Цела і тэкст
Юрась Барысевіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 162с.
Мінск 1998
* *
Вы, магчыма, заўважалі, што многія думкі і вобразы нараджаюцца падчас перапісваньня сваіх жа ці чужых твораў. Немагчыма напісаць адзін і той жа тэкст двойчы, калі не заплюшчваць вочы на раптоўна знойдзеную магчымасьць працягнуць сюжэт ці роздум у новым накірунку. Мяркую, гэта добры контраргумэнт для спрэчкі з тымі, хто сьцьвярджае, што „ўсё ўжо сказана і запісана”.
Кожны раз, калі я дапісваю ў свой ці чужы тэкст нешта новае, — ён, з аднаго боку, робіцца яшчэ больш абсурдным, а зь іншага — нейкія цьмяныя месцы набываюць, нарэшце, сэнс. Увогуле ж, агульная колькасьць
абсурду і ў самой рэчаіснасьці, і ў шызарэалістычным творы (у адрозьненьне ад многіх іншых стыляў бачаньня і пісьма) раўнаважная колькасьці ўсіх ягоных сэнсаў. Шызарэалізм сьцьвярджае: сьвет не дасканалы, але і не безнадзейны!
* * *
„Усё ўжо сказана, — сьцьвярджаюць постмадэрністы, — нам застаеода толькі гуляць з цытатамі”. А на маю думку, чым больш людзі гавораць, тым больш і недагаворваюць. Магчыма, мы ўвогуле ня здолелі б нічога сказаць. калі б не замоўчвалі нешта іншае. Каб штосьці сьцьвярджаць, заўсёды даводзіцца адмаўляцца ад некаторых думак, якія таксама хацелася б агучыць. Кожная думка ня проста працягвае папярэднюю, а выпраўляе, карэктыруе яе ці нават адкрыта перакрэсьлівае.
Часам здаецца, што людзі яшчэ не сказалі як трэба ніводнага слова. Многія літаратары маглі б пацьвердзіць, што яшчэ ніводную сваю кнігу ня здолелі напісаць, як хацелі. Канешне, амаль заўсёды адшукаюцца людзі, якія сказалі ці скажуць нешта падобнае датаго, што хацелася выказаць нам... Але ня тое самае.
„Новае — гэта добра забытае старое”? Нічога новага ствараць немагчыма? Давайце думаць інакш: усё старое калісьці станецца новым.
ЛІТАРАТУРА ЗЬ ПЕРШЫХ РУК
Я ўжо не аднойчы казаў, што сучасная беларуская дітаратура — як, зрэшты, і сусьветная — хварэе на іпызафрэнію. Адной з найбодьш характэрных прыкметаў гэтай хваробы зьяўдяецца аўтызм, патадягічная форма адчужанасьці літаратара ад уласных суайчыньнікаў, прыланцужанасьць да нейкіх абмежаваных тэмаў і пакутлівых роздумаў. Аўтызм праяўляецца ў жаданьні пазьбегнуць усялякіх кантактаў з апрыклай, бессаромнай рэчаіснасьцю (і ўласнай нацыяй), якая ў чарговы раз падманула лепшыя спадзяваньні. Генры Мілер у эсэ „Час забойцаў” так акрэсьліў гэты псыхічны стан: „Сучасныя паэты пішуць адзш для аднаго. Яны сядзяць пад замком унутры сваіх самахвальных „я” і ўнжаюць сьвецкага жыцьця ў боязі, што пры першым судакрананьні з навакольлем іх разьнясе ўпічэнт. Іх жарэ вантробная чуга па маленькім уіульным сьвеце дысталяванай паэзіі, дзе ўсялякія стасункі з рэчаіснасьцю будуць зьведзеныя да нулю”.
На маю думку, гэтае становішча склалася таму, што сучасная літаратура занадта шчыльна прывязаная да пісьменнасьці і ўвогуле мовы, да друкарскага варштату дый іншай капіявальнай тэхнікі. Па нейкай невядомай прычыне літаратарамі лічацца і называюць сябе выключна пісьменныя людзі. Яны мяркуюць, што займацца літаратурай азначае нешта пісаць і выдаваць, пісаць і выдаваць. Літаратура атаясамілася зь пісьменствам. Асабліва добра гэта відаць у нашай сытуацыі: па-беларуску больш словаў напісана, чым прамоўлена. I піпіуць беларускія літаратары не для сябе і чытачоў, а для выдаўцоў. У нашай папяровай дзяржаве, дзе кожны беларус — паэт, рэакдыйная інтэрпрэтацыя Фройдам чалавечай сэксуальнасьці (існуе толькі адзін пол: жанчына
— гэта мужчына бяз чэлясу) у перакладзе з эратычнай мовы на паліграфічную гучала б так: чытач — гэта пісьменьнік, які ня мае знаёмых у выдавецтве.
