Чорная воля
Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
ЧОРНАЯ ВОЛЯ
Аповесці, апавяданні, абразкі
Валянцін Дубатоўка
ЧОРНАЯ
воля
Аповесці, апавяданні, абразкі
Гародня 2013
www.facebook.cotn/knihizhrodna
ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА прысвячаецца той Гародні, якой мы ганарымся.
Дзякуем усім, хто з намі.
Каардынатар кніжнай серыі «ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА»: Павал Мажэйка
Ідэя серыі: Эдвард Дмухоўскі
“Чорная воля” гэта 3-я кніга падсерыі «Гарадзенскія коды», якую заснавала «ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА».
Аўтар: Валянцін Дубатоўка
Графічная апрацоўка і вёрстка: Іван Паўлёнак
Вокладка: Dar.ja
Рэдактары: Міхась Скобла, Юрка Голуб
Copyright ©
Гарадзенская бібліятэка, 2013
Валянцін Дубатоўка, 2013
БОТЫ
Праваруч ад сячкарні, якраз пад звіслымі з бэлькі граблямі ды старымі, плеценымі з лазы ночвамі, ляжалі два акрываўленых целы.Тое, што было бліжэй да выхаду, належала шыракаплечаму, каржакаватаму, сярэдніх гадоў мужчыну, апранутаму ў афіцэрскі фрэнч зялёнага колеру і такога ж колеру нагавіцы. Другі, трохі хударлявы, сівавалосы, у паліцэйскай уніформе, знаходзіўся непадалёк ад зляжалага і ад таго едка пахнучага леташняга сена. Тут жа ля сцяны з настаўленымі ўгору зубамі віднеліся вілы з гладкім ад рук чаранком, з якіх сцякала цягучая, як сок перамерзлае каліны, кроў. Насупраць забітых, на камяні, што выступаў з падрубы, сядзеў лысагаловы, сярэдніх гадоў чалавек. Мужчына, абхапіўшы вялікімі, як абцугі, рукамі, апушчаную галаву, моцна соп і час ад часу глуха стагнаў. Праз расхлябешчаныя дзверы адрыны ў сярэдзіну залятаў цёплы і лагодны вясновы ветрык, даносячы звонку спевы птушак і пах свежаспечанага хлеба. Гэты пах разносіўся паўсюль, перабіваючы ўсе пахі ў адрыне.
Падчас вызначальных для ўсяго чалавецтва гістарычных падзей, калі ўладары краін апякуюцца лёсамі народаў і свету ўвогуле, чалавек нараджаецца, жыве, а з часам і памірае ў прыватным, а значыць абмежаваным асяродку. I пэўна, толькі Бог разумее наколькі важна для сусвету яго жыццё. Бо чалавек і ёсць часцінка сусвету, а сусвет ёсць Бог вялікі і неабсяжны, усемагутны і разам з тым міласэрны...
Дождж ліў, якз вядра... Дзегцяваны плашч, летась набыты чалавекам на слонімскім кірмашы, упарта трымаў вадзяную аблогу. Гаспадар плашча, насунуўшы на галаву башлык, крочыў асцярожна, але шпарка, лоўка абмінаючы вялізныя лужы ды залітыя па край каляіны. Па ўсім было відаць, што ён вельмі спяшаецца. Шлях да агнёў бачнага непадалёк фальварка хутка скарачаўся. Сабака, пачуўшы на гасцінцы крокі і не пазнаўшы гаспадара, заліўся насцярожаным і гучным брэхам.
“Халодны вечар, а тут яшчэ дождж, каб ён праваліўся”, разважаў сам сабе чалавек у плашчы. "Ну, але ж ці варта ўсё гэта ўвагі? Самае галоўнае тое, чаго так моцна прагнуў, вось яно”.
Перабраўшы пальцамі змесціва торбы, што целяпалася пад праваю рукою, ён гучна вылаяўся і зноў схаваў намоклую руку ў кішэнь прыхаванага пад плашчом бурноса. "А дождж... дык што ён? працягваў разважаць чалавек, праз гадзіну-другую скончыцца”.
Чым бліжэй была сяліба, тым мужчына крочыў усё больш упэўнена. I вось сабака, які хвіліну таму злосна брахаў, у адначассе аж зайшоўся ад вінаватага віску.
