• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Прыемна кахацца з чырвоным вар’ятам: ахвяраю будзеш, аён — тваім катам.
    (верш „Мазахізм”)
    Эрота-танатычнымі матывамі прасякнута і паэзія Славаміра Адамовіча. якога можна назваць стратэгам палітычна-сэксуальнай экспансіі адначасна „на Усход, на Захад, на Поўдзень і Поўнач”. Галоўная шызамашына С. Адамовіча — палітычная арганізацыя „Правы рэванш”. Алесь Аркуш у тым жа нумары „Калосься” слушна заўважыў, што легенды нараджаюцца ў часы гвалту і
    дэспатызму. „Правы рэванш” — машына вытварэньня ляегенды аб літаратары, які не пасьпеў стацца ахвярай камуністычнага рэжыму і наўмысна правакуе цяпер адносна памяркоўную ўладу. Зрэшты, пагодзімся з А. Аркушам: чым больш легендаў у літаратуры, тым яна багацейшая.
    Сам Аркуш, аднак, асноўнымі радовішчамі літаратурных легендаў лічыць не палітыку, а мастацтва і рэлігію. Сярод іншых экспэрымэнтаў ён ажыўляе нэ сваім лецішчы бэтонны слуп, які, на мой погляд, увасабляе для паэта здранцьвелы дух беларускага народа: „Нікому і ў галаву ня прыйдзе ажыўляць бэтонны слуп, бадай толькі вар’яту. Аднак, я ўсё ж распачаў безнадзейную справу” (зацемка „Слуп, які бачыць”). Напэўна, гэты слуп сымбалізуе і літаратурную сытуапыю ў Беларусі, дзе „ўсё новае падаеццаяк анамалія або наогул ігнаруепца”. Заўважым, пгго А. Аркуш выконвае абавязкі галоўнага інжынэра незалежнай шызамайстэрні вольных літаратараў, якая наважылася канкураваць зь дзяржаўным камбінатам беларускай літаратуры.
    Сярод шызалягічных стратэгіяў пісьма і чытаньня нельга не згадаць трансьлягізм Сержука Мінскевіча і Алеся Туровіча. Паводле іх, усялякі зьбег літараў (ад дзьвюх да мільёна) абавязкова мае некалькі сэнсаў — калі ня ў роднай, дык у іншых мовах. Праз адмысловыя „тудылінкі” і „сюдылінкі” можна злучыць між сабой усе тэксты і мовы, што існуюць у сьвеце, і нават усе разгалінаваньні матэрыяльнай рэчаіснасьці. Трансьлягічныя тэксты пакуль занадта лягічныя, бо ў нешта нечаканае трансфармуюцца ня думкі, а ўсяго толькі словы: лягізм ужо ёсьць, а сапраўднага трансу яшчэ не адчуваецца. Я перакнаны, што чалавек думае і чытае не асобнымі літарамі і словамі, а сама мала, словазлучэньнямі ці ланцужкамі вобразаў; Ад кожнага слова разыходзіцца веер магчымых асацыяцыяў. Мысьленьне складаецца ня з словаў, а з думак, пераважна шаблённых, штодзённа паўтараных. Гэтыя стэрэатыпы і трэба не ігнараваць, а паварочваць супраць адзін аднаго, скарыстоўваць у якасьці рухавіка і сыравіны для літаратурнай „машыны
    жаданьняў”, якая павінна вытварыць новыя жыцьцёвыя сілы для беларускага народнага алупа.
    * * *
    Сябры ТВЛ ужываюць розныя варыянты шызапісьма хутчэй інтуітыўна, чым сьвядома, — пад уплывам шалёнага духу эпохі. Але вынікам гэтых паасобных намаганьняў, на мой погляд, магло б стацца стварэньне літаратурна мастацкага стылю з умоўнай назвай „шызарэалізм”. Псыхіятры жартуюць паміж сабой, што ўвесь сьвет — гэта вар’ятня, а Бог — яе галоўны ўрач. Але, напэўна, і ўнутры кожнага чалавека існуе свая асабістая вар'ятня, дзе ролю галоўнага ўрача выконваюць сумленьне або эстэтычнае пачуцьцё меры. Мэтай шызарэалізму і павінна стацца адлюстраваньне аб’ектыўнай або выяўленьне ўласнай шызарэальнасьці, распрыгоньваньне вачэй чытача і рукі літаратара.
