• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    пастанову, якая 5 абавязала гандляроў прадаваць бульварную літаратуру толькі ў дадатак да больш сур’ёзных выданьняў. У скрайнім выпадку можна было б з дапамогай фундатараў рабіць бясплатныя ўкладкі з адным-двума творамі ў кнігі шырокага спажываньня.
    Зрэшты, лепш спадзявацца на ўласныя сілы, а не на добрага дзядзю зь міністэрства культуры або мясцовай мафіі. Калі пісьменьнік бярэ распаўсюджваньне сваіх і сяброўскіх твораў ва ўласныя рукі — спосаб, якім ён гэта робіць, трэба разглядаць як працяг пісьма іншымі сродкамі (хай зьвернуць на гэта ўвагу літаратуразнаўцы). У пэўных абставінах галоўны сэнс твора і вяршыня стылістычных пошукаў аўтара могуць палягаць не ў самім тэксьце, а ў тым, што і як аўтар з гэтым тэкстам робіць.
    Можна, напрыклад, кідаць свае кнігі і рукапісы замест банальных камянёў у шчыты міліцэйскіх заслонаў на забароненых дэманстрацыях. Яшчэ Аляксандар Пушкін у „Сцэнках з рыцарскіх часоў” казаў: „Ніякая ўлада, ніякі рэжым ня можа ўстаяць супраць усеразбуральнага ўзьдзеяньня тыпаграфічнага снараду”. Магчыма, новы беларускі Шадр адалье калі-небудзь з бронзы скульптуру „Кніга — зброя інтэлектуала”.
    Літаратарам варта бьіло б наладзіць і ўласную палітычна нэйтральную маніфэстацыю: прайсьці па горадзе маршам пад транспарантамі з цытатамі сваіх твораў або выставіць пікет пад вокнамі якой-небудзь эстэтычна варожай рэдакцыі. Альтэрнатыўную літаратуру пры гэтым, зразумела, трэба ня толькі паказваць, але і агучваць празь мікрафон.
    У якасьці прыватнай ініцыятывы можна абшыць рукапісамі пінжак, штаны і капялюш і ў такім выглядзе шпацыраваць па вуліцах або зьнерухмець, нібы газэтная вітрына, на некалькі гадзшаў у шматлюдным месцы. Зразумела. рукапісы трэба ўвесь час абнаўляць, каб можна было б выходзіць на вуліцы ў якасьці пэрыядычнага выданьня. Можна нават наперад анансаваць пэўныя тэксты і зьбіраць вакол сябе сталае кола чытачоў. Калі няма жаданьня абшываць тэкстамі вопратку — трэ-
    ба выносіць іх на якой-небудзь тумбе. Галоўная перавага такога пэрыядычнага выданьня — у тым, што можна абмеркаваць свае творы з чытачамі, а таксама прапанаваць ім (магчыма, за пэўную плату) напісаць у вашым выданьні нешта сваё або прыклеіць прыватную аб’яву.
    Дарэчы, нядаўна ў Маскве суполка мастакоў „Перцы” заснавала мабільную галерэю „Паліто”. Невялікія па памерах творы экспануюцца ў ёй з-пад крыса — на падбіўцы паліто, якое адзін з мастакоў расхшае, нібы эксгібіцыяніст або старарэжымны спэкулянт, у шматлюдных месцах. Найболып каштоўныя творы. якія прапануе галерэя, захоўваюцца ў кішэнях або за падбіўкай.
    Добра было б зрабіць і выпусьціць на вуліцы горада тысячы чалавекападобных робатаў з магнітафоньчыкамі ў галаве, якія б чыталі натоўпам разявакаў артыкулы і вершы чарговага нумару часопіса. Або скарыстаць гаваркіх птушак — папугаяў ці гракоў. Безумоўна, адна птушка ня ў стане вывучыць на памяць аповесьць або паэму. Дык трэба падрыхтаваць вялікую зграю: кожнага папугая дастаткова навучыць аднаму сказу.
    Значную ролю ў кітайскай „культурнай рэвалюцыі" адыгралі дацзыбао — газэты рукапісных гіерогліфаў, якімі абклейваўся ўвесь горад (сьцены, слупы, вітрыны крамаў). Дарэчы, яны маглі мяняцца некалькі разоў на дзень, што выгодна адрозьнівае іх ад некаторых напіых часопісаў, якія выходзяць раз на некалькі гадоў.
