Цела і тэкст
Юрась Барысевіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 162с.
Мінск 1998
У працэсе пісьма ці чьітаньня могуць удзельнічаць самыя разнастайныя камбінацыі органаў нашага цела. Найчасьцей мы, зразумела, пішам рукамі. Антраполягі сьцьвярджаюць, што чалавек пачаў пісаць і маляваць на сьценах пячор (тады гэта было адно і тое ж) нічым ня ўзброенымі пальцамі, а часам выдзьмуваў на патрэбнае месца фарбу наўпрост з рота. А што можа быць больш інтымным за дактыльнае пісьмо глухіх, калі словы пішуцца пальцам на далоні суразмоўцы? Хіба што праіпаптаць свае творы, нібы па сакрэце, на вуха якім-небудзь выпадковым знаёмым.
Пальцамі. канешне, можнаічытаць. Я тутмаю наўвазе ня азбуку Брайля для сьляпых, а звычайныя літары, якія прыемна было б кранаць рукамі (напрыклад, іх можна было б выразаць з футра ці зрабіць з птушынага пер’я).
Самыя начытаныя органы сёньня — гэта вочы і вушы. Але я мяркую, на службу літаратуры можна паставіць усе пачуцьцёвыя органы, якія маюцца ў нашым целе. Трэба напісаць што-небудзь для чытаньня языком — напрыклад, салодкай лініяй на гаркавым полі. У гэ-
тым выпадку нам удалося б зьдзейсьшць сапраўдную „асалоду ад тексту”, пра якую казаў Ралян Барт.
Можна паспрабаваць і пахаваць пісьмо. Але напачатку давядзецца рабіць досыць вялікія літары — пакуль нюх не разаўецца да прымальнай вастрыні. або пакуль японцы не сканструююць спэцыяльныя чытальныя насадкі для насоў, якія дазволяць людзям адрозьніваць пахі больш дакладна.
Ёсьць некаторыя падставы меркаваць, што чалавек можа чытаць і „шостым пачуцьцём”. Каб праверьшь гэта, трэба выдаць кнігу з надрукаванымі, а потым зафарбаванымі тэкстамі, чытаць якую можна было б толькі інтуітыўна — „трэцім вокам” („трэцім вухам”, „трэцяй наздрой”). Многія людзі ўмеюць чытауь паміж радкоў, але важней, я мяркую, навучыцца чытаць паміж вачэй.
Многія творы музыкі або жывапісу кранаюць нас да самай глыбіні душы амаль што без аніякіх словаў. Спадзяюся, здольная на гэта і літаратура. Вэрбальны складнік тексту можа абмяжоўвацца назовам ці подпісам, як, напрыклад, „індзейскія” піктаграмы Людкі Сільновай („Тазік — наша шэрае сонца”, „Неба і Гром — тэарэтыкі новай літаратуры” ды інш.).
Нават у звычайнай кнізе чалавек разумее далёка ня ўсё, што чытае, — і гэта сьведчыць, перадусім, што ў літаратуры ня ўсё прызначана для ўспрыняцьця posyMaw і галаўным мозгам. Тым ня менш трэба мець наўвазе, што раней ці пазьней усялякая думка апынецца ў галаве, нават калі яна нараджаецца дзе-небудзь на паверхні ці ў нутраных органах цела. Пры ўсёй павазе да Арыстоцеля не магу пагадзіода, што асноўнае прызначэньне мозга— паніжаць тэмпэратуру крыві: мозг — гэта найлепшая глеба для думак.
Цела адрозьніваецца ад арганізма прыкладна настолькі ж, наколькі не супадаюць паняцьці тексту і твора. Р. Барт сьцьвярджае, што тэкст мае чалавечае аблічча, але падобны ён не да фізыялягічнага, а да „эратычнага цела” чалавека: „Асалоду ад тэксту немагчыма зьвесьці да ягонага граматычнага функцыянаваньня,
гэтаксама як цялесная асалода ня зводзіцца да фізыялягічных адпраўленьняў арганізма. Асалода ад тэксту — гэта той момант, калі маё цела пачынае падпарадкоўвацца сваім уласным думкам, бо ў майго цела — зусім ня тыя ж самыя думкі, што і ў мяне”.
Барт хоча вызваліць тэкст з-пад улады граматыкі, літаратурнай крытыкі і ўвогуле філялёгіі. Праект Ніцшэ, Арто. Дэлёза — вызваліць цела з-пад улады арганізмаў „перавыхаваць” чалавечыя органы такім чынам. каб іхняя жыцьцёвая энэргія не зачынялася ў коле фізыялягічных працэсаў, а была скіраваная ў рэчышча філязофскага мысьленьня. мастацкага гэста ці шызафрэнічнага падарожжа сьвядомасьці.