Чалавеку было гадоў каля сарака пяці, ён быў сярэдняга росту, з шырокімі, трохі сутулымі плячыма, на якіх упэўнена трымалася моцная лысаватая галава. 3-пад башлыка выглядаў вялікі і прамы нос. Чалавек адкашляўся, яшчэ раз агледзеў падворак і павярнуўадбрамы да ганку. Каля дзвярэй ён змахнуўдзеркачом з ботаў гразоту і зайшоў у абстаўленыя лавамі сенцы. Вобмацкам на прымастаколены каля ўваходных дзвярэй вяшак ён пачапіў мокры і ад таго даволі цяжкі плашч. Побач з лазам у склеп ён паставіў знятыя тут жа таўстаскурыя ялавыя боты. Прыхапіўшы прынесенуюзмястэчка торбу, ён накіраваўся да дзвярэй, што вялі ў жытло. I вось металёвая клямка грукнула, шырока расчыніўшы філянковыя сасновыя дзверы, гаспадар ступіў у святліцу. Там было цёпла і суха. Па ўсім адчувалася, што дом быў пабудаваны ўсяго некалькі гадоўтаму. Зрабіўшы пару крокаў па хаце, гаспадар сеў каля шырокага дубовага стала, над якім мігцела газоўка. Яе бляклае святло збольшага асвятляла цёмны пакой.
Гаспадар цяжка ўздыхнуў: “Нарэшце”. Пачуўшы, што нехта зайшоў у хату, са спальні, праз вузкія дзверы, высыпалі дзеці. Добра было відаць, што яны толькі нядаўна паклаліся спаць, але, спадзеючыся на пачастункі, якія заўсёды прывозіў з мястэчка бацька, змагаліся са сном як маглі. Бацька, убачыўшы сваіх улюбёных дзетак, тут жа дастаў з глыбокай кішэні бурноса даволі ладны папяровы скрутак і паклаў яго на сярэдзіну стала: “А ну, хуценька сюды”.
Праз хвіліну вялікі сямейны стол быў апанаваны ўсхваляванымі чалавечкамі ў даўжэзных саматканых сарочках. ”Ух ты!” разнёсся па пакоях діцячы галас. Пад цьмяным
святлом лямпы пасярод стала ляжалі рознакаляровыя смачнапахнучыя пеўнікі, матылькі, рыбкі. Дзеці гуртам наляцелі на ласункі. ”А ну, цішэй!”скамандаваў бацька. Пасля гэтых слоў за сталом усталяваўся парадак. Старэйшыя пачалі частавацца за малодшымі, апошнія, азіраючыся на старэйшых, стараліся браць няшмат. А калі цукеркі скончыліся, да сям’і падышла маці. Увесь гэты час яна мітусілася каля печы, рыхтуючы мужу вячэру. Папрасіўшы дзяцей пакінуць у спакоі стомленага бацьку, яна выцягнула з-пад стала драўляны зэдлік і прысела праваруч ад гаспадара. Дзеці, здаволіўшыся пачастункам, ужо і самі пачалі паціху вяртацца ў ложкі. Яшчэ хвіліна, і ў пакоі стала ціха, як і да прыходу бацькі.
Ну што, Мікола, стаміўся? прытуліўшыся да пляча мужа, запыталася гаспадыня.
Стаміўся... Дурны быў, што цябе не паслухаў, каб паехаў на брычцы дык даўно быў 6ы дома.
А ці шмат было ванілаўскіх у мястэчку?
He.
Ну ты скажы, працягнула жонка. Такая ладная вёска і столькі зладзюжных людзей!
Але ж не ўсе. Вунь Каржы, паглядзі, якія спраўныя кавалі.
Усе местачковыя габрэі ў іх сваіх коней падкоўваюць.
Пасля сказанага Мікола адкашляўся. ”Ну добра, Бог з імі, прамовіла падымаючыся з зэдліка, жанчына. Ты лепш распранайся ды паказвай, па што так доўга брындаўся ў непагадзь”.
Мікола павольна ўстаў, зняў мокры бурнос і, нахіліўшыся да лавы, адной рукой падхапіў прынесеную з мястэчка торбу.
Узірайся, Ганна, прамовіў усхвалявана. Гаспадыня падышла бліжэй і ўважліва паглядзела на прадстаўлены мужам здабытак. Карычневыя, прыгожа прашытыя тонкімі скуранымі ніткамі боты пераліваліся і паблісквалі.
Паслухай, Мікола, а мы падчас прыезду ў мястэчка ці не падобныя бачылі на князю?
He, Ганна, там была штампоўка. Я такіх шмат бачыў у Амерыцы, а тутдубовыя цвічкі, слаёная цвёрдая падэшва, дый скура якая! пагладжваючы халявы, настойваў на сваім Мікола.
Ну, добра, усміхнулася жонка, ты мне туг не выдумляй, мы ж не на кірмашы, ды і ты не габрэй. Я і так бачу, што боты спраўныя.
