Чорная воля
Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
У краме было пуста. Ён прыслухаўся, на складзе нехта зычна галасіў. Шпакудыхнуў паветра і моцна галёкнуў:
Ёсць тут хто? На складзе прыціхлі, а праз хвіліну ў краму ўбегузбуджаны Мойша.
0, Мікола, а я думаю, хто там да мяне завітаў. Пэўна, па цукар Ганна выправіла?
Аты адкуль ведаеш?
Гаспадар крамы тым часам ужо выцягваўз-за прылаўка вялікі мех цукру.
Дык Дышка Айзіковіч казаў.
Мікола добра ведаў чалавека, пра якога гаварыў Мойша. Да саветаў Дышка займаўся арэндай садоў у вакольных фальварках і нават цяпер, калі паўсюль ішло калгаснае будаўніцтва, добра ведаў, у каго з гаспадароў які ураджай.
Дык колькі насыпаць, Мікола?
Давай кіль пяць.
А ці не мала будзе?
He, якраз.
Слухай, Мікола.ты чуў, што хутка пачнеца вайна?
Так, Мойша, пачнецца.
Аты ведаеш, што яны, гэтыя фашысты, робяць з габрэямі?
Ведаю, Мойша, хай іх халера пабярэ.
Дык я кажу сваёй жонцы: трэба ўцякаць з мястэчка, а яна шкадуе пакідаць краму.
Раней трэба было ўцякаць, яшчэ ў 39-м, а цяпер позна, хто ж цябе выпусціць зараз.
А чаго ты не ўцякаў, ты ж быў у Амерыцы.
He, Мойша, я ўжо адсюль нікуды. Куды я з дзецьмі дзенуся? А іх у мяне вунь колькі.
Мойша падаў Шпаку кужэльную торбу, напоўненую цукрам, і разборліва, каб добра было чугно пакупніку, назваў цану. Шпак разлічыўся, падзякаваў гаспадару крамы і выйшаў да сваёй брычкі, якая была прывязаная тут жа, каля брамы. Паклаўшы тавар у брычку, шлёгнуў цяпер ужо калгаснага каня ляйчынай і накіраваўся на гасцінец, што вёў на хутар...
Мікола, прачынайся, мястэчка гарыць!
Дзе гарыць? Што гарыць? гаспадар са сну не разумеў, што адбываецца. Ён выглянуў у вакно. I сапраўды, мястэчка гарэла, нейкі незразумелы гулто набліжаўся,то аддаляўся. Мікола павярнуўся да жонкі і спакойна, нават неяк абыякава, сказаў:
Illlllllllllllllllllllllllllllllllllllllll
Вайна пачалася.
Жонка загаласіла.
Ціха, дзяцей пабудзіш, дурніца!
Што цяпер будзе?
А нічога, саветы паўцякаюць, і ўсё здадзенае ў калхоз дастанецца таму, хто першы трапіць на калхозны двор. Трэба тэрмінова бегчы і забіраць назад сваіх коней, кароў, усё, што яшчэ ацалела.
Ты што здурнеў!? праз слёзы ўсхліпнула жонка, хай яны паздыхаюць, твае коні і каровы, каб ты жыццём рызыкаваў за скаціну. He пушчу!
Ад лаянкі бацькоў прачнуліся старэйшыя дзеці. Яны ўпотай слухалі сварку, што заўважыў Мікола:
А ну, пайшлі спаць!
Тым часам ужо развіднела, і Мікола пайшоў пакарміць тую нешматлікую, жыўнасць, якая засталася пасля стварэння калхоза. Яму неяк не працавалася, і ён няўзнак ля прысадаў падаўся да Досцінага хутара. Праз хвіліну суседзі сустрэліся і пачалі абмяркоўваць, як ім вярнуць з калхоза сваю скаціну і ацалелае пасля пажару дабро.
Трэба ехаць менавіта цяпер, пакуль яшчэ скаціну не паразбіралі ці не пабілі, прамовіў Казік.
А калі саветы яшчэ не пайшлі з мястэчка, што тады будзем рабіць?
Мы спачатку агледзімся, паціхеньку, і дахаты.
Ага дахаты. Паб’юць нас, як курапатак. Ну, але ўсё роўна ехацьтрэба.
