Цела і тэкст
Юрась Барысевіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 162с.
Мінск 1998
Спадзяюся, у пэрспэктьіве выгляд літаратурных твораў можна будзе надаць ня толькі асобным прыродным ляндшафтам, але і засеяным палям, а таксама хай сабе некаторым гарадам. Наўрад ці варта будаваць аўтабаны і вуліцы ў выглядзе хуткапіснага почырку, але чаму нельга пракласьці ў гарадзкім парку сьцежкі для пешаходаў не па вьшадковых крывых, а паводле нейкага вершаванага радка, каб можна было прачытаць яго нагамі і ўсім целам. Добра было б зрабіць паэтычнымі самі пляны гарадоў, будуючы шматпавярховыя дамы ў выглядзе літараў і знакаў пунктуацыі, бачных нават здалёк птушкам і самалётам.
Дапамагчы вярнуць цікавасьць да літаратуры могуць ня толькі рукапісныя, але наогул целапісныя творы. Мяркую, штосьці пісаць можііа ня толькі наўсіх органах цела, як гэта рабілі нашыя далёкія продкі і робяць япічэ цяпер у першабытных плямёнах, але і самімі гэтымі органамі альбо фізыялягічнымі вадкасьцямі, экскрэмэнтамі, састрыжанымі валасамі і пазногцямі. Гэта разумее, напрыклад, Славамір Адамовіч, які напрыканцы „Дзёньніка рэваншыста” („НН”, № 7-8, 1995) кажа: „Іншыя алоўкі чакаюць нас. Атрамантам артэрыя-вен
мы пачынаем крэсьліць знакі нашай Свабоды”. Урэшце, складаць літары і словы паэты могуць зь дзясяткаў уласных і чужых цел. Тут варта нагадаць, што з найстаражытных часоў людзі і жывёлы, нават інсэкты скарыстоўвалі ў якасьці пісьма харэаграфію. Працытую, напрыклад, францускага філёзафа Поля Вірыльё: „Танец папярэднічае графіцы, маўленьню і музыцы. Калі нямыя гавораць на мове свайго цела, гэта хутчэй сапраўднае маўленьне, чымся загана, гэта першае слова і першае пісьмо”. Або Адама Глёбуса (раман „Амстэрдам”): „Спачатку быў гэст. I гэст быў у Бога. 1 Бог быў гэстам. A потым — было слова і далей па тэксьце...”
Ёсьць яшчэ адна рацыя, дзеля якой варта паспрабаваць пісьмо рознымі органамі цела: калі рабіць гэта дастаткова ўпарта і мэтадычна — спадзяюся, яньі разаўюцца да такой жа ступені, як і цяперашняя рука, што разьвілася ізь зьвярынай лапы. Чалавек сёньня, мяркую, зашмат чаго робіць рукой. Па-сутнасьці рукамі зробленая ўся нашая гісторыя. Але ўявіце сабе, які неаглядны патэнцыял разьвіцьця мае чалавецтва і, у прыватнасьці, гісторыя, калі мы навучымся гэтак жа ўмела працаваць нейкімі іншымі органамі!
Цела можа адыгрываць ролю ня толькі набору пісьмовых прыналежнасьцяў, але і артыкуляцыйнага апарату. Яно здольнае вытвараць значна шырэйшы дыяпазон гукаў, чым тыя, зь якіх звычайна складаюцца словы. Яшчэ шмат цікавага, мяркую, можнасказаць праз рознагакшталту плясканьні, рыпы суставаў, шморганьне носам і г.д.
Я ўжо не кажу пра ўвесь той арсэнал мімікі і гэстыкуляцыі, крыкаў і словаў, пахаў і, нарэшце, дотыкаў, празь якія можа ажыцьцяўляцца кантакт паміж літаратарамі і іхняй аўдыторыяй па-над паперай і ўсім тым, з чаго робяцца звычайныя тэксты. Чаму нельга, напрыклад, наляпіць пірагоў у выглядзе розных літараў, выкласьці зь іх нейкі тэкст, а потым зьесьці разам з чытачамі? Такі твор, мяркую, зацікавіў бы ня толькі аматараў каліграфіі, але і сапраўдных гурманаў. Калі мы хочам зрабіць літаратуру цікавай ня толькі філёлягам, то
павінны навучыцца пісаць бліжэй да цела, а не паперы, і нават усярэдзіне цела.
