• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Пісьмо асадкай на паперы або клявішамі на экране кампутара не патрабуе вялікіх фізычных высілкаў — прынамсі, з гледзішча чытача. Пісаць на гліняных таблічках, вышываць літары на тканіне ці выбіваць іх на каменных плітах заўважна цяжэй: задзейнічана большая колькасьць мускулаў (хаця і меншая, чым у танцы). Га-
    лоўная прычына, чаму так нізка сёньня аллочваецца праца пісьменьніка, — гэта інфляцыя слова. Словы цяпер мала што капггуюць. калі яны не пакладзеныя на нейкі матэрыяльны носьбіт — музыку, цела натуршчыцы. скандальны ўчынак, бачнае напружаньне мускулаў аўтара. Трэба давесьці людзям, што літаратура — гэта хутчэй фізычная, чым інтэлектуальная праца: капаць каналы ў выглядзе шматкілямэтровых літараў, вышываць вершы з кулямёту, пісаць лыжамі на вадзе. Трэба працаваць са словам рукамі, каб нашыя творы можна было ня толькі чытаць, але і сузіраць. калекцыянаваць, вешаць на лепшай сьценцы ў доме або на першай бярозе. На рынку самыя лепшыя словы яшчэ нічога не каштуюць, пакуль іх не пакажуць натоупу з памосту — амаль што так сказаў Заратустра.
    * * *
    Р. Барту артыкуле „Сьмерць аўтара” ставіць пад сумненьне цялесную саматоеснасьць пішучага. У нас жа, наадварот, пэўныя сумненьні выклікае цялесная тоеснасьць адрасата прыгожага пісьменства: ці жывы яшчэ чытач? I ці сваімі вачыма ён можа і мусідь нешта чытаць?
    Мы звыкліся да таго, што чытач атаясамлівае сябе з тым або іншым пэрсанажам мастацкага твора. У сучаснай літаратуры, аднак, асабліва ў паэзіі, часта няма ня толькі станоўчых герояў, але і ўвогуле ніякіх пэрсанажаў і вобразаў. У авангардным пісьменстве тэксты або перапаўняюцца незразумелымі словамі і экспэрымэнтальнымі сынтаксычнымі канструкцыямі (З.Вішнёў, В. Булгакаў), або зашыфроўваюцца(С. Мінскевіч, В. Жыбуль, А. Туровіч). Іншыя літаратары (I. Сін, Ю. Гумянюк, В. Морт, І.Сідарук) ствараюць пачварныя, неразьлічаныя на атаясамліваньне чытача вобразы ці іранічна зьдзекваюцца з усіх сваіх герояў (Л. Вольскі, А. Бахарэвіч, У. Гарачка). Зрэнггы, камбінацыі названых прозьвішчаў моіуць быць іншымі.
    На мой погляд, калі чытач — я маю наўвазе ня толькі авангардную літаратуру — нічога ня можа ўпадабаць ці
    зразумець у тэксьце, але па нейкіх прычынах не адкладае яго ўбок, ён мусіць атаясамліваць сябе не з героямі кнігі, а зь яе аўтарам. I зрабіць гэта найбольш проста і эфэктыўна мы можам на ўзроўні нашага цела. У рэшце рэшт, заслона паперы, што стагодзьдзямі адасабляла аўтара ад чытачоў, павінна рухнуць, як спарахнелы мур на мяжы Бэрліну і Кітаю.
    Вядома, пгго Шылер за работай трымаў ногі ў тазіку з халоднай вадой, а Русо выбягаў зь непакрытай галавой на сонца, каб ажывіць хаду думак. Многія літаратары падбадзёрваюць сябе падчас пісьма кавай, гарбатай, тытунём, алькаголем. Іншыя займаюцца гімнастыкай ёгaўJ трымаюць дыету, ставяць сабе клізму перад тым, як сесьці за пісьмовы стол. Напэўна, у кожнага пісьменьніка ёсьць свае сакрэты, маленькія хітрыкі, з дапамогай якіх можна ператварыць фізычную энэргію цела ў псыхічную энэргію слова. У старажытных кельцкіх паэтаў і магаў, напрыклад, быў распаўсюджаны звычай кусаць сябе для натхненьня за палец. Верагодна, гэты звычай быў ужываны і сярод нашых продкаў: ці не адсюль паходзіць вядомы выраз „высмактаць з пальца”?
