• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Гэтае нечаканае атаясамленьне Вялікага Княства з бытавым электрапрыборам, да якога мы штодня мэханічна дакранаемся рукой, уяўляецца нам добрым прыкладам шызарэалістычнага пісьма, што імкнецца намацаць рытмы пульсацыі сусьвету праз сугучныя словы, падзеі і рэчы, якія ня маюць нібыта нічога супольнага, але ўражваюць падабенствам сваіх формаў і функцыяў.
    У адрознасьць ад постмадэрнізму шызарэалізм не адварочваецца ад рэчаіснасьці, ад пякучых душу сацыяльных і мэтафізычных праблемаў, адмаўляецца ад уцёкаў у выдумлены (вьітрызьнены) сьвет: дзівосаў хапае і побач з намі. У адрознасьць жа ад рэалізму яму замала аднаго, хай сабе і добра абгрунтаванага, гледзішча: адбыты шызафрэнік — нешта вялікшае, чым адзін чалавек або нават народ, спрасаваны ў адно той ці іншай ідэалёгіяй. Шызарэалізм ня мае трывалага, саматоеснага гледзішча на аніводную рэч, думку або істоту: усялякі пункт погляду ён ператварае ў лінію, плашчыню і нават раскрьітую на ўсе бакі, на 360 тысячаў градусаў прастору сузіраньня (прыгадаем зборнік „Шлях 360” Алеся Разанава).
    Ня толькі шызафрэнік, але і дзіця, якому дзяржава яшчэ не прамыла мазгі ў школе, першабытны дзікун і нават звычайны, паважаны суседзямі чалавек у сваіх бессаромных снах не заўважае мяжы паміж матэрыяльным целам і словам. Ён можа перажыць аргазм, катарсыс, клінічную сьмерць ад аднаго нечаканага слова, а зь іншага боку — ён лёгка чытае па дрэвах, зорках, ігтушыных крыках волю багоў ці нябачных для здаровага сэнсу прыхадняў з далёкай плянэты, якія нібыта замбіруюць чалавецтва. У фізычным ён бачыць мэтафізычнае, і наадварот.
    Для сапраўднага паэта мяжы паміж сьветам словаў і сьветам рэчаў таксама не існуе. I гэта дае Жылю Дэлёзу ў працы „Крытыка і клініка” падставы сьцьвярджаць, што
    „літаратура — гэта трызьненьне”. Але, як вядома, людзі ня толькі разумнеюць, але і з глузду зьяжджаюць па-рознаму. Дэлёз і Гватары мяркуюць, што існуюць два асноўныя тыпы літаратурнага, палітычнага ій экзыстэнпьіяльнага трызьненьня: паранаідальна-рэакцыйны полюс: ... я ваш, я прыналежу да вышэйшай клясы, вышэйшай расы (або, як кажа А. Федарэнка ў артыкуле „Новыя і старыя” („ЛіМ” № 12/95), я ўдзельнічаю у „эстафэце літаратурных геніяў”) і шызарэвалюцьійны полюс, які сьлізгае па лініях жаданьня і зроку, прабівае сьцены словаў, будуе літаратурныя машыны і альтэрнатыўныя групоўкі на супрацьлеглым шляху: я прыналежу да ніжэйшай расы, я ёлупень, я мурын.
    Адным з „баронаў” шызарэвалюцыйнага табару ў нашай літаратуры можна назваць Уладзімера Арлова. Паколькі шызафрэнія — гэта вандроўка, а не прыпынак сьвядомасый, ён увесь час падарожнічае па розных эпохах, канфэрэнцыях, піўбарах і г.д. Ягонае пісьмо выразна дэтэрытарыялізаванае: ён піша на рэстаранных сурвэтках, запрашальніках на ўрачыстыя імпрэзы, візітоўках, на мурах занядбанай бажніцы або на старонках часопіса „Полымя” — карацей, на чым заўгодна. Да таго ж „усе гэтыя зацемкі прэтэндуюць на лягічную сувязь між сабою прыкладна так, як па-лістападаўску шорсткія лісты на набярэжнай Влтавы” („Наша ніва” № 3/95).
    Часам пробліскі шызапісьма сустракаюцца і ў нашых літаратурных ветэранаў, напрыклад — у Анатоля Вярцінскага:
    Абрастаем болямі, охамі. Як валун абрастае мохам, абрастаем мохам абставін. Абрастаем даўгамі, хвастпамг...
    Далей, напэўна, у людзей зьявяцца крылы, зебры, капыты дый іншьія карысныя органы, якія дазволяць нечуваным чынам пашырыць нашыя стасункі з навакольным сьветам. Больш за тое, чалавек абрасьце зёлкамі, дрэвамі, пакрыецца плянэтамі і сузор’ямі, аў рэшце рэшт ператворыцца ў сэрца сусьвету.
