Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
Хто там?
Мы, прагучаў глухі голас за дзвярыма.
Хто мы?
Эй, Шпак, зараз як дам чаргу па дзвярах з аўгамата, адразу зразумееш хто. Адчыняй, каму кажу!
He паспеў Мікола адступіць убок, як дзверы адчыніліся і, адштурхнуўшы гаспадара, у сені зайшоў каржакаваты барадаты мужчына. Мікола падняў лямпу на ўзровень твару і ледзь не зваліўся ад нечаканасці перад ім стаяў Сцяпан Кулак. Яго пякучыя злосныя вочы свідравалі Міколу навылёт.
Ну што, Шпак, здарова.
Вечар добры, насцярожана адказаў Мікола. Тут жа за былым старшынёй сельсавата ў сені ўваліліся яшчэ два чалавекі.
Запрашай на вячэру, гаспадар, праз зубы выціснуў Кулак і сам, не чакаючы запрашэння, зайшоў у хату. Яго спадарожнікі пацягнуліся за ім. Пераступіўшы парог, старшыня агледзеўся і, не распранаючыся, прысеў каля стала. Тыя, хто прыйшлі з Кулаком, моўчкі паселі побач. Ганна ў гэты час стаяла каля печы, накінуўшы на плечы грубую вязаную хустку.
Ну, што ўзіраешся, баба? адрывіста прамовіў адзін з чужакоў, есці давай!
Ганна паглядзела на мужа і пайшла на кухню. Мікола паставіў лямпу на стол, падсунуў бліжэй да яго крэсла і прысеў насупраць Кулака.Той, не падымаючы галавы, прамовіў:
Ну што, Шпак, як будзем дапамагаць партызанам?
Якім партызанам?
Шпак, цяпер гуляцьзтабою ніхто не будзе. Гэта да вайны ты мог схавацца за таго маладога афіцэра, а цяпер я тут галоўны, і, глянуўнуўшы з-пад ілба на Шпака, дадаў: Атамуты павінен даць нам золата, коней, ежу і цёплую вопратку.
Але ж Клімашэўскі адсюль усю восень не вылазіў: і каня забраў, і брычку, нават курэй пастраляў, падлюка, прамовіў Мікола.
Кулак зірнуў на аднаго са сваіх паплечнікаў:
У хлеў! Паглядзі, што там у яго ёсць. -Той імгненна знік за дзвярыма.
Ты кажаш, што нямецкі халуй Клімашэўскі часта тут бывае. А можа, ты з ім заадно? пагрозліва спытаў Кулак, потым усміхнуўся і дадаў: Ну, а яктвае боты, не ціснуць яму?
Мікола змаўчаў. Ганна падала на стол капусту, прыгатаваную на свіной костцы, і засквараную бабку. Тут дзверы адчыніліся, і ў хату зайшоў пасланы ў хлеў партызан.
Ну, штотам?
-Толькі карова ды старая кабыла.
А пляшка дзе? злосна паглядзеўшы на гаспадара дома, спытаўся Кулак.
Дык выгнаць няма з чаго, усё немцы паадбіралі, толькі на сяўбу трошкі і прыхаваў.
Трэці партызан, які ўвесь час маўчаў, расшпіліў зялёную савецкую фуфайку і выцягнуў аднекуль з-за пазухі вайсковую біклагу. Пабоўгаў і спрытна наліўу пададзеныя Ганнай алюміневыя кубкі. “За пабеду!”сказаў Кулак, і партызаны дружна выпілі, пасля чаго сквапна накінуліся на ежу. Шпак сядзеў за сталом моўчкі. Падсілкаваўшыся ды выпіўшы ўсю біклагу, начныя візітанты павесялелі. Кулак адклаў лыжку ўбок і звярнуўся да гаспадыні:
Нуты, Ганна, смачна гатуеш.
Спадабалася, дык дзякуй Богу, абыякава адказала жанчына.
-Так, Шпак, запомні. Да цябе будуць прыходзіць нашы людзі, ты ім харчы давай ды прытулак.
Мікола пачухаў лысіну, пакруціў галавой у розныя бакі і ціха прамовіў:
А што я ім дам, калі ў мяне запасаў няма? Чым дзяцей карміць буду?
Знайшоў што на стол паставіць, знойдзеш што і даць, беручы аўтамат, спакойна прамовіў Кулак. А калі пакрыўдзіш маіх хлопцаў, то я да цябе, кулацкая морда, сам прыйду.
He развітваючыся, начныя госці выйшлі за дзверы. Мікола зачыніўза імі дзверы і паныла сказаў жонцы:
Цяпер наша жыццё ператворыцца ў пекла: днём паліцаі, ноччу партызаны.