Праз гадзіну па гасцінцы, што вёў да мястэчка, бег вазок з двума забайкаўскімі “калхознікамі". Калі яны выехалі на зэльвенскую шашу, то пабачылі жудаснае відовішча. Абапал дарогі гарэлі машыны, санітары ў акрываўляных халатах цягнулі няведама куды параненых чырвонаармейцаў. Над шашою слаўся едкі дым, стаяў рэзкі смурод ад паленай гумы. Усюды валяліся рэшткі
тэхнікі ды кавалкі чалавечых і конскіх целаў. Раптам аднекуль выскачыў чалавек з рэвальверам, у бруднай ваеннай форме, з перабінтаванай галавой. Ён схапіў за вуздэчку каня забайкаўскіх хутаранцаў і пацягнуў яго ўбок з дарогі. Суседзі былі настолькі ўражаныя ўбачаным, што і не думалі аказваць супраціўленне. Непадалёк ад старых габрэйскіх могілкаў, каля паламаных і абпаленых бярэзін, адзін каля аднаго ляжалі дзясяткі параненых.
Вайсковец адпусціў вуздэчку і скамандаў:
А ну, мужмкн, подмогнте! Вы что, вашу мать, по-русскн не поннмаете!?
Мікола тут жа схапіў параненага за акрываўленыя абмоткі на нагах і разам з афіцэрам паклаў яго на падводу. Казік падняў пад пахі аднаго з ляжачых, але вайсковец прыкрыкнуў:
Куда жты еготаіцншь, он же мёртвый!
Казік дарэшты разгубіўся, яму ніколі не даводзілася бачыць столькі смерцяў адразу. Праз хвіліну падвода была поўнасцю загружана, афіцэр махнуў ляйчынай, і перапоўненая падвода рушыла ў мястэчка. Шпак і Доста, як заварожаныя, стаялі на тым самым месцы, дзе іх пакінулі. Разгубленыя ад убачанага, мужчыны нават і не думалі спытаць у афіцэра наконт каня. Урэшце мужчыны моўчкі папляліся да мястэчка.Ужо здарогі было бачна, што пад раніцу тут дасталося ўсім і ваенным, і габрэям, і сялянам, што жылі па ўскраінах. У мястэчку панаваў хаос: хтосьці бегаў па дварах, спрабуючы з агню ўратаваць пазасталыя рэчы. Хтосьці збіраўся наўцёкі, укладваючы клункі на падводы. Але больш усяго Міколу ўразілі руіны, на якіх было зусім ціха.
Суседзі праз пару хвілін шпаркае хады падышлі да калгаснага двара. На дзіва, усё калгаснае дабро засталося некранутым. Коні, якія моцна былі напалоханыя начнымі ўзрывамі ды пажарамі, усхвалявана храплі і насіліся па бязлюднай стайні. Каровы, якіх сёння ўжо ніхто не збіраўся даіць, раўлі на ўсё мястэчка. Мужчыны без асаблівых праблем знайшлі сваю скаціну і, сагнаўшы яе ў адзін статак, рушылі на свае хутары ў абход зэльвенскай шашы. Толькі пад вечар яны дабраліся да Забаек. Іх расказ пра ўбачанае
ў мястэчку напалохаў нават дзецей, якія яшчэ думалі пра вайну як пра нейкую рамантычную забаву. Жанчыны сядзелі на ганку Досцінае хаты і толькі войкалі ды хіталі галовамі.
Божа, што ж гэта будзе? спытала Прузына, жонка Досты.
Страшная будзе вайна, каб хоць дзяцей зберагчы, панурыўшы вочы ў зямлю, прамовіў Мікола.
Божа мой, Божа, і ўсё на нас то саветы, то немцы. I калі гэта ўсё скончыцца? азвалася Ганна.
Ды ўжо, пэўна, ніколі, паныла адказаў Казік.
Адчуваючы, што размова вядзе ў нікуды, Мікола рашуча падняўся з прыступкаў:
Так, разыходзімся па хатах, і пайшоў да коней, што пасвіліся за садам Досты. За ім падаўся і Доста. Разам яны сагналі ў адно месца кароў ды коней, што разбрыліся па выгане. Ноч надыходзіла на Забайкаўскі хутар ад лесу, і хутаранцы з нецярпеннем чакалі яе, бо болей не мелі сіл перажываць тое, што ўбачылі на працягу гэтага страшнага дня. Нават вайна і тая павінна адпачываць. А тут сяляне, якія акрамя вілоў ды пугі ніякай зброі ў жыцці не бачылі. Што з імі будзе заўтра, не ведаў ні цёплы чэрвеньскі вецер, што далятаў ад цёмнага лесу, ні залітае чырванню летняе неба....
Некалькі дзён за лесам грымела кананада, усе насельнікі хутара чакалі пераменаў да горшага. I вось праз пару дзён выбухі заціхлі, навокал стала як і да вайны ціха і спакойна. У дзяцей на тварах сталі зноў з’яўляцца ўсмешкі, жанчыны пачалі часцей прыбіраць хаты і падворкі. Але мужчыны ведалі, што зацішша часовае.
Мікола касіў за адрынаю атаву, калі да яго прыбег перапалоханы Юзік.