Жонка нахіліла галаву і яшчэ ўважлівей прыгледзелася да ботаў. Тут Мікола прыпыніў агляд, спрытна нацягнуў адзін з ботаў на сваю правую нагу, падскочыў, як кавалер, і падаў руку жонцы. Ганна сарамліва ўсміхнулася і адступіла ад мужа на некалькі крокаў:
Ты, пэўна, на дажджы мазгі застудзіў. Ну і шавец, я табе скажу, лепшага майстра, чымсьці Ёсель, пэўна, і ў Слоніме не знайсці, прыгаворвала Ганна. Згледзеўшы, што жонка ніяк не рэагуе на яго заляцанні, гаспадар супакоіўся і, прысядаючы на лаву, адказаў:
Канешне, каб быў благі, дык ці замаўляў бы я яму такую адказную справу? А потым пачухаў лысіну і, гледзячы на боты, дадаў: Вось ты скажы, Ганна, хто мог падумаць гадоў дзесяць таму, што я, парабак з Мошак, калі-небудзь набуду фальварак, пастаўлю мур і спраўлю сабе боты, лепшыя, чым у самога Сапегі?
Пачакай, пачакай, восьубачаць іх мошкаўскія бандыты, дадуцьтабе і хутар, і боты....
Мікола на хвіліну задумаўся і, як быццам у апраўданне, разважыў:
А што, я краў ці ашукваў каго, што баяцца павінен? Я на гэтыя боты цэлы год працаваў! Пасля гэтых слоў Мікола падняўся з месца і стаў нярвова праходжвацца па хаце. Ганна, убачыўшы мужа абутым толькі на адну нагу, спачатку ўсміхнулася, але ўспомніўшы, пра што ішла гаворка, раптам пасур’ёзнела:
Вось за гэта, што ўсё жыццё працуеш, а не п’еш ды не б’ешся з імі разам, яны цябе і не любяць. Ой Мікола, Мікола, чуе маё сэрдца, не прынясуць гэтыя боты шчасця ні табе, ні нам.
Нічога Ганна, усё будзе добра, здымаючы з нагі бот, азваўся гаспадар.
- Ну дык што, будзеш есці зацірку?
- He, хадзем спаць. Нешта моцна перамерз я на гэтым дажджы.
Мікола падышоўда абраза, што вісеў на покуці, пе рахрысціўся некалькі разоў, зняў са сцяны лямпу і, стараючыся не пабудзіць дзяцей, пасунуўся да ложка.
На хвіліну ажыўшы хутар зноў адышоў да сну. I толькі дождж, як нечаканы госць, што прынёс дрэнную навіну, настойліва стукаўся ў вокны мураванкі, жадаючы выканаць нарэшце даручаную яму кімсьці справу.
Хутар ляжаў у нізіне. У цёплы дзень ён нагадваў велізарнага шэрага цмока, што выпаўз з балота пагрэцца на ранішнім сонцы. Паміж аддаленых адна ад другой хутаранскіх сяліб вілася закручаная, як змяя, рачулка. Яна ў некалькіх месцах перасякала абсаджаны вербамі, сям-там брукаваны яшчэ некалі гасцінец. I рачулка, і брукаванка, і нават сам хутар толькі ўпрыгожвалі вялікае і трохі зарослае альшыною балота. Нават лес, што ўцякаў ад чалавечага вока за небакрай, здалёк і сам з’яўляўся часцінкаю гэтага амаль палескага краявіда.
Праваруч ад балота, трохі бліжэй да Зэльвы, мясціўся фальварак Казіміра Досты. Драўляная хата была збудавана парадным уваходам да гасцінца. За некалькі метраў ад хаты стаялі новы хлеў для жывёлы ды трохі нахіленая на левы бок адрына, якая, як сарамлівая маладуха, хавалася ў старым, дзе-нідзе падсохлым садзе. Нібы вартуючы купіну балотнае альшыны, каля самае рачулкі стаяўмураваны, пакрыты чарапіцаюдом Сцяпана Дыцка. Збудаваны ён быўтак, каб жыць пад адным дахам маглі найменей дзве сям’і. Пуня і астатнія пабудовы фальварка знаходзіліся побач, ствараючы вельмі выгоднае кола сельскагаспадарчых пабудоў, у якім падчас працы усё было блізка. Непадалёк ад сялібы Дыцка, упіраючыся падмуркам у балота, стаяла маленечкая і нізкая драўляная хатка Рыгора Лукашэвіча.Трохі наводдаль ад яе мясцілася значна большая за хату пуня. Упрыгожваў увесь гэты раскінуты на значнай тэрыторыі куток дом Міколы Шпака. Быў ён узведзены зусім нядаўна, дзесьці прыканцы дваццатых. Высокі каменны падмурак трымаў на сабе прыгожы, з чырво-