Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
Ты хочаш, каб тваё месца я заняў?
Ды ты толькі не заўважыш, і ўсё.
Іван як быццам нічога не чуючы, пакасіўся на Юзіка, а затым
і на Мысціка. Апошні корпаўся каля падводы. Відаць, перабіраў адзенне, забранае ў гэтых жа дубраўлянскіх габрэяў. Лявеза яшчэ раз агледзеўся і моўчкі накіраваўся ў другі канец калоны. Папаліўшы там з паліцаямі, Іван незаўважна зірнуў туды, дзе павінен быў крочыць Бугук. Але таго ўжо не было відаць. Толькі след у спелым жыце па-здрадніцку выдаваў уцекача. Але ўсе былі занятыя сваімі справамі, і калона як ні ў чым ні бывала прадаўжала рухацца па дарозе. Паліцаі на хаду слухалі, як Іван нешта цікавае расказваў. Мысцік корпаўся ў клунках і зусім не звяртаўувагі ні на сваіх падначаленых, ні на падканвойных.
Прайшло ладнавата часу, да Лозак заставалася метраў сто, калі па калоне, як гром па жнівеньскім небе, пакаціўся лямант Мысціка.
Паскуды, вы ж Бугука праваронілі! А нуўсе сюды! Паліцаі, спатыкаючыся аб прыдарожныя камяні, пачалі хаатычна бегаць уздоўж калоны ў розныя бакі. Мысцік, таксама насіўся па ўзбочыне, a то забягаў у сярэдзіну калоны, быццам спадзяваўся знайсці там уцекача.
Няма, уцёк. Ну, паскуды, маць вашу, пастраляю! Уся паліцэйская каманда і сапраўды спалохалася камандзірскага гневу. Але Мысцік хугка асгыў.
Так, Іван, бяры з сабой усходніка, і вяртайцеся, ён недзе ў жыце сядзіць.
Усходнікам звалі акружэнца, які застаўся ў мястэчку ў 1941 годзе. "He давярае, гад”, падумаў Іван.
А ну, шпарчэй там! крыкнуў без аглядкі на свайго спадарожніка Іван.
-Такя же стараюсь.
Праз паўгадзіны паліцаі вярнуліся.
Ну, што там? нярвова спытаў начальнік паліцыі.
Нічога, вінавата прамовіў Іван.
Цьфу, Мысцік яшчэ больш нярвова захадзіў каля падводы.
А ты чаго стаіш, прыдурак? зганяючы злосць, закрычаў Мысцік на ўсходніка. Давай падымай калону.
А ну, пархатые, вставай, да пожнвей! прабягаючы паўз калону, закрычаў усходнік.
Гета мясцілася ў самым цэнтры Зарэчына паміж старым кляштарам дамініканцаў і царвой. У гэтым самым месцы яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя дзейнічалі вялікая сінагога і габрэйская школа. Адведзеная пад гета тэрыторыя была абцягнутая калючым дротам з вежамі аховы па перыметры. Спачатку габрэяў ахоўвалі спітыя мясцовыя паліцыянты ды некалькі нямецкіх жаўнераў пенсійнага ўзросту. Зрэдку здараліся ўцёкі, але гэтым акупацыйная ўлада ў мястэчку не пераймалася, бо большасць габрэяў усё ж верылі, што з імі не павінна штосьці дрэннае здарыцца, і таму заставаліся тут з сем’ямі.
Усяго зарэчынскае гета прыканцы 42-га налічвала дзесьці каля шасці тысяч насельнікаў. На яго тэрыторыі дзейнічалі розныя майстэрні ды шынкі, куды, дарэчы, без асаблівых праблем дапускаліся акрамя аховы і прыехаўшых немцаў яшчэ і мясцовыя сяляне. Яны замаўлялі габрэйскім майстрам розныя неабходныя ў гаспадарцы ды побыце рэчы. Ды і габрэяў часта адпускалі на працу да вяскоўцаў і местачкоўцаў, адкуль габрэі вярталіся з прадуктамі і рэчамі, якіх нельга было дастаць за дротам.
Праўда, апошнімі днямі сітуацыя ў гета рэзка змянілася, на тэрыторыю перасталі пускаць мясцовых сялян, пачасцелі пагромы ды вобшукі, нярэдкімі сталі і забойствы. Па мястэчку папаўзлі чугкі, што неўзабаве гета некуды будуць пераводзіць, у размовах найчасцей згадвалася Польшча.
Калона падышла да варот гета якраз прыканцы дня. Змучаныя людзі амаль валіліся з ног. Паліцыянты, сабраўшыся каля падводы, палілі і пра нешта гаманілі.
