Цела і тэкст
Юрась Барысевіч
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 162с.
Мінск 1998
Для распаўсюджваньня літаратуры можна скарыстаць рэкі дый іншыя водныя артэрыі. Я тут маю на ўвазе не кур’ераў на плытах і лодках, а тэксты, закаркаваныя ў бутэльках з-пад віна ці піва і пушчаныя на волю хваляў па рацэ да бліжэйшага мора. Невядома, калі, праз колькі дзён ці гадоў яны трапяць у чалавечыя рукі і ці трапяць увогуле... У сучасных літаратараў дастаткова падставаў адчуваць сябе рабінзонамі, нават калі яны жывуць у шматтысячным горадзе.
Пасьля акцыі ББЛ „Ням-Ням” у парку Горкага (гэта быў свайго кшталту пікнік на сцэне, удзельнікі якога час ад часу падыходзілі да мікрафону і чыталі свае творы) мы пусьцілі ў Сьвіслач экскадру караблікаў, складзеных з прачытаных толькі што тэкстаў, а друіую частку кшулі ў закаркаваных пляшках. Зьміцер Вішнёў нават наклеіў на бутлю ад фізыялягічнай рашчыны назву калектыўнага зборніка „Нам хана— вакол хунта!”. Зразумела, кідаць пляшкі з творамі ў раку можна з той жа пэрыядычнасьцю, зь якой выходзяць часопісы ў звычайнай вокладцы — і нават часьцей. Між іншым. сам Вйпнёў аддае перавагу вусным тэкстам: надыктоўвае іх у пустыя пляшкі, закаркоўвае, нібьі джынаў, і раздае жабракам.
Нешта падобнае можна зрабіць, паклаўшы тэкст у паветраны шарык, надзьмуты геліем, каб мог адляцець разам зь ветрам на сотні кілямэтраў ад аўтара і трапіць у зусім незнаёмыя рукі. Вайскоўцы часам раскідваюць агітацыйныя ўлёткі з дапамогай аэрастатаў, артылерыйскіх
снарадаў, авіябомбаў, але чаму не скарыстаць гэтыя сродкі для засеву паверхні зямлі мастацкай літаратурай?
Дэлёз і Гватары мяркуюць, што зьмест ідэальнай кнігі будучыні, кнігі-карэнішча можна будзе зьмясьціць на адной старонцы, як уся зямля зьмяшчаецца на адным аркушы геаграфічнай мапы. Нам жа сёньня варта было б ствараць свае тэксты адразу ў дзьвюх вэрсіях: поўнай — для традыцыйнага друку і больш мабільнай (спрошчанай і скарочанай) — для пераказу, графіці, улётак і г.д.
Ня трэба забывацца і на такі магутны сродак прыватна-масавай інфармацыі, як чуткі і плёткі. Сяржук Мінскевіч у „Культуры” №3 — 4 , 1996 г. заклікае выкарыстоўваць чуткі для прапаганды беларускай мовы, але хіба нельга іх скарыстаць для трансьляцыі ўласнага ці чужога твора або ягоных найбольш цікавых фрагмэнтаў? Друкаваную літаратуру людзі вынайшлі параўнальна нядаўна, вусная ж творчасьць існуе тысячагодзьдзі і, верагодна, перажыве сваю дачку. Увогуле нашую стратэгічную мэту можна акрэсьліць як стварэньне з матэрыялаў элітпсірнай літаратуры новага фальклёру.
У эпоху высокіх тэхналёгіяу неабавязкова друкаваць свае думкі. каб данесыіі іх да шырокай аўдыторыі. Каб вярнуць літаратуру ў жыватворны стан фальклёру, мы павінны аддаваць перавагу пісьму перад друкам, маўленьню перад пісьмом, гэсту перад маўленьнем і мысьленьню перад гэстам (у будучыні кожны будзе мець апрача агульнага свой фальклёр, бо чалавек будзе такі ж шматаблічны, як цяпер народ).
Сёньня, паводле В. Акудовіча („ЛіМ”, № 45, 1996) ролю фальклёру адыгрывае бульварная літаратура — тая, што сама ідзе насустрач чытачу. I. Чарота там жа называе „вялікім плюсам" сучаснай прозы тое, што герой ходзіць па праспэкце. Дык вось наша мэта палягае ў тым, каб чытач сам хадзіў па праспэкце героем — і ня толькі нашых, але і ўласных сюжэтаў.