    Спаконвеку магі, філёзафы і мастакі шукалі шляхі трансцэндэнцыі чалавечай сьвядомасьці. шукалі выйсьце за межы яе жорсткай сэнсавай капсулізацыі. Асноўным мэтадам шызалітаратуры зьяўляецца трансцэндэнцыя тэксту як матэрыяльнага носьбіту сьвядомасьці: не разбурэньне ягоных павярхоўных сэнсаў, а наданьне ім здольнасьці амаль бясконцага самааднаўленьня. Для гэтага можна хай сабе некаторыя словы ўжываць адначасна ў прамым і пераносным сэнсах — і ня толькі словы, але і фразы (напрыклад, цытаты зь вядомых твораў); будаваць сюжэт не з падзеяў, а з вобразаў, трансфармуючы лягічна-пэрспэктыўнае пісьмо ў плынь адвольных і пераканаўчых асацыяцыяў (менавіта так разгортваюцца нашыя сны); апавядаць пра высокае зь іроніяй, а пра нізкае — зь недарэчным патасам, каб размыць у рэшце рэшт межы паміж мовай жыцьця і мовай літаратуры, паміж будзённай рэчаіснасьцю і сакральным іншасьветам.
    Можііа таксама перакуліць г.зв. мэтад дэканструкуыі, распрацаваны Жакам Дэрыдом для філязофскага і філялягічнага аналізу: трэба не шукаць з лупай у чужьіх
    тэкстах, а закладаць у свае слой мэтафараў і апорных паняцьцяў, якія паказваюць на несаматоеснасьць тэксту. Напрыклад: „Рука — нешта сярэдняе паміж крылом і капытом... Асабліва, калі яна піша вершы”. Тут мы знаходзім ня толькі досьлед у анатоміі чалавечага цела, ня толькі вызначэньне нашых экзыстэнцыяльных каардынатаў паміж небам і зямлёю. але і непрамоўленую алюзію на Пэгаса, на якім паэт спрабуе дагнаць прыгожае слова.
    „Адбыты шызатэкст” здолыіы да няспыннага дыялёгу з самім сабой, бо вытварае падчас чытаньня сваіх нябачных, ненадрукаваных двайнікоў зь іншай сэмантычнай афарбоўкай. Трэбаразгалінаваць сыстэму сэмантычных каардынатаў, паводле якіх будуецца тэкст ці асобны сказ, каб дадаць яму некалькі дадатковых вымярэньняў, у якіх амаль бясконца можа блукаць чалавечая думка.
    „Зайшоў у ліфт, а там — нейкая авіяцыя: муха лётае ў розных напрамках”. Вось некалькі магчымых прачытаньняў:
    — Муха — даволі распаўсюджаны ў паэзй сымбаль няўлоўнай, брыдкай, але па-свойму зграбнай рэчаіснасьці, якая настойліва нагадвае аб сабе нават у апараце, які сымбалічна ўздымае нас да нябёсаў або скідае ў апраметную. Дарэчы, такім прыстасаваньнем можна назваць і саму літаратуру, — але, як мы бачым. і падчас пісьма або чытаньня адчапіцца ад рэчаіснасьці немагчыма.
    — Муха параўноўваецца з авіяцыяй, бо ў цеснай кабінцы ліфта яна сапраўды выглядае паважна — зусім ня меншай за самалёт пад аблокамі. Апрача таго, калі здолееш разглядзець у мусе самалёт, раптам вырастаеш сам амаль да нябёсаў.
    — Чаму „нейкая” авіяцьія? Таму што тая муха, нібыта самалёт-шпіён, была безь якіх-кольвек апазнавальньіх знакаў на крылах.
    Машына шызарэалізму прыўздымае чалавека на некалькі сантымэтраў над звыклым ляндшафтам жыцьця і дазваляе нам хадзіць па айчьінных глебах і асфальтах
    так, як Хрыстос хадзіў па вадзе — не правальваючыся па самыя вочы і вушы (дарэчьі. каб трохі ажывіць бязмоўны слуп беларускага народа, Алесь Аркуш намаляваў яму вока).
    Новы лад мысьленьня патрэбны нам ня толькі каб асвоіць занядбаныя абшары чалавечай сьвядомасьці. Паўнавартасны адказ на выклік, што кідае нам эпоха агульнай абыякавасьці, страты сэнсаў і разьяднанасьці, можа вьітварыць адно эфэктыўная і паўнакроўная шызамашына пісьма — літаратурнага, выяўленчага, харэаграфічнага, а нават і палітычнага.
    ШЫЗАТУРА І ЛІТАРАФРЭНІЯ
    „...Ыеаіооу пріспрмтк ййзсмтрпт юіуіаааыі хірбццвш 1й2 яіааоюі еаіеооуою рбшмглй,4т 9 йй оотхрснс” — такімі загадкавымі сдовамі заканчваецца адно з апавяданьняў у „Нашай ніве” № 1/95. Наўрад ці сам аўтар (Р. Равяка) разумее іхні сэнс, аде гэта не істотна: сёньня і бодьш празрыстыя тэксты пішуцца без асабдівай надзеі, што іх будзе хтосьці чытаць. I ўсё ж такі, спадзяюся, ёсьць яшчэ ў наіпых паседішчах людзі, здольныя трымаць кнігу ў руках, а значыцца — літаратура жыве, яна працягвае дыхаць разам з намі (кожнае прачытанае людзьмі слова удых, кожнае занатаванае — выдах) і сканае толькі разам з апошнім йісьменным чалавекам.