Паміжтым, займацца літаратурай азначае ня толькі нешта пісаць і чытаць, а яшчэ сто тысяч самых розных практыкаў. Трызьненьне на тэму ,,Літаратура і шызафрэнія” я скончыў наступнымі словамі: „Паўнавартасны адказ на выклік, што кідае нам эпоха агульнай абыякавасьці, страты сэнсаў і разьяднанасьці, можа вытварыць адно эфэктыўная і паўнакроўная шызамашына пісьма — літаратурнага, выяўленчага, харэаграфічнага, а нават і палітычнага”. I наколькі можна сёньня меркаваць, такой машынай або адной зь неабходных дэталяў гэтай машыны можа стацца авангардны рух зь дзіўнаватай назвай Бум-Бам-Літ. Ці, прынамсі, ягоная спадкаемца — Літаратурна-Мастацкая Партыя (зрэшты, у абрэвіятуры ЛМП могуць быць іншыя расшыфроўкі — напрыклад. Ляска-Маскальская партыя, Люнатычна-Марсыянская, Лірычна-Мэтафізычная і г.д.). У адрознасьць ад партыі, стварэньне якой яшчэ толькі прадбачыцца, БумБам-Літ — гэта нешта ўжо існуючае, і таму ніжэй гаворка будзе ісьці толькі пра яго.
* * *
Бум-Бам-Літ — гэта рух за вызваленьне літаратурьі ад дыктатуры друкарскага станка дый іншых прыладаў індустрыі прыгожага пісьменства, якая ўжо даўно ператварыла паэзію ў нейкую галіну капіталістычнай эканомікі або народнай гаспадаркі сацыялізму. Індустрыялізацыя спрычынілася ня толькі да апартэіду ўнутры самой мовы (падзелу лексыкі на ўнармаваную і вульгарна-жаргонную, друкаваную і моўленую — прычым такі падзел мае мейсца і ў граматыцы, і ў фанэтыцы), але і да клясавай сэгрэгацыі сярод літаратараў, іхняга падзелу на мэтраў і графаманаў. У эпоху мэханічнага тыражаваньня літаратуры значнасьць літаратуры вымяраецца лічбай накладаў ягоных твораў, як жыцьцёвы посьпех
бізнэсмэна — колькасьцю нулёў у ягоным банкаўскім рахунку. Калі паэзія сканала — дык, напэўна, таму, што была атручана друкарскімі фарбамі.
Першае, што мы бачым, калі зазіраем у які-кольвек зборнік паэзіі, — на белых прасьцінах паперы нерухома ляжаць абвугленыя словы. Гэта нават не фатаздымак паэзіі, а толькі яе негатыў, бо пры жыцьці гэтыя словы, пакуль зь іх ня выціснулі душу — дыханьне і жывую інтанацыю, былі невымерна сьвятлейшымі за навакольную прастору. У лепшым выпадку друкаванае слова — гэта стэрылізаваны і абрэзаны па лінейцы цень слова прамоўленага. У кнігах укрыжоўваецца ня толькі паэзія, але і само жыцьцё, і мы павінны хоць нешта зрабіць, каб вызваліць яго са сьмяротных абдымкаў паперы.
На сваіх імпрэзах бумбамлітаўцы чытаюць незнаёмьім, выпадковым слухачам свае нявыдадзеныя (а часам і не напісаныя) творы. Ня проста чытаюць. але і паказваюць, бо многія людзі беларускай мовы ня ведаюць, і таму ім цікавей бачыць паэзію, чым яе разумець. Гэта ў літаральным сэнсе жывая літаратура, бо зроблена не з паперы, а з голасу і цела аўтара. Яна дыхае, крычыць і гаворыць, махае рукамі і крыламі. Паэзія, якая хоча быпь сучаснай. павінна ня проста прамаўляцца, а пражывацца — г.зн. па магчымасьці цалкам супадаць з абрысамі і рухамі цела паэта. Тэкст, які нараджаецца ў вымаўленьні і гэстыкуляцыі, нараджаецца ,,тут-і-цяпер”, адначасна з ударамі сэрца, і імкнецца да найбольш чыстага і яснага — цялеснага ўвасабленьня. I зьвяртаецца ён не да розуму аўдыторыі, а да яе ўласнага цела. прымушаючы назіральнікаў не разумець паэзію. а суперажываць яе, хай сабе і на фізыялягічным узроўні, бо толькі ўласныя адчуваньні. а не чужыя думкі, здольны пераадолець чалавечую абыякавасьць.
Бумбамлітаўскія акцыі — гэта літаратура зь першых вуснаў і рук, якая перадаецца ад аўтараў слухачам без пасярэдніцтва рэдактараў, карэктараў, перакладчыкаў, гандляроў і г.д. Мы добра ведаем, што „Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж” кажуць сабе ня ўсе хірургі, a
тым больш рэдактары. але гэтага ня ведаюць чытачы, якія ўспрымаюць паэзію з паперы...
