Цела і тэкст
Юрась Барысевіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 162с.
Мінск 1998
на ідзе другі вельмі цікавы працэс: літаратура вызваляецца з-пад улады вэрбальнае мовы.
Мэтай большасьці літаратурных, асабліва паэтычных практыкаў зьяўляецца перадача чытачам не абстрактных ідэяў, а канкрэтных адчуваньняў. Ці абавязкова для гэтага карыстацца словамі? Літаратурны твор можа складацца зь нейкіх матэрыяльных аб’ектаў ці гэстаў, што на фізычным узроўні ўзьдзейнічаюць на аўдыторыю, і, калі трэба, слоўнага камэнтару да іх, заяатаванага на паперы, магнітафоннай стужцы, скуры аўтара або нейкай жывёлы і г.д. У 1998 г. Бум-Бам-Літ сьледам за зборнікам тэкстаў і графічных твораў „Тазік беларускі” выпусьціў магнітаальбом „Тазікі”, дзе словы адыгрываюць ня большую ролю за іншыя гукавыя эфэкты. Экспазыцыя твораў лінгвістычнага жывапісу суполкі ў Нацыянальнай мастацкай галерэі, разгорнутая ў межах рэспубліканскай выставы „Час. Прастора. Асоба.” атрымала дыплём I ступені.
Рытм і нават рыфма вя маюць патрэбы ў словах: для іх можна скарыстаць усе гукі і гэсты, якія толькі ў стане вытварыць нашае цела, навакольныя мэханізмы і арганізмы, чаргаваньне дня і ночы, атаксамалетаі зімы.
У нашых тэатралізаваных выступах мы, па магчымасьці, прытрымліваемся наступнага прынцыпу: „Болей гукаў, меней словаў!” (або „Меней словаў, болей гэстаў!”). Для літаратуры, якая чытаецуа аўтарам са сцэны, словы — не галоўнае: каліяны спатрэбяцуа слухачу, ёнможа іх прыдумаць і сам.
Пэрфомансы сучасных літаратараў і мастакаў маюць, як мне падаецца, штосьці агульнае зь некаторымі мэтодыкамі прасьвятленьня ў дзэн-будызьме: „Калі майстры Дзэн прапаведуюць, яны не заўжды робяць гэта ротам, яны кажуць рукамі і нагамі, сымбалічнымі знакамі або канкрэтнымі ўчынкамі. Яны равуць, лупяць і штурхаюць вучняў, а калі ў іх пра нешта пытаюцца — яны часам уцякаюць або папросту не адчыняюць вуснаў і робяць выгляд глуханямых „ ( Чжан Чжэнь-цзы, „Практыка Дзэн”/ Канешне, гэты спосаб камунікацыі
бьіў разьлічаны не на выпадковую аўдыторыю, а на людзей, якія шмат дзён ці нават гадоў пакутліва разважалі над нейкай невырашальнай праблемай і пасьпелі зьняверыцца ўва ўсіх сваіх ведах. Але і кожны выпадковы чалавек мае тую або іншую праблему, якую ён ня можа пакуль і сам сфармуляваць у словах. Мы імкнемся ня столькі навучыць слухача нашым думкам, колькі каталізаваць ягоныя ўласныя разважаньні. I нам, сапраўды, ня дадзена ведаць наперад, як нашае маўчаньне адгукнецца. Я перакананы, што ня толькі словы, але і гэсты маюць рэха.
Асноўным зьместам натттых пэрфомансаў зьяўляюцца разнастайныя маніпуляцыі з уласным целам на фоне вэрбальнага тэксту, музыкі, а таксама прыродных і машынных пошумаў. Тэкст можа быць напісаны вялікімі літарамі на задніку сцэны ці на ўлётках, раздадзеных гледачам, можа прамаўляцца самім літаратарам або гучаць у запісу з рэпрадуктараў, што дазваляе вызваліць артыкуляцыйны апарат аўтара для нейкіх дадатковых словаў ці прадметаў: лыжкі з супам, дудкі і г.д. (менавіта гэты прыём мы скарысталі ў трагічнай сцэнаграме „3 Новым Годо!”).