ТЭКСТ І ЦЕЛА
Пакуль што я пішу рукой, Хауя і думаю нагой: Нагой я расчыняю дзьверы На мармуры і на паперы! Ф.Ніцшэ, „Пісаць нагой” — зь вершаванага пралёгу да „Вясёлай навукі”
Сярод мноства інструмэнтаў, якія дапамагаюць чалавеку прыстасавацца на нейкі час да існаваньня ў матэрыяльнай рэчаіснасьці, найбольш зручным і шматфункцыянальным зьяўляецца, безумоўна, нашае цела. Сапраўды, цела заўсёды ў нас пад рукой, за ім ня трэба, як за тым жа словам, лезьці ў кішэнь. Яно зьяўляецца асноўнай формай адлюстраваньня навакольнай рэчаіснасьці і нашага мейсца ў ёй, сродкам захаваньня гэтага досьведу і здабыцьця новых ведаў. Ягоныя органы (твар, мозг, пальцы, язык і г.д.) прыстасаваныя як для намінацыі элемэнтаў сьвету, пасярод якога жыве чалавек, так і для забесыіячэньня разнастайных патрэбаў мысьліцельнага працэсу. Апрача кагнітыўнай і эмацыянальнай функцыяў (быць сховішчам і люстэркам пачуцьцяў), цела выконвае і камунікатыўную функцыю: яно зьяўляецца „найважнейшым сродкам чалавечых зносінаў” (такое азначэньне У. Ленін, зрэшты, даў вэрбальнай мове).
Як вядома, на досьвітку цывілізацыі людзі размаўлялі ня словамі, а мімікай, гэстамі і ўсімі тымі гукамі, якія здольны вытвараць наш арганізм. Напрьіклад, ангельскі палеантоляг Дэвід Этэнбора ў кнізе „Жыцьцё на Зямлі” кажа: „Твар чалавека мае заўважна больш асобных мускулаў, чым пыса ўсялякай жывёлы. Гэтыя мус-
кулы забясьпечваюць магчымасьць вельмі па-рознаму рухаць вуснамі. шчокамі, ілбом, бровамі, нашто ня здольная ніводная іншая істота. А вось спробы рэканструяваць горла нашага далёкага продка сьведчаць, што гаварьшь ён мог вельмі павольна і зь цяжкасьцю. Таму, — кажа ён, — можна не сумнявацца, што твар быў асновай сыстэмы стасаваньняў у гома эрэктуса”.
Экспрэсыўныя магчьімасьці натуральных рысаў твара для самога чалавека, напэўна, былі настолькі нечакана багатыя. што давялося распрацаваць адмысловую сыстэму татуіровак, расфарбоўкі ці рытуальных шнараў, якія дазволілі хай крыху наблізіць твар да маскі, што мае заўсёды ўстоплівы выраз і сэнс. Задоўга да вынаходзтва альфабэта людзі ўжо не былі непісьменныя: яны рабілі і чыталі кадаваныя запісы на целе-экране, a таксама запісы на паветры ўласнымі рухамі цела. Мяркую, мова гэстаў і мастацтва танца нарадзіліся як працяг у навакольную прастору рухаў штучных і натуральных рысаў твара: як расшыфроўка татуіровак і пашыраны варыянт мімікі. Зь іншага боку, надпісы на целе маглі зьявіцца як канспэкт рытуальнага танца.
М. Валошын у артыкуле „Твар, маска і галізна” выказаў думку, што ў антычнасьці экспрэсыўным цэнтрам і, значыцца, тварам чалавечага цела лічыўся аголены торс (пра гэта сьведчыць, прынамсі, выяўленчае мастацтва старажытных грэкаў і рымлянаў). Гэсты рук, ног і галавы ўспрымаліся як дадатак да рэльефнай „мімікі” мускулятуры тулава. Для старажытных мастакоў і гледачоў твар быў „раўнамерна разьліты па ўсім чалавечым целе”. Гэтая канцэпцыя жыве і сёньня ў мастацтве танца і пантаміме, пэрфомансе і бодзі-арце. Яе адбітак на побытавым узроўні можна бачыць у францускай прымаўцы: „Ногі — гэта твар жанчыны” — і ў савецкай: „Твар салдата — ягоныя боты.”.
Старажытны чалавек лічыў сваімі продкамі і сваякамі татэмных жывёлаў і духаў, некаторыя расьліны і фэномэны прыроды. Менавіта іх ён сымбалічна маляваў на сваім целе і самім целам у танцы. У сваіх вытоках нашая
мова, мяркую, павінна была забясьпечыць кантакт чалавека ня толькі з супляменьнікамі, але і з жывёламі і надвор’ем. Пагадзіцеся, словы для гэтага — ня самы зручны сродак камунікацыі: жывёлы і рэчы лепш разумеюць нашыя гэсты. Палеалінгвісты сьцьвярджаюць, што на працягу 3-х мільёнаў гадоў асноўным сродкам сумоўя гамінідаў бьілі, побач з абмежаванай колькасьцю (каля 20-40) кароткіх гукавых сыгналаў, сыстэмы ў некалькі соцень ці тысячаў гэставых знакаў, і толькі ў самы апошні пэрыяд эвалюцыі чалавека (100-40 тысяч гадоў таму) пачалося фармаваньне ўласна вэрбальнай мовы. Прычым прынцыпы пабудовы гукавых пасьлядоўнасьцяў былі запазычаныя ў пасьлядоўнасьцяў гэстаў рук.