Асноўнай стратэгіяй руху Бум-Бам-Літ сёньня зьяўляецца тэатралізацыя літаратуры. Паглыбіць яе можна перш за ўсё праз больш выразнуіо тэматызацыю нашых выступаў (пры гэтым самі па сабе прамоўленыя творы могуць і ня мець ніякай тэмы, быць спалучэньнем досыць выпадковых іукаў і гэстаў, але іх павінна аб’ядноўваць нейкая генэральная канцэпцыя). Агульная тэма дазваляе ставіць пытаньне пра тыя або іншыя дэкарацыі і наогул сцэнаграфію, патрабуе запрашэньня рэжысэра ці, магчыма, харэографа і нават дырыжора. У гэтым выпадку і выступаць можна было б ня проста па чарзе, а ўсярэдзіне адзін аднаго, не па прамой ці па коле, а лябірынтам альбо іншай крыжаванай структурай.
Зусім не абавязкова кожнаму чытаць толькі ўласныя творы. Літаратура ня мае адзінага аўтара — дык чаму мы ўпэўненыя, што яго павінны мець асобныя вершы? Я згодны зь Лётрэамонам: „Паэзія павінна рабіцца ўсімі, а не адным”. Ралян Барт і іншыя структуралісты даўно кажуць, што „аўтар памёр”. Зусім не: той, хто жыве ў многіх людзях, амаль несьмяротны.
Для пераводу літаратуры ў плян пастаноўкі можна скарыстоўваць вершы, напісаныя адмыслова для чытаньня адначасна ўдвух ці ўтрох (прыклад таму — твор С. Мінскевіча „Выступ рок-гурта”, разьлічаны на тры сынхронныя галасы). Або чытаць кожнаму свой тэкст, але ня цалкам, а да бліжэйшага знаку прыпынку і па чарзе, утвараючы свайго кшталту поліманалёг. Штосьці падобнае рабілі сюррэалісты: пісалі разам дзіўныя фразы і тэксты, у нас жа яны мусяць нараджацца падчас дэклямацыі. Наогул ад аўтаматычнага пісьма варта было б перайсьці да аўтаматычнага маўленьня — старажытнай практыкі шаманаў, прарокаў і юродзівых.
Падчас супольнага выступу паэту нават не абавязкова непгга казаць, ён можа акампанаваць калегам мімікай і гэстыкуляцыяй, абсьвістваць іх, расчулена абдымаць, закідваць кветкамі і памідорамі — разбураючы такім чы-
нам мяжу паміж сцэнай і аўдыторыяй. У пэрспэктыве аўтар станецца калектыўным і, урэшце, ананімным. Якім ён, дарэчы, і быў у тых творах, што выклікалі найвялікшы рэзананс у айчыннай і сусьветнай літаратуры.
Дадам яшчэ, што Жана Васанская рыхтуе інтэрвэнцыю нашых акцыяў на сцэну аднаго зь дзяржаўных тэатраў. Можна нават інфекаваць імі пастаноўку нейкай клясычнай п’есы, дзе „літараіура=2” будзе прысутнічаць ня ў звыклай функцыі драматургіі, але як самастойны жанр рытарычна-харэаграфічнага мастацтва.
Мяркую, вельмі важнаўсьвядоміць наступнае: літаратура нашмат шырэйшая за усе літары і нават за усе знакі пунктуауыі. Я добра разумею, што бяз кніг у сучаснай цывілізацыі не абысьціся, я і сам іх люблю чытаць. Кніг ня трэба баяцца, але яны не павінны ператварацца ў нейкае гета, рэзэрвацыю для нашых лепшых пачуцьцяў і думак. У рэшце рэшт літаратура ёсьць наборам ня твораў, але творчых практыкаў маўленьня, пісьма і чытаньня.
Агульнавядома, як цяжка зрабіць хай сабе невялікія зьмены ў афіцыйна прынятым правапісе. He выпадкова рэформы пісьма звычайна адбываюцца ў рэчышчы болын шырокіх сацыяльных пераўтварэньняў. Пакуль мы жывем дэ-факта ў БССР — можна не спадзявацца, што беларуская мова будзе пераведзеная ў сыстэму „эмігранцкай” тарашкевіцы альбо лацінскай графікі, зь якімі атаясамляе сябе альтэрнатыўная літаратура.
Рамантычны арэол напаўлегальнасьці вакол граматыкі Тарашкевіча стварыў ілюзію яе рэвалюцыйнасьці. Многія маладыя літаратары ўяўляюць сябе авангардыстамі толькі таму, што пішуць у сваіх словах шмат мяккіх знакаў. I гэты апазыцыйны статус тарашкевіцы, мяркую, стаўся найвялікшай пасткай, „чорнай дзіркай’’ на шляху беларускіх экспэдыцыяў у космас нетрадыцыйнай графікі. Напэўна, у дзяржаўным правапісе мяккіх знакаў сапраўды нестае, але ж хіба гэта павінна быць падставаю для падзелу літаратуры на афіцьійную і альтэрнатыўную?