Па словах Леніна, якія на пачатку эпохі „перабудовы” паўтарыў Гарбачоў, ідэі становяцца матэрыяльнай сілай, калі яны авалодваюць масамі: калі мноства людзей адначасна думаюць і прамаўляюць адны і тыя ж словы. Чалавечае цела складаеода з органаў гэтаксама, як народ складаецца з асобных людзей. I калі мы хочам рэальна ўзьдзейнічаць на жыцьцё празь літаратуру — мы не павшны мірыцца з пануючым станам рэчаў, пры якім усе болып-менш складаныя думкі і вобразы вымушаныя хавацца ў рэзэрвацыях абодвух кпггалтаў: сярод прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты ці сярод завілінаў галаўнога мозгу, па-над несьвядомымі масамі народа і цела.
Прабіцца зь нейкімі словамі да розуму сучаснага чалавека праз вушы і вочы вельмі няпроста. Антанэн Арто слушна заўважыў, што ў нашую эпоху змардаванасьці пачуцьцяў і агульнага нігілізму мэтафізыка можа дайсыді да людзей толькі празь іхнюю скуру. Мне настолькі спадабалася гэтая думка, што я зрабіў вялікую сэрыю гарчычнікаў зь філязофскімі тэкстамі самога Арто (у галерэі Алеся Пушкіна яны дэманстраваліся ў межах майго з В. Акудовічам фармакалягічнага праекту „Літаратура для нутранога і вонкавага спажываньня”, а для выступу на сцэне Дома літаратараў я папрасіў абклеіць гэтымі пякучымі цытатамі мяне самога). На „Арт-прагнозе” я выстаўляў таксама таблеткі ад болю ў страўніку
з напісанымі на іх бясшкоднай фарбай невялікімі вершамі — і частку іх нехта з гледачоў прыхапіў дахаты. Невядома, наколькі вялікім можа быць тэрапэўтычны эфэкт ад паглынаньня літаратуры, але мы мусім і надалей шукаць новыя каналы для трансьляцыі тэкстаў у сярэдзіну чалавечай істоты, бо слых і зрок у большасьці нашых суайчыньнікаў ужо стаміліся ад прыгожага пісьменства. Можна, напрыклад, рабіць гравіроўкі вер шаў на хірургічных інструмэнтах, бясшкодныя надпісы на зондзе, які глынаюць хворыя на язву, і на прэзэрватывах, можна раствараць хімічна нэйтральныя тэксты ў вадкасьцях, якімі напаўняюць клізмы, шпрыцы і бутлі для ўнутрывенных ін'екцыяў.
На „Арт-Прагнозе” была таксама зьдзейсьненая спроба прадэмаястраваць магчымы сынтэз культуры слова зь фізкультурай. Былі выстаўленыя пудовая гіра з надпісам „Му name is...” (грамадзтва прымушае чалавека высока несьці па жыцьці сваё імя, але задаволіць гэтае патрабаваньне ня менш цяжка, чым утрымаць гіру над галавой) і пара баксёрскіх пальчатак з надпісамі „Так” і „Не”. На мой погляд, рытм удараў спартсмэна можна параўнаць з рытмам прозы ці нават паэзіі. Апрача таго, самі гэтыя словы часам узьдзейнічаюць на нас ня менш моцна, чым удары баксёра. Калі на кагосьці мацней узьдзейнічаюць іншыя словы — можна будзе дапісаць і іх. У спорце, гэтаксама як і ў літаратуры, амаль немагчыма абысьціся бязь цела. Ці выпадкова, што ў Старажытнай Грэцьіі на алімпіядах спаборнічалі побач з спартсмэнамі і паэты?
Я ўжо згадваў некаторыя агульныя рысы літаратуры і харэаграфіі. Як вядома, кожны балет мае скарочаную славесную вэрсію — лібрэта, а многія нават былі пастаўленыя паводле вядомых літаратурных твораў. I дзіўна, што ніхто зь пісьменьнікаў, з свапго боку, ня піша аповесьцяў паводле чужых балетаў і нават не спрабуе паставіць кароткую харэаграфічную вэрсію ўласных твораў. Зрэшты. і нам лінгвістычна-харэаграфічная акцыя „Бум-балет” ня вельмі ўдалася: запрошаныя танцоры
занадта прызвычаіліся спалучаць сваё цела з музыкай, а не са словам.
