• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Добра было б заснаваць і незалежнае інфармацыйнае агенцтва (пад умоўнай назвай, напрыклад, БблТА), якое мусіла б не вышукваць навіны, што самі растуць, нібыта грыбы, у гушчары рэчаіснасьці, а ствараць іх сваімі рукамі — ці то навукова прыдумляць, ці то арганізоўваць сапраўдныя падзеі, пра якія варта паведаміць сьвету. Некаторыя навіны або падзеі можна было б рабіць на продаж ці па замовах прыватных калекцыянэраў, іншыя ахвяраваць у фонд айчыннай гісторыі, a рэшту дарыць сябрам ці пакідаць сабе на памяць. Сапраўдны ас журналістыкі, па словах бацькі „жоўтай” прэ-
    сы Р. Хёрста, ня толькі шукае сэнсацыю, але і стварае яе сам (напрыклад, сфабрыкаваныя і распаўсюджаныя па ягоным загадзе здымкі баявых дзеяньняў паміж войскамі Злучаных Штатаў і Гішпаніі сталі падставай вайны паміж гэтымі краінамі). Па сутнасьці, тое ж казаў і Ленін: газэта павінна быць ня толькі прапагандыстам і агітатарам, але таксама і арганізатарам.
    Правілам савецкай журналістыкі было спалучэньне пісьма зь непасрэдным узьдзеяньнем на сруктуры грамадзтва ў патрэбным для партыі накірунку. Але неабавязкова ствараць навіны і падзеі агульнаграмадзкай значнасьці (прынамсі, пакуль дзяржава захоўвае манаполію на асноўныя сродкі масавай шфармацыі). Людзям нестае ня столькі агульных, колькі прыватных навінаў, якія датычацца іх уласнага жыцьця і досыць вузкага кола сваякоў і знаёмых. Можна было б па прыватных замовах весьці сямейныя кронікі, шукаць зьвесткі пра страчаных сяброў і апрацоўваць паданьні пра іх незвычайны лёс, зьбфаць па розных установах усю патрэбную інфармацыю, забясьпечваць кліентаў маляўнічымі падрабязнымі легендамі для адказаў на пытаньні рэкецфаў, сьледчых або ўласнае жонкі (накпггалт: „Дзе ты быў усю ноч?’}.
    Сродкі масавай інфармацыі маюць сёньня больш улады, чым калі-колечы раней. I аднак, на мой погляд, ужо зьявіліся прыкметы іх непазьбежнага заяяпаду, выкліканага прыватызацыяй інфармацыйнай прасторы, у якой неўзабаве будзе жыць чалавек сам-адзін або разам з блізкімі людзьмі. На зьмену TV-вяшчаньню для ўсіх прыходзяць кабэльнае тэлебачаньне і відэазапісы, разьлічаныя на больш вузкую аўдыторыю. Тэлеперадачы і відэафільмы ўжо можна глядзець на экране пэрсанальнага кампутара, мадэлюючы на свой густ выяву, гукавое суправаджэньне і пасьлядоўнасьць кадраў. Найноўшьія інфармацыйныя тэхналёгіі ўжо зусім не падобныя да мас-мэдыя: кампутарныя сеткі маюць больш агульнага з тэлефонам, чымся з радыё. На чарзе — зьяўленьне інтэрактыўнага кіно і тэлебачаньня, шматвары-
    янтных фільмаў і перадачаў: кампутар, відэамагнітафон або тэлепрыймач будуць аўтаматычна выбіраць дэкарацыі, павароты сюжэту, гукавое суправаджэньне і аблічча герояў паводле густу і настрою гледача. Кіраваць тэмпам і зьместам падзеяў на экране чалавек можа голасам, з дапамогай клявіятуры на пульце або кібэршлема для адсочваньня выразу твару (такія ўжо выпускае, напрыклад, фірма Vierte Art): дастатковаўсьміхнуцца або ўзьняць бровы ў адпаведным мейсцы — і далей сюжэт будзе разгортвацца ў іншым кірунку. У выніку ніводны фільм нельга будзе паглядзець двойчы. Кожны будзе глядзець сваё ўласнае кіно і асабістыя зводкі навінаў.
    У эстэтыцы постмадэрну форму і зьмест мастацкага твора выбірае не мастак або рэжысэр,. а сам глядач. У літаратуры бінарная апазыцыя „аўтар — чытаючая публіка” перараджаецца ў іншую, ня менш жорсткую: „чытач — пішучая хеўра” (магчыма, мы яшчэ пабачым літаратурныя вечарыны, дзе пісьменьнікі будуць стаяць у чарзе па аўтограф да найбольш таленавітага ці скандальна вядомага чытача).