Мы абыходзімся без пасярэдніцтва друкарскага станка і — хто ведае! — калі-небудзь здолеем абысьціся без панярэдніх занатовак на паперы, нават ненаўмысных, а потым і ўвогуле бяз словаў. Ужо цяпер сталася відавочна, што найкарацейшы шлях да слухача (асабліва да выпадковага) ляжыць ня праз словы, а празь інтанацыю, міміку, гэсты, празь дзіўную вопратку, нечаканы падбор дэкарацыяў дый іншыя тэатральныя сродкі. Гэта ня значыць, што мы будзем упарта ісьці да канца толькі ў гэтым кірунку, але ўсім нам трэба іпукаць новыя шляхі да сьвядомасьці суайчыньнікаў дый іншых насельнікаў плянэты.
Кажуць, найкарацейшы шлях да сэрца чалавека ляжыць празь ягоны страўнік. Нам нішто не перашкаджае стварыць і такую літаратуру, якую можна было б ня толькі чытаць або слухаць, але і есыц. У ідэале літаратура павінна быць ня толькі цікавай, але і смачнай. Яна павінна наблізіцца да стану, калі ня простай мэтафарай будуць успрымацца словы „Ня хлебам адзіным жывы чалавек...”
Пакуль цяжка сказаць, чым сталася б літаратура бяз словаў: вяртаньнем да самых першавытокаў мовы, нейкай „звышлітаратурай”, праякую марыў Алесь Адамовіч, або нейкім звышгукавым і звышзрокавым сродкам перадачы думак і пачуцьцяў ад чалавека чалавеку? Зразумела адно: зьвяртацца трэба ня толькі да розуму слухача, але і да ўсіх органаў ягонага цела.
У „Лістах пра мову” Антанэн Арто кажа, што мы павінны ўзьдзейнічаць ня проста на дух чалавека, але на яго пачуцьцёвыя органы, а для гэтага трэба хаця б часткова вярнуцца назад да дыхальных, плястычных, актыўных вытокаў мовы, прылучыць словы да фізычных рухаў, якія іх спарадзілі, схаваць лягічны і дыскурсыйны бок маўленьня ў ягоным фізычным і афэктыўным гучаньні, ператварыць словы ў нешта падобнае да акустычных гэстаў — і тады сама мова літаратуры перабуду-
ецца, станецца сапраўды жывой, а побач з акторамі (а ў нас — з паэтамі) раптам пачнуць гаварыць рэчы. Важна скарыстоўваць ня толькі сэнс словаў, але і музыку маўленьня, скіраваную непасрэдна да бесьсьвядомага. „Чыстая пастаноўка — дзякуючы сваім гэстам, дзякуючы міміцьі і рухомым паставам, дзякуючы канкрэтнаму выкарыстаньню музыкі — утрымлівае ў сабе ўсё, што ўтрымлівае мова, але ў дадатак да гэтага яна можа распараджацца і самой мовай. Рытмічныя паўторы складоў, асаблівыя галасавыя мадуляцыі. што ахінаюць сабой дакладны сэнс словаў і пасылаюць вялікую колькасьць вобразаў у наш мозг, ствараючы ў ім станы, больш ці менш блізкія да галюцынацыяў, і тым самым прымушаюць органы пачуцьцяў і дух да нейкіх арганічных зьменаў..
Падобна да „тэатра жорсткасьці” Арто, імпрэзы БумБам-Літа імкнуцца да стану нейкага магічнага дзейства, да першабытнай агульначалавечай эстэтыкі відовішча. Гэта зьвяртаньне ў пярэдадзень тэатра і літаратуры, калі яшчэ не былі вынайдзеныя псыхалёгія і дыялёг. Так, быў час, калі людзі ўжо навучыліся гаварыць, але яшчэ ня ўмелі ці ня бачылі патрэбы пытацца і адказваць. Бумбамлітаўцы ні ў чым не пераконваюць слухачоў, але ўзьдзейнічаюць на іх на падсьвядомым, субвэрбальным узроўні. У артыкуле „Пакончыць з шэдэўрамі” Арто прыводзіць прыклад зьмеяў, якіх заклінаюць музыкай. Калі музыка ўзьдзейнічае на зьмеяў, дык не таму, што перадае ім узьнёслыя духоўныя паняткі, але таму, што зьмеі маюць вельмі доўгае цела, якое амаль на ўсёй працягласьці судакранаецца зь зямлёй, і музычныя вібрацыі ад зямлі перадаюцца зьмяі як вельмі далікатнае казытаньне. Арто прапануе ўзьдзейнічаць на гледача прыкладна такім жа чынам: праз пасярэдніцтва цела прымусіць гледача вярнуцца да самых высокіх паняткаў. Прычым напачатку лепш дзейнічаць грубымі сродкамі, якія зь цягам часу будуць ператварацца ў больш вытанчаныя.