Мысцік па-гаспадарску абабег вакол калоны і падбегдля даклада да каменданта капітана Кнаўфа, які стаяў тут жа ля варот. Адрапартаваўшы, працягнуў яму спіс з прозвішчамі прыведзеных.Той, нездымаючы пальчатак, грэбліва прыняў паперу з рук начальніка паліцыі. Лявеза заўважыў, што Мысцік прыпыніўся
каля каменданта так блізка, што яго выпуклы жывот амаль кранаў пражку на паясным рамяні Кнаўфа.Трэба адзначыць, што і Кнаўф таксама не вылучаўся балетнаю статнасцю. Відовішча было камічнае, і Іван ледзь не засмяяўся ўслых. Але тут да яго звярнуўся тоўсты паліцай, які толькі што злез з падводы.
Ну, зараз будзе нам за Бугука.
Лявеза пасур’ёзнеў:
А што нам будзе?Ты думаеш, яны нас расстраляюць за Бугука? А дзе ж яны другіх такіх дурняў потым возьмуць, га?
Цішэй ты, a то камендант пачуе.
У гэты самы час Кнаўф адарваў вочы ад спіска і пра нешта вельмі сурова спытаў у Мысціка. Галоўны паліцай працягваў стаяць нерухома і нешта вельмі хутка гаварыў у адказ. Тут Кнаўф, не чакаючы, пакуль той скончыць прамову, згорнутым спіскам сцебануў Мысціка па твары. Начальнік паліцыі ў гэты момант нагадваў не камандзіра вайсковага падраздзялення, a нашкодзіўшага сабаку, якому больш няма куды падацца. Кнаўф, прамовіўшы яшчэ некалькі рэзкіх слоў на адрас Мысціка і не чакаючы ад таго адказу, павярнуўся і пакрочыў прэч. Мысцік, падхапіўшы з зямлі зляцелую шапку, забягаў перад маёрам то з аднаго боку, то з другога, і нешта таму тлумачыў. Немец ішоў роўна, аніяк на таго не рэагуючы.
Отжа, паскуда, аб яго ногі выціраюць, а яму хоць бы хны.
Ты, Іван, некалі дабрэшасся. Іван павярнуў галаву на голас. Гэта быў адзін з паліцаяў.
Аты чаго стаіш? Давай бяжы за імі, ды абодвум азадкі ліжы.
У гэты час са свайго няўдалага паходу вярнуўся ўсхваляваны Мысцік, за ім шыхтом крочыла падраздзяленне немцаў, на рукавах якіх былі шаўроны з перакрэсленымі маланкамі. Немцы, не звяртаючы ўвагі на паліцаяў каля падводы, узялі ў паўкруг падканвойных і пагналі іх, папіхаючы ў спіны, на тэрыторыю гета. Мысцік пачакаў, пакуль калона зайшла за дрот, памог зачыніць вартавому браму, а потым подбегам накіраваўся да сваіх падначаленых.
-	Значыцьтак, заўтра ў сем ранку збіраемся каля пастарунка.
-	А што браць с сабой? спытаўся нехта з паліцаяў.
-	Нічога браць з сабой не трэба. Зброю прывядзіце ў парадак, бо стрэльбамі вашымі толькі капусту ў дзежцы таўкчы, а не справамі сур’ёзнымі займацца.
Кампанія дружна пырснула смехам.
-	Смяяцца потым будзеце. А цяпер па хатах, і глядзіце, не напівайцеся. Бо калі заўтра хтосьці спозніцца, Кнаўфтаго самога ў гета загоніць.
Паліцаі сталі паціху разыходзіцца па мястэчку. Іван крочыў па вузкай сцежцы, якая пралягала паміж гета і рэчкай. 3-за калючага дроту даносіўся брэх сабак і амаль гэткая ж самая лаянка ахоўнікаў. Дадому ісці не вельмі хацелася. 3 рэчкі даносіўся вячэрні прахалодны ветрык. Навокал было спакойна і ціха, хлопцу на хвіліну падалося, што ўсё перажытае ім за апошнія месяцы страшны сон. А насамрэч няма на зямлі ні зарэчынскага гета, ні вайны, ні смерці. Іван патануўу прыемных і асалодных летуценнях. Але ў гэты самы момант з-за дроту данёсся прыглушаны, але даволі выразны голас з рэпрадуктара, які чамусьці гучаў спачатку па-нямецку, а затым па-расейску:
-	Ахтунг! Внмманне! Адмнннстрацня гетто предупреждает: самавольное оставленне отведенных для прожнвання мест карается смертью, бессмысленное передвнженне по лагерю после 10 часов карается смертью.
