• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цела і тэкст  Юрась Барысевіч

    Цела і тэкст

    Юрась Барысевіч

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 162с.
    Мінск 1998
    37.15 МБ
    Напэўна, невыпадкова мастакі часта ўключаюць у структуру выявы вэрбальны тэкст. Можнапрыгадаць, напрьіклад, надпісы на абразах, японскіх і кітайскіх гравюрах, лубках і карыкатурах, коміксах, плякагах, палотнах прадстаўнікоў соц-арту I. Кабакова, Э. Булатава, А. Пушкіна, I. Цішына і інш. Мусульмане-суніты, якім забаронев:а маляваць жывых істотаў і Бога, дык увогуле навучыліся рабіць цуды дэкаратыўнага мастацтва з адных літараў (пераважна цытатаў з Карана). Штосьці падобнае, але ў звычайнай для авангарду эпатажнай стылістыцы зрабіў у галіне „іканапісу” рускі фуіурыст Д. Бурлюк:
    напісаў праз трафарэт на аркушы кардону тры літары: „Б-О-Г”.
    Зрэшты, ня ў надпісах рэч: ролю тэксту можа адыгрываць сама выява. Асабліва характэрна гэта для першабытнага грамадзтва зь ягонымі багатымі на сымболіку ўзорамі на вопратцы, посудзе, зброі, татуіроўкамі, расфарбоўкамі твару, піктаграмамі і г.д. Да вынаходніцтва лінейнай занатоўкі гукаў выява займала мейсца пісьма. Паводле вядомага мэдыёляга Р. Дэбрэя, нават фігуратыўныя творы першабытных мастакоў зьяўляюцца сродкамі камунікацыі: „Яны ствараюцца хутчэй не для сузіраньня, а дзеля расшыфроўкі. У сьвеце безь пісьмовых архіваў усе яны служаць матэрыяльнай апорай для памяці. Дзеці вучацца ствараць выявы, як мы вучымся чытаць і пісаць. Менавіта ў народзе безь пісьменнасьці можна сапраўды размаўляць на мове плястыкі. Код тут паглынае форму, а агульнае — адметнасьць, бо прызначаныя для супольнага карыстаньня творы мусяць быць падобнымі, рытуалізаванымі, узаемазамяняльнымі”. Толькі зьяўленьне ўласна пісьменнасьці і вызваліла відарыс для стылістычных пошукаў і рэпрэзэнтацыі аблічча канкрэтных рэчаў і жывых людзей. „Такім чынам, выява ёсьць толькі маці знака, але нараджэньне знакаў пісьменнасьці дазволіла ёй распачаць сваё дарослае жыцьцё, адасобленае ад маўленьня і ягоных трывіяльных камунікатыўных задач”.
    У эпоху росквіту жывапісу (XV — XIX стст.) галоўным крытэрам вартасьці мастацкага твора стала ягоная непаўторнасьць — пазнавальны аўтарскі „почырк” майстра. Камунікатыўны аспэкт выявы адступіў на другі плян, хоць яна працягвала нешта паведамляць гледачам праз свой назоў, сюжэт, сэмантыку колераў і кампазыцьіі. Зьместам карціны былі новыя, прыдуманыя мастаком падрабязнасьці нейкай агульнавядомай падзеі (нараджэньня Хрыста, бітвы пры Грунвальдзе, надыходу вясны і г.д.).
    Прадстаўнікі акадэмічнага мастацтва працуюць у гэтым рэчышчы і сёньня. Авангардысты, кожны зь якіх
    імкнуўся паказаць нешта такое, чаго ня мог ня толькі ўбачыць у жыцьці, але і прымроіць іншы мастак, пачалі ствараць малаўцямныя прадметьі і плямы ці нават пустыя паверхні. Тым ня менш многія прэтэндавалі на абнаўленьне агульнай ці стварэньне ўласнай „мовы” выяўленчага мастацтва, спадзяваліся на „ўдумлівае прачытаньне” іхніх твораў крытыкамі і калекцыянэрамі, а то і шырокімі коламі грамадзтва. Напрыклад, віцебскі супрэматызм быў пераважна прапагандысцкім напрамкам мастацтва, разьлічаным на самую масавую аўдыторыю.