    Гогаль любіў пісаць стойма, Марк Твэн — у ложку. I вось пытаньне: ці не павінны і мы чытаць іхнія творы ў гэткіх жа позах, насіць такую ж фрызуру, паліць такі ж гатунак тытуню, калі хочам іграсачыць і нават адчуць у сабе ўсе скокі і пфуэты думак аўтараў? Добра было б, каб аўтары прыкладалі да сваіх кніг падрабязныя інструкцыі, якім чынам трэба чытаць іхнія творы: што апранаць, піць, якія тэксты трэба чытаць паралельна. Магчыма, кожнаму твору павінен адпавядаць ня толькі афіцыйны аўтар, але і афіцыйна прьізнаны ўзорны чытач, у якога будуць свае вучні і эпігоны. Тады зьявяцца і чытачы-авангардысты.
    Кожны чалавек, які ня здолеў рэалізаваццаў іншых жанрах творчасьці, можа заснаваць уласны стыль чытаньня: напрыклад, чытаць выключна скрадзеныя кнігі або толькі тыя, што маюць нейкае аднолькавае слова ў назьве. Борхес казаў, што важней не чытаць, а пера-
    чытваць. А яшчэ депш. напэўна, перапісваць у іншай рэдакцыі кнігі, якія чамусьці не спадабаліся.
    У тэатры асноўная адрознасьць гледачоў ад актораў палягае ў тым, што яны не рэпэтуюць свой удзел у спэктаклі. Прыкладна тое ж пакуль адрозьнівае чытачоў ад пісьменьнікаў: у працэсе чытаньня адсутнічае чарнавік (рэпэтыцыя), безь якога цяжка ўявфь сабе пісьмо. I я мяркуто, немагчыма ператварыць чытаньне ў творчасьць, пакуль яно не займее ўласны чарнавік. Я маю на ўвазе не канспэкт прачытанага, а спробы здагадацца, пра пгго пойдзе гаворка на наступных старонках і няўмольную рашучасьць дачытаць кнігу да канца (а ў выпадку кнігі з абяцаным працягам — спробы прачытаць яшчэ не напісанае аўтарам). Калі мы хочам ператварыць літаратуру ў аіульначалавечую справу — трэба, каб людзі навучыліся чытаць глыбей і далей, чым піша для іх свае творы аўтар.
    У эпоху сацыялізму нас вучылі, што кніга — гэта лепшы падарунак. Сёньня інфляцыя слова ў грамадзтве дасягнула такой ступені, што дарыць толькі кнігу на дзень народзінаў ці зь іншай урачыстай нагоды сталася неяк няёмка. I аднак, не зразумела, чаму ў крамах не сустракаюцца сьвяточныя наборы, складзеныя на падставе той ці іншай кнігі? Можна было б прыкласьці да яе пляшку таго самага віна, што п’юць героі ў кульмінацыйны момант, пуцёўку на той самы курорт, дзе разгортваецца сюжэт кнігі, улюбёную аўдыёкасэту ці марку аўтамабіля галоўнага героя.
    Апрачатаго, літаратурныя музэі, турыстычныя бюро ці адмыслова створаныя агенцтвы маглі б за пэўную плату прапанаваць пакупнікам кнігі або выканаць па замове іхніх сяброў паслугі па атаясамленьні чытача з героем твора: калі гэта дэтэктыў — наладзіць сочку, пагоню, перастрэлку; калі фантастыка — падкінуць яму ў ложак якія-небудзь „касьмічныя яйкі”; калі кніга пра рамантычнае каханьне — адшукаць дзяўчыну, падобную да гераіні, і пазнаёміць зь ёй чытача.
    Каб вярнуць цікавасьць людзей да навінкаў кніжнага рынку, чытаньне павінна стацца ня менш рызыкоў-
    най і непрадказальнай справай, чым уласнае жыцьцё (магчыма, менавіта рызыкоўнасьць чытаньня хацеў падкрэсьліць Умбэрта Эка, калі прымусіў манахаў у рамане „Імя ружы” чытаць атручаньі рукапіс).
    Трэба, каб кнігавыдавецкія структуры ўжо сёньня пачалі распрацоўваць сыстэму матэрыяльнага заахвочваньня чытачоў — прычым на ўзроўні ня толькі прызоў (такая практыка ўжо існуе), але і ганарараў. Вельмі дарэчы таксама была б сыстэма страхаваньня здароўя і жыцьця чытачоў ад той небясьпекі, якую ўтрымлівае ў сваіх нетрах усялякая кніга. Варта было б прадумаць і магчымасьць стварэньня дзяржаўнага інстытуту аховы чытацкіх правоў на падставе адпаведнага закону.