    Аўтарскае права, рэдактура, вялікія наклады, унармаваная мова — усё гэта ўласьціва індустрыяльнаму пэрыяду ў разьвіцьці літаратуры зь ягоным падзелам на прафэсыйных пісьменьнікаў (г.зв. бульварных ці ангажаваных уладай або легальнай алазыцыяй) і графаманаў, а таксама — падзелам працы паміж тымі, хто стварае кнігу, тыражуе і распаўсюджвае яе. Зараз мы перажываем зусім не часовую выпадковую крызу прыгожай славеснасьці, як хацелася б думаць, а пачатак эпохі постіндустрыяльнай літаратуры — з аднаго боку, кампутарызаванай, а з другога малапісьменнай (у тым сэнсе, што ўласна пісьмо выконвае ў ёй другасную функцыю, падпарадкаваную чамусьці іншаму: чытаньню. фізыялягічным рэакцыям цела, камэрцыйнай калькуляцыі, фантазіям крытыкаў, пажыцьцёваму пэрфомэнсу літаратара, паліграфічным экспэрымэнтам і г.д.).
    Зьяўленьне даступных настольна-выдавецкіх сыстэмаў і здрабненьне накладаў дазволіла пісьменьнікам
    самім займацца наборам, вёрсткай і тыражаваньнем сваіх твораў. Прапаную ставіцца да гэтага ня як да Taxmana нецікавай працы, а як да зьяўленьня новых магчымасьцяў для самавыяўленьня (або сьцьвярджэньня нейкай надасабовай ідэі). Сучасны літаратар павінен шукаць уласны стыль ня толькі пісьма, але і друкаваньня. Можна, напрыклад, друкаваць усё жыцьцё адну і тую ж кнігу ў розных варыянтах, нават паставіць рэкорд: 10 000 прыжыцьцёвых перавыданьняў! Многія друкуюць свае творы пасьля сьмерці — а чаму не паспрабаваць выдаць нешта яшчэ да свайго нараджэньня, каб зьявіцца на сьвет ужо вядомым пісьменьнікам? Можна набыць для свайго рукапісу макет зусім іншай вядомай кнігі зь яе назвай, прозьвішчам аўтара і ілюстрацыямі або нават надрукаваць яго на блянках нейкіх афіцыйных даведак, пасьведчаньняў і пашпартоў. Было б што надрукаваць, а паперу знойдзем!
    Новыя тэхналёгіі дазваляюць паглыбіць індывідуальнасьць ня толькі пісьма і друку, але і чытаньня. Кампутарызаваная кніга перастае быць сродкам масавай галюцынацыі і ператвараецца ў прастору разгалінаваных прыватных фавтазмаў. Я маю на ўвазе ня толькі экранныя хмызьнякі гіпэртэксту, але й, напрыклад, вадкакрышталёвую кнігу (свайго кшталту пэйджар для зносінаў з жывым або мёртвым аўтарам, які прадбачліва запісаў свае адказы і пытаньні, а таксама зь іншымі чытачамі або крытыкамі). Плыткая паверхня вокладкі і старонак кнігі дазволіць зьмяняць на свой густ шрыфты, імёны герояў, фасон іх вопраткі на ілюстрацьіях. Па сутнасьці. кожны чытач будзе мець магчымасьць зрабіць уласнае перавыданьне ўпадабанага твора. Можна зрабіць (і імгненна растыражаваць) свой варыянт кнігі з паветра і сьвятла праз тэхніку галяграфіі.
    Магчыма, разам з кнігамі ў будучыні будуць прадаваць спэцыяльныя шлемы для чытаньня, якія будуць сачыць за стомай вачэй, атаксама за выразам твару і інтэнсыўнасьцю думак, каб пераключаць разьвіцьцё сюжэту ў цікавейшы ў дадзены момант для гэтага чалавека бок.
    Ёсьць людзі, якія падчас чытаньня любяць вадзіць па радках літараў пальцам — яны б маглі скарыстоўваць электронныя пальчаткі або напарсткі. Але найбольш зручна было б разьмясьціць датчыкі для счытваньня ўражаньняў чытача і карэкцыі кнігі непасрэдна на яе палёх.
    Інтэрактыўная кніга будзе, напэўна, ня толькі паказваць чытачу літары і ілюстрацыі, але і размаўляць зь ім чалавечым голасам (дакладней — голасам аўтара). Можна будзе, спадзяюся, абмеркаваць зьмест кнігі і зь яе героямі — маюць жа гледачы права пагаварыць з акторамі пасьля спэктаклю!