    Чым менш падрабязнасьцяў, траекторыяў для вачэй гледача ў творы — тым больш трэба слоўных камэнтароў да яго, маніфэстаў. навуковых прадмоваў да каталёгаў, прэс-канфэрэнцыяў перад выставай. У эпоху масавай інфармацыі, каляровай фатаграфіі, кампутарных сетак твор толькі часткова прысутнічае на выставе, у сховіпічы музэю ці прыватнай калекцыі: ягоны адбітак пры жаданьні можна ўбачыць у любой кропцы плянэты. (Таму, дарэчы, і надпісы на творах, і тэксты ў каталёгах цяпер робяцца на некалькіх мовах). Мастак сёньня павінен умець працаваць ня толькі рукамі, але і языком. Паводле расійскага мастацтвазнаўцы А. Якімовіча, „мастак прадае, перадусім, уласны імідж, а творы — гэта толькі пабочны прадукт’. На маю думку, усё ня так проста: напрыклад, па-ангельску імідж і выява — адно і тое ж слова image. Сама творчасьць — гэта бія-графія, пісьмо фарбамі, голасам, літарамі, гэстамі і ўчынкамі на зьявах прыроды і падзеях грамадзкага жыцьця.
    У кожным творьі, як вядома, захоўваецца адбітак асобы аўтара. На алейных фарбах нават застаецца адбітак голасу мастака, і навукоўцы спадзяюцца калі-небудзь расшыфраваць, што мармытаў сабе пад нос падчас працы, напрыклад, Леанарда да Вінчы. Зь ініпага боку, адбітак кожнага твора застаецца ў розуме мастака і да самай сьмерці працягвае фільтраваць ягоныя думкі і словы. Па вялікім рахунку, няма ні мастака, ні асобных твораў — ёсьць творчасьць. адбіткі якой мы можам бачыць у карцінах, прыватных лістах, учынках і рысах твару мастака.
    Многія мастакі валодаюпь пяром ня горш, чым пэндзлем (я, напрыклад, люблю кнігі, напісаныя мастакамі). Канцэптуалісты звычайна прыкладаюць да сваіх акцыяў, інсталяцыяў, карцінаў падрабязныя тэксты-камэнтары (бо самі па сабе створаныя імі вобразы і выявы „прачытаць” і зразумець даволі складана; больш за тое, іхняе прызначэньне — руйнаваць звыклыя „правілы чытаньня” мастацкага твора). Некаторыя выстаўляюць у якасьці твораў графікі свае ці чужыя рукаггісы, тэлеграмы, ксэракопіі нейкіх пасьведчаньняў і г.д. Сучасныя постмадэрністы больш маўклівыя. але самі іхнія фйуратыўныя творы наскрозь тэкстуалізаваньія (нават замест слова „твор” яны ахвотна кажуць „тэкст”). Свае карціны яны складаюць з цытатаў вядомых твораў ранейшых эпохаў, рэклямных плякатаў, рэлігійнай ці палітычнай сымболікі і г.д., каб атрымаўся нейкі „маляваны каляж” з кодаў розных культурных традыцыяў, падобны да тлумнага дыяпазону кароткіх хваляў радыёпрыймач.
    Такім чынам, спосабы тэкстуалізацыі выявы могуць быць самыя розныя. Выстава 13 беларускіх і нямецкіх мастакоў „Тэксты” (1997, куратары — дырэктар Інстытута Гётэ ў Менску Вера Багальянц і кіраўнік катэдры тэорыі і гісторыі мастацтва БАМ Міхал Баразна) прадставіла далёка ня ўвесь спэктар маўленча-выяўленчых практыкаў, але ўсё ж даволі шырокі. Напэўна, лепш было б разьмясыцць экспазыцыю ў некалькіх пакойчыках, каб гледачам не перашкаджаў тлум, інтэрфэрэнцыя розных мастацкіх „моваў” у адным памяшканьні, што трохі нагадвала кару боскую за чарговую Бабілёнскую вежу. Зрэшты, можна зразумець жаданьне арганізатараў выставы „дэфляраваць” акадэмічную прастору, далучыць Лкадэмію мастацтваў і яе музэй да сучасных эстэтычных пошукаў: выстава такога кпггалту адбывалася там упершыню.
