Цела і тэкст
Юрась Барысевіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 162с.
Мінск 1998
Дарэчы, хіба не імкнецца чалавек да атаясамленьня са словам ва ўсіх вядомых нам рэлігіях празь бясконцае паўтарэньне малітваў, мантраў ці рытуальных формулаў? Я нават мяркую, што побач зь фізычным чалавек мае лінгвістычнае цела, якое дыхае і харчуецца прачытанымі, пачутымі, убачанымі словамі і гэстамі. Сапраўды, ня хлебам адзіным жывы чалавек! Многія людзі, напэўна, маюць пры сабе некалькі такіх целаў, як звычайны актор мае некалькі роляў. Недарма ж кажуць, што колькі моваў ты ведаеш — столькі разоў ты чалавек. Ці ня сьмерць лінгвістычнага цела меў на ўвазе клясык беларускае літаратуры Ф. Багушэвіч: „Не пакідайце ж мовы нашай, каб ня ўмёрлі”?
Узаемапранікненьне літаратуры і цела адбываеода нават на генэтычным узроўні. Ужо згаданы мной Д. Этэнбора сьцьвярджае, што сучасныя бібліятэкі можна разглядаць як пазацялесную ДНК, якая данаўняе нашую генэтычную спадчыну і адыгрывае такую ж важную ролю ў вызначэньні нашых паводзінаў, як храмасомы нашых клетак — у вызначэньні фізычнай формы нашага цела. Пра літаратуру можна сказаць тое ж, што К. Маркс некалі сказаў пра прыроду: „Унівэрсальнасьць чалавека ператварае ўсю прыроду ў ягонае неарганічнае цела. Чалавек жыве прыродай. Гэта значыць, што прырода ёсьць ягоным целам, зь якім чалавек павінен падтрымліваць бесьперапынныя зносіны, каб не сканаць”.
Кнігі, прачытаныя намі і нашымі бацькамі, сапраўды ў значнай ступені прадвызначаюць наш лёс. Але. зь іншага боку, чалавек можа вычытаць у кнізе толькі нешта сувымернае ягонаму жыцыдёваму досьведу. ,Мы заўсёды імкнемся спраекаваць уласны цялесны досьвед на тэкставую рэальнасьць, каб захапіць яе значэньні”, — кажа расійскі філёзаф Валеры Падарога. Дзякуючы кнізе мы можам набыць новае цела: „У момант чытаньня на-
шая абмежаваная цялесная мернасьць уцягваецца ў тэкставую рэальнасьць і пачынае разьвівацца па іншых законах: мы атрымліваем, хай толькі на імгненьне, іншую рэчаіснасьць і іншае цела (смак, пах, рух і гэст)”. Я нават сказаў бы так: колькі кніг ты прачытаў — столькі разоў ты чалавек. А зь іншага боку, той жа В. Падарога сьцьвярджае. што тэкст існуе толькі ў моманты чытаньіія (ад сябе заўважу — і ў моманты пісьма).
Бясспрэчна адно: пісьменьнік упісвае, а чытач учытвае сваё цела у тэкст. Працытую думку Леаніда Галубовіча, выказаную ў артыкуле „Тлумачэньне паэзіі” („Крыніца”, № 18): „Як бы мы ні вымагаліся напісаць нешта пазаасабовае, — мы пішам усё адно толькі саміх сябе”. Асабліва навідавоку гэта ў почырку танца і гэстыкуляцыі, але і па рукапісным почырку добра відаць, які чалавек трымаў асадку, якое ён мае цела — мужчынскае ці жаночае, дзіцячае ці старое, цьвярозае ці прапітанае алькаголем. Па почырку і стылю пісьма можна даведацца пра сацыяльны стан, адукацыю, тэмпэрамэнт і настрой аўтара тэксту. Дарэчы. праз карэкцыю почырка можна, мяркую, лячыць і перавыхоўваць: зьмяняць сэксуальную арыентацыю і палітычныя прыхільнасьці чалавека, увесь ягоны лад жыцьця і мысьленьня.
Ад полу, узросту, здароўя ды іншых парамэтраў цела залежыць ня толькі тое, што чалавек здольны напісаць, але і тое, што ён у стане прачытаць. Кожны з нас мае свой непаўторны почырк чытаньня. Гэта адна з праяваў асабістага почырка зроку, з дапамогай якога мы дэфармуем бачны сьвет (звычайна пасыіяхова) да большменш прымальнага стану.