    Спад цікаўнасьці да штэлектуальнай літаратуры, які мы назіраем сёньня. не забівае яе (па-ранейшаму пішуцца неблагія вершы. апавяданьні і п’есы, выдаюцца ўсе старыя і некалькі новых часопісаў), але, парадаксальным чынам, робіць яе яшчэ больш элітарнай, вучыць нас пісаць ужо не для ўсіх, а толькі для нямногіх.
    Чым менш абывацеляў удзельнічае ў літаратурным працэсе (у якасьці тых, хто піша або чытае) — тым менш „здаровага сэнсу” пранікае ў напісанае. Літаратура сёньня, не зважаючы на пэўную настальгію па вялікім чытачы, цешыцца сваёй свабодай ад яго. расьцякаецца морам дзівосных экспэрымэнтаў і галюцынацыяў. Напэўна, не дарма Юрась Пацюпа атаясамляе сучасную літаратуру з таямнічай і бессэнсоўнай глюкаўкай: „Глюкаўка — прадукт працы, які ня мае кошту пры калясальных затратах індывідуальнай працы. Яна — ідэальны шэдэўр, калі мастацкая творчасьць — гэта вытворчасьць жыцьцёва непатрэбных рэчаў”.
    У гэтым тэзысу мы знаходзім тлумачэньне адрозьненьня кансэрватыўнага рэалізму ад рэвалюцыйнага шызапісьма: рукой вольнага літаратара водзіць не пачуцьцё грамадзянскага абавязку і не разьлік на дастойную аплату сваёй працы, а сіла бесьсьвядомага, абыякавага да ўсялякіх разьлікаў і абавязкаў Жаданьня. пра якое Ж. Дэлёз і Ф. Гватары кажуць так: „Жаданьне ігнаруе абмен, яно ведае толькі дарунак і крадзеж... Шызафрэнік перайшоў мяжу, за якую рэпрэсыўнае грамадзтва выдаляе вытворчасьць жаданьня. Ён свабодны, безадказны, адзінокі і вясёлы Заратустра. Ён проста пакінуў баяцца зьехаць з глузду” („Капіталізм і шызафрэнія”).
    Беларуская мова, пры ўсім яе дзяржаўным статусе, застаецца ў нашым грамадзтве зьявай напаўлегальнай і маргінальнай. Размаўляць і пісаць па-беларуску ўжо само па сабе азначае не шкадаваць „аплявух грамадзкаму густу”. Відавочна, дзякуючы гэтай сваёй „маргінальнасьці ў квадраце” беларускамоўны авангард можа дазволіць сабе вялікшую, чым франкаці расійскамоўны, сацьіяльную ангажванасьць (мяркую, некалькі год хай сабе фармальнай незалежнасьці даюць нам падставы сьцьвярджаць. што ўжо існуе беларуская літараіура на расійскай мове, але гэта тэма для асобнай размовы). Болып за тое, ён з заўважным піетэтам ставіцца да такіх артадаксальных паняцьцяў, як Айчына, дзяржаўная бясьпека, нацыянальная буржуазія і нават да абывацеля (калі ён патрыёт) — бо ўсё гэта, па вялікім рахунку, пакуль хімэры, гульня паэтычнага ўяўленьня.
    Паводле Сяргея Дубаўца („Наша ніва” № 2/95), беларусы ніколі ня верылі ў свае абстракцыі, ня вераць і цяпер у родную мову, Бацькаўшчыну, незалежнасьць: „Беларушчына можа ўвайсьці ў кожны дом толькі праз рабочыя дзьверы нашых канкрэтнасьцяў, а ня праз парадны ўваход абстракцыяў”. Якім жа чынам? Напрыклад, праз электраправодку. У наступным нумары газэты С. Дубавец піша: „Абрэвіятура „ВКЛ” — як скарот на выключальніку. Націсьніце кнопку, павярніце ручку, апусьціце рубільнік. Зрабіце „вкл.”! Нішто ня можа ап-
    раўдаць тое пахаваньне жыўцом, якое мы называем сваёй біяграфіяй... 200 гадоў, як нехтанаціснуў„выкл.”. 200 гадоў мы выключаныя. У выключанай краіне мы пражываем сваё выключанае жыцьцё”.