэйль Молатава”, штучныя кветкі і г.дЗакрытая была толькі „кніга” тэарэтыка індывідуалізму М. Штырнэра (побач Клінаў паклаў запіску-папярэджаньне: „Тут ляжыць граната Ф-1”). Мастак прапануе замяніць словьі і літары не абстрактным малюнкам, а рэальнымі рэчамі. Першабытныя людзі ахвотна скарыстоўвалі такі спосаб пісьма. Напрыклад, індзейцы аднойчы паслалі прэзыдэнту ЗША пачатак кукурузы, набіты тытунем і ўпрыгожаны каляровымі стужкамі: гэта азначала, што іхняе племя гатовае скласьці зброю і выкурыць з прэзыдэнтам „трубку міру”. Ды і сучасныя падарункі ўсе нешта значаць. Але больш верагодна, што Клінаў прапануе зьмяніць самое нашае стаўленьне да тэкстаў: здабываць нават з навуковых кніг ня веды, а пачуцьцёвую асалоду (падобную да той, што дае зроку падрабязная выява), зьмяніць вытлумачэньне „эротыкай тэкстў’ (тэрмін амэрыканскай літаратуразнаўцы С. Сонтаг).
Вольга Сазыкіна дасьледуе магчымасьць выкарыстаньня тэкстаў у хатняй гаспадарцы („Абрус зь пялёсткаў”). Мастачка парвала на тысячы акуратных кавалачкаў свае прыватныя лісты і склеіла зь іх абрус для круглага стала, які сам па сабе зьяўляецца сымбалем сяброўскай ці сямейнай размовы (зрэшты, у наш час „круглы стол” часьцей разумеюць як палітычныя перамовы). Відавочна, мастачка імкнецца давесьці перавагі зносінаў праз маўленьне і позірк перад пісьмом.
Ігар Кашкурэвіч скептычна ставіцца да ўсіх спосабаў і адпаведных органаў камунікацьіі. Мастак прыцягнуў у музэй з вуліцы тры вялізныя брудныя сьметніцы і выставіў іх пад надпісам на сьцяне: „Увага! Тут знаходзіцца ўльтрарадыкальны гігіенічны пункт: сьметніца для вушэй, сьметніца для языкоў, сьметніца для вачэй”. Я зазірнуў — яны былі пустыя. Дарэчы, хіба чалавек перадае і ўспрымае інфармацыю толькі праз гэтыя органы? Мы зносімся паміж сабой празь міміку, гэсты, парфумэрныя пахі і кулінарныя смакі, колер вопраткі і форму фрызуры. Ад нейкіх непрыемных словаў можа забалець у галаве або сэрцы, можа адкрыпца язва страўніка. Чалавек — гэта наскрозь інфарматызаваная істота, таму ў сьмецьцеправод сыстэмы Кашкурэвіча трэба бьіло б кінуць адразу ўсё цела. Гэта і была б радыкальная „гігіена душы”? У пэўным сэнсе так і адбываецца ў момант сьмерці. Ю. Мамлееў у рамане „Шатуны” параўноўвае сьмерць з дэфэкацыяй, а цела, ад якога вызваляецца душа, — з экскрэмэнтам.