    Антралацэнтрычнасьць або антрапаморфнасьць бачаньня сьвету ўласьцівая і некаторым найноўшьім паэтам — напрыклад, Альгерду Бахарэвічу, пачынальніку панкавай плыні ў беларускай літаратуры:
    Раніца. Раніца. Раніца.
    Задніца. Задніца. Задніца. Тоўстая, тоўстая Задніца. Задніца. Задніца. Задніца.
    Шызарэалізм скарыстоўвае добра вядомыя звычайнаму чытачу вобразы матэрыяльнай рэчаіснасьці або літаратуры. Перакрыжоўвае і яднае іх нечаканым чынам. Закладае ў тэкст нябачныя люстэркі. павелічальныя ці раздрабняльныя лінзы дый іншыя аптычныя прыборы, каб разгалінаваць чалавечы позірк, пракласьці новыя маршруты для вока чытача. Напрыклад: „Богу — богава, а кесару — кесарава сячэньне”. Два ўстойлівыя выразы. калі іх аб’яднаць, пакідаюць быць банальнымі, прамываюць адзін аднаго ўласнымі сэнсамі.
    Клясык сусьветнай шызалітаратуры Антанэн Арто ў артыкуле „Рэжысура і мэтафізыка” кажа, што мы павінны скарыстоўваць здольнасьць словаўутвараць над паверхняй мовы свайго кшталту падводную плынь уражаньняў, адпаведнасьцяў, аналёгіяў — безадносна да канкрэтнага сэнсу гэтых словаў і нават насуперак яму. Шызарэалізм адштурхоўваецца ад зацьверджаных усімі інстанцыямі сэнсаў, знакаў і формаў, паглыбляецца на злом галавы ў абсурд і бясформнасьць настолькі глыбока, пакуль ня зьявіцца адчуваньне ці прадчуваньне магчымасьці ізноў асэнсаваць пэўны набор рэчаў (г.зн. навакольны сьвет), словаў або колеравых плямаў. Увогуле, у адрознасьць ад постмадэрністаў, я лічу магчымым разьвіцьцё абсурду, захлынуўшага сьвет, да атрыманьня новых або вяртаньня страчаных рэчамі і словамі сэнсаў. Мэтай шызафрэнічнага падарожжа зьяўляецца пункт гледжаньня, дзе ўжо відаць зіхценьне новых сэнсаў на даляглядзе яшчэ абсурднага тэксту, жывапіснага ці харэаграфічнага твора. Новыя сэнсы могуць не пра-
    маўляцца, а толькі прадчувацца, як ранішняе сонца за халодным ускрайкам зямлі.
    Шызафрэніку цяжка адрозьніць устойлівыя выразы, якія складаюць „залаты запас” мовы (а таксама літаратуры: напэўна, можна назваць „устойлівым выразам” і верш, і раман вядомага аўтара) ад выпадковых ненаўмысных думак дый іншага лінгвістычнага сьмецьця. Відавочнай для здаровага розуму (стандартнай машыны сьвядомасьці) мяжы паміж выслоўем і звычайнай фразы для яго не існуе. Шызарэаліст таксама ўспрымае і выкарыстоўвае чужыя мэтафары ў самым прамым сэнсе, і наадварот — шукае падтэкст, пераносны сэнс у тым, што робіццца і гаворыцца іншымі без усялякай задняй думкі. 3 гэтага вынікае, у пэрспэктыве, разьвянчаньне агульнапрынятых мітаў (што і робяць постмадэрністы), але таксама і міталягізацыя непрыдатных, здавалася б, для гэтага сюжэтаў і пэрсанажаў штодзённай, празаічнай рэчаіснасьці.
    У маніфэсьце „Тэатар жорсткасьці” Арто паказвае, як можна, „скарыстоўваючы нэрвовы магнетызм чалавека, пераадольваць звычайныя межы мастацтва і маўленьня, каб забясьпечыць актыўную, г.зн. магічную рэалізацыю нейкай татальнай творчасьці, дзе чалавеку застаецца толькі заняць належнае месца сярод сноў дый іншых падзеяў”.