Найбольшыя шанцы стацца клясыкам гэтага жанру беларускай літаратуры сёньня мае, маркую, Іля Сін. Ягоныя пэрфомансы нагадваюць бітву голаса зь целам, у якой аўтар выкарыстоўвае ўвесь даступны яму арсэнал словаў і гэстаў. Дзеля бясьпекі ён хавае галаву пад лётніцкім шлемам, а твар абкручвае паўпразрыстай тканінай ці закрывае маскай. Падчас нашага выступу на выставе А. Клінава „Сьмерць піянэра вяртаецца” ён нават чытаў тэкст з чужога цела — праз выразанае на месцы твара ў адным з партрэтаў акенца. Падчас закрыцьця выставы катафалкаў Клінава „Сьмерць піянэра-ІІІ” Іля прачытаў тэкст пра ўласную сьмерць, а потым качаўся ў сутаргах па падлозе, пакуль я ня вьіліў на яго пляшку кетчупу, падобнага па колеры да піянэрскага гальштуку. На„Міжсусьветным дні Бум-Бам-Літа” ў Доме літаратара Сіна загарнулі ў даўжэзны рулон паперы, але
ён знайшоў у сабе сілы разарваць яго на шматкі (спадзяюся, пісьменьнікая публіка зразумела сэнс гэтага гэста). А на „Акцыі містычнага самагубства” ў Беларускім гуманітарным цэнтры Іля разарваў сваю размаляваную толькі што вопратку і прыбіў яе да змайстраванага з грубых дошак „крыжа экзыстэнцыі”, які потым быў спушчаны на ваду ў Сьвіслач. На многіх акцыях Сін выступае сыіінай да публікі: ён хоча быць ня зоркай, а чорнай дзіркай беларускай сцэны.
Тэма інтэрвэнцыі цела ў прастору культуры знайшла працяг на віцебскай імпрэзе „Арт-прагноз-9б” у стрыптызе з адначаснай дэклямацыяй Алеся Аркуша і ў сымбалічнай дэфлярацыі Жанны Васанскай (напрыканцы расповеду пра эратычнае жыцьцё яе хатніх рэчаў яна адрэзала сваю дзявочую касу).
Каб стварыць нейкі вобраз на сцэне, трэба альбо распранацца, альбо апранацца. Напрыклад, Серж Мінскевіч на сцэне Дома літаратара сыіяваў свае песьні на каньках — у вобразе „лепшага сябра беларускіх спартсмэнаў”, а для выступу на імпрэзе „Клёкатамус” у парку імя Горкага папрасіў забінтаваць яго да стану муміі (на жаль, не хапіла бінтоў), бо напярэдадні быў жорстка зьбіты міліцыяй. Зьміцер Вішнёў на той жа імпрэзе ў нейкіх шаманскіх апранахах разганяў мятлой хмары на небе (зрэшты, дожджусе адно пайшоў), ая сам, апрануты як дэндзі мінулага стагодзьдзя, прачьітаў на францускай мове тэкст „Інтэрнацыяналу”. Над маёю галавой, нібы дадатковы твар. была замацаваная маска з вьіразам клясавага жаху буржуазіі, намэнклятуры і ,,вэртыкалі’’ перад галоднымі і раззлаванымі рабочымі. Дарэчы, Зьміцер марыць скласьці нейкі тэкст на сьнезе дзенебудзь у лесе з вопраткі сяброў-літаратараў. Баюся, яго ня спыніць нават люты мароз. Галоўнае, каб мы пагадзіліся распрануцца і самаахвярна стацца суаўтарамі твора. А побач мы маглі б і самі застыгнуць да вясны ў выглядзе літараў нашага апошняга слова.
У пэрфомансе можна скарыстаць ня толькі вонкавыя, але і нутраныя органы цела. На беларуска-маке-
донскай літаратурнай канфэрэнцыі ў „Іслачы” Альгерд Бахарэвіч удзячна абцалаваў бліжэйшыя крэслы слухачоў, а потым мужна зьеў падчас чытаньня букет дзьмухаўцоў — такі ж гаркавы, як ягоныя вершы. Можна прыгадаць таксама „модажэрскую” акцыю на паэтычнай вечарыне ля помніка Янку Купалу: натоўп слухачоў падзяліў і зьеў „цела” аднаго з бумбамлітаўцаў (на шчасьце, ён пасьпеў пераапрануцца, а ў сцэнічны касьцюм пакласьці хлеб). Валянцін Акудовіч на „Арт-прагнозе” чытаў свой тэкст пра Бум-Бам-Літ нахіліўшыся над тазікам: ён ведае, што словы нараджаюцца ў загадкавых нетрах ня толькі душы, але і стрававальнага апарату. Паводле франпускага сэміёляга Ю. Крысьцевай, літаратура павінна ачышчаць чалавека гэтаксама, як фізычныя спазмы млосьці.
Каб прыцягнуць увагу больш-менш шырокай аўдыторыі да высокіх праблемаў палітыкі альбо мастацтва, галоўнае — ня тое, пра што чалавек кажа, а дзе і як ён гэта робіць. Каб перамагаць на выбарах і рэфэрэндумах, народ трэба не пераконваць, а зачароувауь.