Унікальным зьяўляецца ня толькі кожны варыянт нейкага тэксту, але і кожнае ягонае прачытаньне: наступным разам мы будзем прапускаць і дадумваць нейкія іншыя словы. Як вядома, немагчыма без скажэньняў перакласьці нейкі тэкст на іншую мову. Але гэтаксама немагчыма і прачытаць што-небудзь без скажэньня сэнсу: нават аднамоўныя аўтар і чытачы бачаць адзін і той жа тэкст па-рознаму. Больш за тое, адзін і той жа чалавек ня можа двойчы прачытаць або напісаць нейкі
тэкст аднолькавым чынам. Паводле Борхеса, „калі мы чытаем кнігу, яна кожны раз іншая. Геракліт сказаў, што ніхто ня можа двойчы ўвайсьці ў адну і тую ж раку, але самае жахлівае ў тым, што мы ня менш плыткія, чым вада. Кожны раз, калі мы чытаем кнігу, яна зьмяняецца, словы набываюць іншую канатацыю”.
Такім чынам, літаратура існуе ня у кнігах і бібліятэках, а у літаратарах і чытачах. I, адпаведна, пунктам сыходжаньня, галоўнай мэтай усіх літаратурных практыкаў павінен быць ня тэкст, а чалавек. Інакш кажучы, літаратурны твор мае эстэтьічную, а таксама камэрцыйную каштоўнасьць у той ступені, у якой ён можа быць пражыты аўтарам і чытачом.
Цэнтральным злучвом ва ўсялякай творчасьці зьяўляецца нейкая падзея, якую творца стварае ці рэгіструе з дапамогай уласнага цела. Напрыклад, тост (вось яшчэ адзін жанр літаратуры для ўнутраных органаў), далучыцца да якога я прапаную чытачам: каб нашага цела хапіла на ўсе тэксты, якія мы хочам напісаць або прачытаць!
А. дэ Сэнт-Экзюпэры вучыў літаратараў, што наперад трэба жыць. а ўжо потым пісаць. Галоўнае, сапраўды, галоўнае — каб было чым чытаць і пісаць, а словы раней ці пазьней прыйдуць самі. Уладзімер Конан у згаданым нумарьі „Крыніцы" кажа: „Калі ня творыцца — пасі кароў, зьбірай ягады, грыбы. Бо прысутнасьць таленавітага пісьменьніка ў жыцьці можа азначаць нават больш. чым тое, што ён хацеў напісаць, але не напісалася". Тое ж можна параіць і людзям, якія стаміліся чытаць: вашая прьісутнасьць у жыцьці можа азначаць нават больш, чым тое, што вы хацелі прачытаць, але не прачыталася.
II
АД РЫСЫ І ГЭСТА -
ДА СЛОВА
ПРАБЛЕМА СТЫЛЮ
Для болынасьці мастакоў праблемы стылю сёньня не існуе. Балазе гэтак званая сытуацыя постмадэрну вызвалілаўсіх нас ад неабходнасьці прытрымлівацца межаў афіцыйнай дактрыны мастацтва альбо шукаць самому філязафічнае абгрунтаваньне творчасьці. Модная цяпер крытыка самаідэнтычнасьці аўтара і твора адкрыла шлях мастацтву аморфнаму, спэкулятыўнаму, наўмысна пасрэднаму. Постмадэрнізм — ня стыль, гэта адсутнасьць (адпрэчваньне. нежаданьне) стылю — як агульнанацыянальнага, так і індывідуальнага.
У гэтым сэнсе паказальна. што на шырока разрэклямаваным „Белым артфэстывалі”, які адбываўся ўвесну 1995 году. карціньі, налэўна, некалькіх соцень маладых мастакоў экспанаваліся інкогніта, і гэта ня выклікала з боку ўдзельнікаў амаль аніякага абурэньня. Такое ўражаньне, што нашым мастакам усё адно, з кім побач выстаўляцца і ў якіх праектах удзельнічаць — абы толькі паказаць патэнцыйным пакупнікам свае творы. Цяжка казаць пра нёйкія авангардныя пошукі ў той атмасфэры безаблічнасьці і эстэтычнай аморфнасьці, якой дыхае сучаснае мастацтва Усходняй Эўропьі.
I, аднак стомлены ўласным эстэтычным хаосам і звыклай другаснасьцю ўсялякага мастацкага гэсту, Захад, здаецца, глядзіць на Усход зь некаторай надзеяй. Сапраўды, мы не перажылі сваечасова ўсіх тых эстэтычных рэвалюцыяў, што адбыліся ў сусьветным мастацтве (сюррэалізм, абстракцыянізм, поп-арт і г.д.), бо былі адасобленыя ад яго „жалезнай заслонай” соцрэалізму. Таму натуральна, што нашыя мастакі могуць, а галоўнае — маюць поўнае права сказаць сваё слова ў эстэтыцы авангарду — як клясычнага, так і найноўшага.