Раніцай сапраўды на хутар заявіўся Клімашэўскі.
Ты што, партызанаў корміш, што так доўга не адчыняў? злосна спытаўся адразу з парога. А нас чым пачастуеш?
Ганна моўчкі прынесла на стол тое, што засталося ад начных гасцей.
-	А самагонка?
-	Нават на лекі няма.
Паліцаі без ахвоты ўзяліся даядаць тое, што засталося з ночы. Клімашэўскі да ежы не дакрануўся, плюнуў сабе пад ногі і скамандаваў:
Пайшлі адсюль! I павярнуўся да гаспадара: А Кулак у маіх ботах быў? He пачуўшы адказу, паліцай звёў бровы і, патросшы пальцам перадтварам Шпака, прыгразіў:
Ну пачакай, кулацкая морда, за ўсё адкажаш!
Бразнулі дзверы. Мікола ўздыхнуў і сеў на лаву.
От, скажы ты! Ужо год мінула, як яны па чарзе сюды ездзяць і ўсё пра боты пытаюцца. Каб сказаць Ёселю, што яго боты гэтак цэняцца. Ды, пэўна, загінуў Ёсель восенню, калі за мястэчкам габрэяў пастралялі.
Божа, мой божа, забожкала Ганна, а колькі іхтам было?
Дакладна не ведаю, але Дыцко казаў, што дзесьці тысячаў пяць пабілі.
3 тае зімы прайшло даволі шмат часу. Партызаны выцягнулі з ямы апошняе Шпаковае свінча, паліцаі застрэлілі на падворку брахлівага Аха. Але жыццё на хутары працягвалася, і кожную вясну Шпакі зноў сеялі збожжа ды бульбу, адзначалі, як маглі, Каляды ды Вялікдзень.
Нарэшце скончылася вайна. Шмат хто са знаёмых, сваякоў Шпака загінуўу ваеннай калатнечы. Прыгожае і шматлюднае мя-
^2
lllllllllllllll
стэчка пасля габрэйскіх пагромаў падчас акупацыі і партызанскіх налётаў ператварылася пасля вайны ўзвычайную вёску.
Сцяпан Кулак у лесе даслужыўся да камандзіра атрада, але пасля вайны не змог паказаць сябе на адміністрацыйнай працы ў раёне і быў вернуты назад змагацца з “краёўцамі” ды "бульбоўцамі”, што завяліся ўЛіпічанскай пушчы.
Альбін Клімашэўскі пад немцамі стаў начальнікам нейкага паліцэйскага злучэння, але пры наступе Чырвонай Арміі дзесьці знік. Потым па мястэчку паўзлі чуткі, што ён падаўся ў лес і сфармаваў там даволі вялікую банду, якую цяпер лавіў Кулак.
Мікола Шпак, пабыўшы на прымусовых працах у Германіі, пасля таго, як партызаны ў 1944 годзе ўзарвалі чыгунку каля Зэльвы, якую ахоўваў на пару з Казікам Достам, вярнуўся ў Забайкі схуднелы і аслабелы. Карацей, усё ішло, як і павінна было ісці ў першыя пасляваенныя гады.
Забайкі рыхтаваліся да Вялікадня. Шпаковыя дзеці за гэтыя гады выраслі, але, акрамя ад’ехаўшага на вучобу ў Менск Аркадзя, былі яшчэ каля хаты. Ганна моцна пастарэла, можа, з-за таго, што Мікола доўгі час быў у Германіі, а можа, далася ў знакі цяжкая сялянская праца. У Гандзі ўжо ад восені быў хлопец з мястэчка, які зрабіў ёй прапанову, таму ў Шпакоў пагаворвалі пра вяселле старэйшай дачкі.
Вялікдзень толькі тады прыносіць радасць, калі чалавек рыхтаваўся да яго, належна вытрымаўшы саракадзённы пост. Удзел кожнага сямейніка ў падрыхтоўцы да свята быў строга вызначаны гаспадаром. У жаночыя абавязкі ўваходзіла ўпарадкаванне хаты, хлопцы прыбіралі падворак, апратвалі пуню і адрыну. Усё рабілася, як і некалі да вайны.
Мікола, узяўшы з гумна рыдлёўку, накіраваўся да буды геройскі загінулага Аха. Некалькі хвілін працы, і на Божы свет з’явіўся шэры, акуратна згорнуты скрутак.
Асцярожна, нібы скарб, Мікола яго разгарнуў. Дзёгаць амаль асыпаўся, але боты былі ў выдатным сгане і выглядалі як новыя.
Перадвелікодны вечар выдаўся ціхім і трохі халаднаватым.
Мікола рыхтаваўся да ўсяночнае, апрануўшы ўсё лепшае з адзення. Абуў і боты.