Безумоўна, літаратару ці палітыку цяжка абысьціся без вэрбальнай мовы. Амаль гэтак жа цяжка, як без уласнага цела. Але нарадзіць сваю ўласную думку можна толькі тады, калі забыўся на ўсе словы ды знакі прыпынку і сам ня ведаеш, як яе выказаць. Калі для гэтага падьіходзяпь некаторыя звычайныя словы — што ж, тым лепей.
* * *
Клясык авангарднага тэатра Ежы Гратоўскі казаў, што нельга адасабляць думку ад цялеснай дзеі: „Актор не павінен скарыстоўваць свой арганізм для ілюстраваньня руху душы, ён павінен выконваць гэты рух з дапамогай свайго арганізма”. Мяркую, тое ж датычьць літаратара, які рэпрэзэнтуе свае думкі на сцэне або запісвае іх за сталом. Гэтага правіла прытрымліваўся, у прыватнасьці, Ніцшэ, які казаў, што літаратарам трэба ву-
чыцца мастацтву танца нагамі, паняткамі, маўленьнем і пяром на палерьі: „Мой стыль — танец, гульня сымэтрыяў усялякага кшталту, пераскокаў і кпінаў з гэтых сымэтрыяў... Паўната жыцьця захоўваецца дзякуючы багацьцю гэстаў. Трэба ўсе доўгія і кароткія сказы, пунктуацыю, выбар словаў і паўзаў, тэматычную пасьлядоўнасьць вучьцца адчуваць як гэсты”.
Стыль пісьма літаратара сувымерны экспрэсыўным магчымасыіям ягонага арганізму. Б. Ермалаеў у артыкуле „Маторны акампанімэнт паэтычнай творчасьці” („Пснхологнческнй журнал”, N° 5, 1995) сьцьвярджае, што рытм у паэзіі — малюнак націскаў, словападзелаў, пераносаў, клаўзулаў, анакрузаў і г.д., неадпаведнасьць рытмічнага і граматычнага чляненьняў тэксту — грунтуецца на рэальных фізыялягічных працэсах цела аўтара (гэтаксама як рытм складзенай музыкі прадвызначаецца фізыялёгіяй кампазытара).
Сапраўды, падчас пісьма ці чытаньня мы прапускаем тэкст скрозь сіта нашага цела: варушым вуснамі і языком, напружваем: вочы і галасавыя зьвязкі, ледзь заўважна паўтараем міміку і гэсіы герояў твора, страчваем ці падвышаем уласныя апэтыт і лібіда. Ю. Тынянаў казаў, што „літаратурным фактам зьяўляюцца тыя падзеі і адносіны літаратурнага жыцьця, якія ўваходзяць у структуру літаратуры пэўнай эпохі як цэлага”. Намаю думку, літараіурным фактам зьяўляюцца таксама фізыялягічныя падзеі ўсярэдзіне цела пісьменьніка або чытача, а таксама адносіны паміж ягонымі органамі падчас пісьма ці чытаньня. Паэт абірае лексыку. мэтар і рытм (а часам і мову) для налісаньня верша пад уплывам псыхафізыялятічнага стану свайго арганізма: выбірае для словаў менавіта той рытм, у якім б’ецца кроў у ягоных жылах, у якім думкі таньчаць у галаве і пальцы сьціскаюцца ў кулак. Адпаведна, мускульны тонус і рытм дыханьня чытача прадвызначаюць. якую частку тэксту ён прачытае асэнсавана.
Каб ахапіць усе сэнсы тэксту і нават тыя, пра якія ня ведае сам аўтар, перад чытаньнем трэба падмацаваць свой позірк спэцыяльнай дыетай. дыхальнымі прак-
тыкаваньнямі. напружваньнем у пэўнай пасьлядоўнасьці мускулятуры цела. Толькі чытач-атлет ведае, як правільна скарыстаць рознасьць энэргетычных патэнцыялаў паміж злучанымі праз позірк целам і тэкстам, каб у ягоным розуме загарэлася лямпа звышсьвядомасьці. падобная да нутранога сонца.
Адпаведныя практыкаваньні прыдатныя і для пісьма — асабліва, калі мы хочам напісаць нешта глыбейшае, чым самі можам прачытаць. Паводле М. Зошчанкі, „літаратар павінен пераключыць на пісьмо ўвесь творчы ўздым арганізма за кошт іншьіх, больш нізкіх арганічных функцыяў”. Сапраўды, мы можам скарыстаць у якасьці транспартных сродкаў для думак і словаў захаваныя з папярэдняга і набытыя ў цяперашнім жыцьці аўтаматызмы, бесьсьвядомыя памкненьні ды інстынкты, што наўсьцяж працінаюць чалавечую істоту: пачуцьцё голаду. фізычны боль. страх уласнага нараджэньня або сьмерці і г.д.