Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
нае цэглы дом. Яго завостраныя вокны ды па-мастацку зробленыя аканіцы стваралі ўражанне палаца. Ганак быў упрыгожаны па краях драўлянымі, аздобленымі разьбой слупамі, якія неслі на сваіх плячах, як дужыя волаты, прадаўгаваты, падбіты знізу шалёўкаю брылёк. Уся пабудова была пакрыта гонтаю, якая яшчэ не набыла звыклага для воку шэрага колеру. Каларыту ёй надаваў прыгожы і масіўны франтон, на якім быў выкладзены з тае ж чырвонай цэглы год пабудовы і прозвішча гаспадара. Уся гэтая балотная мясціна звалася хутарам Забайкі. Чаму ён так называўся не ведаў ніхто. Можа, гэтая мясціна належала раней князям Палубінскім, якія гаспадарылі тут аж з часоў сярэднявечча, а можа, іх наступнікам князям Сапегам. Але ўжо прыканцы дваццатых хутар гэты быў выкуплены і заселены пераважна “беларускімі амерыканцамі”, якія зарабілі грошы на заводах Моргана ды форда і, атрымаўшы разам з далярамі яшчэ і неблагую кваліфікацыю ды веды, спадзяваліся на радзіме ажыццявіць свае мары і спадзяванні.
3 той восеньскай пары, калі Мікола вярнуўся з мястэчка, прайшло некалькі месяцаў. Адышла цяжкая і халодная зіма, мінуліся вясёлыя Каляды і таямнічыя грамніцы. Хутар рыхтаваўся да сустрэчы Вялікадня.
Маці і дзяўчаты, якіх у сям’і было дзве Гандзя і Марыля, мылі падлогу ды апратвалі прыпечак, які ў суровую зімовую пару служыў месцам паратунку ад холаду і начнога страху, што нясло з сабой адасобленае жыццё на хутары. Ганна, прыбіраючы сені, рабіла заўвагі дзяўчатам, якія без пярэчанняў выконвалі любы загад маці. Марыля была маладзейшая за Гандзю гадоў на пяць, і ад таго да ўсяго, што гаварыла матуля, ставілася не зусім сур’ёзна. Але пятнаццацігадовая Гандзя ўважліва сачыла за малодшай сястрой, і калі тая трохі расхалоджвалася, некалькімі словамі зноў заахвочвала Мырылю.
На падворку і паблізу гумна завіхаліся хлопцы, яны шпарка выконвалі некалькі работ адразу. Старэйшы Аркадзік, якому было ўжо гадоў сямнаццаць, займаўся рамонтам авечых кашар. Юзік, на тры гады маладзейшы, працаваў на падворку
і каля адрыны. Самы малодшы Алесь, якому толькі нядаўна споўнілася сем гадкоў, спрабаваў дапамагчы то аднаму, то другому. Але старэйшыя найбольш цешыліся, калі меншы брат кудысьці адлучаўся. Калі не ўлічваць гэтыя паводзіны малодшага, то з упэўненасцю можна зрабіць выснову, што ўсё на хутары рабілася арганізавана і прадумана.
Вясна ў тым годзе настала надзвычай рана. Дрэвы распусціліся ўжо некалькі тыдняў таму. Птушкі, што вярнуліся дадому, як і жыхары хутара, вельмі спяшаліся прывесці ў парадак свае панішчаныя за зіму гнёзды. 3 першага погляду здавалася, што ўсё навоколле вельмі спяшаецца жыць, асцерагаючыся, што хутка зноў вернецца халодная і бязлітасная зіма. Сабака, якога ў мінулую восень падараваў гаспадару местачковы габрэй Ахроім, весела мітусіўся на падворку. Клікалі яго чамусьці Ах, можа, ад скарочанага імя былога гаспадара. Хоць і быў ён невялічкі, не вышэй за бот, але за свой непаседлівы характар меў даволі заслужаны аўтарытэт не толькі сярод Шпакоў, але і сярод другіх тубыльцаў.
Аркадзік, сынок! Паглядзі, ці не прыйшоў бацька ад Досты, праз расчыненыя дзверы звярнулася да старэйшага сына маці. Аркадзік хацеў было накіравацца за мур, але тут яго прыпыніў Юзік, які ўжо азваўся з-за хаты.
Вунь ідзе!
3-за прыдарожных вербаў, што атачылі гасцінец, паказаўся бацька. Праз некалькі хвілін Мікола ўжо быў на прыбраным да Вялікадня падворку. Бацька, які звычайна адзначаў зробленае дзецьмі, зараз чамусьці нават не заўважыў пераменаў. Нават Ах і той адчуў, што гаспадар нечым быў моцна засмучаны. Раптам з хаты вылецела Ганна і твар у твар сутыкнулася з заходзячым у сенцы мужам.