    Яшчэ адзін варыянт інтэрактыўнасьці — кніга із звычайнай паперы з абстрактнымі малюнкамі і поўным наборам усіх літараў і знакаў пунктуацыі на кожнай старонцы, асэнсавана прачытаць якую і ўбачыць нешта канкрэтнае на ілюстрацыях можна было б толькі ў спэцыяльных акулярах. У адпаведнасьці з тым або іншым настроем чытача і пэўнай праграмай яны будуць самі імгненна адшукваць найбольш асэнсаваныя і гарманічныя спалучэньні рысак і літараў, каб тут жа скласьці зь іх фразы, вобразы, клясычныя або зусім новыя тэксты. Магчыма, такі выгляд і павінна мець Абсалютная кніга, у якой захоўваюцца ўсе мастацкія творы адразу, прыдатная для чытаньня зь любой нагоды і ўва ўсе бакі? Але вернемся ў перадгісторыю нашай будучыні. Па словах Алеся Аркуша, „культурніцкае жыцьцё ў краіне перайшло фактычнаў андэграўнд. Далучанымі, дасьведчанымі сталі лічаныя людзі, ды і яны арыентуюцца пераважна ў сваім рэгіёне, творчым асяродзьдзі, сяброўскай гутарцы” („Ксэракс беларускі”, № 6). Сапраўды, ваўмовах малатыражнасьці літаратурных выданьняў пісьмо мала чым адрозьніваеца ад маўленьня. Таму, напрыклад, літаратарам ня сорамна друкаваць адны і тыя ж творы ў розных газэтах і часопісах, як вя сорамна і артыстам атрымоўваць ганарар за выступы з аднолькавай праграмай у розных канцэртных залях.
    Калі мы лічым сябе прадстаўнікамі андэрграўнда, то маем права і нават абавязайы пераняць хай сабе не-
    каторыя прыёмы палітычнага падпольля — графіці на сьценах, распаўсюджваньне ўлётак, лінгвістычыя дывэрсіі і г.д. Вельмі актуальна, на мой погляд, было б навучыцца шыфраваць свае творы звычайнымі словамі: гэта дазволіла б працаваць у афіцыйных або камэрцыйных выданьнях, пісаць далёкія ад літаратуры артыкулы, якія на самой справе былі б вершамі ці фрагмэнтамі рамана, прачытаць якія немагчыма бяз пэўнага ключа, вядомага толькі вадзейным чытачам.
    Трэба, канешне, паклапаціцца і пра разьвіцьцё інфраструктуры, а таксама выяўленчых сродкаў „ самнздата”: у гэтым жанры сказана яшчэ далёка ня ўсё, што хацелася б сказаць. Галоўная задача — каб незалежнае выданьне не ператварылася ў сампісат і самчытат . Тут дарэчы будзе нагадаць ленінскія словы: „Гэта непаразуменьне, што літаратары і толькі літаратары (у прафэсыйным сэнсе гэтага слова) здольны з посьпехам удзельнічаць у органе; наадварот, орган будзе жывы і жыцьцёвы тады, калі на пяток кіруючых і стала пішучых літаратараў — пяцьсот і пяць тысячаў працаўнікоў не літаратараў”. Вэтэрану расійскага падпольнага друку, мяркую, у дадзеным выпадку можнаверыць. Такое ж непаразуменьне лічыць, быццам сучасную літаратуру можа з посьпехам чытаць толькі пяток прафэсыйных крытыкаў. Але трэба памятаць, як кажа А. Аркуш у „Ксэраксе ...” №6, што „свайго чытача (свой мільён) мы здолеем зацікавіць толькі чымсый актуальным, надзённым, лёсаносным”.
    У наш час знайсьці чытача традыцыйным шляхам стала даволі складана: у кніжныя крамы і бібліятэкі большасьць людзей ходзіць толькі ў скрайнім выпадку. Калі Магамэт ня хоча ісьці да гары, то, натуральна, гара сама павінна пайсьці да яго. Літаратура павінна знайсьці ў сабе сілы выпаўзьці са сваіх нораў і сховішчаў на вуліцу, падсілкаваццца сьвежым паветрам і пагрукацца ў кожныя дзьверьі. Крок на вуліцу сёньня зрабіла толькі камэрцыйная літаратура, якой гандлююць з латкоў у буйных прадуктовых крамах, падземных пераходах і г.д. Добра было б дамагчыся, каб мясцовыя ўлады або рэкецфы прынялі