    Ва ўсім сьвеце ўлады ня могуць даць сабе рады зь непадкантрольнымі насьценнымі надпісамі. Дарэчы, тое, што Лабковіч быў пакараны ўладамі мацней за Адамовіча, сьведчыць, што беларускі рэжым больш непакояць антыпрэзыдэнцкія тэксты, апублікаваныя не ў газэтах, а на сьценах. Мікола Богуш у артыкуле „Свабода слова на платах і сьценах” („Свабода”, № 34, 1996) заклікае ўладу рабіць свае, станоўчыя надпісы паводле мадэляў кароткіх фальклёрных жанраў. На маю думку, тэксты могуць быць і вялікімі. Можна трансфармаваць нейкі раман у экскурсію па горадзе: пісаць на сьценах па адным сказе з адрасамі некалькіх варыянтаў прадя-
    гу. Складнікам гэтага гіпэртэксту трэба лічыць і тыя прыгоды, што здарацца з чытачом па дарозе.
    Добра было б рабіць надпісы рэгулярна, хаця б штомесяц — як пэрыядычнае выданьне. Тады можна будзе абвясьціць падпіску на тыя ці іншыя тэмы і нават абслугоўваць падпісчыкаў індывідуальна: аздабляць той маршрут, па якім чалавек прызвычаіўся шпацыраваць.
    Уладзімер Маякоўскі ў артыкуле „Як рабіць вершы?” кажа, што асноўным правілам ва ўсялякім падручніку па паэтычнай вытворчасьці павінна быць уменьне ствараць прастору і арганізоўваць час, а ня ямбы і харэі. I да мяне аднойчы завітала думка наладзіць сэрыйную вытворчасьць паэтычных храномэтраў жыцьця: прымусіць зязюлю ў насьценным гадзіньніку замест „ ку-куР казаць нешта асэнсаванае або перарабіць электронны гадзіньнік для рэгулярнагаўзнаўленьня літаратурных твораў ( з цыклем у гадзіну ці ў тыдзень). Калі чалавек вывучыць гэтыя тэксты напамяць — ён зможа вызначыць дакладны час без аніякіх лічбаў: яму даволі будзе зірнуць, які менавіта паэтычны радок напісаны зараз на экране. Падобным жа чынам можа быць створана кніга-градусьнік, кніга-сьпідомэтар і г.д.
    Жыль Дэлёз і Фэлікс Гватары ў працы „Карэнішча” кажуць, што літаратура будучыні сьцьвердзіода ў сваёй „машыннасыіі” і распадзецца на жанры-маіпыны (ваенную машыну, бюракратычную і г.д.). Ператвораная ў мэханічную прыладу, літаратура канчаткова парве зь ідэалёгіяй. Нас чакае ня сьмерць кнігі, але нараджэньне новага тыпу чытаньня: галоўным для чытача будзе не разумець зьмест кнігі, але карыстацца ёю як мэханізмам, экспэрымэнтаваць зь ёю, браць зь яе што заўгодна.
    Нам, мяркую, яшчэ рана разьвітвацца зь ідэалёгіяй: ня той рэжым пакуль на двары. Апрача таго, ідэалёгія выдатна паддаецца мэханізацыі: прыкладам таму — шматлікі парк ідэалягічных шызамашынаў соц-арту. Сёньня актуальна было б стварыць кампутарныя гульні (электронныя піктаграмы) на палітычньія сюжэты: пра АМАП і дэманстрантаў, барацьбу паміж фаварытамі ўла-
    ды, змаганьне ўрада з мафіяй і агентамі сусьветнага імпэрыялізму.
    Падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці-96 БумБам-Літ разам з мастаком А. Клінавьім распаўсюджваў сярод удзельнікаў мітынгу дэмакратычнай апазыцыі пукеркі з выявай прэзыдэнта РБ, у якія мы запакавалі нашыя вершы і афарызмы. Атрыманыя за іх грошы (на той час — каля 100 даляраў) мы потым перадалі палітвязьню С. Адамовічу.
    Дарэчы, мне даводзілася чуць пра нямецкую паэтэсу, якая прадае свае творы ў запаяных бляшанках для мясных кансэрваў. Увогуле сувязь незалежнага друку, палітыкі і кулінарыі мне чамусьці падаецца не выпадковай. У згаданым нумары „Свабоды” распавядаецца пра адзіны шлях, па якім незалежная газэта здолела патрапіць у турэмную камэру, дзе ўтрымліваліся ўдзельнікі дэманстрацыі: сваякі зьняволеных загарнулі ў яе вялікі кавалак сала. Наглядчык ня зьвярнуў увагі на тлустую паперу, а яе чыталі і перачытвалі некалькі дзён і вывучылі амаль напамяць.