Праблеме ўзаемапранікненьня цялеснасьці і тэкстуальнасьці, языка і мовы прысьвяціў своп праект „Камунікацыя" і Штэфан Холекамп. Мастак паставіў адно супраць аднаго два маніторы, на якіх круціўся закальцаваны фільм, сюжэт якога — чаргаваньне дзясяткаў розных ратоў. што вымаўляюць адно і тое ж слова. Мастак паказвае бупным плянам фізыялёгйо маўленьня — артыкуляцыю вуснаў, зубоў, языка. Гаворыць не чалавек і нават нятвар (вачэй ня бачна), а рот, дзіра з жывымі краямі. Як і тэарэтык „тэатра жорсткасый” А. Арто, Холекамп не давярае агучаным словам: чалавек страчвае ў іх сваю
ідэнтычнасьць. Амаль усе словы, якія мы кажам, прыдумалі ня мы. Чалавек, паводле Арто, больш індывідуальны (і таму больш праўдзівы) у гэстах, міміцьт вібрацыях голасу. Зрэшты, можна пагадзіцца і з чэскім пісьменьнікам М. Кундэрам: дыяпазон гэстаў, даступных нашаму целу, даволі абмежаваны, гэстаў нашмат меней, чым людзей, таму мы і празь іх паўтараем адно аднаго. Арто марыў пра маўленьне-ўчынак, пра нейкі словагэст, здольны перарабіць з тэатральнай сцэны ўвесь сьвет. Холекамп жа хутчэй заўсё марыць пратое, каб цела (праз рот) „зьела” словы і мову, якія вырываюць чалавека зь ягонай уласнай цяііершчыны і прыланцужваюць да агульнай гісторыі чалавечага роду. Сучасныя людзі імкнуівда наколькі можна прыватызаваць уласнае жыцьцё („жнвот”, цела), а, паводле Р. Барта, „ процілегласьцю Жыцьця зьяўляецца ня Сьмерць (стэрэатыпнае ўяўленьне), а Мова”.
Гадзіньнік мастацкіх стыляў (як і палітычных фармацыяў) у розных краінах пакуль яшчэ ідзе з рознай хуткасьцю. Калі ў Расіі, напрыклад, соц-арт ужо неактуальны, то ў Беларусі цяпер уздымаецца другая хваля гэтага стылю. Сьведчаньнем таму — інсталяцыя Юрыя Дарашкевіча „Тэксты на фоне неба”: драўляны плот з кавалачкам калючага дроту на фоне намаляванага вечнага неба. Па словах А. Марачкіна, у Беларусі кожны плот — гэта інсталяцыя. Сапраўды, у нас ён ня толькі адасабляе людзей, але і служыць сродкам зносінаў паміж імі, як мастацкі твор ці газэта. На плоце Дарашкевіча можна бачыць малюнкі, надпісы, таблічкі: „Жыве Беларусь!”, „Не влезай — убьёт!”, „Нехта ідзе ў ж..., а гэта шлях у Эўропу”, а побач: „Н не стыдно вам так пнсать?” і г.д. Мастак не баіцца паўтараць чужыя словы, пакуль не стаміўся ад палітыкі і гісторыі. Словы, у адрозьненьне ад твора Холекампа, тутяшчэ маюць сэнс, бо ўтрымліваюць у сабе пэўную небясьпеку для таго, хто іх піша (на мой погляд, рызыкоўнасьць — крытэр сапраўднасыр}.
У апошнія гады кошт некаторых словазлучэньняў ўзьняўся ў Беларусі да некалькіх месяцаў зьняволеньня. прычым неістотна, дзе іх чалавек напісаў — на плоце або ў газэце. Між іншым. сярэднявечныя магі лічылі, што
няігравільнае прачытаныіе або напісаньне літараў можа стаць прычынай калецтва: кожнай літары адпавядае свой орган цела і ў выніку памылкі ён можа запазычыць функцыі іншага органа. Сёньня, каб скалечыцца, адной памылковай літары мала, трэба публікаваць „няправільны” верш ці артыкул. Першабытнага чалавека можна было забіць словам (шаманы часам так і рабілі). Сёньня словаў і тэкстаў вакол нас стала так шмат, што большасьць зь іх нам ужо не гаворыць нічога. Магчыма, у будучыні людзі ўвогуле зьнямеюць і тэксты будуць існаваць і пладзіццаў кампутарных сетках самі па сабе, „паза дазвольным жаданьнем дапытлівага эрудыта-чытача” (М. Баразна). Больш верагодна, што ў кожнага чалавека зьявіцца асабістая „мова”, на якой ён будзе пісаць або маляваць нейкія тэксты да розных увасабленьняў (напрыклад, клянаваных) уласнай асобы.