Ну, што там у Достаў?
Што, што, Казік прыехаў з Беластоцкага суду, абыякава адказаў, прапускаючы на ганакзаклапочаную жонку, Мікола.
Ну і як там яго справы? ужо наўздагон крыкнула Ган-
на. Мікола, не адказваючы жонцы, зайшоў у хату, зняў шапку і прысеў на лаву каля сцяны. Ганна адчула, што нешта здарылася, і, забыўшыся на справы, паспяшалася за мужам. Мікола сядзеў нерухома і напружана маўчаў.
Мікола, што здарылася?
Вайна будзе, Ганна, вось што.
Як вайна? Ганна застыла на парозе.
А восьтак. Птлер ужо чэхаў захапіў, мусіць, і наша чарга надышла. Дый Саветы нешта моцна рыхтуюцца за Стоўбцамі, разам як наваляцца, то з Польшчы сок пацячэ, як з мочанага яблыка.
А англікі? спыталася жонка,
Што тыя англікі, яны там на выспе самі трасуцца, як лісты на нашай ліпе, бо расейцы разам з немцамі як пасядуць на караблі, то колькі вытрымаетая Англія?
I што будзем рабіць? Толькі разжыліся, Божа ты мой, Божа.
А што ты будзеш рабіць? Будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра, тым больш заўтра Вялікдзень, трохі павесялеўшы, выказаўся Мікола. Аркадзік, выглянуўшы ў расчыненае вакно, галёкнуў бацька. Годзе працаваць, збірай хлопцаў, хадзеце на вячэру.
-У парозе ногі выцірайце, папярэдзіла хлопцаў клапатлівая Гандзя. I сапраўды, у хаце было вельмі чыста, паласатыя саматканыя палавікі разбягаліся ў розныя пакоі. На абразах віселі вышываныя бела-чырвоныя рушнікі, накрахмаленыя ды адпрасаваныя фіранкі дапаўнялі ўражанне надыходзячага свята. Вокны былі так старанна вымытыя, што выглядалі як люстэркі. Стаўбунок, што ратаваў узімку ўсю сям’ю ад холаду, зараз быў пачышчаны і адмыслова пабелены. Прыбраная на святы хата выглядала прасторнай і прыгожай.
Цёплы вясновы вечар ужо цалкам завалодаў хутарам, але надаедлівы Ах, які атрымаў такую колькасць уражанняў, пабыўшы цэлы дзень з людзьмі, ніяк не мог супакоіцца. Мікола нахіліўся ў адчыненае вакно і загадаў:
— А ну пайшоўу буду! Праз хвіл іну Ахужо спалохана выглядаў са свайго жытла, не разумеючы, за што на яго раззлаваўся гаспадар. У гэты час сям’я ўжо знаходзілася за сталом, дзе пасярод накрахмаленай настольніцы стаяў невялічкі чыгунок, з якога па ўсёй хаце разносіўся цудоўны пах зваранай на алеі куцці. no634 з ім стаяла прадаўгаватая талерка з сялядцом, аздобленая адмыслова нарэзанымі калянкамі цыбулі і шчодра палітая тым жа алеем. Была яшчэ рэдзька, нашынкаваная на тарцы, ды квашаная капуста з моркваю. I гэта, пэўна, усё, што было на посным перадвелікодным стале.
Бацька падняўся з месца, уся сям’я зрабіла тое ж самае. Ён павярнуўся на ўсход і, перахрысціўшыся тры разы, пачаў галосна чытаць’’Ойча наш”. Малодшыя нахілілі галовы і ўважліва слухалі, а маці з Аркадзем ды Гандзяю пачалі паўтараць за бацькам. Калі гаспадар скончыў малітву, уся сямейнікі дружна перахрысціліся і пачалі вячэраць.
Велікодная раніца выдалася халаднаватай, але сонечнай, яна поўнасцю адпавядала вялікаму святу Божага Уваскрошання. Дзеці падняліся і, здымаючы з вешакоў прыбранае загаддзя адзенне, сгалі выходзіць з ім у пярэднюю. Тут ужо, як нейкі дзіўны іншаземец, стаяў апрануты ва ўсё новае бацька. Лысіну прыкрывала драпавая, у чорныя кропелькі шапка, з-пад пінжака выглядала 6ліскучая, прыгожа расшытая камізэлька, пад якой хаваўся вузкі прывезены з Амерыкі гальштук. Нагавіцы, якія гаспадар, смеючыся, называў вушатымі, упрыгожваліся шырокаю папругаю. I ўвесь гэты няхітры гарнітур адмыслова аздаблялі новыя скураныя боты.