    У ідэале відовішча, якое разгортваецца ў жыцьцё са старонак кнігі, павінна атачаць чытача з усіх бакоў, павінна затапіць вакол яго рэчаіснасьць наколькі хопіць вока ды іншых пачуцьцёвых органаў. Бібліятэка будучыні. мяркую, будзе чымсьці падобным да парку атракцыёнаў або псыхіятрычнай клінікі. дзе чалавек зможа перажыць любы абраны ім ці зададзены па школьнай праграме літаратурны твор. Перажыць ня толькі ўяўна (з дапамогай псыхадэлікаў, кампутарнай віртуальнай рэальнасьці, дасланых наўпрост у кару мозга электрамагнітных сыгналаў і г.д.), але і насамрэч — калі людзі вынайдуць спосаб імгненнай матэрыялізацыі думак.
    Аднак гэта не азначае, што матэрыяльны асяродак ці галюцынацыі вакол чытача павінны быць дакладнай копіяй рэчаў, якія апісваюцца ў тэксьце. Узноўленыя падзеі могуць набыць зусім іншы сэнс, накірунак і фінал, не прадутледжаны аўтарам. Аўтар тэксту стварае толькі правілы гульні. гуляць жа ў яе чытачам давядзецца на ўласную рызыку. Тут можна пагадзіцца з францускім філёзафам Полем Рыкёрам: „Інтэрпрэтаваць тэкст — гэта ня значыць шукаць ягоны схаваны сэнс, гэта значыць сьледаваць за разьвіцьцём сэнсу да ягонай рэфэрэнцыі, да нейкага сьвету ці быцьця-у-сьвеце, адкрытага перад тэкстам. Інтэрпрэтаваць — значыцца разгарнуць новыя зносіны паміж чалавекам і сьветам”.
    Нават пры чытаньні звычайнай кнігі чалавеку неабавязкова дакладна каніяваць міміку і гэстыкуляцыю яе пэрсанажаў. Ён можа абраць пазыцыю яшчэ аднаго, не зафіксаванага ў тэксьце героя. Больш затое, ён можа дамовіцца зь іншымі ўладальнікамі такой самай кнігі пра разьмеркаваньне роляў (хто зь якім пэрсанажам будзе ідэнтыфікавацца) і прачытаць толькі свае рэплікі. A іншым разам яны маглі б паспрабаваць стварыць на падставе гэтай кнігі зусім адрозны, паралельны тэкст, героямі якога будуць прыдуманыя чытачамі дадатковыя пэрсанажы.
    Чытач можа адчуць асалоду або небясьпеку для ўласнага жыцыія ад тэксту праз атаясамленьне ня толькі зь ягоным аўтарам ці пэрсанажам, але і непасрэдна з дыскурсам. Напрыклад, на „Арт-прагнозе” мы склалі зь некалькіх дзясяткаў пфожных, выпечаных у выглядзе той ці іншай літары, верш У. Гарачкі, які потым з задавальненьнем зьелі чытачы. Агульнавядома таксама звычка шпіёнаў: калі яны нечакана трапляюць у кіпцюры контрвыведкі — глынаюць сакрэтныя дакумэнты. Зрэшты. часьцей шпіёны імкнуцца разьвіць фатаграфічную памяць. Прыгадваецца фільм паводле апавяданьняў А. Гайдара „Бумбарапг". дзе герой быў вымушаны забіць варожага кур’ера, каб зьнішчыць небясьпечную інфармацыю ў ягонай фэнамэнальнай памяці: „Не ў цябе я страляю, аў шкодную для нашай справы вестку”.
    На востраве Балі чалавека „забіваюць” тым, што пішуць ягонае імя на трупе або саване і хаваюць іх замест яго. Зразумела, слова можа ня толькі забіваць, але і ратаваць. У мусульманаў, напрыклад, распаўсюджаны талісманы ў выглядзе цытатаў з Карана на счужках паперы. Каб лепш засвоіць сьвятыя словы, гэтыя надпісы часам змываюць вадой, якую потым выпіваюць. або выразаюць іх адразу на кубках. Калі ўрач у старажытным Кітаі ня мог дастаткова хутка дастаць патрэбныя лекі, ён часам пісаў іхнюю назву на паперы, якую потым макаў у ваду. Калі туш растваралася, хворы выпіваў гэты раствор у якасьці мікстуры. Часам гэтая паперка спаль-
    валася, і пацыент мусіў праглынуць попел. А старажытныя японцы мелі звычай запісваць на паперы тэкст клятвы, якую таксама спальвалі, і глыналі попел. Яны былі ўпэўненыя. што ў выпадку здрады праглынуты попел ператворыццаў атруіу, і здраднік памрэ.