Усе летуценні Івана ўмомант развеяліся, як дым. Ён крочыў няспешна, успамінаючы пражыты дзень, думаў пра людзей, якіх яму давялося суправаджаць з Дубраўкі. Успаміны ўсё больш і больш ранілі яго сэрца. Іван узважваў свае словы, паводзіны. Душэўная трывога і нейкія супярэчнасці недавалі яму спакою. Алеяктолькі ён пачынаў думаць пра службу ў паліцыі, немінуча перад вачамі паўставалі дзеці, жонка, састарэлы і адзінокі бацька ў Наскаве. I ён міжволі зноў і зноў пагаджаўся са сваім становішчам.
Іван адчыніў веснічкі і зайшоў на падворак. 3 вокнаў на вуліцу лілося цьмянае лямпавае святло.У хаце жонка спыталася:
Куды сёння ездзілі?
Зноў Мысцік ганяў габрэяў у гета збіраць.
Зоська на хвіліну замаўчала, а потым амаль ледзь чутна пацікавілася:
I куды на гэты раз?
Ды ў Дубраўку.
Я чула сёння ў мястэчку, што заўтра гета ў Польшчу будуць перавозіць.
Іван моўчкі сцягнуў боты.
He цягайся ты ў мястэчка. Ато забяруць і цябе. He паглядзяць, што я паліцай.
Іван, а дзеда Ізю ты там не бачыў? Можа, паесці заўтра яму зянясеш?
Я і сёння яму што-небудзь перадаў бы, але Мысцік з раніцы ў Дубраўку пагнаў. Разам з габрэямі Юзіка Бугука вялі, але я яго па дарозе ў мястэчка адпусціў.
Дык ён жа да вайны з табой увесь час ваяваў.
Гэта ж да вайны. Хай жыве сабе. Можа, і мне калі-небудзь дапаможа. Ну, добра, пабачым, што там заўтра будзе, а цяпер вячэраць пара. Іван памыў рукі пад саматужным рукамыйнікам і сеў на сваё звыклае месца за сталом.
Зося спрытна дастала з печы чыгунок і наліла ў глыбокую гліняную міску гарачай стравы. Прыемны пах запоўніў усю хату. Пакуль Зоська рыхтавала вячэру, Іван яшчэ раз агледзеў сваё жытло і заўважыў каля ўваходу новы дзіцячы абутак.
Зоська, а хто чаравікі прынёс?
Дядзька Веня заходзіў, яго стараста выпрасіў у Кнаўфа на некалькі гадзін, каб паправіць брычку ды збрую. A то як быццам начальнік, а брычка як у рамізніка. Вось дядзька і падрамантаваў яе, а калі вяртаўся, да нас зайшоў, паеў ды гэтыя чаравікі пакінуў. Трошкі завялікія яны нашай Марысі, але дасць Бог падрасце дзіця у самы раз будуць. Пэўна, на продаж нёс, але дзе іх сёння прадасі.
Іван моўчкі еў і думаў пра нешта сваё.
Слухай, Іван, дядзька Веня казаў, што з гета амаль нікога ў мястэчка не пускаюць.Там жа дзеці галодныя, што жяны робяць?
Іван адклаў лыжку, пільна паглядзеў на Зоську і пайшоў класціся. Ён ляжаў на спіне, нярвова паліў і неадрыўна глядзеў у столь. Праз некаторы час дзверы ў пакой скрыпнулі і амаль нячутна каля ложка з’явілася Зося, яна была ў доўгай белай сарочцы. Іван паклаў папяросу ў зробленую яшчэ да вайны дубовую папяльнічку і паставіўяе на лаву за спінкаю ложка. Зося адкінула рог шарсцяной коўдры і спрытна шмыганула пад яе.
Ой, як тут цёпла, яе халодныя ногі абхапілі Іванавы ступні, правая рука пяшчотна пагладзіла яго па твары, а левая абняла за шыю.
Каханы мой, як я рада, што мы зтабой разам!
Іван павярнуўся да яе ўсім целам і моцна пацалаваў...
За вокнамі яшчэ шчаслівай Лявезавай хаціны сумавала жнівеньская ноч. Яна, нібы ведаючы, што будзе раніцай, толькі ўздыхала цёплым ветрыкам і асвятляла поўняй змучаную вайной зарэчынскую зямлю. Шумам дрэў ноч як быццам хацела папярэдзіць людзей аб нечым страшным. Але людзі не ведалі мовы начы. Таму яна і плакала знічкамі, не могучы нічым і нікому дапамагчы. Наўсходзе займаўся ранак.