Па вялікім рахунку, за апошнія 40 тысяч гадоў чалавек амаль не зьмяніўся. Па-ранейшаму мы лепш і хутчэй разумеем адно аднаго ня праз словы, а празь інтанацьію, выраз твару, гэстыкуляцыю. Гэсты дапамагаюць нам удакладніць сэнс словаў, якія мы кажам, а часам — зьмяніць яго на супрацьлеглы. Зь іншага боку, і словы патрэбныя нам, каб патлумачыць сабе ды іншым уласныя ўчынкі і гэсты.
Часта гэст дублюе ці замяняе маўленьне, бо таксама можа перадаваць лічбы, вобразы рэальных рэчаў і абстрактных паняткаў і нават граматычныя катэгорыі. Б. Брэхтстварыў адмысловую „гэставую” тэхніку для дэклямацыі паэтычных і перадусам празаічных твораў, заснаваную на спэцыфічным маторным акампанімэнце: „Мяне захапіла праблема гэставых фармулёвак таму, што хаця апошнія мажлівыя ў межах рэгулярных рытмаў, але нерэгулярныя рытмы бяз гэставых фармулёвак, як мне здавалася, увогуле немажлівыя”.
Сучасная гэставая мова глухіх патэнцыйна не саступае па камунікатыўных магчымасьцях гукавым мовам. Выказваньні ў ёй складаюцца з херэмаў (ад грэц. hejr — рука), колькасыіь якіх прыкладна адпавядае колькасьці фанэмаў. Кампанэнтная структура гэстаў дазваляе выкарыстоўваць іх мэтафарычна, а таксама ствараць візуальныя рытмы і рыфмы. I мне, дарэчы, незразумела, чаму
ніхто з наіпых паэтаў не спрабуе пісаць (і друкаваць) херэмныя вершы для глухіх? А таксама — для маракоў (на міжнароднай мове сыгнальных сьцяжкоў)? Першая кніга для глухіх была надрукаваная яшчэ ў 1620 г. у Гішпаніі. Відаць, не выпадкова, што менавіта ў гэтай краіне ў 1998 г. нарадзіўся рух за абвешчаньне мовы гэстаў другой нацыянальнай мовай побач із словамі.
Антраполяг К. Бюхер у сваіх досьледах першасных этапаў станаўленьня мастацтва высунуў гіпотэзу, што паэзія і музыка паходзяць з агульнай крыніцы — штодзённай фізычнай работы. Яны павінны былі каналізаваць у катарсыс цяжкае напружаньне працы: „Народы старажытнасьці лічылі сьпевы неабходным акампанімэнтам пры ўсялякай цяжкай фізычнай рабоце”. Тут, канешне, ёсьць марксісцкі перагіб: сьпевы заўсёды былі таксама акампанімэнтам вайны, балю, шматлікіх абрадаў і рытуалаў. Бясспрэчна іншае: нашыя думкі, размовы і сьпевы ніколі не складаюцца з адных толькі словаў.
Як мова ніколі не бывае тоесная сваім слоўнікам, так і літаратура — запісаным ці вывучаным на памяць тэкстам. Літаратура мае больш агульнага з тэатрам, чым зь бібліятэкай. Калі старажытны гусьляр ці сучасны паэт складае або дэклямуе свае творы — ён дапамагае нараджэньню ледзь ня кожнага слова гэстамі, мімікай, пераборам струнаў ці валасоў на галаве. I вельмі часта галоўны сэнс думкі застаецца ня ў словах, вымаўленых із сцэны ці надрукаваных, а ў тым нябачным зь бібліятэкі танцы рук і рысаў твару.
Вэрбальная мова, верагодна, ужо прайшла пік свайго разьвіцьця (у эўрапейскай культуры ён прыпаў пераважна на XIX стагодзьдзе). Сучаснук» эпоху можна ахарактэрызаваць як заняпад заснаванай на словах цывілізацыі. Тэлефон, тэлебачаньне, кампутарныя сеткі ды іншыя цуды тэхнікі вызвалілі людзей ад неабходнасьці стасавацца праз напісанае ў прыватным лісьце або выверанае карэктарам і надрукаванае слова. Мова сёньня вызваляецца з-пад улады дакладна распрацаваных высокай літаратурай граматыкі і стылістыкі. Паралель-