-Тата, ну і прыгожыя яны! гледзячы на боты, сказала Гандзя, а потым, разы са два сатхнуўшы, дадала: Я такіх ні ў Зэльве не бачыла, ні навату Слоніме.
На гэты узнёслы вокліч сястры збегліся амаль усе дзеці. Яны, падбадзёрваючы адзін другога, сталі нахвальваць бацькаву абнову. Толькі Ганна, запраўляючы вышываную блузку ў святочны андарак, гучна прыгаворвала:
Ой Мікола, не абувай ты іх, наклічуць яны бяды, будзеш бачыць.
Ад жончынай перасцярогі вясёлы гаспадар толькі нахмурыў бровы.Тутжа дрэнны настрой бацькі перакінуўся на ўсю сям’ю, дзеці разышліся па хаце і ўжо моўчкі прадоўжылі зборы. Але тут у пярэднюю забег з кухні Алесь, ён пасля ласавання чарнічным варэннем нагадваў спалоханае кімсьці чарцяня. Ён глядзеў на сабраных і не разумеў, што тут адбываецца. I адразу настрой ў хаце палепшыўся: спачатку дзеці, а потым і дарослыя заліліся смехам на ўсю хату.
Брычка па шашы, дзе назіраўся ажыўлены рух, кіравалася ў мястэчка, якое званамі царквы ды адкрытымі яшчэ з вечара габрэйскімі крамамі і шынкамі сустракала гасцей з ваколіц. Тавары ды закускі на ўсе густы прэзентавалі па ўсёй галоўнай вуліцы гаваркія і трохі надакучлівыя гандляры-габрэі. 3 шынкоў цягнуўся смачны пах смажанага мяса ды каўбас. Пачуўшы адтуль гучныя песні ды п’яныя крыкі, Мікола сам сабе сказаў: "Лепш пахаванне без равіна, чымсьці свята без клейзмара".
Пасля ўсяночнае і ранішняга застолля народтолькі адпачыў ды выбраўся ў мястэчка, каб разам са сваякамі і знаёмымі пачаставацца валачобным і адсвяткаваць першы дзень Вялікадня. Мікола прыпыніў каня, пачакаў, калі з брычкі злезуць дзеці ды жонка, прывязаў лейцы і ступіў на брукаваную местачковую плошчу. Яму здалося, што ўсе местачкоўцы павыбягалі са сваіх дамоў, каб глянуць на яго спраўныя боты. I сапраўды, люд, што знаходзіўся ля святыні, павярнуўся ў накірунку Міколы. Самога Шпака мясцовыя жыхары ведалі: сярод іх ён слыў удалым і разумным гаспадаром, з якім ладзілі справы як мясцовыя, так і прыезджыя гандляры. А тут яшчэ нябачаныя дасюль у мястэчку боты. Мікола, перахапіўшы ў левую руку шапку, накіраваўся ў царкву, дзеці і жонка рушылі за ім. Людзі, якія стаялі на бабінцы, трохі расступіліся, і Шпакі без перашкод зайшлі ў храм. Служба ў царкве была нядоўгай, пэўна, таму, што і святары, і прыхаджане стаміліся за ўсяночную службу. Званы бомкалі на ўсю ваколіцу, народ валам валіў з царквы. Гоман жанчын, смех дзяцей, іржанне коней усё перамяшалася на малой местачковай плошчы.
Мікола Шпак, вітаючыся направа і налева са знаёмымі, крочыў да сваёй брычкі. I тут Ганна пацягнула яго за крысо пінжака і так моцна, што Мікола аж аступіўся.
Паглянь, Мікола, Сцяпан Кулак каля брычкі, ды не адзін, а з усёй шайкаю. Мікола крочыў спакойна.
Ну што, хутаранін?Усё нажываешся, міраед? апёршыся на аглоблі брычкі, выціснуў праз зубы мужчына гадоў сарака. Шпак сходу пазнаў у ім адвечнага Кулаковага канкурэнта Альбіна Клімашэўскага.
Працуй пільна, і тут будзе Вільна. I ты будзеш міраедам, з насцярожаннасцю, але без страху, адказаў Мікола. Ад гэтых слоў мошкаўская шайка, якая налічвала чалавек восем, узбуджана загаманіла. Толькі Кулак, як слуп, стаяў апёршыся на брычку, і ўважліва глядзеў на Міколу. У паветры павісла нацягнутая, як нітка, цішыня.