Мне здаецца, можна плённа паэкспэрымэнтаваць з сучасным альфабэтам. Чаму мы ўпэўненыя, што ўсе неабходныя літары ўжо прыдуманыя, а зь іншага боку — што сярод прыдуманых няма лішніх? Зьміцер Вішнёў, напрыклад, пачаў замяняць у сваіх тэкстах некаторыя
літары лічбамі, а Сяржук Мінскевіч у рэчышчы тэорыі трансьлягізму спрабуе ператварыць паэзію ў нешта падобнае да альгебры — перакладае ўласныя вершы на мову іксоў і ігрэкаў (гл. зборнік „Праз галеРэю”). I хто ведае — магчыма, нам калі-небудзь удасца зрабіць адваротную апэрацыю: расшыфравацьусе тыя тэксты, што людзі несьвядома запісвалі матэматычнымі сымбалямі.
Наўрад ці хто будзе аспрэчваць, што каштоўнай спадчынай нашай літаратуры зьяўляюцца аль-кітабы: беларускія тэксты, запісаныя арабскай графікай. Чаму ж нам не паспрабаваць стварыць беларускую сыстэму клінапісу альбо гіерогліфаў?
Ствараць такую сыстэму, зрэшты, ужо пачала Людка Сільнова. У сваіх „ рысасловах” (што да мяне — лепш было б іх назваць „літарысамі”) яна ператварае ў малюнак літары, склады альбо цэлыя словы. Год таму я параіў ёй не спыняцца на партрэтах словаў, а рабіць рысасказы і рысапаэмы, але яна пайшла па іншым шляху, ня менш цікавым. Натхнёная прыкладамі іншаплянэтнага (у прыватнасьці, марсыянскага) пісьма, паэзамастачка перакладае цяпер свае і чужыя тэксты ў колеравыя спалучэньні, зразумелыя, спадзяюся, калі не зямлянам, то нашым суседзям па галяктыцы.
Можна зьвярнуцца і да такога старажытнага і заўсёды сучаснага пісьма, як піктаграмы. Шэраг народаў стварыў разьвітыя сыстэмы піктаграфікі, здольныя перадаваць складаную інфармацыю. Напрыклад, піктаграмамі запісала свой эпас індзейскае племя дэлавараў — дык чым горшыя мы?
Штодня мы бачым піктаграмы на вуліцах (дарожныя знакі), у мэтро і грамадзкіх будынках, інструкцыях па карыстаньні тэхнікай, газэтнай рэкляме і г.д. Гэтая сувязь малюнкавага пісьма з дарогай і хуткай эвалюцыяй спажывецкіх тавараў невыпадковая. У сёньняшнім сьвеце людзі сьпяшаюцца жыць: увесь час кудысьці едуць альбо абнаўляюць сыстэму рэчаў свайго жытла. Людзі жывуць нахаду, ітаму маляваная інфармацыя мае больш шанцаў быць прачытанай, чымся ўкладзеная ў літары.
Піктаграфія робіцца асабліва карыснай ва ўмовах шматмоўя альбо непісьменнасьці большасьці насельніцтва. I менавіта такую сытуацыю мы маем цяпер у Беларусі, дзе большасьць людзей не чытае беларускамоўныя тэксты. Па сутнасьці, сучаснай піктаграфіяй можна назваць коміксы і мультфільмы. Коміксамі займаліся некаторыя з ,.Тутэйшых”, але рабілі яны толькі дзіцячыя, а хіба нельга было б маляваць гісторыі для дарослых — у тым ліку на надзённыя тэмы палітычнага, крымінальнага, эратычнага жыцьця?
Напэўна, няма ўстойлівай мяжы паміж малюнкавым пісьмом і пісьмом прадметным. Прыгадаем г.зв. „пажарнае пісьмо” батакаў альбо адказ скіфаў на ўльтыматум пэрскага цара Дарыя, што складаліся з набору сымбалічных прадметаў, а не выяваў. Дарэчы мы і сёньня дорым адно аднаму. напрыклад, кветкі з тым альбо іншым падтэкстам. Мяркую, літараіуру можна сынтэзаваць ня толькі з жывапісам, але і са скулыпурай. Тая ж Людка Сільнова магла б перарабіць свае рысасловы ў прасторавыя аб’екты — у рэчааловы, зь якіх потым можна было б скласыді ня толькі асобвыя рэчатэксты, але і цалкам новую рэчаіснасьць-