Тата, тата, хадзем, да нас прыехалі нейкія людзі! і яшчэ больш спалохона дадаў: I яшчэ два немцы!
Мікола працёр скошанай травой касу і павесіў яе на гру-
шу. Бацька з сынам накіраваліся на падворк. Каля ганка стаяла фурманка Кулака. Але на ганку стаяў не Кулак, а Клімашэўскі. Той самы Альбін Клімашэўскі, які яшчэ перад прыходам саветаў запыняў яго разам з Кулаком каля местачковай царквы.
Ну што, міраед, думаў, што мяне застрэлілі?
А мне што, апусціўшы галаву, ледзь чутна прагаварыў Мікола. I тут Клімашэўскі з развароту ўрэзаў Шпаку нагой проста ў пах.Той снапом зваліўся на зямлю.
У калхоз запісаўся, пся крэў?! і зноў ударыў ляжачага на зямлі Шпака. Худы, як хрушч, немец, што сядзеў на падводзе, саскочыў долу і шпарка падышоў да Клімашэўскага. Той хацеў яшчэ раз прыкласціся, але немец адрывіста крыкнуў: "Nein!” і адштурхнуў паліцая ўбок. Пасля гэтага немец падышоў да Шпака і дапамог яму падняцца. Толькі цяпер Мікола ўважліва разгледзеў Клімашэўскага. Той быў апрануты ў чорны мундзір, на галаве ў яго была фуражка з нейкім значком, на рамяні вісеў рэвальвер у карычневай кабуры, а на нагах паблісквалі чорныя хромавыя боты.Тутда Шпака падышоў яшчэ адзін чалавеку нямецкай форме і без акцэнта па-руску спытаў:
Почему он вас так не любмт, хозянн?
He ведаю, пастогнваючы, адказаў Шпак, пэўна, за тое, што я маю хутар, а ён не мае. I мець ніколі не будзе.
Знаете, хозямн, ему лошадь н телега нужны, вы отдаднте ему? чалавек у нямецкай форме, сказаўшы гэта, павярнуўся і, не чакаючы адказу, пакрочыў да падводы. Уладкаваўшыся на ёй, ён пачакаў, пакуль усядзецца ззаду худы немец, таўхануў дулам аўтамата ў спіну возчыка зтакой жа павязкаю, яку Клімашэўскага. Падвода хутка схавалася за Шпаковым мурам. Мікола застаўся сам-насм са сваім старым знаёмым Клімашэўскім.
Каня запрагай, кулацкая морда! скамандаваўтой і паклаў руку на кабуру.
“Баіцца, бандзюга, падумаў Мікола, а можа, заманіць у стайню ды сякерай?” Але вернуцца хаўруснікі, убачаць, што няма Клімашэўскага, і ўсіх паб’юць. Шпак, накульгваючы, запрог
каня ў брычку. Паліцай падышоў да яго і пагладзіў па грыве. Конь спалохана захроп і ледзьве не рвануў з месца.
Стой, кулацкі вырадак! Клімашэўскі тузянуў за ляйчыну. Конь застыў на месцы, косячы вокам па баках. Шпак не мог глядзець, як здзекваюцца з яго ўлюбёнага каня, вылаяўся і пайшоў у хату.
Стой, Шпак!
Чаго яшчэ?
Як чаго? навязаўшы каня за брамны слуп, паліцай падышоў да Шпака.
Боты дзе?
Кулак забраў, калі ты ўцёк з мястэчка.
Ну-ну! Нікуды я не ўцякаў, проста адступіў з польскімі вайскамі. А твой хвалёны Кулак цяпер сам уцёк, як заяц.
Ну, вось якраз у маіх ботах і ўцёк, ужо зусім іранічна адказаў Шпак. I гэтая яго абыякавасць, мусіць, і дапамагла Клімашэўскаму яму паверыць. Ён адвязаў каня, шлёгнуў яго пугай, і брычка кранулася з двара...
Настала першая, халодная і суровая, ваенная зіма. Ночы былі доўгія, доўгімі былі і акупацыйныя дні. Як толькі небакрай пакрывала чырвоная ранішняя зараніца і першыя сонечныя промні слізгалі па стрэхах хатаў, паліцаі з мястэчка выбіраліся ў Забайкі. Падсілкаваўшыся з “доўгай” дарогі і апахмяліўшыся з холаду, браліся насаджаць "новы парадак”.
...Ах заліўся гучным і насцярожанным брэхам. У вакно, што было ад падворка, нехта пастукаў. Праз хвіліну лямпа ажывіла хату святлом. Мікола падкруціў кнот, насунуў на ногі валёнкі і, накінуўшы на плечы кажух, выйшаўу сені.