У апошнія гады ў нас стварыўся сваеасаблівы культ Шагала, Малевіча дый іншых знакамітых мадэрністаў, што працавалі на тэрыторыі Беларусі. Праводзяцца міжнародныя пленэры, канфэрэнцыі, калектыўньія акцыі. прысьвечаныя „айчььмам” беларускага авангарду. I гэты фактар ня можа не ўплываць на разьвіцьцё сучаснага мастацтва ў нашай краіне. Ён спараджае, прьінамсі, тры хвалі: постмадэрнісцкую (спэкулятыўнае перайманьне зь іранічным падтэкстам), авангардную (пошук уласных, ня менш рэвалюцыйных эстэтычных ідэяў) і антымадэрніс цкую (супраціў касмапалітычнаму фармалізму з боку славянафільскай духоўнасьці).
Сёньня беларускі мастак дэзарыентаваны, як, напэўна, ніколі раней. У апошнія гады на нас абрынулася, магчыма, зашмат інфармацыі аб сучасным заходнім мастацтве. Многіх яна прымусіла адмовіцца ад уласных эстэтычных прынцыпаў, выпрацаваных за гады жыцьця ў „мастацкім падпольлі”. Ледзь ня ўсе адчулі правінцыйнасьць, адсталасьць, бездапаможнасьць уласнай творчасьці. Да гэтага дадалася ўсеагульная маральная і эканамічная крыза, выкліканая сьмерцю былой шматнацыянальнай радзімы, якую цяпер толькі паглыбляюць спробы нашага прэзыдэнта ажывіць яе мёртвае цела.
Палітычныя падзеі ў Беларусі ідуць у напрамку стварэньня новага культу асобы, і таму ў нас утвараюцца ўмовы, з аднаго боку, для адраджэньня соц-арту (што засьведчыла выстава суполкі „Пагоня”), а з другога — для зьяўленьня новага афіцыйнага мастацтва (у адпаведнасьці зь ідэалёгіяй рэжыму, чагосьці накшталт панславянскага або спартыўна-праваслаўнага рэалізму). Але цалкам магчыма, што Беларусь застанецца на мапе Ўсходняй Эўропы запаведнікам ня толькі дэкадэнцкага сацыялізму, але і соцрэалізму. Менавітагэты стыль, прадстаўлены спадчынай жывых і мёртвых клясыкаў савецкага мастацтва, падтрымліваецца і прапагандуецца дзяржавай у першую чаргу (прыкладам таму — нядаўняе адкрыцьцё музэяў скульптара Бембеля і жывапісца Масьленьнікава).
Зрэшты, роля дзяржавы ў фармаваньні эстэтычнай прасторы краіны ў дадзены момант ня надта вялікая: дзяржаўныя музэі і галерэі амаль ня маюць сродкаў для набыцьця новых твораў. Зь іншага боку, прыватных музэяў у нас яшчэ няма, а незалежныя галерэі пакуль нешматлікія і небагатыя, а таму ня могуць замяніць дзяржаву ў ролі мэцэната і экспэрта мастацкіх набыткаў.
Беларускае мастацтва сёньня, як ніколі раней, далёкае ад музэю. Гэта значыць, што ў ім адначасна разьвіваюцца дзьве супрацьлеглыя тэндэнцыі: з аднаго боку, пошук ультра-авангардных формаў, ад пачатку не разьлічаных на музэефікацыю, а зь іншага — імклівая камэрцыялізаііыя. Абсалютная большасьць твораў сёньня робіцца без разьліку наўдзел у выставах, а тым больш на мейсца ў музэйных фондах.
Многія раней цікавыя мастакі перайшлі на выключна дэкаратыўныя інтэр’ерныя творы для катэджаў і офісаў нашай малаадукаванай буржуазіі. Замест карцінаў мастак, па сутнасьці, вымушаны рабіць жывапісную „мэблю”. У гэтым пляне паказальным зьяўляецца факт, што ў найбуйнейшай галерэі Беларусі побач з карцінамі гандлююць моднай замежнай мэбляй і шпалерамі.
У апошнія гады ў нас рэзка зьнізіўся аўтарытэт мастацкай крытыкі (хоць яе якасьць, наадварот, вырасла). Яшчэ раней гэта, мяркую, адбылося на Захадзе, дзе заканадаўцамі моды ў мастацтве сталі буйныя калекцыянэры і дылеры. У нас свая сыстэма арт-рынку яшчэ ня склалася, але многія мастакі працуюць выключна на экспарт і таму ўжо інфекаваныя камэрцыйным вірусам стылістычнага нігілізму.