    Прыклад гэтаму знаходзім у апавяданьні Зьміцера Вішнёва „Таратута, тара-тута”: „За мутным шклом у пакоі А з расьлін В асыпаліся рознакаляровыя лісьце і краскі. Там сядзела чорная котка з вачыма, падобнымі да пробак ад „Пшанічнай”. Там вісеў малюнак 5x5 з выявай дурня, які п’е кісель. Там стаяла эбанітавая тумба з гадзіньнікам (у выглядзе голага ідыёта), які цікаў у зваротным напрамку. Там ляжалі кнігі (99) з назвай „Казкі ад дзядзькі афрыканца”. Там ляжаў паласаты пехцяр зь дзфкамі, падобнымі да гайкавёртаў. I вось сярод гэтай пышнасьці, нібы струк чырвонага пэрцу, чалавек паімені — Я”. Адбыты шызафрэнік ведае, што Я— гэта толькі імя, такое ж абстрактнае, як і ўсе рэчы ў сьвеце. Дэлёз і
    Гватары сьцьвярджаюць, што шызафрэніка немагчыма ўпісаць у сымбаль капіталізму — Эдыпау трохкутнік (мяркую, і ў камуністычную зорку), бо ён зьмешвае ўсе псыхааналітычныя коды. Напрыклад. Арто заяўляў: „Я — мой уласны сын, бацька. маці і я”.
    Паводле Арто, „займапца мэтафізыкай славеснай мовы — значыцца, прымусіць мову выказваць тое, што яна звычайна ня кажа, скарыстоўваць яе новым, асаблівым і нечаканым чынам, паўстаць супраць мовы і яе цалкам утылітарных, я нават сказаў бы — заклапочаных пражыткам вытокаў, супраць яе нізкага паходжаньня загнанай жывёліны, нарэшце гэта азначае разглядаць мову як форму заклінаньня".
    Тое, што Арто кажа аб тэатральным відовішчы, некаторыя беларускія паэты прыкладаюць да стварэньня літаратурных тэкстаў: словы, гукі, шумы скарыстоўваюцца, перадусім. дзеля іхніх вібрацыйных якасьцяў, а ўжо потым — дзеля таго. што яны моіуць сказаць. Напрыклад у зборніку „Неа-літ” Сяржук Патаранскі абсякае словы, ператвараючы верш у нейкае шаманскае скавытаньне:
    Сё я прыйду сю сю сю прыясю ты. тм cm і мяне чк
    (Сёньня я прыйду сюды...) або вынаходзіць новыя, пашыраючы лексычнае багацьце роднай мовы:
    плюхап
    ён быу аднойчы крышма нізавіла сюкэйда апарочы мяжуючы пульса, хіжа вінамыгойчы обужа жа ні ма
    ні гуку ні чагойчы
    ні дрэмаў ні адзін... усё нібы аднойчы — крышма нізавіла.
    Ня ведаю, ці дасягнуты тут узровень сусьветнай літаратуры, але спроба вытварыць з аскепкаў беларускай нейкую міжнародную мову для мяне відавочная. Сапраўды, перакладаць такі верш на іншыя мовы было б вельмі лёгка, дый не патрэбна. 3 мовы на мову можна перакласьці словы і сэнсы, але не асобныя гукі і склады, перакадаваць можна працу розуму, але не трызьненьня. 3 гэтага, дарэчы, вынікае. што людзей разасабляе не вар’яцтва, а менавіта розум, які ў кожнага народа і чалавека свой. Магчыма. С.Патаранскі аднойчы незнарок зьдзейсьніць адвечную мару паэтаў: пачне пісаць адначасна на ўсіх мовах сьвету. Блізкія да гэтага Серж Мінскевіч і Алесь Туровіч:
    Кіаблок уяуьля ан бане, Нейкасон ціцьсьве каяр, Неезеля шапа таплянэ, Ан лепо юцьсе авыяр... (аблокі ляцяць на неба...).
    Гэтыя два паэты зьдзяйсьняюць шызарэвалюцыю ў кожным слове, ператасоўваючы ягоныя складнікі. Падставовым элемэнтам „трансьлягічнай” паэзіі зьяўляюцца ня словы. а склады або, яшчэ радыкальней, асобныя гукі і літары.
    Паэтьгчная літарафрэнія пачынаецца са сьцьвержданьня, што тэкст і ўвогуле мова складаецца не са словаў, а з гукаў і літараў, зь якіх можна выткаць бясконцую колькасьць абстрактных узораў ці рэалістычных выяваў. У сучасным шызафрэнічным сьвеце, дзе чалавек шчыльна зьнітаваны з машынай, людзі штогод часьцей карыстаюцца мовай закадаваных плыняў інфармацыі. Дэлёз і Гватары адзначаюць. што „электрычная мова не праходзіць праз голас і празь пісьмо (менавіта зь яе дапамогай хоча ўвесьці беларушчыну ў кожную кватэ-
    ру С. Дубавец); бязь іх абыходзіцца і інфарматыка: напрыклад, кампутар — машына для імгненнага дэкадаваньня... Сучасны сьвет размаўляе на мове, якая складаецца зь ня-знакаў, неазначаючых знакаў-шызоў, абыякавых да сваёй субстанцыі”.