    Нядаўна Валянцін Акудовіч прапанаваў мне зрабіць літаратурную каўбасу. Мяркую, для гэтага неабавязкова браць цела якога-небудзь літаратара, дастаткова надрукаваць нешта выкшталцонае на абгортцы звычайнага каўбаснага вырабу. Людзі зараз купляюць зусім мала кніг і часопісаў — дык, можа, удасца занесьці ім мастацкае слова ў хату кантрабандай, разам з прадуктамі харчаваньня? Яшчэ лепей было б дамовіцца зь якой-небудзь кандытарскай фабрыкай пра выпуск новага гатунку печьіва ці жуйкі, дзе пад абгорткай хаваўся б не звычайны комікс, а верш, ці афарызм, зь якіх таксама можна было б зьбіраць калекцьіі. Асноўны спажывец салодкага — дзеці — прывучаліся б успрымаць літаратуру як прыемны сюрпрыз, а ня школьны падручнік.
    Для апэратыўнай публікацыі сваіх твораў можна скарыстоўваць дошкі аб’яваў у паліклініках, унівэрсытэтах дый іншых установах: гэта амаль тыя ж газэты. Ёсьць сэнс і ў тым, каб раскідваць іх па паштовых скры-
    нях: існуе шмат людзей, якім ужо даўно ніхто ня піша. Увогуле, цікава было б разаслаць ваўсе бакі сьвету паштоўкі ці тэлеграмы зь нейкімі загадкавымі тэкстамі, a таксама агучыць іх па выпадковых тэлефонных нумарах. Зь цягам часу, магчыма, удасца заснаваць і камэрцьійную станцыю кабэльнай паэзіі — па прыкладзе папулярнай сёньня тэлефоннай эротыкі.
    Калі па нейкіх прычынах (недахопу плошчы або праблемаў з цэнзурай) няма магчымасьці надрукаваць у пэрыядьгчным выданьні абяцаныя матэрыялы, можна дасылаць іх сталым падпісчыкам (за асобную плату) па пошце ці зачытваць па тэлефоне. Здараецца, што ўжо цалкам падрыхтаваны нумар на працягу месяцаў ня можа выйсьці ў сьвет. У гэтым выпадку варта было б абыходзіць па кватэрах хаця б бліжэйшых падпісчыкаў і знаёміць іх з матэрыяламі нумару: даць чытачам магчымасьць перапісаць ці ксэракапіяваць упадабаныя творы; запрашаць усіх жадаючых на публічную чытку нумару супрацоўнікамі рэдакцыі; прапаноўваць кампутарныя дыскеты з набранымі матэрыяламі.
    Дарэчы, электронная літаратура зараз набывае ўсё большую папулярнасьць і ўжо шукае ўласную стылістыку. Можна згадаць, напрыклад, італьянскі пісьменьніцкі рух „назіральнікаў”, якія ствараюць літаратурныя відэакліпы з дапамогай тэхнічных сродкаў фатаграфіі, кінематографа і кампутарнай графікі, ці дацкага постмадэрніста Г. Крола, які кампануе кароткія тэкставыя блёкі з фрагмэнтамі графікі, рэклямы і порнапрадукцыі.
    Добра было б набыць партатыўную рацыю, каб перадаваць тэксты чарговага нумару ў этар на азбуцы Морзэ. Потым можна раздрукаваць гэтыя перадачы на паперы і выпусьціць зборнік мастацкай літаратуры (запісанай кропкамі і працяжнікамі) для прафэсыйных радыстаў.
    Зь іншага боку, цікава было б паспрабаваць у якасьці сродку масавай інфармацыі (і трансьляцыі літаратурных тэкстаў) сетку расстаўленых па ўсім горадзе тамтамаў. Голас добра зробленага барабана можа перакрыць скрыгат каменных джунгляў у радыюсе некалькіх кілямэтраў (асабліва ўначы).
    У кнізе „Што такое філязофія?” Дэлёз і Гватары адзначаюць, што мастацтва постмадэрну, у адрознасьць ад мадэрнізму, — гэта плынь, пісьмо на электронных, надзьмутых, газападобных падложках, якое здаецца занадта разумным і складаным інтэлектуалам, але цалкам даступнае дэбілам. непісьменным, шызафрэнікам, якія самі зьліваюцца з усім, што цячэ бяз мэты. Постмадэрнісцкае мастацтва і сучасная навука „выцякаюць” з капіталістычнай сьістэмы, пакідаючы за сабой пазытыўныя сьляды, творчыя лініі ўцёкаў, якія паказваюць шлях глябальнага вызваленьня праз „татальную шызафрэнізацыю” жыцьця.