А мо не абувай ты іх, лепш пасля святаў паедзеш на кірмаш у Слонім ды прадасі, нечага захвалявалася Ганна.
Мікола лоўка падняўся і гоцнуў абцасамі аб падлогу, як малады хлапец.
Ох і спраўныя, га?
Рашэнне было прынятае, а перадумваць Шпак не любіў. Падышоўшы да дзвярэй, Мікола надзеў на боты гумовыя галёшы, узяўу рукі прыгатавую жонкай сумку з валачобным і накіраваўся за парог. Ганна перахрысціла яго і прашаптала малітву.
Шпак падышоў да мястэчка, так і не акрыялага з ваеннага рэзруху. Спаленыя хаты, брудныя надворкі, ніводнай адчыненай крамы ці шынка. Толькі надвор’е ўсё такое ж, святочнае. Каля царквы на плошчы было шматлюдзей. Мікола падышоў бліжэй і прыпыніўся каля ліпы.Тыя людзі, што пазналі яго, пераглянуліся. 3 натоўпу вылучыўся чалавек з забінтаванай рукой і накіраваўся ў бок Шпака. На правым плячы ў яго быў савецкі аўтамат з круглай абоймаю.
Ну, здарова, Шпак. Мікола ледзь пазнаў у падышоўшым аднаго з партызанаў, што наведваліся на ягоны хутар разам з Кулаком.Той акінуў поглядам Шпака, прыпыніўшы позірк на ботах.
А казаў Клімашэўскі забраў. Значыць, падманваў. Ну пачакай жа, кулацкая морда! Партызан адышоў на колькі крокаў, але рэзка прыпыніўся і павярнуўся да Шпака. Атвой прыяцель Клімашэўскі разбіты, сёння пабілі яго "краёўцаў”, вунь на возе, як селядцы, ляжаць, толькі сам, паскуда, збег!
Партызан сплюнуў сабе пад ногі, паправіў аўтамат і пакрочыў да астатніх. Мікола без роздуму рушыў за ім. Каля мураванай агароджы царквы ў атачэнні вайскоўцаў, стаяла падвода. На акрываўленай саломе ляжалі чатыры цела. Мікола сходу пазнаў траіх. Той, злева, з прастрэленай галавой, жыў на ўскрайку невялічкай вёскі Плянта, што па дарозе на Казібар, звалі яго Янка Дажына. Другога, чыя рука звешвалася між драбінаў, звалі
Мікола Дамастуй, быў ён з суседняга хутара Крупкі, што прылягаў да Забаек. "Яны ж праваслаўныя, навошта ім спатрэбілася гэтая польская Армія Краёва?” разважаў сам сабе Шпак. Трэці, што ляжаў ніц, паходзіў з даволі заможнай сям’і местачкоўца Бусловіча, звалі яго Язэп. Мікола ведаў гэтага чалавека яшчэ з той пары, калі ў мясцовым касцёле служылася імша па маршале Пілсудзкім. I нябожчык заахвочваў мясцовых габрэяў спяваць ’’Марш Дамброўскага”, дырыжуючы пры гэтым бізуном...
Тут Шпака хтосьці ціха паклікаў. Мікола пазнаў местачковы млынара Міхася Скрыбу.
-	Паслухай, Шпак, ішоў бы ты адсюль, бачыш, што робіцца. У Казібарскім лесе банду Клімашэўскага пабілі. Кулак злы, як воўк, што Альбіна не злавілі.
Мікола прыслухаўся да парады млынара і праз хвіліну ўжо паварочваў з мястэчка на гасцінец, што вёў да хутара. Праз гадзіну бесперапыннай хады ён ужо заходзіў на падворак. Было яшчэ не зусім цёмна, хаця сонца ўжо схавалася за лесам. Каля хаты было ціха. Дзверы насцеж. Мікола, прадчуваючы нядобрае, убег у хату і акамянеў. За сталом, паклаўшы перад сабой нямецкі аўтамат, сядзеў Альбін Клімашэўскі. Сівавалосы, хударлявы, з непаголеным тварам, ён спяшаючыся еў прыгатаваную на заўтра і ад таго яшчэ не застыглую дрыгву.
-	Ну што, пся крэў, да сябра свайго хадзіў? падняўшы галаву ад міскі, прамовіў былы паліцай.
-	Да якога сябра?
-	Як да якога? Да Кулака! Тут Клімашэўскі ваўкавата паглядзеў на гаспадара і закрычаў:
-	Ты, пся крэў, падмануць мяне ўздумаў? тыцнуўшы аўтаматам на Шпаковыя боты, выкрыкнуў паліцай. Застрэлю, гад! Па хаце разляцеліся плач Ганны і віскатдзяцей.