3 напстаражытных часоў чалавек скарыстоўвае для занісу важнай інфармацыі паверхню ўласнага цела. Я пакуль ня бачыў на кім-небудзь татуіроўкі ў выглядзе цытаты з клясычнага твора — дык, можа, варта было б заснаваць новы жанр літаратуры — мастацкія тэксты для татуіровак? Зразумела, на скуры можна пісаць ня толькі іголкай, але і пэндзлем, пальцам. лязом. Для публічных росыіісаў варта скарыстоўваць ня толькі аголеных жанчынаў, але і манэкены, муляжы чалавечых органаў, тушкі жывёлаў, птушак і насякомых (Ніцшэ, дарэчы, аднойчы назваў чалавека „фанабэрыстым насякомым”).
Адмысловым стылем моіуць стацца надпісы на разнастайных абгортках і футаралах чалавечага цела: на бялізьне і абутку, на калысках і трунах, на корпусе падводных лодак і касьмічных караблёў. У гэтым напрамку, як мне падаецца, ужо пачала працаваць Людка Сільнова: яна зрабіла некалькі кніжачак на шоўку, джынсавай тканіне, фальзе дып іншых незвычайных матэрыялах. Чаму б цяпер не наладзіць вытворчасьць вершаваных гальштукаў, шаляў і г.д., а таксама ншалераў і ффанак? Арыентавацца, напэўна, лепш на індывідуальныя замовы.
Увогуле, мы маглі б вярнуцца да страчанай у стагодзьдзях практыкі стварэньня кніг для аднаго чытача. Грамадзтва павінна ўсьвядоміць эстэтычную каштоўнасьць рукапісных твораў (а яны, дарэчы, ва ўсе часы складалі асноўную масу літаратуры): рукаліс — гэта не літаратура другога гатунку, а аўтэнтык, адносна якога растыражаваная кніга — гэта малакаштоўная копія, як надрукаваныя рэпрадукцыі нейкай карціны — вартыя жалю копіі арыгінала. Сапраўды, рэдактар, карэктар, a галоўнае — шрыфт часта высушваюць адзінакроўны аўтару тэкст да стану ледзь пазнавальнай муміі.
Літаратуразнаўцы кажуць, што друкаваная кніга сёньня згубіла статус кананічнага варыянту тэкста: цьвёрдая копія кнігі — толькі адна з магчымых раздруковак закладзенага ў кампутар твора. Менавіта кампу-
тарны тэкст становіцца матрычным, а ён больш падобны да рукапісу ці нават вуснага, „дапісьмовага” тэксту, які можна бясконца перарабляць. I тым ня менш у натуральным рукапісе голас аўтара чуваць лепш, чым у кампутарным (я ўжо не кажу пра індывідуальны почырк). Між іншым, рукапіс раману Кафкі „Працэс” быў прададзены з аўкцыёну ў 1988 г. за мільён фунтаў стэрлінгаў. Вялікія грошы каштуюць нават ня тэксты, а крамзолі-аўтографы вядомых людзей. Я згодны з Борхесам: „Наііважнейшае ў пісьменьніку — ягоная інтанацыя, найважнейшае ў кнізе — голас аўтара, што ідзе да нас”. I таму ўпэўнены, што ў бліжэйшай будучыні прынамсі некаторыя кнігі будуць стварацца прынцыпова ад рукі ў адным або некалькіх экзэмплярах, як вырабляюць свае творы мастакі і рамесьнікі. Першым крокам у гэтым напрамку можна лічыць сэрыю „друкапісаў” — памножаных праз ксэракс невялікім накладам рукапісных твораў Зьміцера Вішнёва, Міхася Башуры. Сяргея Патаранскага, Віктара Жьібуля, Ганны Ціханавай, Вальжыны Морт і Ілі Сіна з аўтарскімі ілюстрацыямі.
Калекцыйную каштоўнасьць. мяркую, маюць таксама шамотныя пласты, якія літаратары расьпісалі іголкамі дзікабраза ў галерэі Пушкіна. Мэтай нашай акцыі „Глінапіс” было адраджэньне адной з найстаражытных тэхнікаў пісьма — шумерскага клінапісу. На жаль, падчас яе высьветлілася, што ніхто з нас ня ведае клінапісных знакаў (сымбалічны факт: кожны чалавек толькі крыху пісьменны, бо ня ў стане вывучыць усе сыстэмы пісьма, што існавалі ў сьвеце), і таму нам давялося крэмзаць піктаграмы альбо звычайныя літары. С. Мінскевіч пакінуў на гліне адбіткі свайго носа, вуха ды іншых важных органаў.