Стварыць агульназразумелую мову выяўленчага мастацтва немагчыма, гэтаксама як дабудаваць Бабілёнскую вежу. МастацкЬсмоваў столькіж, колькіі стыляў: у розных культурных традыцыях сэмантыка колераў ды іншых складнікаў выявы можа быць процілеглай. Постмадэрністы. якія зьмешваюць прыёмы розных стыляў. ствараюць кожны сваю „трасянку” і таму прыхільнікам клясычнай дасканаласьці іхнія творы падаюцца непісьменнымі. Напэўна, галоўнае адрозьненьне „тэксту” ад клясычнага твора — індульгенцыя на магчымыя памылкі. Сучасны мастак здабыў права быць непісьменным пры ўмове, што ягоныя „тэксты” будуць чытэльныя — аднолькава цікавыя і зразумелыя суайчыньнікам і замежным турыстам. Дарэчы, ва ўсім сьвеце галоўны спажывец твораў мастацтва — ужо не царква ці дзяржава, а менавіта турысты зь іх мітусьлівым і павярхоўным позіркам. Калі дзяржава мала цікавіцца ўласнай культурай, мастакам даводзіцца пісаць ня ўглыб (у айчынную гісторыю), а ўшыр — за мяжу. Можна абурацца з таго, што многія творы нашых мастакоў (у тым ліку „рэалістаў”) гавораць з замежным акцэнтам. Лепш, аднак, зірнуць на рэчы зь іншага боку: у сусьветным мастацтве ўжо крыху чуваць беларускі акцэнт.
НОВЫ АЛЬФАБЭТ
Некаторыя крытыкі вінавацяць (і я зь імі згодны) Малевіча ў тым, што сваім „Чорным квадратам” ён адмовіў гледачам у праве на асалоду ад фііуратыўнага жывапісу. Ягоныя далёкія нашчадкі — канцэптуалісты — таксама лічаць маляўнічасьць і прыгажосьць твораў непатрэбнай у спартанскім сьвеце авангарду. Увогуле, чаргаваньне асноўных мастацкіх стыляў XX стагодзьдзя (і ранейшых эпохаў) можна ўявіць сабе як гайданьне маятніка пануючых густаў паміж шляхетнасьцю і дэмакратызмам, аскезай і геданізмам, патэтычнасьцю і іранічнасьцю, пасьмяротнай славай і здаровым ладам жыцьця:
акадэмізм імпрэ сыянізм
сымбалізм экспрэсыянізм
сюррэалізм абстракцыянізм
поп-арт канцэптуалізм
постмадэрнізм
У нас у Беларусі і ўвогуле ў былым сацыялістычным лягеры найгорш з гэтых стыляў вядомы поп-арт. Зь вялікай доляй умоўнасьці ягоным тутэйшым адпаведнікам можна лічыць соц-арт, які ўвасабляў адначасна іранічны зьдзек з афіцыёзнага соцрэлізму і маляўнічую рэакцыю на аскетычную мову плястыкі „суровага стылю” шасьцідзясятнікаў. Там, на Захадзе, поп-арт увасабляў рэакцыю на ташызм у Эўропе і абстрактны экспрэсыянізм у Амэрыцы, а зьдзекваўся (хоць і не заўсёды) з ідэалёгіі грамадзтва масавага спажываньня. Гэта лёгкі
для ўспрыманьня. забаўляльны, вясёлы стыль. Поп-артысты напалову парадыйна ўзнаўлялі тыповыя прадукты буржуазнай масавай культуры (коміксы, рэкляму і ўпакоўку агульнавядомых тавараў, партрэты кіназорак і харызматычных палітыкаў). Крытыкі дасюль ня ведаюць, наколькі сур’ёзна трэба ўспрымаць манумэнты памадзе для вуснаў ці гіганцкія зашчэпкі для бялізны як апоры для моста, ня ведаюць чаго ў такім мастацтве больш: глупства ці крыктыкі агульнага глупства.
У нас пакуль ня надта вялікая сацыяльная база для такога мастацтва, але раней ці пазьней і ў Беларусі пачнецца эканамічны бум. I чым больш заможным будзе насельніцтва, чым больш лад нашага жыцьця будзе складацца зь ліхаманкавага спажываньня набытых у крэдыт модн дх рэчаў — тым больш актуальным і для нас будзе поп-арт.