    Нямецкая мастачка Забінэ Свобада выставіла нешта накшталт старажытных аповедаў-піктаграмаў: сэрыю замалёвак тыграў, жанчынаў з гладышамі на галаве, паганскіх ідалаў — „Яшчэ некалькі старых навінаў зь Індыі”. На Захадзе, дарэчы, жанр піктаграмаў вельмі
    папулярны: іх можна знайсьці ледзь ня ў кожнай газэце, але цяпер да сэрыйных малюнкаў дадаюць караценькія слоўныя камэнтары і называюць іх коміксамі. У падобным стылі Гайнрых фон дэн Дрыш зрабіў „ілюстрацыі” да ўрыўка з „Мэтамарфозаў” Авідьія. Аднак ніякага сюжэту ў Lx (як і ў „навінах” 3. Свобада) няма — намаляваныя толькі галовы і аблачынкі тэкстаў з рота. Мастак даў выяве „голас”, але забраў яе натуральную мову— гэстыкуляцыю. Тэксты над галовамі падаліся мне эпітафіямі на цьвінтары фігуратыўнага мастацтва. Нешта падобнае паказаў і фотамастак Ігар Саўчанка, але подпісы-камэнтары да разнастайных відаў чыгункі і нейкіх заводаў ён наклеіў побач на шкле, на фоне заваконнага неба. У ягоных здымках ніякага сюжэту таксама няма, нейкія падзеі разгортваюцца толькі ў подпісах. „Сьвет супраціўляецца фатаграфаваньню”, — скардзіцца Саўчанка. Дьік трэба фатаграфаваць нешта іншае\
    Трохі наіўна агпаясамляйь тэкст зь літарамі (а літары — толькі зь пісьмом і чытаньнем). Самі па сабе літары ці фанэмы — гэта яшчэ ня тэкст, як арганічныя малекулы — яшчэ не арганізм. Магчыма, нешта такое думаў Пэер Хрысьціян Штувэ, калі ствараў „Зялёны тэкст” — пафарбаваны. а потым падрапаны аркуш кардону. Тое самае ён зрабіў і на белым фоне („Тэкст-1”). Здалёк можа падацца, што на кардоне сапраўды нешта напісана ці нават надрукавана. Усе звычайныя тэксты здаюцца нам зразумелымі толькі на пэўнай адлегласьці ад вачэй, каліж прысунуцца бліжэй ці адступіць на некалькі крокаў — мы ўбачым, што насамрэч на паперы нічога, апроч нейкіх рысак, няма.
    На аптычных эфэктах пабудаваў сваю экспазыцыю і Фраймут Ківіш: на ягоных аб’ектах у залежнасьці ад вугла зроку гледача можна прачытаць то адно, то іншае слова. Адпаведным чынам, розныя людзі адначасна бачаць розныя тэксты. Мараль: зразумець гэты сьвет мы можам толькі ўсе разам.
    Аляксандра Дзятлава выставіла на трохкутніку шкла сэрыю гіпсавых „ілюстрацыяў" да праваслаўнага верша,
    дзе раскрываеода сакральны сэнс кожнай лічбы: 1 — Сын Божы, 7 — чыны анёльскія, 11 — апосталы і г.д. У праваслаўных цэрквах няма антрапаморфнай скульптуры — і Дзятлава, здаеода, прапануе замест аб’ёмных выяваў-„ідалау’ сьвятых і анёлаў скарыстоўваць конусы або іншыя абстрактныя формы. Мастачка магла б пералічыць нябеснуто гіерархію і з дапамогай крыжыкаў, аіе нашае вока, напэўна, „прачытала” б такі твор як макет цьвінтара.
    Андрэй Басалыга таксама экспэрымэнтуе зь ілюстрацыямі. Мяркуепда, шго кожны з трох ягоных мамонкаў марскіх ці нейкіх іншых вузлоў адлюстроўвае адразу цэлую кнігу: „Злачынства і пакараньне”, „Руслана і Людмілу”, „Лаліту” (ілюстраваць такім спосабам кнігі беларускіх ці нямецкіх аўтараў мастак, відаць, не адважыўся). Алрача таго, Басалыга выставіў сшытую ў велізарную кнігу сэрыю такіх самых абстрактных малюнкаў-вузлоў, якія ўзнаўляюць структуру клясычнага рамана: тут ёсьць вузел-эпіграф, вузел-завязка, разьвязка, эпілёг і г.д. Можна параіць мастаку завязаць цяпер вузламі асобныя фразы, словы і літары. Спроба стварыць унівэрсальную ілюстрауыю да якога заугодна тэкстумае ня больш шанцау на посьпех, чым спроба напісаць тэкст, які можна было б праілюстраваць усімі існуючымі выявамі.
    Фігуратыўная выява амаль заўсёды больш падрабязная за аповед пра яе, абстрактная ж ня мае фактычна ніякіх перавагаў перад словам. Прыкладам таму — Юп Эрнст, які падрыхтаваў для выставы сэрыю аркушыкаў („Акцыя 1 — 24”), пакрытых загадкавымі знакамі і выпадковымі рыскамі (нейкія тэлеграмы з таго сьвету), а таксама намаляваў на сьцяне велізарнае павуціньне — напэўна, структуру абстрактнагатэксту. Тым ня менш мастак не задаволіўся камунікатыўным патэнцьіялам гэтых твораў і зьдзейсьніў адзіны ў час адкрыцьця выставы пэрфоманс, які нрыцягнуў увагу адразу некалькіх сотняў ча\авек, — высек молатам і зубілам на кавалку іржавага жалеза адное слова: „Капітаг”.